Готовый перевод Futurama / Футурама: 2.7. A Head in the Polls / Галава на выбарах
2.7. Галава ў выбарах.
[Ад стваральнікаў Футурамы]
Вы ўваходзіце на тэрыторыю, якая вельмі блізка да месца, дзе жывуць монстры і нейкія дзіўныя люстэркі. Гэта ўсяго толькі прыклады. Гэта можа быць і нешта іншае. Падрыхтуйцеся ўвайсьці ў дзверы Жаху. Па вашых просьбах, мы пакажам вам апошняга чалавека на Зямлі.
Нарэшце, адзінота. Я магу чытаць кнігі цэлую вечнасьць. Гэта не справядліва! Гэта не справядліва! Чакайце, у мяне не такі і дрэнны зрок. Я магу чытаць кнігі з вялікімі літарамі. Гэта не сп... Слава Богу, я умею чытаць шрыфт Брайля! Гэй, што за дзіўнае люстэрка!
Пракляты ўласнай пыхлівасьцю!
Там палітычныя дэбаты! Хутчэй, пераключыце канал!
Гэй, тое ж сказаў Фрай, калі яны пачаліся!
С-span9 прэзэнтуе: Палітычны варушняк.
Я ведаю тут няма ніякіх пагоняў, але гэта важна. Адзін з гэтых дваіх стане прэзыдэнтам сьвету.
А нам што? Мы жывём у Злучаных Штатах.
Злучаныя Штаты гэта частка сьвету.
Ого! Я шмат чаго прапусьціў.
Прыйшоў час некаму сказаць: "Я супраць тых рэчаў, якія ўсе ненавідзяць".
Я паважаю майго суперніка. Думаю, што ён добры чалавек, але, шчыра кажучы, я згодны з усім што ён сказаў!
Гэта кандыдаты? Яны гавораць як клоны. Хвілінку. Яны і ёсьць клоны!
Не падманвайся ідэнтычнасьцю іх ДНК. Яны адрозьніваюцца па некалькіх ключавых пытаньнях.
Я кажу, што з налогам у 3 адсотка вы зайшлі надта далёка.
І я кажу, што з налогам у 3 адсотка, вы зайшлі не надта не далёка.
Калі б я мог галасаваць, то паказаў бы гэтым клоўнам, застаўся б дома і хадзіў у касцюме блазана.
Ты не зарэгістраваўся?
Не. І не раблю прышчэпкі! Якая розніца, адзін голас нічога не вырашае.
Гэта ня так. Першы прэзыдэнт-робат выйграў з розніцай у адзін голас.
А, так, арыфмомэтр Джон Кўнсі. Ён схіліў да сябе выбарцаў, калі паабяцаў больш не забіваць людзей.
Але, як і большасьць палітыкаў, ён не выканаў усяго абяцанага.
Так, адзін голас можа ўсё зьмяніць, а нават калі гэта ня так, я настойваю, каб вы ўсе зарэгістраваліся.
Так, выдатная ідэя. Пайшліце ўсе зарэгіструемся!
Прафэсар, калі гэта вы сталі такім заўзятым выбарцам?
У той момант, як састарэў.
[РЭГІСТРАЦЫЯ ВЫБАРНІКАЎ.
першым 100 кліентам дадатковыя галасы]
[прывабнакраты - перасьцяражняльцы]
Праблема абедзвюх партый у тым, што яны грошы падаткаплацельнікаў хочуць аддаць бедным.
Бедным заўсёды шчасьціць!
Ведаеш, Фрай, ты можаш уступіць ў іншую партыю, магчыма.
Толькі дзівакі і мутанты ўступаюць у іншыя партыі.
Праўда? Трэба лепей сачыць за паседджаньнямі.
У якой ты партыі, Бэндэр?
Мне нельга галасаваць.
Таму што ты робат?
Не, асуджанны злачынец.
[адно вока, адзін галас
партыя зялёных
партыя Мазгавых сьлімакоў]
Мы выступаем за неабгрунтавана высокія субсідыі ў плянэту Мазгавых сьлімакоў.
Добра, але што мазґавыя сьлімакі зробяць для працоўнага люду?
Кожнаму па Мазгавому сьлімаку.
Ага, любіце вы наабяцаць!
[За легалізацыю канопляў і вырабаў з іх]
Ці праўда што вы можаце рабіць кашулі і вяроўкі з канопляў?
Абебы тут няма, братку.
Яшчэ я чула, што з іх робяць выдатны шампунь.
Робяць? Няўжо! Зараз паглядзім ў брашуры.
[Нацыянальная асацыяцыя прамянёвай зброі]
І што вы робіце, каб абараніць маё канстытуцыйнае права на нашэньне зброі суднага дню?
Ну, папершае, мы зьбіраемся адмяніць трохдзённы перыяд праверкі звар'яцелых вучоных.
Чорт, правільна! Сёньня апакаліптычную зброю адымуць у звар'яцелага вучонага, а заўтра ў звар'яцелага асьпіранта. Чым гэта скончыцца?
Амін, брат. Я нікуды не хаджу бяз мутагеннай сібірскай язвы... ...для паляваньня на качак.
[Людзі за этычнае абыходжаньне з людзьмі]
Вядома, людзі мілыя, яле на кім яшчэ нам тэставаць касметыку?
Я згодны.
[партыя апатыі]
А вось гэта партыя мяне натхняе. Прыміце мяне!
Выбачайце, не з такім стаўленьнем.
Ну і пляваць я хацеў.
Ты залічаны, брат!
Файна!
Выключаны.
Было здорава. Здаецца, я пачынаю цікавіцца палітыкай.
[канал корань з 2-х.
Палітычны агляд.]
І так, да выбараў засталося 2 тыдні. Усіх клапоціць толькі адно пытаньне: хто будзе наступным прэзыдэнтам Зямлі? Джэк Джонсан ці яго супернік Джон Джэксан? Хто з двух цудоўных кандыдытаў? Морба.
Усе людзі паразіты у вачах Морба.
Рэгіянальныя навіны. Сёньня адбылася катастрофа на спадарожніку Сатурна Тытане. Правалілася тытанавая шахта, прыціснуўшы сабой тысячы робатаў.
Што? Уратуй Божа!
Неабходны тэрміновыя дзеяньні, інакш захопленыя робаты памруць праз 300 гадоў. Сэр, як плянуецца вызваліць робатаў?
Наш плян выраўняць тэрыторыю і працягваць жыць далей.
Навіна аб закрыцці шахты імгненна ўзьняла кошт тытану.
Цудоўна! Я багаты!
Пра што гэта ты?
Маё цена на 40 адсоткаў тытанавае! Нарэшце ў мяне болей грошай, чым у задзірлівых банкаматаў.
Шкада, што ты ня можаш іх пракруціць (распашорыць, змантачыць)
Я, не магу?
Не.
Глядзі, бедны чалавек.
[ламбард]
Прыемна мець з вамі справу.
Гульня скончана, няўдачнікі. Я багаты! Параўнайце сваё жыцьцё з маім і забіце сябе! Гэй, адыдзіся. Прэч! Я дам табе 5 даляраў, каб ты не рабіў гэтага. Ты страціў 5 даляраў!
Гэй, прыяцель. Не дапаможыш мне? Дзякуй!
Вітаю, калгасьнікі.
Бэндэр? Што з табой здарылася?
Так, ты зьмяніўся. Пастрыгся ці што?
Не, я прадаў сваё цела.
Прадаў цела? О, Бэндэр, я прайшоў праз гэта. Цябе вабяць глямур і вялікія тусоўкі, але ў выніку ты траціш кожны зароблены даляр на ўпрыгожваньні і штаны для пахуданьня.
Ты здурнеў, Бэндэр. Як ты будзеш жыць бязь цела?
Пф! Цела для прасталытак і таўстуноў! Усё што мне трэба гэта пачак грошай і галава, каб яго трымаць.
Ну, цяпер ты хоць расплацісься зь ліхвярамі.
Так, праўда. Што яны мне зробяць, ногі зламаюць?
Вось гэта жыцьцё. Яшчэ марціні, калі ласка.
Патрасі, але не зьмешвай. А, так!
Стаўлю ўсё на чорнае.
21 чырвонае. Прабачце. 33 чорнае.
Так! Багатыя разжываюцца!
Страйк! З'ела, Ліла!
Доўбень!
Гэй, Бэндэр, можна пакатацца на тваёй машыне?
Магчыма, калі памыесься. Відаць, ты ў нешта ўступіў сваёй шыяй. А, прабач, гэта ж тваё цела!
Гэй! Паглядзі мне ў лыткі і паўтары.
Гэта месца мне ўжо абрыдла. Паеду ў Музей галоваў, пабаўлю час з шляхетнымі галовамі, як я, якія шануюць добрыя рэчы: паэзію, філязофію, капялюшы. Да хуткага, змесьціва для труны. Можа вы, зьмесьціва для труны, занясе мяне?
Ну, хто з гэтых галоваў варты маёй увагі? Як ты думаеш, Фрай? Фрай?
Вітаю, я галава Клаўдыі Шыфер.
Я вас пазнаў. Здаецца, у вас было нейкае цела?
Было, але яно мяне абмяжоўвала. Вы маглі мяне бачыць на вокладцы часопіса "Спорт і навіны".
Ну, выглядаеш выдатна.
Дзякуй. Хоць я ня супраць скінуць некалькі грамаў.
Не пашкодзіць.
[Заля прэзідэнтаў]
О, прэзыдэнты ЗША. Трывалыя паліцы, добрая ахова. Першая кляса.
Гэй, салодзенькая. Шкада, па законе я ўжо не магу зрабіць нічога, што б лічылася сэксам.
Выбачайце за яго грубасьць, пані. Яму заўсёды падабаліся ладныя жанчыны.
Гэй, я цябе помню. Я хацеў за цябе прагалаваць, але гэта так нуда, што я застаўся дома адзін і напісўся паласкальнікам для рота.
Шчыра кажучы, я ніколі не лічыў галасаванне неабходным для выбараў.
Без сумневу, Форд.
І тут шлёндработ кажа: "Гэта ня мой слот пашырэньня", а мой сябра такі: "Гэта ня мой пазалочаны 25-кантактны раз'ём".
О, Бэндэр. Гэты робат сапраўдны пацешнік.
Ведаеце, мне тут падабаецца. Колькі тут арэнда за вашыя слоікі?
Магчыма спадар Бэндэр зможа знайсьці месца ў шафе няўдачлівых кандыдатаў.
Боб Доўл не адмовіцца ад кампаніі. Ларуш не разумее яго дубінавых жартаў.
Пас.
Дык расказвай, Бэндэр. Што здарылася з тваім целам?
Я заклаў яго.
Заклаў? Чаму ты гэта зрабіў?
Таму ж, чаму і ты заклаў свае зубы.
А. Клятыя грошы.
Я помню сваё цела; друзлае, з абвіслай скурай, пабітае флебітам. Добры рэспубліканскі арганізм! Божа, як я яго любіў.
Разумею. У юныя годы, я шмат часу патраціў на любоў да свайго цела. Вядома, гэта была цяжкая любоў, але... Ох!
Фрай, ён наладзіў зносіны з Кітаем. Яму не цікава пра тваё дзін-дон.
Ну, Ніксан. Нават калі ты бяз цела, быць галавой добра, праўда?
Не, сынку. Гэта сумнае і самотнае жыццё.
О, выдатна! Навошта мне гэта казаць!
Гэта мой стыль. Люблю дабіваць ляжачага!
Адзін... нуль... адзін, адзін, нуль, нуль, адзін...
Бэндэр, што такое?
Уф, які страшны сон. Нулі і адзінкі паўсюль. І здаецца я бачыў двойку.
Гэта проста сон, Бэндэр. Там ня можа быць двойкі.
Я ведаю што гэта значыць. Маё цела любіць мяне, а я ад яго адвярнуўся. Ну, мой сябра, павязвай жоўты гальштук на шыю, бо ты вяртаешся дамой.
Вы прадалі маё цела? Каму?
Я не магу раскрыць гэту інфармацыю, але ты падаешся добрым робатам. Я дам табе 50 баксаў за малога.
Гэй, мая вопратка каштуе 50 баксаў!
Па руках.
О! Як я мог гэта дапусьціць? Я не магу цяпер з гэтым жыць.
У цябе няма кнопкі самазьнішчэньня?
Ёсьць, яна на тулаве. Што мне рабіць?
Ах, трудна глядзець, як робат плача. Паглядзім тэлік!
І так, паважанае спадарства, я кідаюся ў вір галавою. Я выстаўляю сваю кандыдатуру на пост прэзыдэнта Зямлі.
Толькі адно пытаньне.
Скуп Чанг, Пекінская труба. Сэр, у Канстытуцыі выразна сказана, што ніхто ня можа абірацца прэзыдэнтам больш за два разы.
Гэта праўда. Ніхто. Але як вы можаце пабачыць, у мяне новае цела!
Бэндэр, у яго тваё цела!
Ах ты брудны, двудушны вырадак! Як ты сьмееш бегчы з Рычардам Ніксанам!
Ніксан, відаць, купіў тваё цела ў ламбардзе.
Так, і электрагітару.
Помніце што мыш сказала,
карміце вашу галаву.
Мне вядома гэта дарога, брудныя хіппі! Мая галава не махлярыць!
Махлярыць, ты скоаў маё цела! Фрай, Ліла, дапамажыце мне!
Звычайна, я б сказала не і прачытала лекцыю пра тое што ты сам вінаваты і быў дурнем. Але калі робат Ніксан на волі, мы абавязаныя нешта зрабіць. Дурань.
Сёньня Морба пазнаёміць вас з кандыдатамі: нікчэмны чалавек адзін, нікчэмны чалавек 2 і добры сябра Морба Рычард Ніксан.
Вітаю, Морба. Як сям'я?
Ваююць і множацца.
Малайцы. Ніксан за вайну і за памнажэньне.
Выдатна. Спачатку ён крадзе маё цела, а цяпер бярэ мае рэчы.
Пайшлі. Нам трэба прыдумаць як пагаварыць зь ім.
Морба патрабуе адказу на наступнае пытаньне: Калі вы ўбачылі смачную цукерку ў руках малога дзіцяці, вы б адабралі і з'елі яе?
Ні ў якім разе.
І не падумаў бы.
А вы, спадар Ніксан? Хачу нагадаць, што вы знаходзіцеся пад праўдаскопам.
Ну, гэта... я... пытаньне не дакладнае. Вы не ўдакладнілі якая цукерка, ці не глядзіць хто, або... Ва ўсялякім разе, вядома, дзіцяці я не пакрыўджу.
Вы сёньня набралі шмат балаў, сэр.
Што ты гаворыш? Яны мяне жыўцом з'елі.
Так, але ваша цела нясе інфармацыю. І гэта: "Паглядзіце на маё бліскучае новае цела". Робаты гэта заглынулі. Ніжэй шыі ў вас ёсьць харызма.
Ніксан з харызмай? Божа, я магу кіраваць Сусьветам!
Аддай мне маё цела, ты двубітная шэльма!
Паслухайце мяне, вы напаленыя камуністы. Я заплаціў за гэта цела і я вярну яго не хутчэй, чым майго кокер-спаніэля, Шарыка. Забі зяпу!
Прашу, спадар Ніксан. Мы зьвяртаемся да вашага сумленьня.
Ну ты сказаў!
Калі сур'ёзна, я ніколі не аддам гэта цела. Цяпер вон адсюль! Пакуль я не паклікаў Камбаджыйцаў па вашыя азадкі!
[60-ты прэзыдэнт]
Безнадзейна. З такім посьпехам можна закласьці маю галаву за 5 цэнтаў.
Ні за што! Я не хачу закладваць майго лепшага сябра. Ні за пяць цэнтаў, ні за пяцьсот! Ліла, у мяне ёсьць плян!
У мяне ёсьць плян палепей.
[Гатэль "Ўотэргейт"]
Навошта Ніксан засяліўся ў "Ўотэргейт"?
Яны даюць зьніжку, калі ты спыняўся ў іх раней.
Давай, мы за табой.
Ух, мама! Узялі б нумар, вы двое!
Мы ў нумары!
Ну тады завешвайце фіранкі!
О, так. Ты, свавольніца, ведаеш як трэба забаўляцца!
Псс! Вось я!
Гэй, Бэці Фрыдан, намаж яшчэ троху ласьёна!
Добра, амаль атрымалася. Спакойна. Спакойна. Бяз панікі.
[чароўныя шчупальцы. актывавана]
Што... Вы, кудлатыя пацыфісты, мяне задзяўблі!
Я хачу забраць сваё. Не вымушай мяне надзіраць табе шыю.
Нарываешся, бляшанка.
Добра, супакойцеся, вы двое!
Усё. Цяпер вы ў мяне сядзіце. І я ня зьлітуюся, як гэты мамчын сынок, Форд.
Ты ні над кім ня зьлітуешся, бо ніколі ня будзеш абраны прэзыдэнтам. Выбарнікі Зямлі не такія ідыёты, як былі раней.
Ніксан: Сапраўды? Слухай мяне, дзяўчыначка. Кампутары могуць быць у два разы хутчэйшыя ў параўнаньні з 1973 годам, але сярэдні выбарнік таксама п'яны і таксама тупы як заўсёды. Адзіны, хто зьмяніўся — гэта я. Я стаў злы і, праўду кажучы, шалёны з цягам часу. І калі я патраплю ва ўладу, я буду прадаваць органы нашых дзяцей у заапарк на мяса, а ўначы буду хадзіць па дамах і ўламывацца ў іх.
Ён страціў мой голас.
Ніксан: Нібыта адзін голас калі-небудзь нешта значыў. А цяпер, калі дазволіце, я буду рахацца да тэлефона, каб вызваць паліцыю.
Бэндэр: Не так хутка, Ніксан! Знаёмы з аўдыёзапісам?
Ніксан: О-оў. Нешта мне тут не падабаецца.
Ніксан: А ўначы я буду хадзіць па дамах і ўламывацца ў іх!
Ніксан: Божа? Я сапраўды гучу так? Мне здавалася, што мой голас больш падобны на Кларка Гейбла.
Ліла: Мы цябе раскрылі, Ніксан. Мы памяняем запіс на цела.
Ніксан: <Выразана цэнзурай>. Ну добра, давайце.
Гэй, у мяне яшчэ адна ідэя.
Бэндэр: Добра зноў быць адным кавалкам. Толькі што я не магу зняць гэтыя чортавыя выбарчыя налепкі.
Лінда: Неверагодная драматычнасць гэтых выбараў прынесла новы рэкорд па колькасці выбаршчыкаў. 6%
Морбо: Па дадзеным экзіт-полаў злы лузер Рычард Ніксан пляцецца ў канцы з чаканым нулём галасоў.
Ліла: Так! Сістэма працуе!
Лінда: Цяпер 7:59 і зараз адчыняецца галасаванне робатаў... і робаты прагаласавалі. Ніксан здабывае перамогу!
Не!
Што?
Валім з горада!
Чаму робаты сталі галасаваць за Ніксана, ён жа проста галава з слоіку?
Мэнэджэр кампаніі: І вось ён, наступны прэзідэнт Зямлі!
Ніксан: Ніксан вярнуўся!
Фарнзуорс: Не магу паверыць. Ён выйграў на адзін голас.
Бэндэр: Гэта не я. Я нягоднік, які не галасуе, дзякую.
Я таксама невінаваты, бо забыў прагаласаваць.
Во, лайно. Я помніла, што нешта трэба бало зрабіць сёньня.
Морбо: Морбо вітае нашага выдатнага кібернетычнага прэзідэнта. І няхай смерць прыйдзе хутка да яго ворагаў.
Ніксан: Ару, хто цяпер лузер? Ару! Ару!
Ніксан: Тук-тук!
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/117581
Переводчики: Ludvinka, wonderfool, dziadzka_kandrat
Настройки
Готово:
