Готовый перевод Futurama / Футурама: 7.7. Six Million Dollar Mon / Мужык на шэсьць мільёнаў

[Cэрыя ацэньваецца ў 250 футурамаўскіх балаў]

00.30 Гермэс: Спадарства, як штатны бюракрат, я маю правесьці штогадовую праверку прадукцыйнасьці працы. Зь неспадзеўкай.

00.40 Фрай: О, не. Гальшук на звальненьне.

00.42 Гермэс: Сапраўды. Я ацаню кожнага з вас, і найгоршы работнік, можа быць Зойдбэрг, будзе звольнены да захаду сонца. Зойдбэрг.

00.51 Зойдбэрг: Чысты Гермэс.

00.52 Гермэс: Дык пачнем жа праверку. Шчасьліва ўсім, апрача Зойдбэрга.

00.59 Эмі: Мае непасрэдныя абавязкі?

Ну, я дапамагаю Прафэсару з усімі важнымі дасьледаваньнямі, якімі ён займаецца.

Так, вядома, я зараз жа храпяну ў гэту навуковую лямпу.

[Прах для захаваньня ў космасе]

01.21 Гемрэс: Слухай, Ліла, калі мы проста зволім цябе, Фрай або Бэндэр змогуць кіраваць караблём?

01.25 Ліла: Не, калі ты й далей будзеш стаяць на шлянгу з паветрам.

01.28 Гермэс: Занатаваў.

01.33 Скрафі: Чым займаюся? Таўчкі ды бачкі, бачкі ды таўчкі. І яшчэ той таўчок без бачка. Зволь мяне, калі наважысься.

[Дзівосныя гісторыі пра гэта]

01.47 Гермэс: Большасьць з вас толькі напалову адрывае свае сракі ад крэсла, іншыя адрываюць з эфэктыўнасьцю ад 42 да 11 адсоткаў, таму сёньня будзе звольнены самы нікчэмны й бескарысны работнік. І гэта будзе... Гермэс Конрад.

02.03 Эмі: Што?!

02.03 Ліла: Быць ня можа!

02.04 Зойдбэрг: Гермэс, не!

02.05 Гермэс: Так. Агляд маёй дзейнасьці выявіў, што наш прыбытак найбольш зьменьшыўся ў час, які я змарнаваў на праверкі.

02.10 Фрай: Ты ня можаш звольніць сябе зараз. Мы толькі пачалі спазнаваць адзін аднаго.

02.13 Гермэс: Я ўжо паведаміў вышэйшых бюракратаў. Яны будуць тут дзьве сэкунды назад. Мяркую, вы тут, каб загадаць мне зьбірацца?

02.23 Бюракрат: Толькі калі ты аплаціш мне полудзень.

02.29 Гермэс: Мяне зволілі. Ня думаю, што цяпер такія жарты дарэчы.

02.35 Бюракрат: Твая праўда, Гермэс. Знаёмся, "Марк 7-Джы", машына, якая заменіць цябе.

02.37 7-Джы: Я "Марк 7-Джы", машына, якая заменіць цябе.

02.42 Гермэс: Дык ты будзеш праводзіць размову пры звальненьні?

02.44 Бюракрат: Ну, як я магу адмовіць у невялічкім сяброўскім роспыце.

02.52 7-Джы: Бюракрат Конрад, вы павінны здаць свае паўнамоцтвы.

02.55 Бюракрат: Відаць, будзе вечарына.

Бывай.

[Гермэс Конрад. Звольнены]

03.12 Гермэс: Здаецца, гэта ўсё. Але хачу, каб вы ведалі, праца тут была найвайжнейшай справай майго жыцьця.

03.18 Прафэсар: Ідзі ўжо.

03.23 Бэндэр: Дык вось, я чуў, што ты, машына...

03.25 Зойдбэрг: Здраднік! Шырокі азадак майго сябра ледзь выгналі за дзьверы, а ты ўжо ўдыгаеш перад ягонай заменаю?

03.30 Эмі: Зойдбэрг? Ня думаю, што ты вельмі падабаўся Гермэсу. Папраўдзе, ён ненавідзеў цябе больш за ўсіх, каго толькі ненавідзеў.

03.38 Зойдберг: Што, ты пра яго заўвагі ды кпіны? То ж проста сяброўскія дурыкі. Вы не разумееце. Толькі ён ніколі не ленаваўся абражаць мяне.

03.47 Ліла: Я таксама цябе абражаю, таўстасракі.

03.49 Зойдбэрг: Вядома, калі табе зручна. Але ў Гермэса заўсёды быў час на мяне. А цяпер яго няма, дзякуючы табе, містэр вялікая цаца 7-Джы. Я ніколі больш ня ўбачу Гермэса.

04.04 Гермэс: Зь іншага боку, я ніколі больш ня ўбачу Зойдбэрга.

04.08 Лабарбара: Ну, не журыся, родны. Я прыгатавала тваё ўлюбёнае кары з казьляцінай.

04.13 Гермэс: Спадзяюся, яно вострае.

04.26 Дзядзька: Выдатны ўдар.

04.39 Д'ябал: Пекла. Пячэ, пячэ!

04.42 Гермэс: Нішто сабе. Дадам троху вострага соўсу.

04.50 Гермэс: Я нават ня ведаю, як далей рабіць.

04.52 Лабарбара: Тады цяпер, думаю, самы час, каб сказаць, што я цяжарная.

04.55 Гермэс: Што?

04.56 Лабарбара: І не ад цябе.

04.57 Гермэс: Не!

05.00 Лабарбара: Ды я жартую, родны. Бачыш? Жыцьцё не такое ўжо і благое, ці ня так?

05.04 Гермэс: Праўду кажаш. Дзякую, Лабарбара.

05.07 Лаюарбара: Дарэчы, я разьбіла аўтамабіль.

05.10 Робарабаўнік: Увага, гэта рабаваньне! Здымайце свае скуры!

05.13 Лабарбара: Маю чорную прыгажосьць? Гэта ўжо занадта.

05.16 Робарабаўнік: Я сказаў здымайце. Я галодны!

05.21 Гермэс: Богам прашу, жанчына, аддай яму сваю скуру! Ты ж бачыш, ён - вар’ят!

05.26 Робарабаўнік: Ты назваў мяне вар’я-я-я... там? Ува мне няма нічога вар’яцкага, апрача мазґоў. Праўда, мазґі? Праўда! Не, ня вы, правыя мазґі. Праўда, левыя мазґі? Праўда! Добра, пачнем!

05.38 Лабарбара: Дапамажы, Гермэс.

05.40 Гермэс: Не магу! Калі я змагаюся з машынамі, яны заўжды перамагаюць!

05.44 Робакоп: Чакай, нягоднік.
05.50 Паліцэйскі: Ты арыштаваны за спробу эпідэрміцы́ду.

05.53 Робарабаўнік: Я вярнуся па цябе, хлопча. Жадны астрог не стрымае мяне.

05.56 Робакоп: Вось затым ты адразу пойдзеш на электрамагнітнае крэсла.

06.00 Робарабаўнік: А потым зарэжу яго.

06.12 Робарабаўнік: Чакайце! Яно вяртае мне розум!

06.20 Фрай: Гэй, Бэндэр, чаму б табе ня быць катам. Ты мог бы забіваць людзей ды насіць файны каптур.

06.26 Бэндэр: Не, я не люблю, калі мае ахвяры ведаюць, хто гэта зрабіў.

Гермэс, дружа! Мне так пляваць, што я бачу цябе.

06.32 Гермэс: Трэба пагаварыць... сам-на́сам.

06.36 Фрай: Добра, Гермэс. Гаварыце.

06.40 Ліла: Фрай, ці не дапаможаш ты нацерці мне плечкі гэтым новым духмяным алеем?

06.46 Фрай: Пачакай. Я падслухоўваю.

06.48 Эмі: Калі ласка, Фрай. Ліла пакарае мяне, калі я кепска намажу.

06.51 Фрай: Я ж сказаў - пачакайце!

06.54 Бэндэр: Так, я ведаю такога хлопца.

07.05 Бэндэр: Юрась валодае самым стэрыльным кабінэтам хірургічнай імплянтацыі ва ўсім Бруднатаўне.

07.10 Гермэс: Мне сказалі, што вы спэцыяліст у галіне падпольнага паляпшэньня цела.

07.14 Юрась: Я спэцыяліст у шмат якіх галінах падпольнай дзейнасьці.

07.15 Гермэс: Трэба зрабіць так, каб я ні ў чым не саступаў сёньняшняй тэхніцы. Справіцеся?

07.22 Юрась: Не праблема. Я падрыхтую апэрацыйную.

07.32 Гермэс: Даражэнькая, я дома!

07.34 Дўайт: Баця?!

07.35 Лабарбара: Ты ўсталяваў у свае грудзі гарпун?

07.39 Гермэс: Ага. І я так рады цябе бачыць.

07.51 Гермэс: А самае лепшае, што ўся канструкцыя ідэальна заняла тое месца, дзе раней былі мае вантробы.

07.56 Эмі: Я не аматарка гарпуноў, але трэба прызнаць, гэта штука проста шыкоўная. Але навошта табе гармата ў грудзях?

08.03 Гермэс: Гэта ня толькі зброя. Але і найлепшы сябар бюракрата. Глядзіце. Слухай, Марк 7-Джы, ці ня мог бы ты ўзяць тую скрынку зь верхняй паліцы?

08.18 Зойдбэрг: Нікчэмнае відовішча.

08.20 Гермэс: Добра, хлапчанё, паглядзі як то робіць прафэсійны бюракрат.

08.28 7-Джы:Маёй стараннасьці было замала.

08.32 Гермэс: Прашу выдаць маю асабістую справу.

[Гермэс Конрад. Прыняты зноў]

08.37 Зойдбэрг: Зь вяртаньнем, мой стары сябра. Я жудасна па табе сумаваў.

08.40 Гермэс: Ты ўсё робіш жудасна. І я ня твой сябар.

08.44 Зойдбэрг: Стары добры Гермэс. Калі ён кіне абражаць мяне, тады варта непакоіцца.

08.50 Прафэсар: Божачкі! Я стаяў над ракавінаю, еў пюрэ з малюскаў, а мае зубы ўпалі ў здрабняльнік. Скрафі, ці ня мог бы ты выняць іх?

09.00 Скрафі: Гэта не бачок і не таўчок. Выбачайце.

09.04 Гермэс: Схаджу па інструмэнты.

09.07 Бэндэр: Інструмэнты? Чаму б табе не ўсталяваць доўгую руку як у мяне?

09.15 Гермэс: О, не. Ніякіх імплянтаў.

Я не жадаю зрабіцца халоднай, нячулай машынай як ты.

09.18 Бэндэр: Як ласка́ва, Гермэс.

09.21 7-Джы: Можа мне ўсталяваць доўгую руку.

09.29 Гермэс: Колькі часу зойме ўсталяваньне доўгай рукі?

09.31 Юрась: У мяне гольф праз паўгадзіны, таму... паўгадзіны.

09.44 Прафэсар: Дзякую, Гермэс.

09.45 Фрай: Ня ведаю. Як на мяне, адразаць руку, каб пачысьціць трубу - гэта ўжо занадта.

09.50 Гермэс: Яны ня проста чысьціць. У камлпекце ёсьць зьменныя насадкі. Адбойны малаток... Нож для гародніны... Згібальнік труб...

10.00 Бэндэр: Машына, якая згінае? Быць ня можа!

10.03 Зойдбэрг: Гермэс, дружа, хіба ты не сказаў, што пакончыў з імплянтамі?

10.07 Гермэс: Ты заўсёды ўсім псуеш настрой.

10.09 Зойдбэрг: Якая бяскрыўдная зьнявага. Не пазнаю Гермэса. Дарэчы кажучы... Што здарылася з тваімі адрэзанымі частакмі цела?

10.17 Гермэс: Вось яны. Я быў хацеў аддаць іх на трансплянтацыю, але яны пачалі гнісьці.

10.23 Зойдбэрг: Тады я мо вазьму іх ды... выкіну прэч, чаму б не?

10.35 Зойдбэрг: Ну што, сябра, вось і мой дом. Я дужа ім ганаруся. Але хочацца ведаць, што ты думаеш. "О, хлопча, я Гермэс, па-мойму, тут сьмярдзіць нечым накшталт вужакі, або яшчэ чым Ямайскім". Добра ты мяне падкалоў, Гермэс.

10.56 Лабарбара: Ведаеш, мушу прызнаць, усё ня так і дрэнна. У мяне вызваліцца дзве-тры гадзіны, што я траціла на заплятаньне косак.

11.03 Гермэс: Так, нашае жыцьцё ніколі ня будзе ранейшым. Халера! Зараз вярнуся.

11.15 Лабарбара: Гермэс, ах ты дурань, навошта табе сайлонскае вока?

11.19 Гермэс: Заспакойся, любая. Ведаеш, ты такая пекная ў інфрачырвоным спэктры.

11.32 Лабарбара: Родны, ня ўсё варта было рабіць сайлонскім. Таму дай слова, што больш ня будзеш мадэрнізаваць сябе.

11.38 Гермэс: Абяцаю.

11.55 Фрай: Выдатны блішчасты азадак, Гермэс.

12.00 Эмі: Дык маючы ўсе гэтыя імплянты, чым ты ўвогуле адрозьніваесься ад робата?

12.04 Гермэс: Я маю тое, чаго няма ў ніводнага робата... старыя добрыя чалавечыя мазґі.

12.12 Зойдбэрг: Так, вялікія, разумныя мазґі. Ня тое, што ў ёлупня Зодбэрга, ці ня так, Гермэс? Праўда?

12.17 Гермэс: Мэха-Гермэса не цікавіць такая дурнота.

12.25 Зойдбэрг: Спадар Конрад, ці не забыліся вы ўзяць мне абрэзкі?

12.28 Гермэс: Так, так, доктар. Зараз.

Чакай. Спадзяюся, ты там не ясі маю старую плоць?

12.38 Зойдбэрг: Дык як ты асьмеліўся спытаць такое? Вядома, я скаштаваў тваёй плоці, але яна надта вострая.

12.46 Гермэс: Гэта ад кары з казьляціны, якое Лабарбара гатавала мне столькі год. Але майму мэханічнаму страўніку ня трэба казьляціна. Мэха-Гермэс усё сказаў! Мэха-Гермэс усё-такі хоча ведаць, што ты робіш зь яго кавалкамі.

12.56 Зойдбэрг: Нешта чароўнае.

[Ліцейня сьмеху]

13.01 Вядоўца: Прывітайце доктара Зойдбэрга ды малога Гермэса.

13.05 Зойдбэрг: Вітаю. Вітаю. Дык вось, малы Гермэс, ці ведаеш, што я пачаў бегаць? Ага, ад рэстарана да рэстарана. Ха-ха, хлопча. Бяз жартаў, ты ўжо страціў вагу? Так. Здаецца, ты зноў яе знайшоў. Божа. Які дасьціпны кпін, мой сябра. Я табе ня сябар. Я выбяруся адгэтуль, як толькі ты адпусьціш мае кішкі. Дзякую, спадары й спадарыні. Я буду тут ўвесь тыдзень. Спадарства, вас папярэдзілі.

13.43 Эмі: Даволі добра. Ён варушыць толькі адным ротавым шчупальцам.

13.48 Зойдбэрг: Ну, спадар Конрад, ці спадабаўся вам выступ?

13.50 Гермэс: На жаль, не.

Сумна глядзець на тое, чым быў раней.

13.55 Зойдбэрг: Ты ўсё яшчэ можаш зьняць імплянты.

13.57 Гермэс: Сумна, што ўва мне яшчэ засталося нешта чалавечае. Гэтая мясная лялька выклікае ў мяне агіду. Надышоў час зрабіць апошную мадэрнізацыю.

14,05 Фрай: Але адзінае, што ты не яшчэ не мадэрнізаваў - гэта мазґі.

14.08 Гермэс: Вядома.

14.14 Юрась: Імплянтацыя робамазґоў? Ні за што. Такое будзе рабіць толькі вар’ят.

14.32 Прафэсар: О, сьвежая робамагіла.

14.35 Бэндэр: Пара капаць-паць-паць.

14.37 Гермэс: Адыдзі.

14.46 Прафэсар: Бінгрыка! Мазґавая плата. Хадземце, хлопцы. Дома яе ўсталюем.

14.52 Бэндэр: Цешся з вечнасьці без сваіх мазґоў, безыме́нны мёртвы робат.

[Рабэрта. Любімы забойца ды маньяк]

15.10 Зойдбэрг: Дык што, малы Гермэс, ці гатовы ты назіраць за апэрацыяй на мозґу? Я гатовы застрэ́ліцца, калі ты здымеш мяне з калень.

15.19 Прафэсар: Хай адкрыецца купал ды вызваліцца сіла нябёсаў! Цяпер я хоць бачу, што раблю. Хай пачнецца апэрацыя!

15.43 Лабарбара: Спыніце апэрацыю.

15.45 Гермэс: Лабарбара? Дўайт?

15.46 Лабарбара: Мне толькі што прыйшло тэрміновае паведамленьне ад малога Гермэса. Ты ня можаш так распарадзіцца. Ты нават ня ведаеш, чые гэта мазґі.

15.54 Гермэс: Малы клопат! Любыя робамазґі зробяць мяне больш здатным мужам ды бацькам.

15.58 Лабарбара: Ты ня зможаш быць мужам ды бацькам, ня маючы жонкі ды сына.

16.03 Гермэс: Чакай. Я не магу так абысьціся з вамі, бо надта люблю. Але з робамазґамі - змагу. Пачынайце апэрацыю.

16.13 Лабарбара: Тады вам прыйдзецца пачаць безь мяне, Гермэс. А табе - пачаць жыць безь мяне. Бо я пачынаю шлюбаразводны працэс. Божа, спадзяюся, я слушна ўжыла гэтае слова.

16.26 Прафэсар: Я так не магу, Гермэс. Дзякуючы жаласьліваму закліку тваёй жонкі я зразумеў, што потым не адчэпісься ад суда.

16.33 Лабарбара: Дзякую, Прафэсар. Хадземце, зьямо той карэйскай локшыны, пра якую вы мне казалі.

16.40 Гермэс: Ніякай локшыны ня будзе, пакуль апэрацыя ня скончана.

[Дом. Праца. Рэшта сусьвету]

16.51 Прафэсар: Ты ня змусіш мяне апэраваць.

16.54 Гермэс: Можа і не, але, напэўна, змагу падбадзёрыць вас сваім падбадзёрлівым дрылём.

17.03 Зойдбэрг: Чакай. Я зраблю апэрацыю.

17.05 Гермэс: Ты? Сваімі нехлямяжымі клю́шнямі?

17.07 Зойдбэрг: Сапраўды, дружа. Мае клюшні не падыходзяць для такой далікатнай работы. А мае падыходзяць.

Ты, пры́яцель, дай мне робамазґі. А ты, жалезіна, лажыся на стол.

17.21 Ліла: Зойдбэрг, ну што за дурасьць? Чаму ты яму дапамагаеш?

17.24 Бэндэр: І што за прыліплівы рытм?

17.27 Зойдбэрг: Скажу вам. Два, тры...

Ад адзіноты зьнемагаў бязь сябра яшчэ ўчора,

Але цудоўная задума разагнала маё гора.

Усьцешыць каб сябе зраблю я крок наперад,

Разрэжу і ўстаўлю мозґ у ягоны кібэрчэрап.

Ён хоча мозґ,

Ён хоча робамозґ,

Альтэрнатыўны мозґ

Ці будзе хоць яму балець?

Навюткі мозґ

Ад яго ён можа й звар’яцець.

Ён хоча мозг

Ён хоча роба-мозг

18.00 Эмі: Ці не здаецца вам дзіўным, што Зойдбэрг сьпявае дуэтам сам з сабою?

18.04 Фрай: Не чапляйся, Эймі.

18.07 Прафэсар: Спачуваю табе, Лабарбара. Спадзяюся, ты знойдзеш спакой, сузіраючы на гэтую масу нэрвовай тканкі, якая пульсуе.

18.14 Лабарбара: Ён памёр! Зойдбэрг, што ж ты нарабіў?

18.18 Зойдбэрг: Я скажу, што нарабіў. Я вярнуў табе мужа.

18.34 Дўайт: Тата.

18.35 Гермэс: Трымайце яйкі - уваскрэслы зь Ямайкі!

18.38 Лабарбара: Гермэс, ты жывы.

18.40 Дўайт: І нават троху рыфмуеш.

18.42 Гермэс: Жонка, сынок, прабачце мне. Аднойчы мадэрнізаваўшы сябе, я больш ня мог стрымацца. Але цяпер я разумею, што калі ня можаш быць мужчынам са сваімі уласнымі органамі, ніякія мэханізмы не дапамогуць.

19.00 Робарабаўнік: Ня так хутка. Але хутчэй, чым так!

19.12 Гермэс: Гэта ж той шалёны робат, Рабэрта.

19.17 Прафэсар: Баржджэй, Гермэс, ключы.

19.19 Гермэс: Я забыў ключы ў іншым целе.

19.21 Робарабаўнік: Ага. А я буду тыркаць імі ў тваю падстраўнікавую залозу, покуль не адчыню яе. А яшчэ счышчу зь цябе скуру ды зьем як алоўкавыя стружкі.

19.45 Гермэс: Дзякуй богу, Зойдбэрг яшчэ не прышыў нэрвы.

19.51 Робарабаўнік: Смачна. Занадта смачна. Пячэ. Пячэ!

19.58 Фрай: Што такое?

19.59 Зойдбэрг: Вострае кары з казьляцінай. Гермэсава скура так яго набралася, што проста расплавіла кепскага робата.

20,11 Гермэс: Усе гэтыя імплянты - нішто проці неабачлівага стаўленьня маёй жонкі да прыпраў.

20.15 Лабарбара: Ці не здаецца табе, муж, што ты мусіш падзякваць Зойдбэргу за ўратаваньне ад самога сябе?

20.22 Гермэс: Але я ненавіджу яго.

20.23 Лабарбара: Любы, ня ты адзін. Але гэта будзе справядліва.

20.29 Гермэс: Зойдбэрг, ведаеш, мы ніколі не былі сябрамі, але я вельмі цаню тваю помач. Дзякуй.

20.38 Зойдбэрг: Ніколі не былі сябрамі? Вось дык адпаліў. Ну, а цяпер мая чарга, спадар ня-моя-сябар Конрад. Ты паводзіў сябе як рэдкі ёлупень. Абыходзіўся з усімі эгаістычна і бязглузда, і не заслугоўваеш такой жонкі як Лабарбара і такога сябра як я.

Пацешна, таму што нікчэмна.

20.58 Зойдбэрг: Дзякую, шаноўнае спадарства. Я буду тут вечна.

21.07 Эмі: Ён зноў так сьпявае.

Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/165183

Переводчики: dziadzka_kandrat, Ludvinka

Настройки

Готово:

100.00% КП = 1.0