Готовый перевод Futurama / Футурама: 2.8. Xmas Story / Калядная гісторыя

2.8. Калядная гісторыя
[Заснаваная на рэальных падзеях]
[Домік Лесніка. Дзецям да 90 гадоў уваход бясплатны.]
Паважанае спадарства, галава Конана О'браэна.

Дзякуй, дзякуй. Давайце пачнем. Макс, падграй мне. Відаць, нехта забыўся пакарміць Макса. Дык вось, людзі вельмі занепакоеныя праблемай 2000, так?

Не, гэта было 900 год таму.

Проста пацярпіце мяне, сэр. Дык вось, іду я сёньня раніцай на працу...

Сумняюся ў гэтым!

Слухай, хлопча, я можа і страціў свае доўгія ногі на вайне 2012 года, але ў мяне яшчэ ёсьць тое, што ты ніколі ня будзеш мець: душа!

І рабаціньне. Ну, я матэрыяльны. Вы можаце знайсьці мяне на наступным тыдні ў Сьмешная хатка Андрамеды. Смачна есьці.

Ах, паглядзіце праўдзе ў вочы: камедыя - мёртвы від мастацтва. Вось трагедыя... гэта сьмешна!

Ну, усё. Можа лыжы нам дапамогуць забыцца на старыя плесьнявелыя выхадкі Конана О'браэна

Так!

Выдатная ідэя!

Будзем спадзявацца!

Які прыгожы сьнег. Добра, што глабальнага пацяпленьня не было.

Папраўдзе, было. Але, дзякуй Богу, ядзерная зіма спыніла яго.

Здорова!

Хопіць вашай дурной балбатні, паехалі.

Сьвяты чорт! Мы спыніліся.

Ты хаця б не халоднакроўны!

Салодкі леў Зіона! Паглядзі на Прафэсара.

Асьцярожна! Мы едзім прама на гэтыя дрэвы!

Так, так, раслабся. Дрэвы ляглі.

Дрэвы ляглі.

Атам! Гэй, а што рабіць, калі хочаш каб дрэвы ўсталі?

Дрэвы ўсталі.

Дрэвы ляглі!

Дрэвы ляглі.

Глядзіце і вучыцеся, ёлупні!

Прабачце, сэр, вы сышлі з трасы.

Пацалуй мой замарожаны, мэталічны азадак. А!

Мама!

Ты бабсьлеіст? Я б гэта хацеў пабачыць!

Паслухай ты, брудны краб, тысячу гадоў таму тут была легендарная каманда Ямайкі бобслідэраў.

Так. Я помню, яны прыйшлі апошнія на Алімпіядзе, а затым былі дыскваліфікаваныя па ўжываньню алькагольных напояў.

Сапраўдны прыклад для дзяцей. Калі ласка, мо крыху мне дапаможаце? Неее!

А! Да чорта! А!

Бедны, што з табой здарылася?

Ну, я быў на схiле "Трайны дыямент" i раптам...

О, выбачай. Прывiтаньне.

Што?

Ах! Няма нiчога лепей цёплага агменю i супэр набою добрага каньяку.

Так. Гэта стварае Навагоднi дух.

Што годнi?

Навагоднi. Вы ведаеце. Но-вы-год.

А, ты маеш на ўвазе Каляды. Мы сьвяткуем аўтэнтычныя сьвяты. Гэта як казаць "звязда" замест "зорка".

Каляды? Ведаеш, гэта будуць мае першыя Каляды ўдалечынi ад дома.

Гэй, гэй. Вось як мы можам падняць настрой: давайце пойдзем па Каляднае дрэва.

Так! Старамоднае Каляднае дрэва!

Гэй! Гэта не Каляднае дрэва!

Э, што?

Яно павiнна быць нейкае, ну ведаеце, iглiчнае.

Сосны вымерлi 800 год таму, Фрай. Таксама як пудзеля i вашы прымiтыўныя нормы маралi. Ах! Асьвяжаючы!

Усё ня так, як павiнна быць у Каляды.

Там, там.

Усё зьмянiлася.

Гэта ня так.

Каляднае дрэва, о, каляднае дрэва! Ба-бу-бе-бу-ба-бе-бо.

Кожнае сьвята мая Мацi купляла сьвежага гуся на гусiныя гамбургеры, а Тата рабiў на хуткую руку свой фiрмовы гогаль-могаль з бурбона i кубiкаў лёду. Гэта дурное сьвята прымусiла мяне думаць пра ўсё, што я пакiнуў у мiнулым. Давайце ня будзем гаварыць пра каляды.

Шчасьлiвых калядаў, людзi! Калядныя паштоўкi прыбылi! Каляды! Эмi, гэта табе. Фрай, Прафэсар, Зойдбэрг, цяжкая паштоўка для Бэндэра.

Так! Мне сама болей! Я выйграў!

I апошняя, але не меньш важная, салодкай кветачцы офiсу: мне, Гермэсу Конраду.

О, фатаграфiя маёй Матулi.

А? Што гэта? Паштоўка ад стрыечнага брата Зойдфарба. Замест «Клаус» ён пiша «Крабус»! Вось гэта гумарэска. Камедыянты маглi б павучыцца ў гэтай паштоўкi.

(Закiнутыя будынкi.
Дзiцячы дом.
Выпускны вечар.
Шчасьлiвыя ўспамiны.)
Якая радасьць ад Каляд, калi ўсе каго ты ведаў, загiнулi тысячу годоў таму? Я самы самотны чалавек на Зямлi. Гэй, Лiла, не хочаш пажалець мяне? Што гэта зь ёй?

Таўкач! Яна сiрата.

Так, яна адзiны прадстаўнiк свайго вiду ва ўсёй вядомай часткi Сусьвету. Якое адзiноцтва.

Божа! Бедная Лiла.

Гэй, прыяцель, чуў цябе трэба падбадзёрыць? Старына Бэндэрль прымусiць цябе сьмяяцца. Глядзi на мяне, глядзi. О, Божа, трэба папрацаваць над выступленьнем.

Адчуваю сябе, як пацук. Ныю тут як сьвiньня, тым часам як Лiла адзiнокая, як жаба. Мне хочыцца забiць сябе.

Я магу гэта зрабiць.

О! Дзякуй!

Табе павiнна быць сорамна, Фрай. Трэба быць сьляпым, каб не заўважыць, што Лiла - цыклоп.

Фрай там.

Каляды; яшчэ адзiн дзень, якi нiчога ня зьменiць.

Курортны сэзон - гэта час сьвята для ўсiх людзей. Але гэта таксама час успомнiць пра цяжкiя пакуты тых, каму пашанцавала меней.

Зямляне яшчэ ня ведаюць, што такое пакуты.

Сёньня ранiцай я наведала прытулак для роба-жабракоў. Бяздомныя робаты надта бедныя, каб дазволiць сабе нават асноўны жыцьцяпадтрымлiваючы алькаголь. Што можа быць страшэньней. Толькi забойства шчанят. Шмат шчанят.

Куды ты сабраўся, Бэндэр?

Валанцёрам у сталоўку для бяздомных робатаў.

Так, правiльна. Здаецца раней ты ня ўдзельнiчаў у дабрачынных акцыях.

Я вельмi шчодры. Што скажаш, калi я зараз здам кроў?

Чыю кроў?

Чыю-небудзь.

Я павінен нешта зрабіць, каб паказаць Ліле што мне шкада.

І ў чым праблема? Проста стань на дыбачкі і станчы танец прабачэньня.

Так, левая, левая, правая... Чакайце! У мяне ёсьць лепшая ідэя! Я пайду і куплю ёй падарунак на Каляды. Нешта настолькі файнае, што яна ніколі ня будзе больш няшчаснай.

Толькі вярніся да заходу сонца.

Паглядзім. Я люблю гандлявацца.

Ты ня можаш затрымацца ў Калядны вечар. Цябе заб'юць!

Што?

Божухна! Ён ня ведае пра Санта Клаўса.

Я ведаю пра Санта Клаўса.

Яшчэ ў 2801 годзе Сяброўская кампанія робатаў выпусьціла робата Санту, які вызначаў, хто паводзіў сябе добра, а хто дрэнна і разьмяркоўваў падарункі адпаведна гэтаму. Але нешта пайшло ня так.

Ого! 2801! Усё роўна...

Чакай, дурань! З-за праграмнай памылкi стандарты Санты сталi завышанымi i ён усiх лiчыць непаслухмянымi.

Калі ён зловіць цябе пасьля зьмярканьня, ён адарве табе галаву, наб'е мякіньнем і пакладзе ў свой мяшок жахаў.

Прыемна было пазнаёміцца.

Запрашаем, браце! Хай у гэтым сэзоне сыйдзе на вас бласлаўленьне.

Так, так, амінь. Я адзін з тых лянівых бяздомных валацуг, пра якіх я чуў. Не маглі б вы даць мне бясплатнага сьпіртнога. О, так! О, так!

Мне вельмі падабаецца адна дзяўчына, але яна думае, што я нікчэмнасьць. Вы мне дапаможаце?

Так, будка самагубстваў за вуглом. Праўда там чарга ў гэты час года.

Не, я хачу купіць ёй падарунак. І трэба зрабіць гэта да заходу сонца.

Ну вы можаце набыць нешта традыцыйнае. Зенітна-Санта-ракетная ўстаноўка. Пастаўляецца з трыма вясёлымі саманакіроўваючыміся ракетамі.

Гэта сьмешна!

Асьцярожна, сэр!

Так! Вы, сьмярдзючыя валацугі, ведаеце як трэба жыць. Гэй, начальнік, нехта крадзе тваю хустку з барахлом.

Прабачце, сэр. Можна мне глыток выпіўкі?

Даруй, Бляшанка Цім. Нічога не засталося.

Я разумею.

Божа! Беднае дзіцяці!

Апошні адкрыты магазін. Мне трэба што-небудзь для сяброўкі Лілы. Проста дайце мне вашую самую лепшую жывёлу.

Лепшую? Ну, гэта справа густу. Мне, напрыклад, падабаецца электрычны сьлімак.

Гэта тупая жывёла. Вы здурнелі! Я сказаў, што хачу лепшую. Хто больш каштуе? Папугай ці смуродлівыя яшчаркі?

Яшчаркі даляр за штуку, папугай 500 даляраў.

Папугай проста адвальны. Хоць я мог бы за той жа кошт узяць 500 яшчарак. Дзяўчаты любяць кублы яшчарак, так?

Сэр, крама зачыняецца праз дзве хвіліны.

Добра, я вазьму 500 яшчарак. Не, чакайце, так. Не. Так. Так. Так! Папугая!

Ну, я патраціў усё да капейкі, але магу пайсьці ў заклад, Ліла будзе давольная. Гэй, ты любіш пагаварыць, так? Ану змоўкні! А! Дурная птушка! Я ведаю, дзе ты жывеш.

Гэй, гэта Ліла.

Выбачайце, што я зьбегла. Я не хацела сапсаваць вам усім Каляды.

Што? Ты зьбегла?

Я проста не вытрымала Фрая, ён думае толькі пра сябе.

Твая праўда! Я сказаў яму накрываць на стол, а ён пайшоў купляць табе падарунак. Эгаіст.

Стой! Хочаш сказаць, што ён недзе на вуліцы? Яго жыцьцё ў небяспецы!

Чаму?

Я скажу чаму. Санта Клаўс ідзе ў горад!

Добра, птушачка, ты думала, што пераможаш мяне ў гульні розумаў. Але ты натыкнулася на вартага суперніка.

Ага! Дзявацца няма куды!

Здарова!

Ліла! О, Божачкі! Ты выратавала мне жыцьцё. Я куплю табе ўсіх яшчарак!

Ты не павінен мне нічога купляць, Фрай.

Я проста хацеў зрабіць нешта, каб ты была шчасьлівая. Я сумую па сваёй сям'і, але ў цябе яе нават не было.

Усё добра. Я самотная і ты самотны. Але разам, нас самотных двое.

З Калядамі, Ліла.

З Калядамі.

О, глядзіце! Санта!

Хо, хо, хо! Вы былі вельмі непаслухмянымі, Фрай і Ліла. Я праверыў свой спіс.

Правер яшчэ раз!

Я правяраю яго 50 разоў за сэкунду. Вы абодва непаслухмяныя таму што ігнаруеце пачуцьці адзін аднаго.

Але мы ўсё выправілі. Фрай нават рызыкаваў жыцьцём, каб дастаць мой падарунак.

А як на конт іншых вашых калегаў? Хто-небудзь задумваўся аб пачуцьцях Зойдбэрга?

Не! Клянуся!

Санта прыхаваў нешта асаблівае для вас дваіх!

Замкні свае дзверы і не хадзі па двары,
Бо Санта крывавы ходзіць ўвечары.

Пайшлі прэч!

Гэй, чакай! Як на конт пачаставаць нас традыцыйнай шклянкай моцнага сідру?

Ну добра. Але толькі адну шклянку! Усё, хопіць. Я сказала, хопіць!

Хапай гаманец!

Калі ласка, не забівайце нас! Мы дадзім вам малака і печыва!

Ты хочаш падкупіць Санту? Я засуну вугаль так далёка табе ў панчоху, што ты будзеш керхаць брыльянтамі.

Мы ў пастцы.

Ніколі ня думаў, што так сканаю: застрэлены Санта Клаўсам. Папраўдзе, я ў яго нават ня верыў!

Бывай, Фрай.

Бывай, Ліла. Гэй, глядзі, мы пад амелай.

Ваша амела ня спыніць маю ракету!

Ух ты! Твайму падарку спатрэбіцца невялічкі рамонт.

На 4-ты дзень Каляд я скраў ў кабеты...

Чатыры сямейныя фоткі.

Тры слоіка ў дробязьзю.

Два былых мужа.

І тапак на дрэве.

Дзякуй!

Дапамажыце!

Хто-небудзь дапамажыце.

Гэта людзі. Абрабуем іх, сэр робат?

Не, чакайце. Я іх ведаю. У іх нічога няма.

Хо, хо, хо! Ты быў вельмі непаслухмяным, Бэндэр.

Хто? Я? Я нічога не рабіў. Гэта ўсё малы.

Божа мой, Бэндэр! Падманваеш сірату? Які ты непаслухмяны. Мне трэба занесьці гэта ў спіс. Падманвае... вае... сі...

Эмі, гэта табе. Набор грабянцоў для тваіх прыгожых валасоў.

О, гэта так міла. Але я прадала свае валасы, каб купіць набор грабянцоў для Гермэса.

О, іронія. Я прадаў свае валасы, каб купіць набор грабянцоў для Зойдбэрга.

Дзякуй. Яны спатрэбяцца для маіх новых валасоў. Нарэшце, звонку я такі ж прыгожы як і ўнутры.

Дапамажыце!

Дапамажыце!

Дапамажыце!

О, дарагія. Яны будуць забітыя на нашым парозе. А сьмецце будуць вывозіць толькі 3 студзеня.

Салодкі ламанцін Галілеі! Ён на даху!

Хутчэй! Перакрыем трубу бронікрышкай! Хутчэй! Хутчэй!

Усе разам!

О, дарагія! О, дарагія!

Вы ўсе былі вельмі непаслухмянымі, сапраўды вельмі непаслухмянымі. Акрамя вас, Доктар Зойдбэрг, гэта вам.

Палка-для-скокаў!

Што да астатніх, я абдзяру вашу скуру, як абгортачную паперу і выпатрашу вашыя вантробы.

Няўжо? Я ня веру ў Санта Клаўса. Паслухайце, калі вы не паверыце ў яго, ён ня зможа вам нічога зрабіць. А! Блін! Балюча!

Хо, хо, хо! Час правучыць вашыя непаслухмяныя азадкі!

Асьцярожна! Яго жывот трасецца, як бачурак з нітрагліцэрынам!

Нос запікаў!

Зараз выбухне!

Так, добра, што я выцягнуў нас з гэтага!

Вось і калядная вячэра.

Э, Бэндэр? Дзе ты ўзяў гэтую птушку?

Я знайшоў яе на вуліцы, як і ўсё што я гатую. Налятайце ўсе.

Дзякуй, сэр.

Табе кіпцюр!

Паслухайце, ежа не самае галоўнае.

Я такі галодны.

Важна тое, што мы ўсе разам сабраліся на Каляды. І хоць вакол мяне монстры, робаты і старыя, я адчуваю сябе дома.

Слухайце, слухайце! Цяпер затыкніцеся і давайце сьпяваць!

Ён ведае, калі вы ў спячым стане.

Ён ведае, дзе вы.

Ён будзе знойдзе вас нават у Пакістане.

Ты лепей ня дыхай і ня рухайся.

Лепей быць мерцьвяком, хватан.

Санта Клаўс выходзе на паляваньне!

З Калядамі, усіх!

Я вярнуся. Вярнуся, калі вы гэтага меньш за ўсё чакаеце: на Каляды! Хо, хо, хо!

Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/120164

Переводчики: Ludvinka

Настройки

Готово:

100.00% КП = 1.0