Готовый перевод Futurama / Футурама: 7.5. Zapp Dingbat / Ёлупень Зэп

Здароў, хлопцы. Вітаю на 40-ой гадавіне маіх бацькоў.

Нудота. Га́йда піць.

Ого, я шмат людзей. Прыемна бачыць столькі шчасьлівых усьмешак, большасьць, вядома, ад ротамутанта. Хачу вам сказаць, я пражыў 40 год са сваёй чароўнаю жонкай Мундай плячо ў плячо... Нават у той год, калі маё плячо мутавала ў нейкую атрутную рэдзьку.

А я, Морыс, палюбіла цябе за сумленнасьць ды сьціпласьць. А гэтыя рысы не мутавалі ані.

Зьвярніце, калі ласка, увагу на гэту цьвілую фіранку для ванны, я зрабіла фільм, які ўсхваляе маіх бацькоў.

[40 год. Гісторыя каханьня Турангаў]
За гэтыя 40 гадоў мае бацькі шмат чаго перажылі. Ну, ня так і шмат, папраўдзе, бо мутантам да мінулага года не дазвалялі выходзіць на паверхню.

Ды каму трэба тая паверхня. Праўда?

Ціха, Морыс.

Дык як усё пачалося? Такія непадобныя адно да аднога, яны спаткаліся ва ўнівэрсытэце. Яна - бліскучы студэнт-экзалінгвіст, ён - бестурботны каналізацыйны сэрфэр, якія нават ня ведаў, што такое экзалінгвістыка.

Я й дагэтуль ня цямлю.

Я табе ўжо 40 гадоў кажу, што гэта навука пра іншаплянэтныя мовы. Чаму ты ня слухаеш?

Зязюлька, я слухаю цябе, калі ты кажаш нешта сапраўды важнае.

Але часам супрацьлегласьці прыцягаюцца, і як у казцы пра тварамутантку і дупамутанта, каханьне Мунды і Морыса мацнела дзень пры дні.

Сапраўды важнае? Я вельмі захаплялася экзалінгвістыкай! Але кінула ўсё дзеля большага заробку і занялася смажаньнем мяса.

Псаваньнем мяса. Ніколі не разумеў нашто ты вывучала нейкую іншаплянэтную лухту. У каналізацыі нават не відаць зорак. Чаму ты ніяк не пагодзіcься з гэтым?

Я пагаджалася... усе 40 год. Але цяпер мы можам выходзіць наверх. Я б вандравала па космасе, як заўсёды марыла, калі б ня ты!

Ну добра, дзякую ўсім, што прыйшлі.

У мяне таксама былі мары! Я хацеў сэрфіць па калектарах ўсяго сьвету, але радасна ўсё кінуў дзеля цябе. Радасна!

Я проста хачу адчуць усё хараство жыцьця. Дык не, ты ня хочаш паляцець ў космас, бо надта баісься.

Дзіва што баюся. Хочаш ляцець? Ляці! Хай цябе там гваздане мэтэарытам па галаве.

Добра, цяпер глыбока ўдыхніце. Вы трохі пасварыліся, але ўсё ўладзіцца...

Развод завершаны.

Не турбуйся. Я пажыву ў цябе, пакуль на гэтым паверсе ня вызваліцца якая кватэра.

Ведаеш, у Бабруйску жытло значна таннейшае.

Будзе табе, Ліла, хадзем прагуляемся. Пасьля 40-ка год, мне ня церпіцца ўбачыць сьвет.

Ану чорт зь ім.

Хочаш адтапырцца? Адтапырымся ўшчэнт.

Скачы, раб, скачы.

Ну вось, я прайграў дзьве рукі запар Бораксу Кіду.

Шчыра кажучы, яны мне ня трэба, але назад я іх не аддам. Спадарыні.

Уяві сабе... Я, дзяўчо з каналізацыі, напаткала чалавека, зробленага з пральнага парашку.

Паглядзіце туды!

Гэта ж Зэп Брэніган, славуты касьмічны капітан.

Гэй, я вось што падумала.

А давайце мы будзем глядзець на нешта іншае.

Ну як хочаш, донька.

Цікава, што капітан Брэніган робіць тут з гэнымі каркаронцамі?

А што тычыцца мірнай умовы, адмірал Чу.

Гэта сурвэткі, сэр.

Вось унівэрсальны перакладчык.

Няважна.

Дык вось, адмірал, калі паабяцаеце не нападаць на нас, мы дамо вам выключныя правы на лоўлю рыбы ў Звышновай Шатляндыі.

Што ж, добра.

Выдатна.

Празь месяц сустрэнемся на борце майго карабля, дзе падпішам умову сёмага стала.

Сёмага стала?

А зараз глядзі, Кіф, як я атрымаю дыпляматычную перавагу, павіншаваўшы капітана на яго роднай мове.

Апошнім разам, калі вы так рабілі, нам абвесьціў вайну мэксыканскі рэстаран.

Малю вас, выкарыстайце перакладчык.

Кіф, хоць раз даверся мне.

Я адшлёпаю тваю сястру скрылём каўбасы.

Бітва пры "Така ад Пака" паўтараецца.

Мама, што ты робіш?

Тое, чаго навучалася.

Што вы ім сказалі?

Ну, што капітан Брэніган проста пераблытаў слова "віншую" са словам "адшлёпаю сястру скрылём каўбасы".

Слаўна лапочаце, пані.

Ліла, ты не казала, што ў цябе ёсьць маці.

Спадзяюся, вы дазволіце на знак падзякі пачаставаць вас выпіўкай.

Добры тут барый падаюць. Хоць і нятанны.

Можна заплаціць карпарацыйнай карткай, калі будзем размаўляць пра работу.

Значыцца... учора, так?

Работа рабілася, правільна?

Як лічыце?

Добра, я заплачу.

Што ж, пара дамоў.

Вы ня бачылі, куды пайшла мая мама?

Ня ведаю дзе ўсё астатняе, але ейны язык - у роце Зэпа.

Брыдота.

Мама, усё добра? Зэп да цябе чапляўся? Пакажы на гэтай ляльцы, дзе ён кра́таў цябе.

Ну не дуры.

Зэп сапраўдны мужчына.

І такі прыгожанькі.

Ці ведала ты, што ён носіць вэлюравую спадніцу?

Мама, не хачу цябе скрыўдзіць, але Зэп - нікчэмнік.

Па праўдзе кажучы... я калісь пераспала зь ім... некалькі разоў.

Ведаю.

Ён паказваў мне памятны малюнак.

Што?

Слухай, любая, я разумею.

Ты зайздросьціш, бо Зэпу цяпер падабаюся я, а ня ты.

Але не турбуйся, мы ж не спаборнічаем.

Хоць ён сказаў, што я лепей цалуюся.

Я не зайздрошчу.

А яшчэ - фэ!

Зэпу чхаць на маю маму.

Ён проста хоча падлабуніцца да мяне.

Не хвалюйся, Ліла.

Яна ня будзе часта бачыцца зь ім.

Ён увесь час у космасе.

Не паверыш, родная.

Зэп згадзі́ў мяне асабістым перакладчыкам.

І я ўвесь час буду зь ім... у космасе.

Што? Але...

Ніколі не была такой шчаснаю!

Пачакай, мама.

Адкажу на другой лініі.

Дзякую, што прыйшлі.

Ведаеш, без тваёй маці каналізацыя зрабілася сырым і змрочным месцам.

Тата, трэба пагаварыць.

Мама...

Ну, яна знайшла сабе іншага.

Хто гэта, ротамутант?

Трэба трэснуць яго проста па здаровым роце.

А потым па ўсім маленькім.

Ну не, паслухай.

Надышоў час разабрацца з тваім жыцьцём.

Але яна была маім жыцьцём.

Што?

А як жа мара ўсяго вашага жыцьця?

Хіба вы не хацелі сэфіць па найвялікшых калектарах сьвету?

Вядома, Фрай і Бэндэр пойдуць з табою.

Ты навучыш іх сэрфінгу, а яны будуць сачыць, каб ты не...

Ну ня ведаю. А ты з намі ня хочаш, галубка?

Не магу.

Мне трэба сачыць за мамай, каб яна і Зэп не...

Вось што, я паспрабую.

Асядлайма хвалі навялікшых калектараў сьвету!

[Менск-арэна. Перапынак]
[Рыё дэ Жанэйра. Карнавал]
[Дублін. Дзень сьвятога Патрыка]
Дзе ты была?

Што? Другая гадзіна дня.

Наступнага дня.

Слухай, годзе ўжо.

Зэп - нікчэмнік.

Я настойваю, каб вы разышліся.

Дай жа ты мне пабыць шчасьліваю.

Пасьля столькіх год, я вандрую па такім мясьцінам, дзе ніколі не была, і баўлюся там сэксам.

Ты надта старая, каб быць шчасьліваю.

Але ня надта старая, каб горача кахацца з Зэпам.

Кахацца з Зэпам!

Кахацца з Зэпам!

Кахацца з Зэпам!

Не, не...

Прашу прабачэньня, але я тут больш не змагу жыць.

Я вярнуся па рэчы роўна ў восем.

Кахацца з Зэпам!

Гэта ад кі́шачнай палачкі...

А гэта ад лепраганарэі.

А пляваць, колькі хваробаў падчапіў Фрай.

Яно таго варта.

Рыхтык, братка!

Пачуваюся вальней за жабрака.

Чаму ты такі спакойны, тата?!

Твая каханка недзе там забаўляецца з Зэпам Брэніганам, а ты - хоць бы што.

Дзякуючы сэрфінгу, я акрыяў, любая.

Калі ты там унізе сядлаеш хвалі, вецер акісьляе табе твар, усё становіцца як мае быць, братанка.

Нічога, што я назваў цябе братанкай?

Слухай, не хачу зьмяшчаць твой твар у клетцы з пацукамі, ці як там цяпер моладзь кажа, але Зэп выкарыстоўвае маму, каб зьблізіцца са мною і я гэта давяду.

Кіф, мне нудна.

Можа ты выйдзеш на крыло ды прыкінесься грэмілінам?

Глянь, гэта ж мая другая ўлюбёная Турангачка.

Вітаю, Зэп. Ці ня хочаш павячэраць сёньня са мной ды мамай?

Вып’ем за тваю шчырую любоў да яе.

Згода.

І не забудзься на маю шчырую любоў да сыру партызан.

Прыходзь тады... за дзьве да восьмай.

Роўна.

Рада цябе бачыць, Зэп.

І я рады цябе бачыць у такіх чароўных аб’ёмах, Ліла.

А дзе Мунда?

Мамкі дома няма, прыгажун.

Мы абое ведаем, што ты проста хацеў зьблізіцца са мною.

Дык давай зьблізімся... проста перад дзьвярыма, роўна за хвіліну да восьмай.

Ліла, а маці ведае, што ты карыстаесься ейным шастом?

Давай, я твая!

Рабі, што хочаш, у цябе ёсьць... 30 сэкунд.

Я б ўправіўся ў гэты тэрмін...

Але не магу. Я кахаю Мунду.

Я кахаю ў ёй усё: сьмех, сталасьць, халодны, нежывы дотык шчупальцаў да майго цела.

Яна нібы сакавіты кальмарык.

Зэп...

І я цябе кахаю.

Мая кальмарачка!

Я вельмі доўга думаў і цяпер... Тут, пры тваёй паўаголенай дачцэ, будзе самы зручны момант.

Каханая...

Я ажанюся з табою?

Вядома, я выйду за цябе, Зэп.

Будзе ня лішне наняць пакой у матэлі...

Ліла, вось 40 даляраў.

Мама, адумайся.

Зэп - самаўлюбёны сьпешчаны дурань.

Не вымушай сябе прыдумляць мянушкі, Ліла.

Заві мяне проста...

Татуля.

Мама, калі ты выйдзеш за Зэпа, я запратору цябе ў брудны дом састарэлых так хутка, што ты й вокам моргнуць не пасьпееш.

А як толькі моргнеш - апынесься побач з агіднай сядзелкай.

Ліла, ты мая дачка і я цябе люблю, але ідзі к чортавай матары.

Я недарэчы зьявіўся.

Я плыў на хвалі памыяў з "Хутка-Смачна", і надумаў завітаць да цябе.

Дзякуй богу, ты тут.

Калі мы нічога ня зробім, мама пашлюбуецца з Зэпам Брэніганам.

І што? Па-мойму, ён спраўны хлопец.

Тата, годзе быць размазьнём.

Ліла, любая, не гарачыся.

За кожным адлівам будзе прыліў.

Дарэчы кажучы, мне пара, ідзе хваля з кандытарскай крамы.

Ты сапраўды не паляціш на матчына вясельле?

Там будзе столькі ўсякага смакоцьця.

Не магу.

Я сэрдцам адчуваю, што гэты шлюб - проста памылка.

Вядома, табе прыкра, што бацькі разышліся.

Але што як з Зэпам Мунда будзе сапраўды шчасьліваю?

А што як ім наканавана быць разам?

Фрай, ты проста...

Паверыць не магу...

Ты гаворыш абсалютную..

Праўду.

Гэта праўда.

Праўда?

Можа Зэп не адзіны магчымы кандыдат на мужа?

Не сумнявайся.

Ліла.

Ты вельмі прыгожая, мама.

Праўда?

Я ня надта агаліла прысоскі для жанчыны свайго веку?

Не, усё добра.

Ты цудоўная нарачоная.

Мама...

Даруй, што так дрэнна абыходзілася з табою.

Ну ня так ужо і дрэнна.

Ты ж проста турбавалася за мяне.

Спачні, дарагая.

Шаноўныя госьці... і Кіф.

Адна са шматлікіх звышздольнасьцяў капітана - уменьне весьці вясельную цырымонію.

Таму зараз я зьвяжу нас сьвятымі абузамі шлюбу.

Кіф, падымі цырыманіяльнае люстра.

Зэп, гарны ты нягоднік, ці возьмеш Мунду за законную...

Набліжаюцца іншаплянэтныя караблі.

Гэта ж каркаронцы!

Каб цябе!

Зусім забыўся, што яны сёньня прыляцяць падпісваць мір.

Спадары й спадарыні, мая зьбянтэжаная перакладчыца і я мусім уладзіць пэўныя пытаньні.

А пакуль што пацешцеся з камічнага выступу Ніксана ды Э́гню.

Ну, містэр Эгню?!

Мунда, скажы адміралу, што падпісаўшы мірны дагавор, мы здабудзем гармонію між нашымі сьветамі.

Зэп, любы, гэта ня той дакумэнт.

Гэта ня мірны дагавор.

Тут гаворыцца, што яны абвяшчаюць нам вайну.

Геніяльна, хіба ня так?

Як толькі яны падпішуць, мы зьнішчым іхні флёт адным бліскучым стрэлам у мэтах так званай самаабароны. Дайце пяць, місіс Брэніган.

Не вымушайце мяне чакаць, місіс Брэніган.

Хоць я нарадзілася ў каналізацыі, але гэта нізка.

Я ня буду перакладаць тваю хлусьню.

Мунда, мілая, як твой капітан і амаль што муж, я загадваю табе.

Скажы ім гэту брыдкую хлусьню і мы вернемся да нашых урачыстых абяцаньняў.

Ніякага вясельля ня будзе.

Забяры свой шыкоўны пярсьцёнак.

Асьцярожна! Гэта шкло.

Ліла слушна казала.

Ты нікчэмны чалавек і нікчэмны капітан.

І я скажу нашым каркаронскім сябрам праўду.

Зэп... ілжывы мех з...

Як няёмка выйшла.

Каркаронцы абвесьцілі нам вайну.

Ізноў мая хлусьня выйшла на праўду.

На нас напалі, таму вясельля ня будзе.

Кіф, дай стрэл у адказ і вярні торт.

Нашы гарматы ня дзеюць, а тарты-марозіва не прымаюць назад.

Мы памром!

Спыніце цырымонію.

Морыс.

Я не аддам сваю каханую бяз бою.

Мы знаёмыя?

Тата, я думала, ты пагадзіўся з тым, што мама зноў бярэ шлюб.

Спачатку, так.

Але потым я перасіліў свой душэўны спакой.

Калі цябе нешта турбуе, трэба канечне нешта рабіць!

Нешта грубае ды жорсткае.

Кіф, выбіраемся адгэтуль!

Навігацыя сапсавалася.

Мы цяпер лёгкая цэль.

Ці ёсьць дадатковая сыстэма кіраваньня?

Так, звонку, на корпусе карабля.

Але там 20 клявішаў кіраваньня.

Ніхто ня зможа даць ім рады і асядлаць энэргетычныя хвалі.

Ніхто?

Сыграйма ў дваццатку!

Морыс, што ты робіш?

Трымайце свае какосы.

Гэты палёт вы запомніце на ўсё жыцьцё!

Я думала, ты баісься касьмічнае прасторы.

Баяўся, але я ўкеміў адну рэч.

Калі рай над намі, то сусьвет ўсяго толькі велічэзная каналізацыя Госпада.

Трымайся, родны!

Што рабіць? Каго вініць?

Ня трэба нікога вінаваціць.

Мы заключым мір.

Адным словам можна ўсё ўладзіць.

Дык скажы яго.

Не, ты яго скажаш.

[Мірны дагавор]
Такім парадкам, мірны дагавор набывае моц.

Эгню, зацьвердзі падпісаньне.

Ну што скажаш, мая красачка?

Хочаш паспрабаваць зноў?

Ну, я ўсё адно ў шлюбным уборы.

І ў нас яшчэ ёсьць торт.

Паўтара.

Ну добра

Морыс, Мунда...

Абвяшчаю вас мужыком і жонкаю.

Магу я пацалаваць нявесту?

Віншую.

Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/152776

Переводчики: dziadzka_kandrat

Настройки

Готово:

100.00% КП = 1.0