Готовый перевод Futurama / Футурама: 2.4. Fry and the Slurm Factory / Фрай і сьлёрмавая фабрыка
[Трансьляцыя з Амікрон Пэрсэй 8]
2.4. Фрай і сьлёрмавая фабрыка.
Прыладачка мая, я дома. Манік!
Калькулон!
О, хацеў бы я верыць у гэта. Можа ты й мой злы зводны брат, але няма закону, які забараняе забойства жонкі.
"Усе мае дэталькі" вернецца пасьля таго як мы раскажам вам пра...
Сьлёрм. Найлацьвейшае прывыканьне!
Глядзі! Гэта Сьлёрмз Макензі!
Вядомы чарвяк-тусоўшчык!
Ўімі-ўэм-ўэм-ўэзл! Адрываемся!
Вось дык чарвяк. Хто сказаў, што герояў больш няма?
Гэй, народ, вы можаце выйграць шанс адарвацца са мной, Сьлёрмзам Макензі, на сьлёрмавай фабрыцы на плянэце Чарвялон!
Проста шукайце выйгрышны корак у спэцыяльна пазначаных бляшанках Сьлёрма.
Я выйграла!
[Ты выйграў!]
Не канечне купляць напітак, каб узяць удзел у конкурсе. Матэматыяная імавернасьць выйгрышу мізэрная.
У мяне ёсьць шанец выйграць. Во брыда. Яшчэ адзін зуб.
Ты няўдачнік.
Я павінен знайсьці залаты корак.
Ніколі ня бачыла такой залежнасці ад Сьлёрма.
Гэта яшчэ што. У школе я выпіваў па 100 бляшанак колы
на тыдзень. Пакуль не здарыўся мой трэці сардэчны прыступ.
Бэндэр, што з табой?
Я захварэў.
Вось небарака. Дай пагляджу, можа ў цябе тэмпэратура. Аў!
Згодна з Бэндэравым датчыкам тэмпэратуры, на які я раю глядзець наступным разам, Ліла, у яго гарачка... 900 градусаў.
Бэндэр, дружа, прыляж. Ты заплаціш за гэта!
Я пагляджу, але хачу нагадаць, я спэцыяліст па людзях, а не па робатах.
Я ня Бэндэр, я Фрай.
Праўда? Я думаў, што гэта ты робат.
Не. Чалавек.
Добра, добра, пазбаў мяне сваёй
біяграфіі. Ну, што вас хвалюе?
Жывоцік баліць і пачаліся гэтыя
пякучыя электрычныя разрады.
Не хвалюйся, усё будзе добра. О, божа. Я ня змог яму сказаць: гэта плаўніковы грыбок. Пад раніцу ён усплыве дагары пузам.
Паспрабуй гамэапатыю, Бэндэр. Прымі цынку.
Я на 40% з цынку.
Тады можна эхінацыю ці сьветаяньнік.
Ці адразу плацеба. Гэта ўсё адна трасца.
Гэй, што гэта грукае?
Гэта можа быць прычынай хваробы Бэндэра. Але што больш важна, гэта добрая нагода праверыць маю апошнюю вынаходку. У лябараторыю!
Я назваў гэта Фрэнтген. Гэта як рэнтген, але які дазваляе бачыць праз усё, нават мэтал. Так, нэўтрынавае выпраменьванье даволі небясьпечнае, таму начапіце ахоўныя акуляры. Зараз можа трохі запячы... вам усім! Ага! Вось і прычына хваробы.
Гэй, гэта мой гадзіннік!
А я ўсё думаў, куды яго падзеў. Гэй, цяпер мне значна лепш! Дзякуй, Прафэсар. І Эмі, прабач, што ўзяў твой гадзіньнік.
Ну, мне трэба ісьці прадэзынфікаваць гэты касьцюм. А вы двое, пакладзіце Фрэнтген на месца і, крый Божа, глядзіце, каб ён ня трапіў у благія рукі.
Што прасвецім у першую чаргу?
Ня ведаю. Давай мяне. Ай! Мае спэрматазоіды!
Ого, шык! Давай яшчэ раз?
Хм, а цяпер не баліць.
О, мама! Не варушыся, лэдзі.
Што такое?
Гэта ня лэдзі!
Галубчык! Яшчэ адзін апгрэйд і я стану большай лэдзі, чым ты можаш уявіць! І чаму ты такой дурны, дурань?
Гэй, пацалуй мой бліскучы мэталічны азадак!
У цябе грошай ня хопіць, мілы.
Ух, ад гэтага выпраменьваньня мне так піць хочацца. Ах, вось бы быў які-небудзь спосаб даведацца, у якой бляшанцы ёсьць выйграшны корак.
[Выйграй тусоўку са мной!]
Га, што-што? Я цябе ня пачуў. Я быў заняты, тым, што глядзеў, што ўнутры усялякіх рэчаў з дапамогай Фрэнтгена.
Пачакай хвілінку. У мяне ідэя. А не, адбой. Не. Так. Не. Так. Не. Чакай. Не. Так. Ага. Не... не. Так!
Гэтая рэч нікуды не варта.
Мы праверылі 90 тысяч бляшанак Сьлёрма і выйгралі толькі ўсякае хлам’ё. Бачыць гэты Сьлерм больш не хачу. Чорт, як жа піць хочацца!
Фрай, што з табой? [Вы выйгралі!]
Малайчына, Фрай! Ты знайшоў выйгрышны корак! Мы выйгралі!
Ура!
О, глядзіце.
Гэй!
Сардэчна вітаем на плянэце Чарвялон. Я Глорма, ваш цудоўны экскурсавод па цудоўнай сьлёрмавай фабрыцы.
Ага. А можна нам дармовага Сьлёрма?
Вы потым вып’еце столькі Сьлёрма, колькі зможаце, на тусоўцы з маім слаўным сябрам Сьлёрмзам Макензні.
Вітаю! Ўімі-ўэм-ўэм-ўазл! Дайце мне мне пяць, хлопцы!
Ого! Вядомы чарвяк-тусоўшчык! Ці гатовы ты як сьлед адцягнуцца з намі?
Ён гатовы, за гэта мы яму і плацім. Праўда, Сьлёрмз?
Так!
Папраўдзе, Сьлёрмз павінен тусіць да раніцы кожную ноч, інакш яго зволяць.
Адрываемся!
Але перад тусоўкай для вас ёсьць цудоўны сюрпрыз: VIP-экскурсія па сьлёрмавай фабрыцы!
Цікавай экскурсіі, хлопцы! Пайду прылягу.
Сардэчна запрашаю вас, мае сябры, у сьвет надзвычайных дзівосаў, які мы называем "Цэнтралізаваны прамысловы комплекс па вырабе Сьлёрма".
А божа!
Глядзіце! Краскі! І лодка!
Што тут робяць гэтыя пачварныя аранжавыя істоты?
Ну, гэта Гронка Лонкасы. Яны працуюць тут, на сьлёрмавай фабрыцы.
Скажыце ім, што я іх ненавіджу.
Праплываючы сьлёрмавай рацэ, вы ўбачыце нашых мяшальнікаў за работай. Яны бяруць 900 лепшых інгрэдыенаў, дадаюць нотку дзіцячай радасьці і зьмешываюць са сьцюдзёнай крынічнай вадою з нашага генэратара сьцюдзёнай крынічнай вады. І тады, у апошнюю чаргу, мы дадаем сакрэтны інгрэдыент, які робіць Сьлёрм такім чароўна прыцягальным.
Дык... што за сакрэтны інгрэдыент?
Той, што ты прагнеш у сваіх снах.
Ох! А напраўду?
Гэта не твая справа. Зараз Гронка Лонкасы, пры дапамозе пачуцьцёвага масажу, змусяць ягады аддаць свой смак.
Псс, гэтыя ягады. Гэта і ёсьць сакрэтны інгрэдыент, так?
Не.
Ты ўпэўнены?
Так.
Я проста пытаюся, таму што яны выглядаюць так таемна.
Хопіць! Не задавайце больш пытаньняў.
Чаму?
Гэй, глядзіце! Маленькія гідкія чалавечкі зараз засьпяваюць.
Гронка Лонка данкаці-ду,
Не наклічце на сябе бяду,
Гронка Лонка данкаці-аць,
Вам не належыць сакрэту знаць.
У школе цікаўнасьць вашу усхваляць.
А тут за пытаньні такія заваляць.
Адзін утапіўся тут ў катлаване.
Гэта здарыцца можа і вамі.
Дык уключыце сваю галаву,
І трымайце рот на замку!
Гронка Лонка данкаці-ку!
Гэй, я вам не за сьпевы плачу! Сёньня вы пазабаўляйцеся перапынку на туалет!
Во падла.
Я ўсё чуў!
Так, праваруч ад вас Сьлёрмавы Знаўца, які правярае Сьлёрм на колер і водар.
Піць хочацца.
Ён спрабуе яго. Спрабуе зноў і зноў, і яшчэ зноў спрабуе.
А можна мне, калі ласка, Сьлёрма?
Ніякай ежы ці напояў пад час экскурсіі. Вам давядзецца пачакаць тусоўкі са Сьлёрмзам Макензі.
А калі яна?
Ужо скора.
Гэта ўжо ня скора.
Гэй, а што за гэтымі дзвярыма?
Нічога.
Там сакрэтны інгрэдыент?
Гронка Лонка данкаці дынгрэдыент,
Нічога не гавары пра інгрэдыент.
Добра, добра, мы зразумелі.
Мне проста цікава, чаму там узброеная ахова.
Гронка Лонка данкаці дузброеная ахова...
Ціха, каб вас чэрці дралі!
Выходзіць, што я магу зволіць увесь пэрсанал і наняць Гронка Лонкасаў за паўцаны?
Так. Яны думаюць, што ў іх добры прафсаюз, але ж не. Яны па сутнасці рабы.
Што ты робіш?
Я паміраю ад смагі. Трымай маю нагу, я акунуся папіць.
Не. Гэта дурасьць.
Цудоўна. Тады я прыгну, буду плаваць у Сьлёрме і піць колькі захачу! Памажыце! Я ня ўмею плаваць!
Бэндэр, навошта ты прыгнуў?
Усе прыгнулі. Я таксама хачу быць папулярным.
Дзе мы?
І чаму Сьлёрм сьцякае ў гэты калектар?
Гэта зусім ня Сьлёрм!
Нешта прагніла на плянэце Чарвялон. Паглядзіце.
[Сапраўдная фабрыка]
[Фальшывая фабрыка]
Усё гэта можа быць неяк звязана з сакрэтным інгрэдыентам.
Божа. А што калі сакрэтны інгрэдыент... людзі?
Не. Такая газіоўка ўжо ёсьць, Сойлент Кола.
О, і як яна?
Гэта залежыць ад ужытага чалавека.
Ох!
Ці ёсьць у вас што-небудзь не такое цеснае у грудзях?
Так, ёсьць... Гэй, па-мойму ў вашай групе было больш чалавек на пачатку экскурсіі?
Гэй, так. Няма Фрая, Лілы і Бэндэра.
Даруйце мне.
Бяжым.
Гляньце! Сьлёрм! Нарэшце! О, так! Больш ні 12-ці хвілін бязь Сьлёрма!
Гэта канец канвэера. Там, мабыць, дадаюць сакрэтны інгрэдыент.
Што б там ні было, сьвежы ён нават смачнейшы... Ммм, яшчэ цёплы.
Гадасьць!
А божухна!
Фрай!.. Фрай!
Гэта і ёсьць сакрэтны інгрэдыент Сьлёрма?
Гэта адзіны інгрэдыент Сьлёрма.
Фу!
Я выратую вас! Ох, як хораша!
Дзякуй, Бэндэр!
Выхад! Мы выбраліся.
Э-э, Вашамосьць, я прывёў злачынцаў.
Ну, мае цікаўныя сябры, вы даведаліся пра сакрэт Сьлёрма. На гэтым тая частка экскурсіі, дзе вы жывыя, канчаецца.
Расхацеўся, гадкі чарвяк!
Малайчына, Гломра. Ты пацешыў сваю каралеву.
Дзякую, Вашамосьць.
Дзякую, мэм.
Як вы можаце падманваць людзей, яны п’юць тое, што выходзіць з вашага зада? Гэта агідна.
Няўжо? Мёд выходзіць з зада плчалы. Малако з зада каровы. А зубной пастай ты карыстаесься?
А з чыйго зада яна выходзіць?
Табе лепш ня ведаць.
Слухай, мы прыляцелі на тусоўку са Сьлёрмзам Макензі. Дарэчы, калі яна будзе?
Ніколі! У пячору пытак!
Табе, мой мэталічны дружа, выпаў гонар стаць 174-ма бляшанкамі Сьлёрма.
Ах, гэта паездка пачынае мяне расчароўваць.
А ты будзеш апушчана ў Каралеўскі Сьлёрм, у якім за некалькі хвілін ператворысься ў Каралеву Сьлёрма, як я.
Але Вашамосьць, яна ж прастачка. Яе Сьлёрм будзе гадкім на смак.
Так! Вось таму мы і будзем прадаваць яго як Новы Сьлёрм. А потым, калі яго ўсе пачнуць яго ненавідзець, мы вернем Клясычны Сьлёрм, і заробім мільярды!
А што са мной?
Ты можаш ісьці.
Ура!
Калі зможаш утрымацца перад канцэнтраваным супэр-Сьлёрмам! Ён такі чароўны, будзеш сёрбаць яго, пакуль ня лопнеш! А, напомніце мне, каб я накрыла канапу брызентам, добра? Bon appétit!
М-м-м!
Шчасьліва! А, яшчэ раз віншую з выйгрышам.
Фрай, разьвяжы нас, хутчэй!
Я іду. Дазволь мне... яшчэ крышачку.
Сьвіньня. Канчай жэрці і выратуй нас.
Ня бачу, што адбываецца. Нам гамон?
Так, капец.
Не магу перастаць есьці гэту чароўную сьлізь. Але я ня дам вам памерці.
Шпарчэй!
Што такое? Я пасьпеў!
Не-е! Я б мог пралезьці, калі б ня гэтыя праклятыя рукі!
Выхад ужо блізка. Я чую пах гэтых брыдкіх аранжавых тыпаў.
Ану стойце!
Сьлёрмз Макензі!
Ціха! Вазьміце мяне з сабою.
Што-што?
Я ператусаваўся. Я ўсяго толькі хачу быць дома і глядзець кіно зь сябрамі. Няўжо я шмат чаго прашу?
Забудзь, дружа. Тут напісана, што ты павінен тусавацца з намі.
Добра, калі дабяромся да Зямлі. Але прашу, не запрашайце многа людзей, я хачу патусавацца па-ціхаму.
Ні за што, Сьлёрмз.
Сюды!
[Увага. Пагроза абрушэнья.]
Яна даганяе.
Бяжыце безь мяне, я затрымаю яе.
Яна раздавіць цябе як чарвяка... як маленькага чарвяка.
Ну і добра. Я так стаміўся тусавацца. Так стаміўся. Я выратую вас так, як умею, пачынаем! Дзяўчаты.
Так, містэр Макензі?
Вы добра служылі мне 40 гадоў, але гэтым разам я буду тусавацца адзін.
Але...
У вас яшчэ будуць тусоўкі. Цяпер бяжыце. Бяжыце!
Адарвіцеся, Сьлёрмз!
Гэта тусоўка для пераможцаў. Адарвёмся.
Не! Нам канец! Яны ведаюць наш агідны сакрэт!
Камісар, мая каманда зрабіла жудаснае адкрыццё: відаць, Сьлёрм вырабляецца з азадку вялізнага чарвяка.
Хм, "з азадку", кажаце? З вашымі паказаннямі мы нарэшце зможам забараніць гэты брыдкі Слёрм.
Забараніць Слёрм? Не зважайце на яго, сэр...
Дзядуля зноў выдумляе вар’яцкія гісторыі.
Я табе не дзядуля, ты мой дзядзька! З 2000-га года!
Добра, дзядуля, мы паклапоцімся пра "ліхіх чарвякоў", не хвалюйцеся.
Ах, шкада што тут няма Сьлёрмза Макензі, каб разьдзяліць асалоду са мной.
Так, гэты Слёрмз любіў павесяліцца. Давайце зладзім апошнюю тусоўку ў яго гонар?
За Слёрмза!
За Слёрмза!
За Слёрмза!
За Слёрмза!
За Слёрмза!
Гэй, гэта ня так ужо і брыдка.
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/103287
Переводчики: dziadzka_kandrat, Ludvinka, Nerve33, res_novae
Настройки
Готово:
