Готовый перевод Futurama / Футурама: 7.6. The Butterjunk Effect / Афэкт матыля
[Даста́ўнік забаў Яе Вялікасьці Касьмічнай Каралевы]
00.22 Эльзар: Ну, чаго жадаеце?
Ваду з-пад крана ці ў бутэльцы?
00.27 Эмі: Ды хоць якую.
Кіф, выбірай.
00.30 Кіф: Заўсёды так цяжка выбраць.
З-пад крана. То-бок, у бутэльцы.
00.38 Эмі: Файныя боты, Ліла.
Ніхто і не здагадаецца, што гэта падробка.
00.42 Ліла: А ты як зразумела?
00.44 Эмі: Угадала.
00.45 Фрай: Зараз нехта счэпіцца.
00.47 Ліла: Кінь ты, Фрай.
Сяброўкі заўжды ганяць адна адну.
Напрыклад, я магла б сказаць, што мне падабаецца сукенка Эймі, бо хавае яе пацяганасьць.
00.55 Эмі: Сьціхні, Фрай.
Вось калі жанчыны ветлівыя адна да адной, то не чакай дабра.
1.00 Ліла: Сапраўды.
Ну, кіньма спрачацца пра тое, хто тут кітайская шлёндра.
Мы ж дзьве шчасьлівыя пары на двайным спатканьні.
1.18 Прафэсар: Хутчэй! Варушыцеся!
Мы павінны даставіць месячныя камяні на Месяц да захаду Месяца.
1.23 Бэндэр: Навошта валачы месячныя камяні на Месяц?
1.26 Прафэсар: Гэныя плаксуны зь Месяца жаляцца, нібы камяні скралі астранаўты з праграмы Апалён.
Маўляў, гэта частка іх культурнай спадчыны.
1.38 Эмі: Малайчына, Ліла.
Ня кожны можа сцягнуць столькі, колькі сам важыць.
Гэта проста подзьвіг.
1.52 Ліла: І вы будуеце мур з гэтых камянёў?
А як жа культурная спадчына?
1.56 Фермер: Паверылі ў лухту пра культурную спадчыну?
Вось жа гарадзкія дурні.
02.02 Эмі: Добра хоць камяні тут лягчэйшыя.
Мне нават ня трэба насіць станік для маіх валуноў.
02.08 Бэндэр: З адной шостай гравітацыі можна працаваць і лянавацца адначасова.
Гэта як агучваць мульцікі.
02.13 Фермер: Паслухайце, носадыхальныя, хочаце паглядзець сапраўдную месячную культуру - прыходзце сёньня ўвечары на бітву матылёў.
2.20 Фрай: Чакаце, калі там бітва матылёў?
І што гэта?
[Сягоньня бітва матылёў. Дзецям - дармовая выпіўка]
02.34 Фермер: Мала́я сіла прыцягненьня дазваляе гэтым мілым паненкам лётаць паўсюль, галоўнае, кб яны былі адзеты ў лёгкае ды кароткае ўбраньне.
02.42 Зойдбэрг: Спорт таго вымагае, што зробіш.
02.43 Ліла: Гэта і праўда даволі элегантна.
Зусім ня тое, чаго я чакала.
2.48 Вядоўца: Спадары і спадарыні, прывітайце паненак гартоўных на крылах чароўных... Мухабойкі!
02.59 Ліла: Вось чаго я чакала.
03.00 Фрай: Ну... А якія правілы ў гэтага спаборніцтва?
03.04 Фермер: Бачыш вунь тое?
Гэта называюць плюхай.
Калі матыль трапляе туды, ён выбывае.
Выйграе́ каманда, якая застане́цца ў паветры.
03.12 Вядоўца: Супэрмухабойка!
03.29 Фермер: Глядзіце ў ніз.
Туды яна й лясьнецца.
Во, я ж сказаў.
03.38 Вядоўца: А цяпер - штотыднёвы аматарскі крылапад.
Ці знойдзеца двое ахвочых сысьціся крыло ў крыло з Мухабойкамі?
Пераможца атрымае 50 баксаў і пахвальныя воклічы ад калгасьнікаў.
03.49 Эмі: Што думаеш, Ліла?
Мяркуючы па тваёй саколцы, табе падабаецца чуць воклічы ад калгасьнікаў.
03.57 Ліла: А ты зможаш купіць на 50 даляраў яшчэ адну каністру духоў "Хэлоў Кіці".
04.00 Бэндэр: Зва́длівыя сястрычкі яднаюцца?
Амаль як жанчыны-кошкі на месяцы.
04.05 Эмі: Добра, годзе ўжо, хлопцы.
Мы ня сва́рымся адна з адной.
04.10 Бэндэр: Давядзіце гэта... бойкаю.
04.11 Ліла: Мы так і зробім.
Хадзем, Эймі.
04.16 Бэндэр: Чаму мы з табой нічога ня робім разам?
04.25 Эмі: А гэта цяжка.
Цяпер я разумею, чаму матылькі вечна нездаволеныя.
04.29 Вядоўца: Прывітайце нашых сёньняшніх ахвяр: Туранга Ліла ды Эймі Ўонг!
04.36 Ліла: Чакайце. Мы яшчэ не зусім гатовыя...
04.43 Матыліха: А вы спрытныя дзеўчыны.
Мы выб’ем з вас спрыт.
04.45 Ліла: Эймі, памятаеш як мы хадзілі спрабавацца ў канкан?
04.49 Эмі: І не прайшлі кастынг, бо незнарок забілі нагамі дзьвюх танцовак?
Помню. Чаму ты гэта згадала?
05.02 Матыліха: Мы навучым вас не прайграваць адразу.
05.09 Вядоўца: Супэршокер!
Ура. Яны могуць варушыць рукамі.
Віншую нашых адважных, непаралізаваных удзельніц.
05.48 Вядоўца: Спадарыні, вось такі энэргічны выступ я і хачу бачыць...
Ад сваёй новай каманды матылёў.
Якой я прапаную вам стаць.
Таму што я судзьдзя бітвы матылёў.
Э́бнэр Прайдзісьве́т.
Вітаю.
06.00 Ліла: Мы ж прайгралі.
Чаму вы прапануеце нам супрацоўнічаць?
06.04 Вядоўца: Нам заўсёды трэба маладая кроў, а ў вас яе поўна.
Вы можаце зрабіцца новым гітом.
06.08 Эмі: А што здарылася са стары́м гітом?
06.10 Вядоўца: Нічога такога, чаго б ня здарылася ўрэшце з вамі.
І гэта што, допыт? Вы згодныя ці не?
06.15 Ліла: Так.
Эмі: Вядома.
06.18 Вядоўца: І так пачалася баявая кар’ера дзьвюх вульгарных убораў і адважных жанчын, што іх насілі.
Спадары й спадарыні, Вар’якрылкі!
І хоць часам іх зьбівалі, іншы раз іх зьбівалі мацней.
А калі здавалася, што ім аніяк не перамагчы...
Яны не перамагалі.
06.38 Ліла: Што ж, мы прайгралі ўсім нашым праціўніцам.
Навай той камандзе, якая была нашым адлюстраваньнем.
Час здавацца.
06.44 Эмі: Ага. Я ўжо ня ведаю як можна палепшыць нашы выступленьні.
06.49 Трэнерка: Гэй, вы сёньня добра змагаліся.
Вось вам троху нэктару.
06.56 Нэгра: Ого, ад яго ў мяне аж напяўся.
Дзякую, трэнэр.
07.03 Лала: Даруйце. А што за нэктар вы раздаяце́?
07.06 Трэнерка: Гэта расьлінная дабаўка для павелічэньня махальнай мускулятуры.
Паспрабуеце?
Вам жа хочацца.
07.12 Эмі: Хімічны прэпарат, які дапаможа нам перамагчы?
Як цудоўна.
07.17 Ліла: Нават ня ведаю.
07.20 Трэнерка: Слухайце, вось нумар майго аднаразовага тэлефона.
Абмяркуйце. І патэлефануйце, калі...
Чакайце. Трэба адказаць.
Алё?
07.25 Эмі: Мы бяром.
07.26 Трэнерка: Выдатна.
Вы не пашкадуеце.
Гэта цудоўны, легальны спосаб палепшыць вашы выступленьні.
07.31 Ліла: І яго трэба проста піць?
07.34 Трэнерка: Або...
Калоць між пальцамі ног.
Так ці інакш спрацуе, якая розьніца?
07.39 Ліла: Што ж... п’ем да дна.
Мужчына б падсеў на яго.
07.50 Морба: Паўтараю, Ве́нчусь Неўміручы памёр ва ўзросьце 26-ці год.
07.54 Лінда: А зараз Спортабот 5000 раскажа пра дзьвюх тутэйшых дзяўчат, Эймі Ўонг і Турангу Лілу, што выйгралі 15 бітваў матылёў за́пар, не зважаючы на чуткі пра тое, што яны сілкуюцца сумніўнай харчовай дабаўкай, вядомай як нэктар.
Спортабот?
08.13 Спортабот: Вось, уласна кажучы, і усё.
08.15 Лінда: Вельмі цікава, Спортабот.
Ёў, ёў, ёў.
08.18 Ліла: Вы як, дамачкі?
08.23 Гермэс: Задзіракі вярнуліся.
08.25: Прафэсар: Ліла, Эймі, мне, як і ўсім хлопцам, падабаюцца жанчыны з моцным целаскладам, але мяне турбуе, што вы п’яце́ гэты нэктар.
08.32 Эмі: Хай цябе турбуе вось гэта!
08.35 Ліла: Цішэй, Эймі, цішэй.
Прафэсар, не турбуйцеся аб нэктары.
Ён цалкам натуральны.
08.40 Прафэсар: Як і морква, але ж я не калю моркву між пальцамі ног.
08.54 Фрай: Ліла?
Ці ня хочаш зноў пабавіць са мной час?
Можам згуляць у мінігольф ці максітэніс.
09.00 Ліла: Выбачай, Фрай.
У мяне спатканьне з рукой ды молатам.
09.06 Фрай: Бэндэр, а ты ня хочаш са мной прагуляцца?
09.09 Бэндэр: Ага, цяпер ты лічыш мяне за запасную палюбоўніцу, га?
Добра, хадзем.
09.32 Кіф: Малайчына, мая цукерачка.
09.33 Эмі: Забі зябу, булдырагаловы. Я працую!
09.35 Кіф: Даруй.
Так і думаў.
09.37 Фрай: Няпроста быць жонкай байца.
09.40 Вядоўца: Прывітайце Вар’якрылак, шаноўнае спадарства.
І дзякуючы сёньняшняй бойцы, на наступным тыдні яны ўступяць у бой з дзейнымі чэмпіёнкамі - Мухабойкамі!
09.52 Матыліха: Слухай сюды.
Мяне дома чакае сын, і ён памрэ.
Памрэ, калі ня ўбачыць, як я заб’ю вас.
10.00 Ліла: Ага, твой сын канечне памрэ...
Але ад самоты.
Бо ты вернесься дахаты ў вурне.
10.07 Эмі: У пахавальнай вурне..
10.12 Ліла: Трэнэр, у нас важная бойка на наступным тыдні.
Трэба доза.
10.16 Трэнерка: Выбачайце, дзяўчаты. У мяне пуста.
Яны толькі што набылі́ ўвесь запас.
10.28 Матыліха: Вам прыйшлі... капцы.
10.30 Кіф: Яна цяпер нават абдымацца ня хоча.
А толькі шпурляе ў мяне крэсламі.
10.35 Фрай: Добра табе.
Ліла нават аблаяць мяне ня хоча, калі злуе.
10.40 Эмі: Так, паслухайце.
У нас больш няма нэктару, і нам трэба новая крыніца.
10.44 Кіф: Любая, можа цяпер самы час задумацца над тым, каб піць трохі менш...
10.50 Прафэсар: Дарэчы, чаму б не прымусіць Кіфа дастаць вам дозу?
Нэктар здабываюць на яго роднай плянэце.
10.57 Кіф: Вы кажаце пра ацэфалаў нэктар?
Божа мой. Божа.
Яго здабываюць у даволі глухім месцы...
11.01 Фрай: Проста падыграй.
У нас будзе нагода пазаляцацца.
Ну што, спадарыні.
Давайце зьлётаем на Кіфаву плянэту.
Зьбярэм нэктару ды зладзім сабе рамантычныя выхадныя.
Толькі мы учацвярых.
11.13 Бэндэр: Ляцім хутчэй!
[Запаведнік матылькоў. Раней - запаведнік вусеняў]
11.34 Фраф: Авой! Гэта амаль самая прыгожая рэч, што я толькі бачыў.
Ліла, а хочаш ведаць, якая самая прыгожая?
11.41 Ліла: Не. Нам трэба доза.
11.46 Дазорац: Вітаю, экатурысты!
Я галоўны дазорац матылёў... на гэтым тыдні.
11.53 Эмі: Так, так, потым навучыце нас паважаць прыроду.
Зараз нам трэба высмактаць пару красачак.
11.58 Дазорац: Смакчыце, паліце... калі ня будзеце чапаць матылёў - мне начхаць.
Але будзьце пільныя!
Бо, як бачыце, у нас тут шлюбны пэрыяд.
Што б вы ні рабілі - не ўстрвожце агрэсіўнага самца.
Яго можна пазнаць па аранжавай афарбоўцы ды велічэзнай штуковіне.
12.15 Бэндэр: Ды што ён зробіць, мігрыруе на нас?
12.19 Дазорац: Ціха!
Не магу сказаць нічога канкрэтнага, бо калі з вамі нешта здарыцца, я буду адказваць за страты.
Але паверце, вы пракленяце́ той дзень, калі надумаліся наведаць гэты запаведнік.
Ну добра, прыемнага адпачынку.
12.35 Эмі: Добра, бывайце.
Ну што, хадземце.
Трэба знайсьці тыя краскі.
Пойдзем камандамі.
12.39 Кіф: Ты хацела сказаць парамі?
Га? Га?
12.44 Ліла: Добра ты Кіфа трэснула.
12.46 Эмі: Ён сам напрасіўся. Чакай.
Здаецца, пахне нэктарам.
12.49 Ліла: Пі колькі ўлезе!
12.55 Фрай: Нават ня ведаю, чаму мы дапамагаем нашым дзяўчатам шукаць прэпарат, які выклікае прывыканьне.
13.00 Кіф: Ціха, а раптам яна пачуюць.
13.06 Бэндэр: Самец матыля.
Выдатна!
Дзе там молат для матылёў.
13.10 Кіф: Бэндэр, ня трэба. Дазорац парку невыразна папярэдзіла нас пра небясьпеку.
13.13 Бэндэр: Ну, молат я ўжо дастаў, таму трэба нешта ўдарыць.
13.36 Кіф: Пахне як скунс начынены сырам фэ́та.
13.41 Бэндэр: Фэ!
Дзякуй богу, у мяне няма носа.
13.46 Кіф: Пераначуем у маіх бацькоў.
Я бзыкну, каб яны ведалі, што мы прыйшлі.
Мама, тата, думаю, вы помніце Фрая, Лілу, Бэндэра, і, вядома, маю фон-фон-ру Эймі.
14.02 Маці Кіфа: Сардэчна вас вітаем.
14.04 Тата Кіфа: Нехта з вас смярдзіць.
14.06 Фрай: Гэта я.
Чакайце, вы ж мухі.
Хіба вы не спажываеце гной?
14.09 Тата Кіфа: Гэта як адпачываць ля мора ў параўнаньні з табой.
14.13 Фрай: Добра, тады я змыю зь сябе гэтае паскудзтва ды лягу спаць.
14.16 Ліла: Чакай, ня трэба змываць, Фрай.
Ты так прыемна пахнеш.
14.22 Фрай: Хіба прыемна?
14.24 Тата Кіфа: Ніякіх цмок-цмокаў.
Усе будуць спаць у асобных пакоях.
14.28 Эмі: Дабранач, Кіф.
14.30 Ліла: Дабранач, Фрай.
- Га?
Пакой сёньня не замыкай.
14.37 Фрай: Але па тэлевізары казалі, што... А-а!
14.55 Фрай: Уваходзь.
15.07 Ліла: Здароў, смуродзька.
Фрай: Ліла?!
Эмі: Ліла?!
Ліла: Эймі?!
Фрай: Эймі?!
15.15 Бэндэр: Я кончыў глянцаваць азадак, Фрай. Можаш забраць сваю шчотку.
15.25 Ліла: Ты проста ўзяла ды скокнула ў ложак з маім кавалерам?
А ты!
Хай бог будзе сьведкам, гэтага я ніколі не дарую!
15.33 Эмі: Тое, што ён твой кавалер, ня значыць, што ён належыць толькі табе.
15.40 Ліла: Ён мой! Пра гэта ня можа быць гаворкі.
15.42 Фрай: Ды не, гаварыце.
15.44 Кіф: Эймі, не хачу цябе скрыўдзіць, але...
15.46 Ліла: Змоўкні, Кіф.
15.47 Эмі: Як ты сьмееш казаць такое майму Кіфу?!
15.52 Бэндэр: На гэтай плянэце ўсё дагары нагамі.
15.58 Гермэс: Сьвятыя любошчы ў Польшчы!
Вы, дзеўкі, што, зусім ашалелі?
Вы ж ліжацеся з Фраем.
16.06 Прафэсар: Як відаць, надзвычайную сэксуальную прывабнасьць Фрая выклікалі фэрамоны матыля, якімі яго апырскалі.
16.12 Зойдбэрг: Але Эймі ды Ліла не матылі.
Правільна?
16.16 Прафэсар: Не, але яны так нахлябталіся гэтага клятага матыльковага нэктару, што амаль зрабіліся матылямі.
Нэктар вымушае іхнія целы вырабляць жаночыя матыльковыя гармоны, яны ўмацоўваюць махальную мускулятуру, але выклікаюць нястрымную цягу да Фрая.
Каб спыніць гэтае вар’яцтва, трэба рэзка кончыць піць нэктар.
16.39 Фрай: Чакайце!
Гэта ж такая траўма для арганізма.
Можа яны кончаць піць яго паступова?
16.45 Ліла: Не, Прафэсар слушна кажа.
Нам трэба канчаць з нэктарам.
16.48 Эмі: Твая праўда.
Пара пакласьці канец.
16.55 Фрай: Нешта са мною ня тое.
16.57 Прафэсар: Гэта нядзіўна.
Фэрамоны былі вельмі канцэнтраваныя.
17.01 Фрай: Мне становіцца неяк... вусянёва.
17.16 Ліла: Ну добра, досыць ужо забаўляцца.
17.34 Ліла: Атрымалася!
Мы перасілілі нэктар!
Бэндэр: А мне да сракі!
17.39 Эмі: Кіф, даруй, што я цалавалася з Фраем так гучна і так часта.
17.43 Кіф: Усё добра, даражэнькая.
Гэта нэктар у табе гаварыў.
І лэпаў Фрая.
Ну, відаць, Фрай застане́цца сам-на́сам з рукою.
Калі пашанцуе.
Гэй, а дзе Фрай?
Эймі, Ліла! Чаму вы яшчэ на рабоце?
Бой з Мухабойкамі вось-вось пачнецца.
Месянчукі ды месячанкі, прывітайце дзейных чэмпіёнак, каралеў варожых з мораў прыгожых - Мухабойкі!
А таксама іхніх праціўніц, гадзюкі агідныя з плянэты блакітнае - Вар’якрылкі.
Усім забіваць усіх!
Мы ўжо не сядзім на нэктары, але што ж такое горшае можа здарыцца?
Паколькі гэта матч за званьне чэмпіёна, нам не зашкодзіць крыху́ лявы!
Што? Кіпучая лява?
Эймі, да таго, як нас заб’юць, хачу сказаць, што мела за гонар падсесьці на нэктар, а потым перамагчы залежнасьць разам з табой, як адна каманда.
І чаму табе ні трохі не баліць?
Я калісь забіла марскую чарапаху гэтымі ботамі.
Які жах.
О, не. О, не. Не, не.
Загадвай жаданьне.
Бацюхны!
Фрай трансфармаваўся ў вялізнага матыля!
Цяпер ён яшчэ прыгажэйшы, чым быў раней!
Які сэксуальны смурод!
Во трасца!
Яны спароўваюцца!
Спадары й спадарыні, шчыра перапрашаю, што вам даводзіцца бачыць гэты агідны плоцевы акт, які азмрочыў гэты цудоўны дзень сямейнага гвалту.
Якое вычварнае матыльковае дзейства.
Пачуваюся троху закінутай.
З Фраем усё будзе добра?
Я так ня думаю.
На ім павырасталі нейкія дзіўныя часткі насякомага, ды зусім не назіраецца актыўнасьці мозґу.
Глядзіце!
Усе дзіўныя часткі адпалі.
Ён зноў нармальны!
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/157500
Переводчики: dziadzka_kandrat, Ludvinka
Настройки
Готово:
