Готовый перевод Futurama / Футурама: 2.3. When Aliens Attack / Калі прышэльцы атакуюць
Дастаўка піццы! Ого, гэта сапраўдная тэлестанцыя?
Так, яна належыць БТ.
А што вы цяпер паказваеце?
"Незамужняя жанчына-адвакат". Фінал сэзону. Хочаш паглядзець?
Ну, ня ведаю. Гэта бабскі сэрыял. Мне падабаюцца праграмы ў жанры "самае што-небудзь на сьвеце".
Ну, яна носіць самую кароткую спадніцу на свеце
Угаварыў!
Адвакат, нагадаю вам, спаць з кліентам - неэтычна. Калі вас сапраўды турбуе вынік справы, то сьпіце са мной.
Вашамосьць, гэта даволі непрыстойная прапанова незамужняй жанчыне ў залі суда, але мы ў туалеце унісекс.
Пратэст адхіляецца!
Не маглі б вы паўтарыць яшчэ раз?
Божачкі! Ты сапсаваў этэр!
Пфф! Ды яго ніхто не глядзіць.
Не маглі б вы паўтарыць яшчэ...
[Амикрон Пэрсэй 8]
[На 1000 сьветлавых гадоў далей]
[На 1000 гадоў пазьней]
Гэта абуральна! Я хачу ведаць, што здарылася з адважнай адвакаткай у пераканаўча кароткім убраньні.
У сувязі з тэхнічнымі непаладкамі, мы пакажам восем мультфільмаў запар.
Прасьвяты дух Боба Марлі, што гэта? Ану за прымайся працу, лянівае вядро з гайкамі
Ай! Гэй, хопіць, Гермэс. Сёньня Дзень працы.
Дзень працы? Ліпавае свята навязанае нам купкай багачоў з прафсаюзнай мафіі?
Яно самае!
Каб цябе, выхадны!
Хто за апошнюю летнюю паездку на пляж?
О, так!
Ёсьць, Вашамосьць!
Э, я лепш застануся тут.
Фрай, ты марнуеш сваё жыцьцё седзячы і гледзячы тэлечанне. Выйдзі паглядзі на рэальны свет.
Але гэта HDTV. Яго выяваздольнасць лепшая, чым у рэльным сьвеце!
Ніхто не наважыўся сказаць, але ты ўжо пакрыўся цвільлю.
Не пакрыўся!
Проста ідзі ў машыну.
Ах, вось і ён: пляж помнікаў!
Чакайце, гара Рашмор і Пізанская вежа? Ня ведаў, што яны былі ў Ню-Ёрку!
Толькі цяпер. У 2600-ых губэрнатарам Ню-Ёрка абралі супэрзлыдня, ён і скраў помнікі з усяго сьвету.
Вялікі чалавек. Глядзіце, вунь ён.
Ага! Знашоў!
Добра, цяпер твая чарга. Ну, удачы.
Давай, Зойдбэрг, я ж перадаў табе пас.
Мне абрыдла гэтая гульня! Я залягаю на дно!
Ну, налятайце на смакату!
Ах, амаль як у майго таты... пакуль яго ня зволілі з "Макдоналдса".
Пацалуй мой нагрэты да красна азадак. Пачакай-ка. Нагрэты да красна азадак? Я зарас. Аў, аў, аў, аў. О, вось так.
Не, Зубасьцік! Псс, Прафэсар, мне трэба новы купальнік.
Э... што? Ой, добра, думаю яшчэ троху засталося. Божа.
Вось. Як я выглядаю?
Як танная француская шлёндра.
Француская?
Гэй, лялечка, хочаш пабавіць час з сапраўдным мужчынам?
Не. Мне не падабаюцца хуліганы. Нават калі яны рослыя... і прыгожыя.
Усё добра, Ліла, ідзі. У мяне тут шмат працы.
Эх, сэр, вы не зразумелі. Я прафэсіны пляжны задзіра. Я прыкідваюся, што хачу зьвесьці тваю дзяўчыну, ты мяне б’еш, яна ў захапленьні, ты даеш мне 50 баксаў.
50 баксаў? Ды ні за што, нават калі б яна была маёй дзяўчынай. Забірай яе.
Фрай! Хаця, думаю, мы маглі б пашпацыраваць па пляжы.
Не, дзякую, пані. Папраўдзе я гей.
Ой-ой. Памажыце! Памажыце! Бэндэр, дапамажы мне збегчы. Я не выжыву ў гэтым месцы. Я занадта прыгожы!
Добра, добра. Зараз выцягну. Здрысваем!
Вуаля. Гэта найвялікшы пясчаны замак, што толькі быў пабудаваны. Тут жыў бы Кароль Артур, калі б быў крабам.
Прыгожа. Давайце сфатаграфуемся, пакуль хваля ня змыла яго.
О, так. У каго ёсьць камэра?
Заўсёды тут, прыяцель. Пачакайце, я таксама хачу сфатаграфавацца. Прыкіньцеся шчасьлівымі.
О, Божухна!
Якога Бабілёну?
Нее!
Хутчэй!
Мы ўсе памром, так?
О, думаю, што так. Хаця калі апошнім разам прыляталі прышэльцы, яны толькі разбілі самых разумных людзей на пары і прымусілі безупынна савакупляцца. О, так!
І яшчэ раз, выйграшны лятарэйны нумар - чатыры. Да іншага, талеркі прышэльцаў працягваюць сеяць разбурэньні па ўсёй Зямлі. А зараз - трансьляцыя экстранага звароту прэзыдэнта Зямлі Макніла.
Спадары і спадарыні, наш курс зразумелы. Прыйшоў час падпарадкавацца. Стаць на карачкі і добра палізаць боты. Даць нашым іншаплянэтным гаспадарам усё, што яны хочуць...
Людзі Зямлі, я Лур з плянэты Амікрон Пэрсэй 8. Мікрафон працуе? Дык вось, нам хацім таго, каго вы клічаце Макніл. Дайце нам Макніл ці мы будзем спусташаць вашыя гарады нашым анты-помнікавым лазэрам. Мы вымагаем Макнил.
Эм, як ужо гаварыў... чалавецтва хутчэй загіне, чым падпарадкуецца абуральным патрабаваньням прышэльцаў выдаць гэтага Макніла... кім бы ён ні быў. Правільна? І вось чалавек, які ўзначаліць нашую пачэсную барацьбу за свабоду. Чалавек, які толькі што ўтапіў у крыві пацыфістаў з тумасннасьці Гандзі, 25-зоркавы генэрал Зэп Брэніган!
Так!
Гэй, Ліла, глядзі, гэта ж той прыдуркаваты балбатун з якім ты спала.
Зямля ў небясьпецы. Хіба нельга проста забыцца на гэта?
Відаць, не.
Можаце лічыць мяне нахабнікам, але калі ёсьць прышэлец, якога я не забіў, значыць я проста не сустрэў яго, каб забіць. Але я не магу зрабіць гэта адзін. Таму загадваю ўсім, хто мае карабель, прыбыць на службу. Усе, у каго карабля няма, павінны ўзяць зброю і проста паліць у паветра.
Ну, вы чулі балбатунa: нас выклікалі на службу. Усе на карабель.
Гэй, гэй, гэй, гэй, чакайце. Я адмаўляюся ваяваць. Я добрасумленны ўхіліст.
Хто?
Ты ведаеш, баяка.
Паколькі сытуацыя надзвычайная, у робатаў будзе актывізаваная праграма патрыятызму.
Абавязак кожнага робата - аддаць жыццё за чалавецтва. Вось трасца!
Мы усе з розных культур. Некаторыя з вас белыя, некаторыя чорныя. Ты - карычневы. А ты срэбны. Мяне не хвалюе чырвоная вашая скура, загарэлая ці кітайская. Вы ўсе павінны навучыцца паміраць разам. Правільна, салдат?
Ну, папраўдзе, я... Сэр, рэй, сэр! Сэр!
Помніце, нашая місія простая: зьнішчыць усіх прышэльцаў!
Гм, не мяне, сэр.
Ах, так, правільна! Нікому не зьнішчаць Кіфа. Па-магчымасьці. О-хо-хо! Апэтытная капітан Ліла. Здаецца, гэта будзе вельмі сэксуальнай бітвай за будучыню чалавечай расы!
Дзякуй, але фармальна я не чалавек.
Праўда, праўда. Лілу таксама не зьнішчаць.
Ключ да перамогі - дысцыпліна, а значыць - добра прыбраны ложак. Практыкуйцеся пакуль не навучыцеся запраўляць ложак у сьне.
Што, калі я на ім сплю?
З усёй гэтай запраўкай ложкаў, у вас ня будзе часу на сон.
Галоўны карабель прышэльцаў - на гэтай арбіце. Калі трапім роўна ў яблычак, астатнія даміно рассыплюцца як картачны домік. Шах і мат.
Як і усе вялікія пляны, мая стратэгія настолькі простая, што яе мог бы прыдумаць нават поўны ідыёт. Па маёй камандзе, усе караблі стануць у шыхт і накіруюцца проста на пушкі прышэльцаў, забіваючы іх абломкамі.
Але чаму б нам спачатку не адправіць туды робатаў...
Сэр, я выклікаюся на гэтую самагубную місію. Досыць ўжо!
Ты адважны робат, сынку. Але пакуль я камандую - любая місія самагубная. Гэта нагадвае мне, Ліла, перш чым мы кінемся ў бой, ты не хацела б пакахацца, на выпадак калі адзін з нас не вернецца.
Давай лепш пачакаем, на выпадак калі адзін з нас не вернецца.
Скрыжую пальцы.
Я буду навукова-фантастычным героем, як Угура або капітан Джэйнўэй, або Зэна!
Фрай, гэта не тэлебачаньне, гэта рэальнае жыцьцё. Не адчуваеш розьніцы?
Адчуваю. Проста мне тэлебачанне больш падабацца.
Бэндэр, якія ў нас пашкоджаньні?
Мы страцілі дадатковае сілкаваньне і мой кактэйль праліўся.
Добра, поскудзь. Гэта за кактэйль Бэндэра!
Ура! Мы перамаглі!
Так, але гэта ня верне мой марціні. Ну, каму марціні?
Добрая работа. Галоўны карабель зьнішчаны. Што за чартаўня?
Здаецца, галоўны карабель.
Тады што мы падарвалі?
Тэлескоп Габла.
Адставіць выбухі, баякі!
Безнадзейна. Калі нам суджана падарвацца, мы маглі б зрабіць гэта дома з камфортам.
Ты будзеш капітанам, ты кур’ерам, а ты пахабным алькаголікам... А, Божа, вы жывыя. Я хацеў сказаць, дзякуй Богу, вы жывыя! Прабачце, прыйдзіце праз тры дні, тыдзень - максымум.
Мы хацім Макніл! Хутчэй!
А цяпер адказ прэзыдэнта Макніла.
Людзі Зямлі па-ранейшаму адзіныя ў сваім рашэньні не выдаваць мяне. Татальнае зьнішчэньне - гэхта невялікая цана ў параўнаньне з...
Вось ён! Забірайце!
Ты не Макніл.
А?
А?
Ты ня той, хто нам трэба.
О, дзякуй вам. Дзякуй вам, шаноўныя гаспадары! Я...
Дай нам Макніла!
Гэта і быў Макніл!
Не, Макніл - адзінокая жанчына-адвакат.
Яна носіць міні і непераборлівая ў сувязях.
Праўда?
Міні? Нешта знаёмае.
Ты знаеш Макніл. Гэта незамужняя самка чалавека, якая дабіваецца посьпехаў у сьвеце чалавечых самцоў.
Мабыць гэта прыкрывае яе некампэтэнтнасьць.
Маўчаць! Кідайце свае хітрыкі. Вось Макніл.
Чакайце, я знаю яе.
Няпраўда, хлус няшчасны. Ты нікога ня знаеш. Усё што ты робіш, гэта глядзіш тэлевізар.
Вось адтуль я яе і знаю. Гэта Джэні Макнил. Гераіня сэрыялу 20-га стагодзьдзя, "Незамужняя жанчына-адвакат".
Ну калі яны спадзяюцца ўбачыць сэрыял, якога не існуе ўжо тысячу гадоў, пфф, то ім моцна не пашанцавала.
Мы будзем падымаць тэмпэратуру вашай плянэты на 1 мільён градусаў у суткі на працягу пяці дзён, калі ня ўбачым Макніл заўтра а 9-ай гадзіне вечара. 4 гадзіны раніцы па беларускім часе.
Нешта мне здаецца, што вымушанага савакупленьня ня будзе.
Яны зьбіраюцца зьнішчыць усю Зямлю, калі ня ўбачаць нейкага дурнога сэрыялу пра нейкую распусную адвакатку?
Гэта вар’яцтва! Як яны ўвогуле змаглі даведацца пра шоў тысячагадовай даўнасьці?
Ну, Амікрон Пэрсэй 8 месціцца за тысячу сьветлавых гадоў ад нас. Таму электрамагнітныя хвалі тых часоў толькі цяпер дайшлі да іх. Разумееш...
Чараўніцтва. Зразумеў.
Вось глядзіце: у 1999 годзе фінал сэрыялу "Адзінокая жанчына-адвакат" прыпынілі праз тэхнічныя праблемы. Відаць, нейкі ёлупень праліў колу на апаратуру.
Піва... мне здаецца.
Дык яны хочуць паглядзець гэтую сэрыю. Давайце знойдзем копію і дамо ім.
Ніводнай копіі ня засталося.
Не, і ня будзе. Большасьць відэазапісаў той эпохі былі зьнішчаны ў 2443 падчас Другога Прышэсьця Хрыста.
Знаеце, я бачыў першыя 30 сэкунд гэтай сэрыі. Калі я дапішу канцоўку, можа мы паспрабуем дазьняць яе самі.
Я магу зрабіць касьцюмы.
А ў мяне на гары ёсьць старая 5-мэгаватная вяшчальная вышка.
А я... Я магу выкладаць акторскае майстэрства.
Шоў пачынаецца.
Добра, Ліла, ты будзеш іграць Джэні...
Не-а, забудзь. А - я баюся камэры, і Б - у мяне аднімае мову перад гледачамі, якія ўзброены сьмяротнымі промнямі.
А яшчэ ногі ў цябе зусім не для міні-спадніцы.
Дай мне сцэнар.
Усе па месцах.
Так... гатова!
Сьвятло! Камэра адзін! Камэра два! Камэра тры!
Падрыхтуйце аўтамат з вадой, каб мы маглі потым сабрацца каля яго і ўсё абмеркаваць.
Жанчына-адвакат,
Б’ецца за кліента,
Носіць яна міні
Чым пераможа апанэнта.
Гэй, ды я талент!
Э... Джэні Макніл, вы абвінавачваецеся ў подкупе суда, на мінулым тыдні... ...стала вядома пра вашу гарачую, непрыкрытую сувязь з прысяжным. Што вы на гэта скажаце?
Вашамосьць, я хачу аб'явіць дадзены судовы разбор незаконным, на падставе таго, што у мяне таксама ёсць гарачая, непрыкрытая сувязь з прысяжным з <i>гэтага</i> суда.
Убачымся на перапынку!
Калі Мак’Ніл хоча, каб да яе ставіліся сур’ёзна, чаму яна проста не адарве галаву судзьдзю?
Праўду кажуць: "Жанчыны з Амікрон Пэрсэй 7, мужчыны з Амікрон Пэрсэй 9".
Ваш сведка, пракурор Рамірэс.
Грасіяс. Адзінокая жанчына-адвакат, дзе вы былі ў ноч на 23 жніўня?
Спала з табой.
Ага!
Э, Вашамосьць, вяртаючыся да... пытаньня... я прашу суд... Фрай, тут больш нічога няма. Ты напісаў толькі 2 старонкі дыялёгаў.
Ну, я пісаў гэта цэлую гадзіну, думаў і чытаць будуць гадзіну.
І што нам цяпер рабіць?
Ня ведаю, ня ведаю. Скажы што-небудзь. Абы гэта было пераканаўчам, чароўным, абудзі свой талент.
Што скажаце, адзінокая жанчына-адвакат?
Я скажу... што не хачу больш быць адвакатам. І не хачу больш быць незамужняй. Вашамосьць, вы ажаніцеся са мною?
Не! Не! Давай рэкляму!
Мы вернемся пасьля таго як раскажам вам пра неверагодныя зьніжкі на стэрэасыстэмы Бэндэра.
Шлюб? Джэні ня можа выйсьці замуж!
Чаму не? Гэта разумна, гэта нечакана.
Але людзі не дзеля гэтага глядзяць тэлевізар. Разумныя ўчынкі прымушаюць людзей адчуваць сябе дурнямі, а нечаканыя - выклікаюць страх.
Увага, МакНіл. Твой нечаканы шлюб палохае нас. Ты завалодала нашымі сэрцамі як адзінокая жанчына-адвакат, такой і заставайся... а то!..
Бачыш? Гледачы ня хочуць нічога арыгінальнага. Яны хочуць бачыць тое ж самае, што бачылі ўжо тысячу разоў.
Не вярзі лухты, Фрай?!
Паверце мне. У той час, як усе жылі сапраўдным жыцьцём, я марнаваў сваё на тэлевізар, бо ў глыбіні душы я ведаў, што ў аднаго дня гэта дапаможа мне выратаваць свет. Акрамя таго, я б страціў свае выплаты па непрацаздольнасці, калі б выйшаў на вуліцу. Проста чытайце з таблічак.
І... матор!
Спадарыня Макніл, баюся, я павінен адхіліць вашу прапанову аб шлюбе. Так як, разумееце, я паміраю. Кашляе і падае мёртвы.
Божа, ён памёр.
Зараз я скажу сваё апошнія словы. Мой жаніх памёр... таму я зноў вяртаюся да кар’еры незамужняй жанчыны-адваката. Не зважаючы на тое, што скажуць мужчыны
Мы лічым падсудную ранімай і яшчэ больш сэксапільнай.
Ура!
І... зьнята!
Жанчына-адвакат,
вельмі любіць сэкс... Га?
Увага, Макніл. Мы збольшага задаволены тым, што пабачылі. Увогуле, я ацаніў бы гэта на тры з плюсам. Добра, але ня супэр. Такі чынам, мы ня будзем зьнішчаць вашу плянэту. Але і рэцэпт бясьсмерця вам не дадзім.
Перайгралі, Зойдбэрг!
А цяпер мы вернемся на нашу плянэту, каб паспець на тысячагадовую серыю Сімпсанаў.
Малайчына, Фрай!
Ага. Проста трэба было знаць сакрэт усіх тэлешоў: у канцы серыі усё заўсёды вяртаецца на свае месцы.
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/101559
Переводчики: dziadzka_kandrat, Nerve33, Ludvinka
Настройки
Готово:
