Готовый перевод Futurama / Футурама: 2.9. Why Must I Be a Crustacean in Love?

[Ад канала, які паказвае "Сымпсанаў"]
Гукайце робата, калі ў вас засор.

Таксама я магу ліквідаваць запор.

Роба-тэхнік!

Вось што значыць тысяча год прагрэсу: хот-дог з крэмам ды яшчэ сам грэецца.

Божа, прашу цябе, дай мне сіл, каб яшчэ выпіць піва. Ну, што за сярэднявечча?

Ну і ну, хлопцы. Не крыўдуй, Фрай, але ты стаў падобны да тоўстай торбы з пахном.

Торбы?

А ў цябе, Бэндэр, такое пуза ад піва, што нават дзьверцы не зачыняюцца. Бязглузьдзіца нейкая.

Падымайцеся. Пойдзем ганяць вас у спартзалю.

У спартзалю? Выдатна, выдатна. Нездарма я сёньня жвавы нібы кальмар.

Хто хоча папесьціцца ў парыльні?

Мы, ракападобныя, ня любим парыцца. Лепш я патрэніруюся з малюскам!

Ты як, Доктар Зі?

Ёў, ёў, ёў! Здароў, здароў! Кідай сюды!

Супольныя парыльні! Люблю будучыню!

Фрай, ты ў жаночай парыльні.

Ах, фантастыка!

Што за жыцьцё было бяз геннай інжынэрыі.

Бедныя жанчыны 20-га стагодзьдзя.

Гэй, харашун. Можа і я туды ўмяшчуся?

Забудзь!

Гэй, Ліла, паглядзі, я проста волат!

Нехта, мабыць, адключыў прыцягненьне. Пачакай.

Дай сюды. Дадайце вагі!

Гэй, Доктар Зойдбэрг, што за штука ў цябе на галаве?

Досыць пытаньняў. Нагружайце! Яшчэ! Яшчэ!

Можна рабіць больш паўтарэньняў зь меншай вагою.

Бендер: Эй, похоже, Зойдберг, наконец, выходит из своей оболочки. Получить его? Он выходит -

Ціха і спакойна, нам ня трэба лішняга стрэсу. Ці ёсьць тут доктар?

Я доктар!

Цікава, што здарылася з Доктарам Зойдбэргам. З нас усіх ён заўжды быў самы нармальны.

Я нармальны. Эмі, здымі з маіх клюшняў гумкі, і я пакажу, які я нармальны!

Абдурыш сёмы раз - ганьба табе. Абдурыш восьмы ці яшчэ - ганьба мне.

Можа ў яго завёўся паразыт.

Бадай што, ён сам паразыт!

Заўсёды так сумна, калі твой сябар вар’яцее і табе даводзіцца засмажыць яго!

Не, не, няма патрэбы. Я ўкалю Зойдбэргу заспакаяльнае.

О, мне лепш. Цяпер можна зьняць гумкі з клюшань.

Я здыму.

Стой!

Не, Эмі!

Дурніца!

Ого! Ага! Вось у чым справа.

Гаварыце шчыра, Прафэсар. У мяне плаўніковая гніль? Плаўніковая гніль, так? Скажыце, што не!

Спакойна, мой малюскавы сябра. Усё добра. Проста ў цябе выдзяляецца зашмат мужчынскага соку.

Фэ!

Відаць, у Зойдбэргава віда надышоў шлюбны пэрыяд. Сумятлівы час, калі за яго паводзіны адказваюць маленькія мазґі, зьмешчаныя ў азадку.

Цьху!

Ёсьць толькі адзін спосаб дапамагчы яму...

Я загатую ваду!

Нам, пад чым трэба разумець "вам", трэба даставіць яго на родную плянэту, якую неўзабаве апануе разгул безхрыбетнага сэксу.

Так, дзетка, я лячу!

Фрай, ты хоць разумееш, што значыць "безхрыбетны"?

Не, мяне зацікавіла іншае слова. Порткі нам не спатрэбяцца, хлопцы. Уперад!

Доктар Зойдбэрг сказаў мне патрымаць гумкі.

Дурніца!

Зь вяртаньнем, прыяцель. Засталося 19 гадзін да шлюбнага шаленства!

Цудоўна, цудоўна!

Убачымся, Доктар...

На вашай мове гэта значыць "Зойдбэрг"?

Ня трэба было зьвяртаць увагу ня яго моўныя дэфэкты.

Нешта ты прыціх, крабік.

Я адчуваю сябе лепш, дзякуй, бо заўтра ўлію свой сок ў клаачную адтуліну самкі. Калі вы разумееце пра што я.

І каму ж так пашчасьціла?

Пакуль ня ведаю. Але пасьля полудня я заваблю яе дэманстрацыяй сваёй эратычнасьці.

Дзіўна, вы так хутка пачынаеце кахаць.

Кахаць? Тут ня ведаюць такога слова. Я проста шукаю самку з набухлай ікрой, гатовую прыняць мой генэтычны матэрыял.

Я таксама, браце!

А! Мая старая дзіцячая яма! Давайце спынімся.

Тут я боўтаўся як быў лічынкай. Тады яна падавалася такой вялікай. Ну, хто цяпер больш варочы, Віні?

Глядзіце! Тэатар пад адкрытым небам! Возьмем квіткі. О, айда туды!

Не, гэта цырымонія Рві-Плач, дзе мае сародзічы змагаюцца да сьмерці за свой гонар. Таксама так можна папасьці ў лігу Што?Дзе?Калі? (Злосна) Ніколі!

Я не для таго сюды прыйшоў, каб глядзець на двух самцоў. Дзе ў вас адбываюцца эратычныя дэманстрацыі?

Там жа дзе і ў людзей: на пляжы.

Як я выглядаю?

Як ваніты кіта.

Значыць касьцюм гатовы.

Гэй, а тут шмат сабралося народу, каб паглядзець эратычнае выступленьне.

Так, так, цудоўна!

Цудоўна! Я павінен альфа-вылучыцца. Краў!

Глядзіце, як сьмешна яны выглядаюць.

Прашу, яны нічым не адрозьніваюцца ад астатніх жывых арганізмаў; страляеце ДНК адзін у аднаго, каб зрабіць дзяцей. Для мяне гэта моташна.

Краў!

Трымай свой сок падалей ад маёй ікры.

Краў?

Не цікавіць.

Краў!

Хм, я дзесьці гэта чула!

Эх, які ў гэтым сэнс?

Чаму Зайдбэрг застаўся адзін?

Таму што ён няўдачнік, вось чаму. У гэтым яны з Фраем сходзяцца.

Гэй! Я магу атрымаць любую дзяўчыну калі захачу і як захачу. Я проста вельмі заняты.

Эдна? Эдна, гэта я, Зойдбэрг. Помніш, з сярэдняй школы? Вы з мяне яшчэ часта сьмяяліся, бо мой твар быў пакрыты ракавінкамі!

Зойдбэрг? Я ня ведала, што ты вярнуўся ў горад. Чула ты з'ехаў і стаў багатым доктарам.

Я правёў некалькі забойстваў міласэрнасьці. Ну, пакуль я ў горадзе, можа цікава... краў?

О, Божа, так, я цяпер столькі перажываю і... ведаеш, Зойдбэрг, у мяне болей ікры, чым у іншых самак і я дзеля нашай расы павінна выбраць партнёра, які б быў нафаршыраваны мужскім сокам. Можа быць рок-зорку.

А можа доктра?

Выбачай, Зойдбэрг. Ты проста не адпавядаеш ідэалу мужчыны. Прыемна было зноў пабачыць цябе.

Ніхто ніколі не захоча падысьці да мяне, з такімі кволымі клюшнямі. Вы бачылі іншых самцоў? Яны былі з гіганцкімі клюшнямі і з такімі ж органамі.

Ва ўсялякім разе, ты хоць не так сьмярдзіш як яны.

Зойдбэрг: Усё правільна, і мае пахавыя залозы слабыя. Пах!

Фрай: Слухай, док, калі ты хочаш перамагчы, ты павінен навучыцца прыкідвацца закаханым. Дастаткова зазірнуць ёй у вочы і, амаль расплакаўшыся, сказаць: "Я ніколі не быў такі шчасьлівы".

Ліла: Калі б хлопец мне так зрабіў, я б адразу здагадалася. Чакай хвіліну. Яны ўсе так рабілі. Нават Шон!

Зойдбэрг: Гм, гэтае "каханьне" інтрыгуе мяне. Навучы мяне прыкідвацца.

Фрай: Добра. Ты на спадканьні. Што першае ты зробіш?

Зойдбэрг: Запытаюся ці спарыцца яна са мной.

Фрай: Не. Скажы ёй, што яна асаблівая.

Зойдбэрг: Але гэта ня так. Яна толькі самка з разбухлай ікрой.

Фрай: Проста скажы ёй гэта. А потым?

Зойдбэрг: Спарваньне.

Фрай: Не. Прыдумай некалькі пачуцьцяў і скажы ёй пра іх. Так?

Зойдбэрг: "Жаданьне спарыцца" - гэта пачуцьцё?

Фрай: Ты нават не спрабаваў!

Зойдбэрг: Гэта ўсё так складана з кветкамі і рамантыкай і ўсё хлусьня.

Фрай: Добра, добра, не хвалюйся. Бог каханьня возьме цябе пад сваё крыло.

Зойдбэрг: Што? Тут яшчэ і птушка патрэбная?

Фрай: Добра, давай.

Эдна: Што... Доктар Зойдбэрг, я ж вам адмовіла. Чаму вы тут?

Зойдбэрг: Паняцьця ня маю.

Фрай: Ты проста хочаш пагаварыць, гэта не звязана са спарваньнем.

Зойдбэрг: Я проста хачу пагаварыць, гэта не звязана са спарваньнем. Фрай, гэта бязглуздзіца нейкая.

Эдна: Доктар Зойдбэрг, гэта не мае сэнсу. Але добра.

Фрай: Пачні з кампліментаў. Скажы, што яна пахудала.

Зойдбэрг: Ты выглядаеш змарнелай. Можа пакутуеш на нутраных паразітаў?

Эдна: О, так. Дзякуй, што заўважыў.

Фрай: Цяпер запытайся як прайшоў яе дзень.

Зойдбэрг: Навошта мне гэта ведаць?

Фрай: Не нашто. Усё адно спытайся.

Зойдбэрг: Як прайшоў твой дзень?

Эдна: Ну, па-першае, я ўстала, з'ела кавалак тоста. Затым пачысьціла зубкі. Потым пайшла ў краму, каб купіць рыбы. Затым...

Зойдбэрг: Фрай, што ты нарабіў, цяпер яна не затыкнецца.

Фрай: Гэта нармальна. Проста ківай галавой і кажы "Угу".

Зойдбэрг: Угу, угу.

Эдна: ...а потым ты кінуў васьмінога мне ў акно. Ведаеш, Зойдбэрг, гэта зьбівае спанталыку, але калі ты са мной гаворыш, твае відавочныя недахопы падаюцца... меньш відавочнымі. Твае гены падаюцца не такімі і дрэннымі. Ты нават мацней сьмярдзіш.

Зойдбэрг: Цяпер можна прасіць аб спарваньні?

Фрай: Трэцяе спадканьне!

Бэндэр: Так я вярнуў яму штучнае сэрца і з тых часоў мяне завуць Справядлівы Бэндэр.

Зойдбэрг: Я хацеў бы прапанаваць тост... паліто кантрольны нумар 84

Фрай: Перагарні.

Зойдбэрг: О, Эдна! З усіх склізкіх, здаровых краба-монстраў на гэтай плянэце, ты - самая гарачая.

Фрай: Гэта самае цудоўнае, што я калі-небудзь чуў.

Эдна: Так, ну... выбачайце, мне неабходна прыпудрыць ратавыя шчупальцы.

Лiла: Э-э, мне таксама.

Зойдбэрг: Я зьбянтэжаны, Фрай. У мяне з'явiлася нейкае новае дзiўнае пачуцьцё. Гэта каханьне, калi самка цябе цiкавiць не толькi з-за спарваньня.

Фрай: Не. Павiнны быць нейкiя асаблiвыя эмоцыi.

Лiла: Зойдбэрг сказаў поўную лухту, але насамрэч ён добры хлопец. Гэта Фрай сказаў яму, што гаварыць. А Фрай... у вас ёсьць на плянэце дурнi?

Эдна: Фрай? Дык гэтыя цудоўныя словы зыходзяць з ротывай адтулiны гэтага брыдкага прыхадня?

Лiла: Так... што? Слухай, не глядзi на словы. Зойдбэрг доктар. Доктар, мiлая.

Эдна: Уваходзьце.

Эдна: [сэксуальна] Вітай, Фрай. Магу я цябе зацікавіць у мясе і рыбе?

Фрай: Не, дзякуй. Я толькі хацеў сказаць, што Зойдбэрг добры хлопец. Мужчынскі сок у яго прэць ажно праз сраку.

Эдна: Добра, што менавіта адтуль, але сок гэта яшчэ не ўсё. Я ведаю, што чароўныя словы, якія гаварыў Зойдбэрг, належаць табе. Навучы мяне кахаць, хілы паэт з далёкіх зорак!

Фрай: Э, мне прыемна, праўда. Калі б я зьбіраўся зрабіць гэта з вялізным, сьмярдзючым клапом, ты б была першая ў сьпісе.

Эдна: Ціха, мой рамантычны дурань! Дай сюды твае сківіцы і пацалуй мяне!

Зойдбэрг: Эдна, я ня мог больш чакаць. Я... Фрай!

Фрай: Доктар Зойдбэрг, гэта ня тое, што ты бачыш.

Зойдбэрг: Яе ікра на тваёй шыі!

Фрай: Але...

Эдна: О, гэта праўда, Зойдбэрг. Мы ня можам болей гэтага хаваць. Фрай і я закахаліся адзін у аднаго і зьбіраемся заўтра спарвацца.

Фрай: Што?

Зойдбэрг: Фрай! Я выклікаю цябе на Рві-Плач!

Фрай: Па-беларуску, калі ласка?

Зойдбэрг: Бітва на сьмерць.

Эдна: І калі ты выжывеш, мы зоймемся салодкім каханьнем!

Імператар Дзесяціногіян: Закон вядомы. Фрай і Зойдбэрг будуць змагацца да сьмерці за клюшню прыгажуні Эдны.

Фрай: Але я яе не хачу!

Імператар Дзесяціногіян: Пасьля выкліку на свяшчэнны бой Рві-Плач, адмовы ў турніры не прымаюцца. Гэтай традыцыі ўсяго 18 гадоў, але тым не меньш яна з'яўляецца традыцыяй.

Зойдбэрг: Падрыхтуйся, Фрай. Я вырву твой плавальны пузыр і пакажу яго табе.

Ліла: Доктар Зойдбэрг, гэта вар'яцтва. Ты паводзіш сябе ірацыянальна.

Зойдбэрг: Вядома я паводжу сябе неразумна! Я закаханы!

Фрай: Ліла!

Ліла: Правільна, правільна. Вы павіньны спыніць гэта вар'яцтва.

Імператар Дзесяціногіян: Паслухайце, пані, як вы можыце бачыць, я раскошны самец, перапоўнены сокам. Тым не меньш, я прымаю зарок бясшлюбнасьці, каб падтрымліваць нашыя вар'яцкія традыцыі. Адзін з вашых сяброў павінен памерці.

Бэндэр: Лёс жорсткі і непрымірымы, хай здарыцца тое, што наканавана. Прымаюцца стаўкі! Стаўлю 9 к 2 на Зойдбэрга, стальная клюшня! Вялікая чырвоная надзея! Давай, хлопча!

Зойдбэрг: Фрай, я даўнавата ўжо скончыў медыцынскую школу. Нагадай мне: трыбушэньне для вашага віду фатальна або не фатальна?

Фрай: Фатальна.

Зойдбэрг: Буйная стаўка на сябе ў першым раўндзе!

Імператар Дзесяціногіян: Эдна, у цябе ёсьць што сказаць, перш чым пачнецца Рві-Плач?

Эдна: Ёсьць. Хачу сказаць: я сёньня ўстала, з'ела палову тоста. Затым пачысьціла зубкі...

Фрай: Затыкніся!

Эдна: Я кахаю цябе, Фрай!

Імператар Дзесяціногіян: Фрай, ты, як дагэтуль невядомы нам зьвер, выбіраеш зброю першым. А вы, Доктар?

Зойдбэрг: Выбіраю ўласныя клюшні! Я хачу атрымаць тактыльнае задавальненьне ад сьцісканьня яго палавых залозаў вось тут!

Фрай: Шшш! Не папраўляйце яго!

Бэндэр: Фрай, я ніколі ні аб чым цябе не прасіў, але будзь ласкавы, у дзявятам раўндзе проста дай яму перамагчы.

Фрай: Але гэта бой на сьмерць!

Бэндэр: О, вядома, ты заўсёды думаш толькі пра сябе. Цьфу!

Імператар Дзесяціногіян: Прашу ўсіх устаць на нацыянальны гімн.

Імператар Дзесяціногіян: Хай Рві-Плач пачнецца!

Ліла: Давай, Фрай! Памры з гонарам!

Эдна: Неее! Я не магу на гэта глядзець.

Бэндэр: Псс, Фрай. Занырвай.

Натоўп: Рві-Плач! Рві-Плач! Рві-Плач! Рві-Плач! Рві-Плач! Рві-Плач!

Фрай: Мае сябры рыбныя монстры, я ня буду гаварыць пра вашу дурную цывілізацыю з вашымі тупымі традыцыямі. Але няўжо сьціскаючы адзін аднаму мазгі гіганцкімі клешчамі, вы сапраўды думаеце нешта вырашыць? Доктар Зойдбэрг мой сябра, і хоць самка паўстала паміж намі, мы заўсёды будзем заставацца сябрамі. І ведаеце чаму? Адна прычына. Вырадак! Я заб'ю цябе! Вырадак!

Ліла: Гэй! Стоп! Усе сышлі!

Зойдбэрг: Эдна? Мілая?

Зойдберг: Эдна?

Бендер: О, мой Бог!

Зойдбэрг: Любошчы! О, я прапусьціў самую вялікую падзею майго жыцьця.

Фрай: О. Прабач, Док.

Зойдбэрг: Усё скончылася. Як я цяпер пазбаўлюся ад мужчынскага соку?

Фрай: Я табе дам пакарыстацца гэтым.

Ліла: Фрай!

Бэндэр: Кыш! Адчапіся! Гэй! Што з лятучымі сасіскамі?

Зойдбэрг: Яны прыляцелі, каб паласавацца рэшткамі. Прадстаўнікі майго віду пасьля любошчаў паміраюць.

Фрай: Хочаш сказаць, вам даводзіцца выбіраць паміж цнатлівым жыцьцём і жудаснай сьмерцьцю?

Зойдбэрг: Так.

Фрай: Жорстка.

Зойдбэрг: Як добра, што ты даверыў мне прышываць руку, Фрай, асабліва пасьля таго як я разабраўся са сваім вугром.

Фрай: Такая важнасьць.

Зойдбэрг: Гэта вельмі важна. Я навучыўся адчуваць рэчы, якія ніколі раней не адчуваў: каханьне, рэўнасьць, прагу забойства. І ўсё гэта дзякуючы вам. Та-дам! Аперацыя завершана пасьпяхова.

Ліла: Ура!

Бэндэр: Ёсьць!

Фрай: Ёсьць!

Зойдбэрг: Я магу ня ведаць нейкай эмоцыі, але калі гаворка ідзе пра медыцыну, тут я лепшы.

Фрай: Не хачу чапляцца да дробязяў, супер-док, але можа паспрубуем яшчэ раз?

Зойдбэрг: Для цябе, мой сябра, што заўгодна.

Фрай: Мае ногі!

Зойдбэрг: Нічога, нічога, божынька любіць троіцу.

Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/121857

Переводчики: Ludvinka, dziadzka_kandrat, Katerunakateruna, wonderfool

Настройки

Готово:

100.00% КП = 1.0