Готовый перевод Futurama / Футурама: 2.5. I Second that Emotion / Жыву тваімі пачуцьцямі

"Я падзяляю гэтае пачуцьцё"
[Зроблена зь мясных субпрадуктаў]

Спонсар паказу Футурамы — Чалавечыя скуркі Глагнара. Чалавям-ням-ням!

А! Хто любіць рыльцы.

Хто, я?

Мая галава! Мая бясцэнная галава! Праклятая адкрывачка. Ты забіла майго бацьку, а цяпер вярнулася па мяне!

Усё нармальна, Бэндэр?

Здаецца, так. Але не разумею, нашто трымаць гэту забойную машыну для нейкай тупой жывёлы?

Не крычы на Зубасьціка. Ты яго пакрыўдзіў. Давай, пагладзь яго і памірыцеся.

Не.

Я сказала пагладзь.

Пагладжу. Пагладжу абедзьвюма рукамі! Ай! Мой зад! Прэч! Прэч!

Ты цэлы?

Ай, судовы іск усё залечыць.

Ня ты. Ах, бедны малыш зламаў ікол.

Гэй, мне тут зад пакалечылі, чаму яго ніхто не цалуе?

Добра, іду.

[Вэтэрынарная клініка. Наладка віртуальных жывёлаў]
Запомніце, Разбойніку - пілюлі, Перчыку - сьвечы. Наступны.

Проста зламаны ікол, нічога страшнага.

Дык што вы гаворыце, доктар? Вам прыйдзецца ўсыпіць яго?

Не... Нашто?

Якая бяда. Дазволіце мне зрабіць гэта?

Не!

Ты скончыла?

Наступным разам не аддам.

Здаецца, у мяне ёсьць запасны ікол у суседнім кабінэце. Ягуар не захацеў дапамагчы, але, на шчасьце, выбіў мне зуб. Ну вось.

Гэй, а што за кольцы на ікле Зубасьціка?

Я яшчэ не ачуўся пасьля ранішняга ўдару газэлі, але, калі ён нешта накшталт дрэва, кольцы могуць паказваць ягоны ўзрост.

Ну-ну, удачы. Трэба быць якім геніем, каб палічыць гэтыя кольцы.

Пяць год.

З днём нараджэньня, Зубасьцік!

О, які ён мілы ў сваім новым плашчыку!

І я буду мілы, калі мне падораць плашчык.

Згуляем у "прычапі прышэльцу хвост"?

Давай! Глядзіце, які я хвацкі. Так! І народ шалее! Які мне прыз? Грошы?

Гэй, гляньце на Зубасьціка!

О, ён трымае лыжку.

Ён такі таленавіты!

І гэта талент? Зараз старына Бэндэр пакажа найлепшае шоў у вашым жыцьці. Та-да!

Ён надзеў капялюшык!

Давайце ўсе сьпяём для Зубасьціка!

Што сягоньня за дзень?

Зубасьціка нараджэньне,

Будзем торт есьць цяпер -

У гэты казачны дзень.

І ты пахнеш як ён!

Гэй, а як вам такое?

Бэндэр, ці ты не павінен гатаваць для сьвята.

Выдатна, будзем на пабягушках у Зубасьціка.

Проста сьпячы торт. І не забудзь, калі хочаш, каб адтуль нехта выскачыў, зьмясьці яго пасьля выпяканьня.

Дык ты хочаш торт? Я зраблю такі торт, век яго не забудзеш.

[Пацучыны яд]
Гэта для самых дакучлівых пацукоў. Цяпер сьпячом такі торт, каб у іх не было выбару, апрача як любіць і пакланяцца мне.

Вось. Гэта навучыць гэтых апсюганаў каго трэба любіць. Цяпер праверым правапіс і торт можна паказаць захопленай публіцы. Не! Прэч адсюль! Ну ўсё.

З днём нараджэньня!

Бэндэр, што ты... Не!

Гэй! Ня бачыш? Туалет заняты!

Бэндэр! Як ты мог спусьціць Зубасьціка ва ўнітаз?

Ну, спачатку я падняў сядзеньне. Гэта першае, што раздражняе. Праўда, мужыкі?

Табе яго зусім не шкада? Што б ты адчуваў, калі б я спусьціла Фрая ва ўнітаз?

Ёсьць толькі адзін спосаб высьветліць.

У цябе няма ніякай спагады да іншых.

Чаму няма? Я спагадаю табе.

Праўда?

Ага. Думаю, з адным крывавым вокам, памерам з дыню, табе не перамагчы на конкурсе красы.

І вось, разьвітаемся з нашым любімцам, Зубасьцікам, які трапіў туды, дзе я спадзяюся аднойчы апынуцца: туалет.

Мне стала б лягчэй, калі Бэндэр зразумеў бы, які боль мне прычыніў.

Скажыце мне шчыра, доктар, не віляйце.

Ну добра. Уся ваша сям’я загінула, калі самалёт, якім кіравала ваша нарачоная, урэзаўся ў ваш незастрахаваны дом. І ў вас апошняя стадыя раку.

А такога ты не чакаў, Калькулон?

Здаецца, ён проста не разумее чалавечых пачуцьцяў.

Вось бы хоць раз Бэндэр адчуў тое, што і я.

Папраўдзе, дзякуючы цудам навукі, гэта можна арганізаваць.

Значыць, гэта чарговы вар’яцкі экспэрымэнт, які выходзіць за межы дазволенага?

Колькасьць загінулых у страшэнным крушэньні ракеты дасягнула 54-ох тысяч.

Гэй, што ты творыш з маёй галавой?

Трэба падрамантаваць яе.

Чаму б табе ня ўзяць гарбуз Фрая?

Маўчы! Я ўсталёўваю чып спагады.

І ён дазволіць Бэндэру адчуваць эмоцыі іншых людзей?

Так, калі пад «дазволіць» ты маеш на ўвазе «прымусіць».

Згінь... Асьцярожна там!

О! Амаль гатова. Яшчэ разок.

Цяпер крэпка.

Вось і ўсё. А зараз я наладжу яго на чашчыню Ліліных эмоцый.

Божа! Мяне перапаўняюць... пачуцьці. У мяне надзвычай моцнае жаданьне... набіць страўнік скумбрыяй.

Гэта я, дружок!

Цяпер я перажываю, што не такі разумны як Ліла, але рады, што прыгажэйшы за яе.

Э... гэта я.

Дзякуй, што прыкрыла.

Цяпер я сумую па Зубасьціку і адчуваю сябе насатай і ўпартай.

Бінга!

Гэта Ліла!

Дзякуй, Прафэсар. Я радая, што Бэндэр нарэшце можа адчуць мой боль.

Шчасьце. Мне падабаецца гэта пачуцьцё. Толькі не ўпадай зноў у дэпрэсьняк.

Гэта не дэпрэсьняк. Змоўкні!

Злосьць, так? Як ты сьмееш прымушаць мяне адчуваць злосьць, аднавокая зануда са здохлай жывёлай!

Дзякуй, што выцягнула мяне, Эмі. Я адчуваю сябе троху менш няшчаснай.

Гэй, ведаеш як можна падняць настрой? Завядзі сабе шчаня.

Шчаня? Зубасьцік так любіў іх есьці.

Што з табою?

Я сумую па Зубасьціку.

Праўда?

Чорт, не! Гэта ўсё тупыя пачуцьці Лілы. Чаму б ёй не напіцца і ня стаць шчасьлівай, як усе нармальня людзі?

Ой-ой, рэўнасьць. Думаеш ты прыгажуня?!

Што?

Хлопцы заляцаюцца да цябе, толькі таму што ты апранаесься як шлёндра!

Я ім падабаюся як чалавек.

Ліла, мы з Арманда пойдзем у яго машыну выпіць кавы. Пасядзіш адна, добра?

Вядома. Я цудоўна баўлю час... праўда. А вы весяліцеся.

Мне так самотна. Я зьбіраюся зьесьці вядро марозіва. Вядро...

Лыжка ў тальку.

Я на мяжы. Больш не магу жыць ні хвіліны без майго беднага, салодкага Зубастіка.

Шкада, што ён не алігатар. Ведаеш, калі іх спускаюць ў каналізацыю, яны выжываюць.

Праўда?

Так. Калега стрыечнага брата майго сябра бачыў такое. Гэта агульнавядомы факт.

Хм, каналізацыя. Думай, думай, думай.

Трымайся, Зубасьцік! Дзядзька Бэндэр ідзе, каб выратаваць цябе. Халера, занадта вузка. Чым займаюцца чалавечыя дызайнеры? Ага! Бэндэр - адзін, сарцір - нуль! Убачымся на тым баку!

Бэндэр? Бэндэр?

Ты не бачыў дзе маё самбрэра?

Цяпер ён спусьціў сябе ва ўнітаз? Каго ён спусьціць наступнага?

Гэй, гэта ты вінаватая. Ён сябе спусьціў, таму што яму стала дрэнна ад тваіх пачуцьцяў.

Твая праўда. Мне так прыкра.

О, выдатна, цяпер ты прымушаеш яго адчуваць сябе яшчэ горш.

Думаю, нам трэба спусьціцца ў каналізацыю і пашукаць яго.

Ты вар'ятка? Там жа мутанты! Яны цябе жыўцом з'ядуць.

Яны агідныя!

Няма там ніякіх мутантаў. Гэта недарэчны гарадскі міф.

О, ня будзьце так упэўнены. Шмалікія навукоўцы лічаць, што чалавек сапраўды можа муціраваць там. У выніку ўзьдзеяньня таксічных адкідаў і радыяктыўных сьцёкаў, і старых добрых амэрыканскіх фекаліяў!

Божа, блаславі Амэрыку.

Пф! Паненкі ўперад.

О, і гэты прысмак!

Што гэта?

Я спаліў палец.

Добра, паглядзі ў даведнік.

Падобна, мы знаходзімся пад Парк-авэню. Шыкоўна! Толькі падумайце: верагодна, гэта ўсё было з дабрачыннага абеда ў Мэт.

Стоп, што гэта?

Дарэмна я выкінуў даведнік.

Бэндэр, ты не павінен быў прыходзіць сюды.

Так. Але мне так не хапае Зубасьціка.

Ён быў такі мілы.

І такі харошанькі.

О! Ад гэтых пачуцьцёвых фарсаваньняў робіцца млосна. Гэта ня можыць працягвацца.

Зубасьцік?

Зубасьцік?

Няма сэнсу. Нам лепей вярнуцца назад. Які шлях, Фрай?

Хм... Згодна гэтай мапе, адзіны шлях праз... гэту трубу. Не хвалюйцеся. Яна расшыраецца праз 10 мэтраў

Ідыёт.

Ідыёт.

Добра, добра, праехалі. Я зараз проста запытаюся дарогу ў гэтых людзей.

Мутанты!

Мутанты існуюць!

Я спраўлюся! Назад! Назад!

Дзякуй, красуньчык.

Калі ласка, не палохайцеся, мы бясшкодныя.

У мяне 3 рукі.

Я кажу бясшкодныя, а не бязрукія.

Годзе табе. У яго ж толькі адно вуха.

Ці вы не павінны есьці нашыя мазгі? Вы ж мутанты.

Мутанты? Можа гэта якраз вы - мутанты.

Калі ласка, Дўэйн, калі ты глядзеў у люстра апошні раз?

Вітаем вас у нашай вёсцы. Можа гэта й не Парыж, але яна мае пэўны шарм, які я, напрыклад, і на ўвесь сьвет не прамяняю.

Вы ж разумееце, што гэта каналізацыя, так?

Мажліва. Але ваш сьвет таксама можа быць каналізацыяй для кагосьці над вамі.

Не, мы самыя верхнія.

Толькі дзённае сьвятло.

Яно мабыць прыгожае.

Паслухайце. Мы прыйшлі сюды, каб знайсьці нашу хатнюю жывёліну - Зубасьціка. Яго спусьцілі ва ўнітаз.

Ну, калі яго спусьцілі ва ўнітаз, ён, хутчэй за ўсё, апынуўся тут. Так заўсёды. Ідзіце за мной. Усё, што ў нас ёсьць, калісьці спусьцілі ў вашыя унітазы. Гэта наш аквырыюм. Гэта нашая бібліятэка.

Нічога, акрамя скамечанага порна і Айн Рэнд.

А гэта наша царква.

Ого! Вы пакланяецеся атамнай бомбе?

Так, але гэтага ніхто ўжо не заўважае. Мы тут на Каляды і Вялікдзень.

Зубасьцік?

Ідзі да таты, мілы пушысьцік.

А ці праўда, што спушчаныя ва ўнітаз алігатары выжываюць?

Не. Гэта проста гарадская легенда.

Тады хто гэта?

Кракадзілы.

Яны ў нас за хатніх жывёл. А калі вырастаюць занадта вялікімі, мы іх спускаем у субканалізацыю.

Кажуць, што там жывуць таемныя расы субмутантаў.

Годзе, гэта ўсяго толькі субгарадская легенда.

Праўда? Тады можа ты няверыш і ў... Эль Чупанібру.

Эль Чупанібра? Хто гэта?

Падыходзьце бліжэй, паслухайце легенду пра Эль Чупанібру.

Да цябе падпаўзе цемнатой ён так ціха,

Як з сарціра даносіцца пстрык ад смыватара,

Беражыся,

трымайся падалей ад ліха,

З'есь цябе

і палову твайго алігатара.

Кракадзіла.

Усё адзінакава.

Чакай. Зубасьцік любіць сьвежых кракадзілаў. Гэта ягоны любімы ласунак. Мабыць, ён і ёсьць Чупанібра.

Гэй, так!

Вы напусьцілі на нас жахлівага Эль Чупанібру? Тады вы нашыя заклятыя ворагі.

Вы не разумееце. Ён ніколі б не зрабіў шкоду людзям. Давайце мы дапаможам вам яго злавіць.

Немагчыма. Згодна з легендай, адзіная надзея - гэта прапанаваць яму ахвярапад'едак.

Так. Нявінную цнатлівіцу.

Я добраахвотнік.

Добрая спроба, Ліла. Але мы ўсе бачылі вэб-старонку Зепп Браннигана.

Ох, нешта я сябе дрэнна адчуваю.

Давядзецца ўзяць яе. Прывяжыце яе да слупа! І надарвіце кашулю. Вось. Калі прыйдзе Эль Чупанібра за "цнатлівіцай", ён уступiць ў пятлю ад нашай пасткi.

Шш... Эль Чупанібра хутка прыйдзе. Зьмяркаецца.

Зьмяркаецца? Як вы можаце гэта ведаць?

Прыліў пачынаецца.

Цішэй! Звер падыходзіць!

Зубасцік! Ой, хадзі сюды, дарагі! Паглядзіце ўсе, гэта Эль Чупанібра.

Гэта не Эль Чупанібра.

Што ты сказаў?

Гэта Эль Чупанібра.

Я разьбяруся зь ім.

Бэндар, зрабі што-небдзь!

Мне страшна.

Ліла, твой страх перадаецца Бэндэру. Калі ты хвалюешся за Зубасьціка, дык перастань хвалявацца за яго!

Я не магу. Я люблю ўсіх жывых істот.

Нават мяне?

Як сябра.

Блін.

Паслухай мяне, Ліла. Я экспэрт у "забіваньні на ўсё". Сакрэт у тым, каб перастаць цалаваць азадкі сваім сябрам і пачаць дбаць пра сваё, думаць што ты гэтага заслугоўваеш, што сьвет табе абавязаны.

Ну, я б магла прыдбаць новую майку.

Яшчэ! Яшчэ!

Модную майку. І дызайнэрскія боты... інкруставаныя каштоўнымі камянямі.

Не спыняйся, табе яшчэ спатрэбяцца штаны да ўсяго гэтага.

Так. І я магла б дазволіць сабе ўсё гэта, калі б ня трэба было карміць гэтага дурнога Зубасьціка.

Бэндэр вярнуўся. Я выратую цябе, Зубасьцік.

Бэндэр, ты заб'еш сябе!

Ведаеце, што я яшчэ хачу? Выхадныя ў адным з гэтых мудрагелістых курортаў. І Рафаэла.

Так!

Ты зрабіў гэта!

Зладзім парад туалетнай паперы!

Не, дзякуй!

Падыходзьце бліжэй, паслухайце легенду пра Бэндэра.

Якая гідкая гісторыя.

І ўсё гэта дзякуючы Бэндару. Я люблю цябе, Бэндар.

Я таксама цябе люблю. Выцягні з мяне гэты дурны чып, пакуль я не забіў сябе!

Бэндэр, ты не паверыш, але чып спагады згарэў. Эмоцыі, якія ты адчуваў да Зубасьціка, твае уласныя.

Відаць, Бэндэр атрымаў добры ўрок аб павазе пачуцьцяў людзей ад усяго перажытага.

Не, я памыліўся. Чып спагады працаваў з патройнай магутнасьцю.

І я да гэтага часу амаль нічога не адчуваў. Дабранач, няўдачнікі!

Магчыма Бэндэр ад мяне нічаму й не навучыўся, але затое нечаму навучылася ад яго я. Да хуткага, зломкі!

Да хуткага!

Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/105391

Переводчики: Ludvinka, dziadzka_kandrat, Vostokok, wizardist

Настройки

Готово:

100.00% КП = 1.3