Готовый перевод Futurama / Футурама: Simpsorama
[Сэрыял, у якога скончыліся ідэі, яднаецца з сэрыялам, у якога скончыліся сэрыі]
Hedonismbot: Пакалыхаемся. Сядайце як найзручней.
Homer: Канапа як канапа.
Skinner: Кожнаму з вас у прымусовым парадку выпаў гонар зрабіць унёсак у Мэмарыяльную капсулу Спрынгфілда, якая праляжыць мёртвым грузам да 31-га стагодзьдзя.
[Труна з грамадзянскай вайны]
Chalmers: Пакуль ты дагаворыш, гэту праклятую капсулу прыйдзе час адчыняць.
Skinner: Так. Мэмарыяльная капсула. Нэлсан, што ты прынёс?
Nelson: Я закладаю фатаздымак таты. Ён яшчэ на волі... у маім сэрцы.
Milhouse: А я закладаю шчасьлівую трусіную лапку. Мне і безь яе будзе шчасьціць.
Nelson: Вось бы пакласьці ў капсулу гэты момант.
Chalmers: Будзе зроблена.
Skinner: А ты што прынёс, Барт? Дай угадаю — нічога. Ты забыўся.
Bart: Ды як вы маглі пра мяне так падумаць? Паглядзім. Тада!
Chalmers: Гэта рэч — адзінае, што ты пакінеш нашчадкам.
Bart: Пакіну найлепшае ад сябе.
Marge: Мой сандвіч!
Quimby: І вось, праз тысячу гадоў гэту капсулу адкрые нейкі будучы мэр Куімбі.
[Зборны вобраз]
Burns: Гэтыя адкіды мог закапаць хто хочаш.
[Камісія па атамнай энэргіі]
Willie: Гатова.
Quimby: А зараз для аматараў джазу і іх галасоў сыграе Ліза Сымпсан.
Quimby: Нават бог ненавідзіць джаз!
Kent Brockman: Загадкавая навальніца ў гэты самы момант чыніць вэрхал у нашай студыі, але я не бязмозгі ёлуп, які чытае тэлесуфлёр памылка 401 косая рыска косая рыска двукроп’е памылка дыска двукроп’е косая рыска выключэнне.
Homer: Што за чартаўня?
Lisa: Напэўна, з арбіты зваліўся чарговы кавалак амэрыканскага касьмічнага сьмецця.
Bart: Гэта краіна хоць некалі была не такой паршывай? Я не прыгадаю.
[Як чытаць кнігу ў ложку]
Marge: Гамэр, здаецца, у дом нехта ўлез!
Супакойся, Мардж. Гэта, мабыць, Гамэр позна вяртаецца ад Мо.
Homer: Вочы на карціне сочаць за мной!
Bart: Гэта люстэрка.
Homer: Вялікае мастацтва — гэта па-свойму люстэрка.
Homer: Лепш адправім туды сабаку.
Homer: Давай! Гэта твой шанц абараніць нас! Ідзі!
Homer: Дурацкі сабака.
Homer: Трэба ўсталяваць пастку, сыр... То-бок, сын.
[Смачны хлопчык]
Homer: Гатова. Як толькі яно пачне цябе грызьці, я лясну яго мятлой.
Homer: Не чапай маіх любімых!
Bender: Укусі мой блішчасты мэталічны азадак!
Homer: Робат з кароннай фразай!
Bart: Гамэр, дык ты яго будзеш цалаваць ці забіваць!
Bender: Шыкоўна! Дзіцячая рулетка!
Homer: Добра, хто ты такі?
Bart: Мабыць, гэта сакрэтны ўрадавы праект.
Bender: Га? Я што, падобны да наркантролю? Мяне зваць Бэндэр, і я прыбыў сюды... з будучыні.
Homer: А ты давядзі! Што будзе з Гамэрам Сымпсанам у будучыні?
Bender: Ня ведаю. Памрэш?
Homer: О... божа... мой. Ён ня брэша! Я пазнаёмлю цябе з нашымі грамадзкімі лідэрамі.
Moe: Гэй, шашлычніца, чым плаціць будзеш?
Bender: А... зараз перавяду крыху... электронных гіпэркрэдытаў у твой касавы апарат. Дзінь-дзінь-дзінь-дзінь-дзінь-дзінь-дзінь! А, і яшчэ па кухлю маім сябрам! Дзінь-дзінь-дзінь-дзінь-дзінь-дзінь-дзінь!
Lenny, Carl, Homer and Barney: Так!
Moe: А гэты дзівак — хлопец што трэба! Грошай не шкадуе, дык яшчэ адрамантаваў музычны аўтамат! Здаецца, паміж імі нешта было.
Jukebox Music: О, любы, што ж ты нарабіў са мной...
Внимание! Этот перевод, возможно, ещё не готов.
Его статус: идёт перевод
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/250097
Переводчики: dziadzka_kandrat
Настройки
Готово:
