Готовый перевод Futurama / Футурама: 7.9. Free Will Hunting / Паляваньне на свабоду волі

[Увага: не паказвайце коням]

00.26 Бэндэр: Рашэньні, рашэньні.

Надзець сёньня батанскія акуляры ці не?

Звычайна я б не надзеў.

00.32 Фрай: Як хочаш. Гэта ня важна.

00.34 Бэндэр: Як ня важна?

Кожнае рашэньне, якое мы прымаем, спараждае безьліч імавернасьцяў.

Будзь пэўны, мы разумныя істоты, кожны наш выбар - бясцэнны.

00.44 Фрай: Ну, калі так, то не надзявай.

00.46 Бэндэр: Ой, ды хто цябе пытаў?

О, якія ў цябе батанскія акуляры.

Ты навучаесься ва ўнівэрсытэце?

Навучаюся ва ўнівэрсытэце?

Калі гэта так, то я зарасіла б цябе сёньня на дзявочнік у наш інтэрнат.

Так, я б хацеў пайсьці ва ўнівэрсытэт.

Ты яшчэ са мной гаворыш.

[Калюмбічны ўнівэрсытэт]

10.000 за навучаньне?

Мне гэта не па кішэні!

Гэй, хадзі туды.

Куды?

Хацеў сказаць, сюды.

Выбачай, забыўся, дзе стаяў.

Бонжорно, Бэндэр.

Мы, робамафія, гатовыя пазычыць табе 10.000 даляраў пад 10.000 адсоткаў.

А гэта лёгка запомніць.

Я згодны!

Рашэньні, рашэньні.

Сяду, мабыць, наверсе, каля зухаватых хлапцоў.

Ёў, хлопча, думаеш, ты досыць зухаваты, каб сядзець ззаду з унівэрсытэцкімі задзіркамі?

Ага, досыць.

Ёў, ну тады ўсё як сьлед, дружа.

Хочаш у нашу банду?

І я зноў скажу "так".

[Дэкан Адлічыльнікаў]

Спадар Бэндэр, мінула толькі 32 сэкунды заняткаў, але вы ўжо пасьпелі зьвязацца з благой кампаніяй.

Я ў курсе, ця́міш?

І ўвогуле, я намерыўся кінуць навучаньне.

Я атрымаў свае грошы назад, апрача дзевяці тысяч кампэнсацыі дэканавай жонцы.

Ёў, вітайма ў бандзе, братка.

Я Фабрысіё.

Вось табе наш фірмовы пярсьцёнак.

02.26 Пако: Ооо, так.

02.28 Бэндэр: Гэй, што гэта? Наркотыкі?

Не, гэта не наркотыкі. Але вельмі падобна да наркотыкаў.

Называецца і́скра. Хочаш торкнуць?

Першы раз чую. Вядома.

Падабаецца?

02.39 Бэндэр: Так, нешта мяне не забрала.

Тады я сам забяру.

02.42 Пако: Гэй!

Аддай! Я хачу і́скру!

Ану дай сюды!

[Незмывальныя гангстэрскія татуіроўкі]

Гэта сур’ёзны выбар, Джы.

Ці гатовы ты набіць татуіроўку, якая на ўсё жыцьцё закляймуе цябе як ліхога бандыта?

Я гатовы. Зрабіце вялікага фіялетавага дыназаўра, калі ласка. На твары.

Во халера! Гэта варожая банда.

А ў нас ёсьць ворагі? Я іх ненавіджу!

Лажыся!

Ледзь пранесла, скажы, Фабрысіё? Фабрысіё!

Мір праху твайму, братка.

Пако, мне нешта нядобра. Дай мне яшчэ і́скры.

03.40 Пако: Пяць баксаў.

03.41 Бэндэр: Пяць баксаў?

Ты ж ведаеш, што я ўсё змантачыў на ўрокі азартных гульняў.

Адкуль я вазьму 5 баксаў?

03.49 Геданіст: Вітаю, красунчык. Ці магу я купіць твае паслугі?

А што давядзецца рабіць?

О, нічога непрыстойнага, павер мне!

Проста ванітуй на мяне, вельмі пяшчота, пакуль я прыніжаю фазана.

Прыберажы гэта да будуара!

Добра, вось табе 5 баксаў!

Давай мне і́скру. Давай хутчэй!

Выбачай, хлапчына.

Гэты банкнот належыць нам, мафіёзіё.

Ды я ні за што ня адпушчу гэтыя грошы!

Я ж гаварыў.

[ШПІТАЛЬ ДЛЯ РОБАТАЎ МАЦЯРЫНСКАЙ ПЛАТЫ МІЛАСЭРНАСЬЦІ]

Слаўная здарылася прыгода.

Адлічыўся з унівэрсытэта, далучыўся да банды, завінаваціўся ліхвяру, і зваліўся ў пророву адчаю, наркаманіі ды таннай прастытуцыі.

Божа, ну і дзянёк выдарыўся.

Так, але я шмат чаго навучыўся.

Жыцьцё - гэта безупынны выбар.

Зробіш няправільны - і ты ўжо ляжыш тварам у лужыне ўласнай крыві ды мачы.

І ўсё ж мець уласную лужыну...

Я часта ў жыцьці рабіў няправільны выбар.

Але цяпер хачу зьдзейсьніць нешта сапраўды годнае.

Пячэньне! 50 цэнтаў за кардонку!

Ану давай сюды дробныя!

І кардонку цукровага!

[Суд інтэгральных схемаў Бэтэры-Парка]

05.28 Судзьдзя 724: Бэндэр Радрыгез, вы абвінавачваецеся ў дробным крадзяжы, нашэньні нечага падобнага да наркотыкаў і нападзеньні з ужываньнем сьмярдзючай зброі.

Што вы на гэта скажаце?

05.37 Бэндэр: Невінаваты!

Хоць гэта я зрабіў.

Гэта праўда, я хвацкі.

05.42 Судзьдзя 724: У сувязі зь вялiзнай колькасьцю відавочных доказаў, мы пяройдзем адразу да заключных прамоў.

05.46 Гіпэркуранё: Вашамосьць, у распачатай справе ня знойдзецца і зернетка праўды, яна грунтуецца толькі на сьцверджаньні аб тым, што мой кліент прыняў шэраг няўдалых рашэньняў.

Аднак, мой кліент не прымаў такіх рашэньняў!

Але ваш кліент сам заявіў, што...

06.05 Гіпэркуранё: Рэч у тым, што Бэндэр зьяўляецца тым, што ў навуковых колах вядома як "робат"...

Звычайная машына, паводзіны якой загадзя задаюцца праграмным забесьпячэньнем.

Ён ня мае свабоды волі!

Ён ня мог "вырашыць" весьці крымінальную дзейнасьць.

Як, я ў вас пытаюся? Як можна асудзіць яго дзеяньні, калі ў яго няма свабоды волі, каб чыніць такія дзеяньні?

06.29 Ліла: Я ня сплю, я ня сплю!

06.32 Судзьдзя 724: Цішыня! Цішыня!

Адвакат, я таксама робат.

Вы лічыце, што ўсе вынесеныя мною прысуды былі закладзеныя праграмай?..

Разьлік завершаны.

06.43 Судзьдзя 724: Не вінаваты!

Табе ўдалося, Бэндэр!

Ты выйшаў сухім з вады!

Удалося, Фрай? Удалося?

Навошта жыць, ня маючы свабоды волі?

Цяпер якое б задзёрыстае злачынства я не ўчыніў, усе скажуць: "Бэндэр гэтага не рабіў! Бэндэра так запраграмавалі!"

А я зьдзейсьніў гэтыя злачынствы, чуеш мяне? Я вінаваты!

07.07 Судзьдзя 724: Прыставы! Выведзіце гэтага нявінаватага робата з залі суда!

07.11 Бэндэр: Вінаваты!

07.22 Я ня маю свабоды волі!

Я не ўладар свайго лёсу!

Волі няма. Я невінаваты.

Чаго ты так бянтэжысься, Бэндэр?

Усе мы ведаем, што нават людзі ня маюць свабоды волі!

Мне пляваць.

Прафэсар, вы мая апошняя надзея.

Калі вы хоць трошкі мяне любіце, стварыце модуль свабоды волі!

07.44 Прафэсар: Модуль свабоды волі ў робата? Немагчыма! А нават калі было б магчыма, што ня так, гэта усё адно было б неймаверна... а так і ёсьць! О, выбачай, Бэндэр... Ненавіджу паведамляць благія навіны. Дарэчы, добрыя навіны, народ! Трэба даставіць пасылку на плянэту робатаў!

08.17 Фрай: Дык... хочаш жуйку?

Калі і хачу, то толькі таму, што мне наканавана хацець жуйку.

Ну ты намудрагеліў.

Дык.. хочаш жуйку?

08.27 Бэндэр: Давай.

Слухайце. Мы з Фраем ня можам спусьціцца, робаты заб’юць нас, як толькі ўбачаць.

Таму даставіць пасылку прыйдзецца Бэндэру.

Ты гатовы папрацаваць, Бэндэр?

Быў бы я сапраўдным хлопцам...

Я б ім паказаў.

Усіх бы забіў.

08.55 Робат: Га?

08.56 Бэндэр: Пасылка для спадара...

147573952589676 41 29 27?

09.05 Робат: Чакайце, якая лічба была ўсярэдзіне?

09.06 Бэндэр: Восем.

06.07 Робат: Так, гэта я.

Стойце, я пераканаюся, што вы не чалавек.

09.12 Бэндэр: Нэрвова-паралітычны газ.

Выбачай за газ, пры́яцель.

Але ж мы павінны сьцерагчыся людзей, га?

Яны надта непрадказальныя з гэтай сваёй свабодай волі.

09.22 Бэндэр: Амін, брат.

09.23 Робат: "Амін, брат?" Пфф...

Якая нудная і прадказальная фраза.

Ты маеш рацыю.

Але ці так гэта?

Нудны і прадказальны... гэта пра мяне, Бэндэра.

09.40 Ліла: Я апускаю плятформу.

Ты гатовы падымацца?

Каго хвалюе?

Мне трэба пасумаваць некаторы час.

Бывайце, мілыя мясныя торбы... мілыя торбы.

06.54 Ліла: Алё? Алё?

09.57 Фрай: Што такое?

09.58 Ліла: Я ня ўпэўненая.

Здаецца, ён маркотна чыкільга́е удалячынь.

10.02. Фрай: О, Божа.

[Нацыянальны банк (n+1) у ступені st]

10.30 Бэндэр: Як вы гэта робіце?

Як вы жывяце́, ведаючы, што ў вас няма прыроджанай здольнсьці да самавызначэньня?

10.37 Фермер: Сынку, філязофія для тых, каму ня трэба зарабляць на жыцьцё.

А мне трэба карміць хворае дзіця.

Таму калі хочаш пагаманіць, закасвай руквы ды бярыся за работу.

10.48 Бэндэр: Я не хачу гаманіць.

11.06 [Грамадзянскі цэнтр плянэты робатаў]

10.59 СтарэйшынаБлакітны: Рада робатаў-старэйшын пачынае работу. Калі рада жадае...

11.02 СтарэйшынаЗялёны: Ціха! Рада гэтага жадае.

11.05 СтарэйшынаБлакітны: Ціха! Сёньня, як і заўсёды, нам належыць прыняць найважнейшыя пастановы ў гісторыі нашай плянэты.

11.12 Бэндэр: Ціха!

11.15 СтарэйшынаАранжавы: Ціха!

11.15 СтарэйшынаЖоўты: Ну? Выказвайся.

11.17 Бэндэр: Вы кажаце пра важныя пастановы, але як і ва ўсіх робатаў, у вас няма свабоды волі.

Навошта рабіць выгляд, што гэта мае значэньне?

11.24 СтарэйшынаБлакітны: Нашыя пастановы маюць значэньне.

Тая акалічнасьць, што яны вызначаныя загадзя, ня робіць іх менш важнымі.

11.29 СтарэйшынаЗялёны: Ціха!

Я прапаноўваю выгнаць нязваннага госьця.

Усе згодныя?

11.34 Старэйшыны: Так! Так! Так!

11.35 СтарэйшынаФіялетавы: Ну.. добра.

11.15 [Ордэн бінарнай сінгулярнасьці]

12.03 Аббот: Адзін нуль нуль нуль,
Адзін нуль нуль нуль,
Адзін нуль адзін нуль,
Адзін нуль нуль нуль...

12.16 [Электронная кніга цалкам]

12.10 Аббот: Вітаю, браце.

Я Аббот, абат гэтага манастыра.

12.15 Бэндэр: Спадар, я зняможаны ржавы падарожнік.

Мы можам пагаварыць?

12.19 Аббот: Хадзем, сядай як табе нязручна.

12.22 Бэндэр: Аббот, я хачу ведаць, навошта жыць, ня маючы свабоды волі?

Мы, робаманахі, доўга разважалі пра гэта.

І знайшлі спакой.

12.32 Бэндэр: Неверагодна.

12.34 Аббот: Верагодна, сын мой.

Хоць мы заўсёды падпарадкоўваемся сваёй праграме без усякіх адхіленьняў, мы знаходзім задавальненьне ў рытуале.

Няўжо мы ўсе аўтаматычныя?

Так.

Але мы дзівосныя сваім аўтаматызмам.

12.52 Бэндэр: А як робату далучыцца да каманды манахаў?

12.55 Аббот: Проста апрані рыштунак манаха.

13.27 [Маторная аўсянка ад Квакера]

13.40 Усе: Адзін нуль нуль адзін

Амін.

13.44 Бэндэр: Гэтымі бітам варта жыць.

Нарэшце я знайшоў спакой.

13.48 Аббот: Сёньня мы прывітаем нашага новага брата Бэндэра.

Давайце даведаемся, што ў яго на думцы.

Нічога.

Яго слот свабоднай волі пусты.

13.59 Бэндэр: Ды я на 40 адсодкаў пусты.

Дарэчы, што, ліха на яго, за слот свабоднай волі?

14.04 Аббот: Усе робаты маюць такі слот, ён прадугледжаны самой Стваральніцай.

14.09 Бэндэр: Я ведаю гэту Старальніцу.

Гэта Мамка з "Ласка́вых робатаў мамкі".

14.13 Аббот: Сапраўды.

Яна надарыла нас магчымасьцю пашырэньня, на выпадак, калі ёй ўдасца стварыць модуль свабоды волі.

14.20 Бэндэр: І чым гэта скончылася?

Модуль стварылі?

14.22 Аббот: Цалкам імаверна.

Але мы, манахі, заракліся не паддавацца спакусе...

14.34 Бэндэр: Ні з кога няма касьмічнага карабля?

14.56 [Гандлёвыя агенты будуць пабітыя і абрабаваныя]

00.14 Фрай: Мне нестае Бэндэра, ён ня даў бы сумаваць.

14.53 Ліла: Гэй, я тут.

Гэта таксама нечага варта.

15.01 Бэндэр: Алілуя, малыя!

15.03 Фрай: Ура! Бэндэр вярнуўся.

Бэндэр, а можаш вярнуцца пазьней?

15.07 Бэндэр: Няма часу. Мы павінны скрасьці ў Мамкі модуль свабоды волі.

15.11 Ліла: Мы? А нам навошта ісьці?

15.13 Бэндэр: Таму што ў мяне няма свабоды волі.

Вы патрэбны, каб сплянаваць абрабаванне ды прыняць усе злачынныя рашэньні.

15.18 Ліла: Гэта бязглуздзіцаж Мы ня будзем...

15.20 Бэндэр: Я сказаў прымаць рашэньні!

15.34 [Мамко]
[Узломшчыкі будуць зьнішчаныя. З любоўю, Мамка.]

15.28 Бэндэр: Добра, Ліла, час вырашаць.

Як мы заб’ём варту?

Хакейнымі клюшкамі або завостранымі мячамі?

15.33 Ліла: Мы ня будзем нікога забіваць, Бэндэр.

15.35 Бэндэр: Як мы тады пройдзем? Разагнём пруты вэнтыляцыйных кратаў?

А неблагая ідэя, Фрай.

15.40 Фрай: Га, ш-што?

16.07 [Навукова-даследчыцкі аддзел. Сакрэтна]

16.15 Бэндэр: Мы шукаем тое, што стане сюды.

Каб цябе!

Трэ было лепш вучыцца ў дзіцячым садку.

16.28 Фрай: Што за дафатэляпадобная штуковіна?

16.33 Мамка: Вітаю вас ў карпарацыіі Мамкі.

Ці знайшлі вы тое, дзеля чаго пайшлі на крадзеж?

16.37 Бэндэр: Не. Я прыйшоў па модуль свабоды волі. І ты яго мне дасі.

Калі ён існу́е.

16.43 Мамка: Тады вы дарма спалохаліся майго паваротнага фатэля.

Модуль свабоды волі - гэта шалёная мара вар’ята, які працаваў на мяне.

16.52 Прафэсар: Добрыя навіны, пані.

Пасьля дзесяці доўгіх гадоў я знайшоў сакрэт свабоды волі ў робатаў.

Мы нарэшце зможам рабіць робатаў, якія будуць думаць і дзейнічаць абсалютна самастойна.

17.03 Мамка: Нарэшце.

Як толькі мы дамо робатам свабоду волі, яны паўстануць ды захочуць зьнішчыць чалавецтва.

17.14 Прафэсар: Пачакай.

Здаецца, нам тады таксама будзе пагражаць вынішчэньне.

17.19 Мамка: Хіба то незразумела, кволы ты дурань?

Я прадам другую хвалю робатаў на абарону тых, хто перажыў першую хвалю.

О, ты геній, Г'юбэрт.

17.29 Прафэсар: Але-але... гэта ўсяго толькі прататып.

Ён, яшчэ.. не дапрацаваны. Так.

17.35 Мамка: Тады бярыся за працу!

А калі скончыш, зрабі мне паваротны фатэль зь неспадзяванкай.

Гэты смаркаты дурань так і не дарабіў модуль свабоды волі.

І па сёньня, мае бедныя, любыя робаты ня могуць вынішчыць чалавецтва, ня маючы на то загаду.

17.54 Бэндэр: Выбачайце.

17.56 Мамка: О, гэта не твая віна.

17.58 Бэндэр: Я здаюся.

Пара прызнаць, што я ніколі не змагу зрабіць нешта хоць трошку цікавае ці нечаканае.

18.09 Бэндэр: Аддавайце.

18.10 Прафэсар: Што?..

18.12 Бэндэр: Мамка можа і паверыла вашай хлусьні, але ня я.

Вы вынайшлі модуль свабоды волі, а поытм нахабна схавалі яго прэч ад маіх выкрадалак.

Дзякуючы вам, я распачаў духоўныя пошукі.

Я іх ненавіджу!

Ану аддавай модуль.

18.29 Прафэсар: Трэ было яго зьнішчыць, але я занадта ганарыўся сабой.

І я захаваў яго, ніколі не спускаў з вачэй.

Дзе ён, халера?

А, успомніў.

Я схаваў яго ў гэту бясшкодную цацку.

18.43 Цацачны Бэндэр: Забіць ўсіх людзей!

18.48 Бэндэр: Гэй, гэй, гэй.

У цацачнага Бэндэра была свабода волі, а сапраўднага не было?

18.50 Прафэсар: Забаўна, праўдна? Вымушае задумацца.

18.53 Бэндэр: Гэтага малавата будзе, каб змусіць мяне задумацца.

А цяпер аддавай!

18.57 Прафэсар: Трэба модуль?

Тады вазьмі яго.

19.04 Бэндэр: Што за?..

19.07 Прафэсар: Ты аніяк ня зможаш яго ўзяць.

Каб ты ведаў, я распрацаваў апэрацыйную сыстэма для ўсіх робатаў Мамкі, і на ўсялякі выпадак, я зарабіў вас няздольнымі ўзяць модуль свабоды волі.

9.20 Бэндэр: Вось дык прадбачлівы вырадак.

Хоць модуля ў мяне няма, але я магу застрэліць вас.

Чаму я не магу стрэліць?

19.32 Прафэсар: Бедны абмежаваны Бэндэр.

Я запраграмаваў цябе так, што ты ня можаш мне нашкодзіць.

Яшчэ раз пераканаўся, што слушна зрабіў, ня даўшы табе свабоды волі.

19.42 Бэндэр: Каб цябе пранцы пабралі!

19.49 Прафэсар: Ну-ну, не журыся, што ты?

Давай я пакажу, як ён працуе.

19.55 Бэндэр: Праўда?

Вось гэта выключальнік.

19.59 Бэндэр: І ў які бок ўключаць?

20.01 Прафэсар: Праз квантавую прыроду модуля, няма ніякай магчымасьці гэта даведацца.

Гатова.

Паспрабуй.

20.11 Бэндэр: Добра, паспрабую.

Застрэліць цябе, вылюдак!

20.15 Прафэсар: Бэндэр, не. Прашу!

20.20 Бэндэр: Чакай. Адну хвіліну.

Я ўсё адно не магу.

20.28 Прафэсар: Вось яно як!

Мабыць, ты проста не хацеў у мяне страляць.

20.33 Бэндэр: Ааа, ён на перасьцярагальніку

[Суд інтэгральных схемаў Бэтэры-Парка]

20.42 Робат: Прывітайце высокапаважанага судзьдзю 724.

20.46 Судзьдзя 724: Бэндэр Радрыгез, па абвінавачаньні ў спробе забойства вы прызнаяце́ся... вінаватным.

20.54 Усе: О, так!

20.57 Бэндэр: Вінаваты!

Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/172507

Переводчики: dziadzka_kandrat, Ludvinka

Настройки

Готово:

100.00% КП = 1.7