Готовый перевод Futurama / Футурама: 7.8. Fun on a Bun / Пацеха ў цесьце
[На 50% больш колеру, чым у звычайных мультфільмах]
[Часопіс "Размарожаны хлапец"]
00.28 Ліла: Фрай! Гэта агідна!
00.31 Фрай: Што?
00.33 Ліла: Ты двойчы макнуў! Божа.
00.37 Прафэсар: Каманда, вы надта шмат працуеце.
00.39 Бэндэр: І не кажы.
00.41 Прафэсар: Мне падумалася, будзе добра ўсім разам выйсьці на людзі... Нарэшце пазнаёміцца адно з адным. Бо я нават ня ведаю вашых імёнаў! Ты, хлопча, як цябе зваць?
00.52 Фрай: Усе завуць мяне АранДжо.
00.55 Эмі: Дык што, Прафэсар, куды мы вырушым?
00.57 Прафэсар: Цяпер ліпень, так? Пачакайма тры месяцы ды паляцім на "Актобэрфэст"!
01.02 Бэндэр: Так, дзетка!
["Актобэрфэст". Выклікаем непраўдзівае пачуцьцё абароненасьці з 1910 года!]
01.15 Фрай: Нясіце піва! І напаўголых бармэнак! І яшчэ піва! Ня чую паху баварскіх ванітаў. Дзе "Актобэрфэст"?
01.28 Эмі: Дык вось "Актобэрфэст", самая напышлівая выстаўка нямецкай ежы, напояў ды культуры.
[Дэгустацыя піва]
01.39 Спадар: Чароўна.
01.40 Прадавец: Наліць яшчэ, спада́ру?
01.42 Спадар: Не, я не хацеў бы сапсаваць сабе "Актобэрфэст" станам алькагольнага ап'яненьня.
01.47 Фрай: Што за чартаўня тут робіцца?!
01.49 Ліла: Фрай, сьціхні. "Актобэрфэст" гэта элегантнае сьвяткаваньне эвалюцыі чалавецтва. Ты павінен паводзіць сябе належным чынам.
01.58 Фрай: А трасцу! Вы можаце прыкідвацца сьвецкімі львамі, але мы з Бэндэрам пазабавімся як мае быць. Праўда, братка?
02.04 Бэндэр: Я люблю забаўляцца як і ўсе нармальныя мальцы, але ж гэта "Актобэрфэст". Усяго добрага, сір!
02.10 Фрай: Ах ду чортаў лібер!
02.15 Бэндэр: Конкурс сасісак? Гэта ж пацеха ў цесьце!
[Пацеха ў цесьце]
02.19 Бэндэр: Змоўкні! Я першы сказаў.
02.21 Элзар: Бах! А яшчэ, ай!
02.24 Бэндэр: Божа мой, гэта ж славуты кухар Элзар!
Здароў, Элзар, у мяне нядаўна ўзьнікла мара ўсяго жыцьця, быць чэмпіёнам па гатаваньні сасісак. Ці магу я паспрабаваць?
02.33 Эльзар: Вядома, мне ўсё адно. Прынёс інгрэдыенты?
02.36 Бэндэр: А як жа!
02.39 Эльзар: Пачакай, пры́яцель. Са звычайнай старой сьвінінай тут нельга выйграць. Мяса павінна быць адмысловым. Бачыш вунь там кухара Фрыца? Ён ужывае толькі адборныя кавалкі калібры. Муракамі-сан расстараўся анёльскіх крылаў. Будзе рабіць райбасу. Ну а я? Гатую братвурст са сьвініны, прыпраўлены гарнастаем.
02.59 Бэндэр: Дык ты ўжываеш сьвініну!
03.01 Эльзар: Сьвініну, якой мінула 3000 год! Бах!
03.06 Бэндэр: Вось ліха! Тут няма чаго рабіць з крамнай сьвінінай. Выбачай, чувачок. Прыйдзецца закалоць цябе зь нейкай іншай нагоды.
03.23 Ліла: Сядзь роўна! Графіня фон Люфтбалён глядзіць.
03.28 Фрай: Ат, халера, яны пазбавілі весялосьці такое выдатнае ванітовішча.
03.33 Ліла: Ты так кажаш, бо прымітыўны. Людзі ў твой час былі грубыя ды дурныя.
03.37 Фрай: Ну, мы хоць напіваліся! У роце сасмагла бы ў якога п’яніцы. Дзе яны наліваюць гэтыя дзіцячыя кухлікі?
03.43 Гермэс: Бачыш тую велічную бочку пад узмоцненай аховай? Усё піва ў ёй.
03.55 Фрай: Ня ўсё піва.
04.07 Ліла: Фрай! Ты нас сароміш!
04.09 Фрай: А мне пляваць! Мне нарэшце вясёла. Гэй, давайце, кайстры-майстры! Айнц, цвай, драй, фір! Кухлі ўгору - будзем піць!
04.38 Графіня фон Люфтбалён: Іх бін айн ніколі!
04.26 Фрай: Нават арфы не сапсуюць славуты актобэрфэстаўскі танец куранят! О, ледзь не забыўся! Падымай свой азадак, Ліла! Я ўзяў нам курыныя капелюшы!
04.43 Ліла: Так, годзе. Ты неабчэсаны, прымітыўны нэандэрталец!
04.47 Фрай: Нэандэр... талец?
04.50 Ліла: Так. І зь мяне даволі! Я расстаюся з табою!
04.55 Фрай: Дык мы былі разам?
То-бок, не!
05.01 Ліла: І забяры свой ідыёцкі курыны капялюш!
05.09 Фрай: А самае горшае, што разьвітальным сэксам давялося бавіцца самому з сабой!
05.17 Бэндэр: Фрай, у некага з нас - сапраўдныя праблемы. Я даведаўся, што ёсць людзі, якія знаюцца на гатаваньні сасісак лепш за мяне!
05.26 Фрай: Ненавіджу "Актобэрфэст" будучыні! Тут мелася быць піва ды сардэлькі, а не раставаньні ды... усякая нудота!
На працягу соцень гадоў,
Актобэрфэст праходзіў тут, ва ўрадлівай даліне Нэандэр,
дзе дагістарычны чалавек паляваў на велічнага шнуфэль-уфагус, альбо кудлатага маманта.
І па сёньня, палеантолягі знаходзяць цэлых мамантаў, замарожаных у даліне ледзяных ледавікоў,
якія выдатна захаваліся праз 30 тысяч гадоў ці каля таго.
Пачакайце...
Маманцяціна 30000-гадовай даўнасьці?
Найлепшы сасісачны фарш, я іду!
Ня ведаў, што на караблі ёсьць дэтэктар мамантаў.
Ты напіўся, Фрай.
Гэта дэтэктар сланоў.
Але я наладзіў яго на "вялікіх ды кудлатых".
Мамант па курсе!
06.27 Фрай: Бэндэр?
Пахне паленым біўнем.
06.28 Бэндэр: Гэта, мабыць, ён.
Глушы рухавік.
Паглядзім, што скажуць судзьдзі, як скаштуюць мае сасіскі з маманта!
[Атлант. Здрабняльнік млекакормячых]
Мае валасы зацягвае!
Бэндэр! Выключы!
07.08 Бэндэр: Выдатныя сасіскі, выдатныя сасіскі,
Сасі-сасі-сасіскі...
[Маманціскі]
07.16 Судзьдзя: Гэты сасіска цудоўны!
Вы, майн робат, пераходзіце ў наступны тур.
Ідзі ты, судзьдзя, сам ведаю.
Малайчына, Бэндэр!
Можна ўзяць кавалачак?
Можаш зьесьці здаравя́ку цалкам.
07.30 Ліла: Ммм... як смачна.
А дзе Фрай?
07.34 Бэндэр: Ня ведаю.
Апошняе, што помню - як ён скача ў маёй мясарубцы.
Дарэчы, у цябе нейкая дрэнь вось тут.
07.41 Ліла: Гэта найлепшая сасіска, што я толькі каштавала!
А божухна! Гэта падобна да пасмаў Фрая!
Годзе табе, не жартуй так, калі я ем.
08.03 Зойдбэрг: Бедны Фі́ліп.
Ён выглядае такім заміраным.
08.06 Бэндэр: Гэта трагедыя ў цесьце.
08.10 Ліла: Я зьела Фрая!
Я разышлася зь ім, а потым зьела!
Ну што ты, мы ўсе гэта праходзілі.
Боль і віна разам - гэта невыносна!
Я не змагу жыць далей, ведаючы што зрабіла!
О, Фрай!
[Забывальня Эні]
08.35 Ліла: Ці можаце вы сьцерці ўсе ўспаміны пра Фрая?
Не, яны застануцца там, даражэнькая.
Я толькі разарву сувязі паміж імі ды сьвядомай часткай твайго мозґу.
Вось, напрыклад: "Фрай выпадае з цягнічка ў заапарку"
Ён падумаў, што пазнаў там малпу!
А чаму я плакала?
Ды мы цыбулю шаткавалі, даражэнькая.
Давай працягнем.
Фрай сядзіць на піраге..
Фрай знаходзіць папкорн у сваім пупе...
Ты ясі сасіску з Фрая...
Фрай дае табе курыны капялюш...
Ой, гэта так міла.
Дзень добры!
Што такое? Нехта памёр?
Не разумею, чаму мы з Бэндэрам робім усё самі.
Можа варта было б наняць кур’ера.
Накшталт Фра...
09.25 Эмі: Бэндэр, ціха!
Асьцрожней, ёй нельга напамінаць!
09.29 Бэндэр: А як жа мае пачуцьці?
Фрай быў маім сябрам...
А цяпер ён памёр!
Ды я проста жартую.
Мой пастар дапамог мне адолець смутак.
Бэндэр сволач, але ён мае рацыю.
Нам усім трэба прыняць тое, што Фрай адышоў у вечнасць...
09.52 Фрай: Дзе адбылося?
Што я?
[Тыдзень назад]
09.55 Бэндэр: Выдатныя сасіскі, выдатныя сасіскі,
Сасі-сасі-сасіскі...
10.03 Фрай: Фуф!
Пранесла.
Фуф!
Дапамажыце! Хлопец заграз у лёдзе!
О, дзякуй, дзякуй.
Як ты зьледзянеў?
10.47 Фрай: О, ня ведаю.
Здаецца, я добра стукнуся галавой.
Па-мойму, усё нармальна.
10.55 Фрай: Апошняе, што я помню, гэта як я ўсё запамятаваў.
Хто я? Адзін з вас?
Я думаць так.
Усякі дурань, які загразнуць у лёдзе, пэўна, нэандэрталец.
11.04 Фрай: Нэандэрталец?
Ага, здаецца, мяне так нехта называў.
Я зусім адубеў.
У вас ня знойдзецца...
Ооо, яшчэ цёплая!
11.21 Ліла: А што ў пасылцы на Плутоналдс?
11.23 Гермэс: 53 тоны гамбургераў і бульба фрррр.. па-вясковаму.
11.28 Ліла: Бульба па-вясковаму?
Так. Яны часта атрымліваюць вялікіую партыю з Фра... Грэнляндыі.
11.36 Ліла: Што гэта?
Нейкі курыны капялюш.
Якая мілая.
Толькі чаму я, гледзячы на яе...
Ня ведаю... засмучаюся?
12.04 Нэандэрталец: Чаму ты ўтаропіўся на дагістарычны азадак кабана?
Бо ён выклікае ў мяне шчасьце... і зьбянтэжанасьць, і тугу, і сум.
12.12 Нэандэрталка: Усе нэандэртальцы сумныя. Так закладзена прыродай.
12.14 Фрай: Чаму?
12.16 Нэандэрталец: Усё пачалося 30 000 год назад ва ўрадлівай даліне Нэандэр.
Нашыя продкі жылі мірна, пакуль не прыйшлі гома сапіенс.
Мы прапанавалі скрыжавацца, зрабіцца адным вялікім шчаслівым відам.
Але для іх мы былі людзьмі другога гатунку.
Яны выгналі нас з даліны, і тады мы пачалі жыць тут, у ізаляванай цясmніне.
Мы падумалі, якая розьніца.
Але неспадзеўкі надышоў ледавіковы пэрыяд.
І цяпер мы запратораныя ад ледзяным небам.
Значыцца, я смуткую ня проста так.
І я прыпамінаю людзей, якія не жадалі скрыжоўвацца са мной!
[Часопіс "Пекныя і бяздомныя"]
Крумкач прнёс вам вестку, сэр.
Народ, народ!
Мае сасіскі выйшлі ў фінал Актобэрфэста!
Нам трэба вярнуцца на цырымонію закрыцьця!
13.14 Ліла: Актобэрфэст?
Будзе весела!
13.29 Мэн: Старэйшына!
Мая знайсьці вялізны дзірка, дзе растаў лёд, за хрыбтом Сэза́ра Чавеса!
Адтуліна вядзе да самага вонку!
13.37 Старэйшына: Гэта вельмі цікава.
Можа нехта яе агледзіць... цераз шмат гадоў.
Але, Старэйшына, гэта значыць, што мы вызваліліся з пастцы!
Гэта магчымасьць адабраць вонкавы сьвет у фанабэрыстых гома сапіенс, зь іх інструмэнтамі, штанамі і ўсякім такім.
Мае пышнабровыя родзічы! Вы са мной?
14.03 Эмi: Ты глядзiш на гэты гарбуз ужо сэкунд пяць.
Што такое?
Мне... Гэты колер нешта нагадвае.
Ой, хнык-хнык.
Чаго ты цяпер скуголіш, звар’яцелая пакутніца?
14.16 Лiла: Я ня ведаю.
Я павінна радавацца.
Бо сасіскі Бэндэра занялі трэцяе месца.
14.22 Бэндэр: Трэцяе месца?
Гэта найвялікшая памылка Германіі за ўсю яе гісторыю!
14.27 Зэп: А, Ліла, мы зноў сустрэліся.
Але на гэты раз Я крытыкую сасіскі.
14.50 Гермэс: Сьвяты Божа, глядзіце якія валасатыя сланы!
Бі ўсіх сучасных людзей!
А ён слушна кажа.
Батальён А, зьнішчайце ўcё!
Батальён А, зьнішчайце ўcё астатняе!
Вось так. Другое месца!
Выпускайце вялізнага ляніўца!
Дапамажы!
16.02 Зэп: Ня бойся, Ліла.
Хай яны ня маюць нашых тэхналёгій, але ў нас ёсьць, чаго ў іх няма: тэхналёгіі.
Глядзі! Найноўшая зброя, рэвалюцыйны флёт беспілётных апаратаў.
Зь людзьмі на борце.
16.18 Ліла: Тады чаму яны беспілётныя?
16.20 Зэп: Людзі там для балясту.
Я кірую ўсімі апаратамі пры дапамозе гэтай кансолі.
Трывалая ды надзейная, яна можна вытрмаць вагу нават сучаснага слана.
16.47 Бэндэр: Шэф-кухар Фрыц, дзякуй Богу, з вамі ўсё добра!
Хадземце са мной, я вас абараню!
Нэандэртальцы, зараджайма катапульту!
У небе нашыя тэхналёгіі робяць нас непераможнымі, як "крыжык" у крыжыках-нуліках.
Паглядзі на гэтых нікчэмных пячорных людзей, зараджаюць сваю ўбогую катапульту...
Што гэта, Кіф?
Мяркую, шаблязубы тыгр, сэр.
17.50 Ліла: Засталіся толькі ты і я, курыны капялюш.
Памры, першабытная жывёліна!
18.22 Ліла: Што вам, нэандэртальцам, трэба?
18.24 Фрай: Мы хочам вярнуць нашыя землі!
А яшчэ раўнапраўя!
І не пашкодзіла б троху спарваньня!
Аранжавы?
18.43 Фрай: Фіялетавы?
18.45 Ліла: Я цябе ведаю?
Фрай: Мы сустракаліся?
Што рыжавалосы робіць з гома сапіенкай?
Здаецца, скрыжоўваецца.
19.09 Нэандэрталка2: Хочаш любіцца, а не біцца?
Немец: Яволь!
Гэта ўсё мяняе, чалавек-у-абліпку.
Мы даруем гома сапіенсам ўчынкі фанабэрыстых продкаў.
19.17 Зэп: Хай будзе так. У знак вашай пераканаўчай перамогі, мы прызнаем "нічыю".
19.44 Ліла: Фрай?
19.47 Фрай: Ліла?
19.48 Ліла: Я не пазнала цябе з напухлай галавой.
Але цяпер яна выглядае лепей.
Мабыць, кроў прыліла да іншага месца.
19.55 Бэндэр: Сябры, сябры!
Шэф-кухара Фрыца незнакрок скінулі з ледзяной стромы!
Я чэмпіён сасісак!
Ўо! І ніякіх пытаньняў!
20.08 Мужчына: І ўсе разам яшчэ раз!
20.28 Фрай: Вось цяпер гэта Актобэрфэст!
Як у старыя добрыя часы.
Трэба прызнаць, твой варыянт нашмат весялейшы.
Яны граюць нашу ідыёцкую песеньку!
Падтрымаеш?
20.42 Фрай: Не, Ліла.
Гэтым разам, я дазволю табе пасароміць мяне.
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/168654
Переводчики: dziadzka_kandrat, Ludvinka
Настройки
Готово:
