Готовый перевод Futurama / Футурама: 2.6. Brannigan, Begin Again / Брэніган, пачынай зноў
"Брэніган, пачынай спачатку"
Не паддаецца праблеме 3000.
Конь на сьпічастага хлопца. Шах.
Наперад, мальцы!
Добры ход.
Добрыя навіны, сябры. Мы павінны пасадзейнічаць высакароднай справе міжгаляктычнага міру.
Не. Глядзім мульцікі.
Даруйце.
Што трэба зрабіць?
Даставіць гэта ў ...
ДУПА? Што гэта?
Гэта як Арганізацыя Аб’яднаных нацый у 20-ым стагодзьдзі.
Ці як Фэдэрацыя з твайго "Стар Трэка".
Сёньня перарэжуць істужку ў новым штабе ДУПА.
Што трэба даставіць?
Тое, без чаго цырымонія пераразаньня стужкі не адбудзецца. Вялізныя цырыманіяльныя нажніцы.
Мы даімчымся, разразаючы прастору.
Добра, але не парэжцеся.
[Новы штаб ДУПА]
[Нэўтральная зона]
Ух-ты! Колькі тут прышэльцаў. Ніколі ня бачыў нічога падобнага. О, столік з кексамі!
Спадары і спадарыні, вітаю на цырымоніі адкрыцьця новага цудоўнага штаба ДУПА. Годнага дому арганізацыі, якая падтрымлівае мір у сусьвеце. Нават паміж Казюроідамі і Касьмічнымі яшчарамі.
Ну, і як там на плянэце Амазонія?
Здаровыя пацукі. Я біць іх дубінай.
Гэта так цікава. Можа пазнаёміся бліжэй за кубачкам кавы.
Няма лепшага месца для дыпляматычнага цэнтра, чым тут, на арбіце Нэўтральнай Плянэты. Што вы думаеце наконт гэтага, Ваша Нэўтральнасьць?
У сувязі з гэтым я нічога не адчуваю.
Ненавіджу гідкіх нэўтральцаў, Кіф. З ворагамі звычайна ўсё ясна, але з нэўтральцамі, хто ведае? Мяне нудзіць ад гэтага. Стаяць. Ах, Ліла, здаецца, мы сустракаліся.
Ён хацеў сказаць "спалі".
Перапрашаю, але нам трэба даставіць цырыманіяльныя нажніцы.
Тады я арыштую вас.
За што?
А можа гэтыя нажніцы - частка нейкай нэўтральскай змовы?
Яны нават не завостраныя. Каго імі можна пакалечыць?
Ніцяны народ з Найлар-4? Значыць, хацела задушыць штуклівых прышэльцаў нажніцамі. Як нэўтральна з твайго боку.
Што?
Гэта амаль ідэальнае злачынства, але ты пралічылася. Камень затупіць нажніцы... папера абгарне камень... а нажніцы разрэжуць паперу. Кіф, у нас галаваломка. Знайдзі ў іх паперу і прынясі мне камень.
Навошта?
Такая прыгожая, але такая нэўтральная. На карабель іх.
А зараз стужку перарэжа легендарны капітан ДУПА, які толькі што вярнуўся з пераможнай дывановай атакі плянэты Эдэм-7, Зэп Брэніган.
Што робіць чалавека нэўтральным? Прага золата? Улады? Ці вы нарадзіліся з сэрцам, поўным нэўтральнасьці?
Сэр, зараз вы павінны перарэзаць істужку.
Дробязі. Я проста адсюль перарэжу яе лазэрам.
Сэр, думаю, гэта неразумна.
Кіф, у чым я ня маю патрэбы, дык гэта у тваім "думаю, гэта неразумна".
Ого-го, неспадзяваначка.
Зэп Брэніган, вы абвінавачваецеся ў падрыве штаба ДУПА. Што вы на гэта скажаце?
Абсалютна на 99% не вінаваты.
Тады выклікаецца першы сьведка пракурора.
Вашамосьць, я звычайнае Гіпэркуранё з правінцыйнага астэроіда, але калі гэта будзе ласкава судзьдзі, выклічу усіх прысяжных.
Судьдзя дазваляе.
Паважаныя прысяжныя... ці можаце вы паказаць ёлупня, які падарваў штаб-кватэру ДУПА?
Гэта ён, вунь там.
Так, вось там.
Гэта ён.
І вы ўсе прызнаеце яго вінаватым?
Не сумнявайцеся.
Вядома.
Паказаньні прысяжных ня могуць быць улічаныя.
Вашамосьць, абвінаваўца скончыў.
Доказы супраць Зэпа Брэнігана моцныя. Але ўлічваючы стаж ягонай службы і некампэтэнтнасьць правінцыйнага абвінаваўцы, я вымушана зьняць усе абвінавачваньні.
Зьняць абвінавачваньні? Вашамосьць, вядома, што справа закрытая і вы вынесьлі вэрдыкт, але я хачу засьведчыць.
Я дазваляю.
Спадарыня Ліла, у згаданы час, насілі вы ці не насілі раброн?
Што за глупства. Важна тое, што Зэп Брэніган найнікчэмнейшы капітан, і я на сваё вока бачыла, як гэты дурань падарваў штаб ДУПА.
Я хацеў бы апытаць сьведку.
Я дазваляю.
Мы з вамі раней сустракаліся?
Так.
І з гэтае нагоды, ці не займаліся вы з кімсьці сэксам? Хачу нагадаць, што вы ўсё яшчэ пад прысягай.
Так.
Прашу, пакажыце ў залі чалавека, зь якім вы займаліся сэксам. І яго завуць?
Зэп Брэніган.
Той самы Зэп Брэніган, які не падрываў штаб ДУПА. Я ўсё сказаў.
Спадары і спадарыні прысяжныя, вы можаце пачаць абмеркаваньне.
Вашамосць, мы вынесьлі вэрдыкт. Мы лічым падсуднага... вінаватым.
Зэп Брэніган, вы пазабаўляецеся званьня капітана і службы ў АДП.
Я хачу сказаць апошняе слова. Кіф, патрымай сьцяг. І, калі ласка, памахай ім. Сябры, вы можаце пазабавіць чалавека званьня ды формы, але ніколі не адніміце яго сумленнасьці і гонару. Да таго ж, гэта Кіф вінаваты.
Што?
Кіф Крокер, вы таксама пазабаўляецеся званьня і з ганьбай выганяецеся.
Сёньня ў чалавека ёсьць усё, а заўтра ён падрывае касьмічную станцыю за 400 мільярдаў і застаецца ні з чым. Прымушае задумацца.
Не сказаў бы.
Ну, Кіф, прыйшоў час жыць як звычайныя людзі. Гэта загад, салдат.
Бэндэр?
Што?
Ну ўсё, гэта ўжо трэці бой шлангамі за сёньня і другі непасрэдна са шлангамі. Цяпер, варушыце свімі лянівымі азадкамі і, дзяркач вам у сраку, пачніце чысьціць карабель, як я вам загадала.
Ня трэба так злавацца, Ліла.
Ага, Фрай ужо дзе-нідзе выцер бруд пальцамі.
Зэп?
Ліла, мне больш няма куды ісьці. Ты адзіная жанчына, што кахала мяне.
Я ніколі цябе не кахала.
То-бок фізычна.
Што табе трэба?
Дазволь мне зарабіць на ежу. Я мог бы памаляваць паркан, абслужыць цябе сэксуальна ці памыць палогу.
Нічога зь пералічанага ты ня ўмееш.
Кіф умее.
[Вышпурнць]
Ліла, з кім ты гаворыш?
Са зьнясіленым бадзягам, які апусьціўся на самае дно. І яго камандзірам.
А, ты той разжалаваны касьмічны капітан. Возьмем яго, каб адцягнуць увагу ад жахлівага стану тэхнікі бясьпекі. Уходзьце.
Пазнаёмцеся з нашымі новымі работнікамі. Хто зь іх новы?
Зялёны. І таўстун.
Магу паклясьцiся, я першы раз бачу гэтага робата.
Я Бэндэр. Ну, мілы нягоднiк.
А, так, так, мой слаўны дружа, вядома. Кім бы вы ўсе ні былі, у мяне ёсьць добрыя навіны. Трэба даставіць груз на Стамбас-4, плянэту з такой сілай прыцягненья, што вас, хутчэй за ўсё, раздушыць цяжарам уласных валасоў. Шчасьліва!
Дык, гэтая Ліла. Я ведаю, што яна палкая жанчына, але як яна ў ролі капітана?
Вельмі строгая.
Злюка.
Ясна. А яна часам не лупцуе членаў каманды?
Не, яна проста прымушае нас працаваць.
Добра, добра. Але калі-небудзь яна ўвядзе лупцавальны стыль кіраваньня, паверце мне. Я б не хацеў, каб вы мучыліся.
Гэй, ён праўду гаворыць!
Вып’ём за нас, бедных нягоднікаў, якія робяць на жанчыну. На пекную, сэксуальную жанчыну.
Я вылiчыў каардынаты пасадкi, капiтан.
Дзякуй, Кіф. Ты малайчына.
Што-што?
Я сказала "ты малайчына".
Гэта самы шчасьлiвы дзень у маiм жыцьцi.
Так, слухайце ўсе. Вам трэба даставіць 40 падушак у той гатэль.
Яны ня надта цяжкія, але я буду скардзіцца.
Яны не цяжкiя тут, бо дзейнічае антыгравiтацыйная помпа. Але, калі вы выйдзеце надвор, іх цяжар узрасьце.
Ну і што, гэты фартух абароніць мяне.
І давайце бяз выбрыкаў. Бярыце лятучую каляску і вазіце падушкі па адной.
Гэй, я прыдумаў, адвязём усё падушкі разам.
Так!
Добра мазґамі круціш!
Давай, пояс. Трымайся!
Што за чартаўня?
Няшчасны выпадак з удзелам каляскi, гэта ўсё што мы ведаем.
Я ж вам сказала, малпы дурныя, не перагружаць каляску. Кожная падушка важыць тут 70 кіляграмаў.
Ну, чаго ты хвалюесься. Проста возьмем запасную каляску.
Зараз я пагружу падушкі.
Не, пачакай! Вы не паслухалiся загаду, і таму занесяце ўсе 40 падушак уручную.
У мяне сур’ёзнае пытаньне, Ліла. Кампанія, якая зрабіла твой станік, вырабляе паясы? У аднаго майго знаёмага...
За работу!
Я Ліла, за работу, бе-бе-бе.
Але.
Ведаеце, так гадка працаваць на гэтага чалавека. Аднойчы ён загадаў мне... пагалiць яму падпахi, калi ён прымаў ванну. Дык вось, я...
Слухай, давай пагаворым пра што-небудзь, акрамя Зэпа?
А, добра. Ну... вось... дык значыцца, ляжыць ён у ванне, так?
О, стары добры дождж высокай гравiтацыi. Ён нас асьвяжыць.
Гэта Ліла вінаватая.
Так. Калi б яна дазволiла ўзяць запасную каляску, мы б ужо яе зламалi, махнулi рукой i пайшлi дадому.
Ведаеце, хлопцы, сапраўдны капiтан павiнен мець шмат атрыбутаў. Такiх як смеласьць, адвага i вэлюравая форма. А я ня ўпэўнены, што Лiла мае хаця б адзін зь іх.
Лiла не такая ўжо i дрэнная. Толькi шкада, што яна прымушае нас працаваць.
Калі я быў капітанам, я патрабаваў ад каманды поўнай вернасьці. Той, хто быў верны мне, мог цэлы дзень нічога не рабіць, а толькі піць піва, седзячы ў трусах.
Пiва?
У трусах?
Але Зэп цяпер не капітан. Я свабодны! Разумеце? Я магу сьмяяцца!
Гэта бунт.
Прэч адсюль, пані. Зэп наш новы капiтан.
Хвала новаму капiтану.
Ліла, можа ты добра вядзеш рэй у пасьцелі, але я вымушаны заняць тваё месца.
Зь якой прычыны, асёл маляваны?
Ты не змагла адхіліць бунт. Кіньце яе ў астрог.
У нас няма астрога.
Тады завядзіце яе ў пральню, якую мы цяпер будзем называць астрогам.
Вы сапраўды ня хочаце, каб я была капітанам?
Дагулялася, задавака.
Але... хіба я не спраўлялася?
Ты чапляешся, крычыш і прымушаеш нас рабіць розную працу.
Часам капітан вымушаны так рабіць. А яшчэ, я думала, што мы сябры.
Так, таму ты не павінна была быць такім прычэпістым капітанам
Не хвалюйся, Ліла. Хутка мы будзем успамінаць гэта і сьмяяцца.
Вось і мая старая форма, яна ўсё яшчэ пасуе. Нават пасьля кармленьня ў сталоўцы для бядзяг.
Што зрабіць з вашым цывільным адзеньнем, сэр?
Занясі яе ў пральню-астрог. Дык... ці вы верныя мне?
Да скону дзён.
Дзесяць 100 працэнтаў.
Гэтага недастаткова. Загадваю вам сядзець і піць піва, пакуль ня станеце вернымі, як Кіф.
Так, сэр, сэр!
Можна і мне піва, сэр?
Не. Ты дастаткова верны. Дарэчы, у мяне ёсьць плян. Мы сваімі сіламі акаткуем нашага заклятага ворага - Нэўтральную плянэту.
О божа.
Калі нэўтральская ваенная машына падзе, я зноў буду героем, а ДУПА верне мне капітанства.
Але, сэр, ваш плян абсурдны.
Можа для цябе так, Кіф, але калі я правільна помню, цябе ганебна пазбавілі званьня.
О, агонь!
Цябе прыбіла, дружа!
Рыхтуйцеся працягнуць гераічнае змаганьне між дабром і нэўтральнасьцю.
Гэта цудоўна! Мы зараз такія паў-паў-паў, а яны такія... а затым мы будзем есьці сьвяточныя бліны, я буду такі...
Правільна. Цяпер, у імя дабра і справядлівасьці, мы прапануем прэзыдэнту нэўтральцаў мір, а потым зьнішчым іх.
Так, сэр, сэрдзі-сэр-сэр-сэр!
Узьняць белы сьцяг вайны.
[Свабода або сьмерць]
Гаворыць Зэп Брэніган з дружалюбнага карабля... "Плянэтны Экспрэс". Я прыляцеў, махаючы аліўкавай галінкай міру.
Ці можна яму верыць, Ваша Нэўтральнасьць?
Інтуіцыя падказвае мне - можа быць.
Што цяпер, шэф?
Цяпер мы накіруем карабель на штаб і ўчынім страшэнны пажар, зь якога не ўратуецца ні адна жывая істота.
Добра, добра, што тады?
На гэтым ваша місія скончыцца. А я ўжо буду на бяспечнай адлегласьці, адпрануты ў адзіны наяўны скафандар.
Пачакай хвілінку. Па пляну мы павінны памерці?
Вядома. Што вы думалі я маю на ўвазе пад "вернасьцю"? Цяпер дапамажыце апрануць мне скафандр. Я крыху сапрэў, таму вам магчыма давядзецца скарыстацца дзіцячай прысыпкай.
Ліла, мы хочам, каб ты зноў была капітанам.
Давай адгадаю. Ён адмяніў абедзенны сон? У яго скончылася піва? Ён хоча забіць нас?
Мы хочам, Ліла, каб ты была капітанам.
Дык гэта бунт, так? Ня думаў, што дажыву да гэтага. Ну, Кіф, давай катапультавацца. Я знайшоў табе дзіцячы скафандр.
Шчыра кажучы, сэр, я хацеў бы застацца з капітанам Лілай. Яна заўсёды слухае, што я кажу...
О, не! Ён заблякаваў штурвал. Мы разаб’ёмся!
Ліла, выратуй мяне... і сябе таксама... і маё банджо. І Фрая.
Добра, добра. У нас ёсьць шанц. Ці вы будзеце слухацца мяне?
Абсалютна.
Нават калі давядзецца працаваць?
Хай твой Бог будзе сьведкам.
Тады вазьміце запасную лятучую каляску і загрузіце ўсю чорную матэрыю ў левы рухавік.
О, чорт, гэта гаўно цяжкое.
І яшчэ цёплае.
Хутчэй.
Ваша Нэўтральнасьць, сыгнал захаваньня спакою.
Калі я загіну, перадай маёй жонцы, "вітаю".
Хутчэй! Я не хачу памерці ў 25 год.
Галубка, калі мы трапім у часавую дзюрку, будзе ўжо няважна.
Вышэй.
Хутчэй.
Атрымалася! Вы справіліся!
І ніхто нікога не пакарае за мяцеж.
І вось, калі капітан Ліла запанікавала, магчыма ў яе былі крытычныя дні, мая цямлівасць дазволіла выртаваць становішча.
Капітан Ліла, яго балбатня пра магію і гераізм - праўда?
Шчыра кажучы...
Здорава! Калі яны ня возьмуць яго назад, ён будзе нашым капітанам.
Вашамосьць, трэба прызаць, мая жаночая некампэтэнтнасьць, імгненная рэакцыя Зэпа і іншая бязглузьдзіцца - чыстая праўда.
У такім выпадку, Зэп Брэніган, я вяртаю вам званьне і месца на стаянцы.
О, не!
Хадзем, Кіф, трэба брацца за работу.
Я патэлефаную і ўсё раскажу.
Ліла, я хачу каб ты ведала, што хоць ты і зьлюка, але ты заўсёды была лепшым капітанам.
Так, ты лэдзі-дынаміт. Можна тыдзень адпачыць?
Не.
Калі ласка.
Давай, капітан.
Ну добра.
Ніякага адпачынку.
О, хватан.
Зладзім бунт!
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/115751
Переводчики: dziadzka_kandrat, Ludvinka
Настройки
Готово:
