Готовый перевод Futurama / Футурама: 7.10. Near-Death Wish / Перадсьмяротнае жаданьне
[Няма Вісмута, апрача шоў Вісмута]
[Вінушем кур’ераў!]
00.24 Vіadouca: Вітаем вас на ўручэньні прэміі Кантралёраў, якая дастаецца самым лепшым Кур'ерам года!
Наступная намінацыя: Лепшы навічок на ровары.
00.32 Fry: Удачы, Дўайт.
Нашы намінанты: Джоні Джэнсан з "Катоў напракат"; Нэзьбін Залгабарг, "Бялізна за 10 хвілін"; і Дўайт Конрад, "Шпаркі парык".
І Заціскачку атрымоўвае...
Джоні Джэнсан!
00.58 Hermes: Ну не журыся, сынку.
01.01 LaBarbara: Мы і так табою ганарымся.
Вядома, ганарыліся б яшчэ больш, калі б выйграў.
01.05 Fry: Табе так пашчасьціла, што з табою родныя.
Прафэсар, ёлупень, нават не прыйшоў.
01.11 Johnny: Я хацеў бы падзякаваць сваім цудоўным бацькам.
01.14 Mother Johnny: Мы цябе любім, Джоні!
01.17 Vіadouca: А цяпер - да сур’ёзнага.
Ушануем памяць адважных кур’ераў, якія ў леташнім годзе склалі свае галовы пры выкананьні абавязкаў.
[Яны дастаўлялі ўспаміны...]
01.28 Vіadouca: Джын Тынкер, аўтобус.
Чарлз Кайлі, цягнік.
Майк Пісарык, леў.
Цяпер яны сьпяшаюцца на неба.
А цяпер, узнагарода найлепшаму кур’еру: газэты, тэлефонныя даведнікі або рознае.
01.49 Fry: Рознае — гэта пра мяне.
01.52 Vіadouca: Нашы намінанты: Джын Тынкер, Чарлз Кайлі, Майк Пісарык і Фі́ліп Джэй Фрай.
І Заціскачку атрымоўвае...
Фі́ліп Джэй Фрай!
Падпішыце.
02.15 Fry: Хачу падзякаваць Акадэміі кур’ерскіх навук, майму выдатнаму робату Бэндэру, а больш за ўсё - майму дарагому пляменьніку Прафэсару Фарнсўарту.
Ён заўсёды знаходзіць на мяне час: выпраўляе на заданьні ці проста дае прачуханкі, калі я дрэнна выконваю работу. А чаму?
Бо мы сям’я, а ў сям’і заўсёды падтрымліваюць адзін аднаго.
Выбачайце, але я не магу чытаць хлусьню з гэтай хустцы.
Рэч у тым, што Прафэсар Фарнсўарт чэрствы бяздушны баран!
А рыбныя палачкі не дасмажылі!
02.59 Bender: Нішто сабе.
Такой штуковінай можна й чэрап праламаць.
03.04 Scruffy: Дзіва што.
03.09 Professor: Чаго?
А, твая цырымонія.
Выбачай, я не прыйшоў, але ў мяне была важкая прычына.
03.06 Fry: Можа падзеліцеся з намі?
03.18 Professor: З задавальненьнем.
Мяне адолела цяжкая хвароба, называецца "мне да сракі".
03.26 Fry: Было б у мяне больш жывых сваякоў.
03.29 Zoidberg: А як жа бацькі Прафэсара?
03.30 Leela: Яны дагэтуль жывыя?
03.32 Zoidberg: Вядома, яны падаюць усе прыкметы жыцьця: пазногці растуць, сэрцы пампуюць вадкасьць — усё як мае быць.
03.39 Hermes: І дзе тыя выкапні жывуць, у асадкавых пародах?
03.46 Zoidberg: Не.
Згодна зь яго асабістай справа, яны знаходзяцца ў вірутальным доме састарэлых на Перадсмяротнай зорцы.
03.53 Fry: А я там быў.
Дык вырушым туды, дзе ўжо бывалі.
04.13 Barrier Bots: Стаяць!
Наведваньні забароненыя.
04.16 Fry: Няўжо?
Ці распаўсюджваецца гэта на...
Уладальнікаў Заціскачкі?
04.20 Barrier Bots: Выбачайце, пане.
Праходзьце.
Гэта Фі́ліп Джэй Фрай.
04.26 Fry: Нэд і Вэлма Фарнсўарт, 423 па Шэйдзібрук Лэйн.
Вылятаем.
04.35 Leela: Фрай, ты так рашуча ды адказна трымаесься.
Гэта мяне ўзьюрыла.
04.40 Fry: Няма часу, Ліла, мне трэба пабачыцца са старымі.
04.57 Bender: Божа мой...
Колькі тут староцьця.
05.11 Fry: Чаму яны ляжаць у скрынях?
Гэта нейкае сьмяротнае ложа з рэуглятарам?
05.16 Leela: Не вярзі лухты.
Іх целы выкарыстоўваюцца, каб выпрацоўваць электрычнасьць.
Ідэю ўзялі са старога фільма, які называецца "Матрыца".
05.23 Bender: Але шмат з чаго выйдзе лепшая батарэя, чым з чалавечага цела.
З бульбіны, напрыклад.
Ці з батарэйкі.
05.30 Fry: Дый колькі б яны энэргіі не выпрацоўвалі, на падтрыманье жыцьця трэба значна больш.
05.35 Leela: Вядома, вядома.
Выглядае абсурдна.
І ўвогуле, калі "Матрыца" толькі выйшла, здавалася, што гэта самая ўбогая, лянівая, жудасная і недарэчная ідэя за ўсю гісторыю навуковай фантасыткі, але яна выйшла на праўду (спраўдзілася).
05.58 Fry: Хто ж ведаў?
05.59 Bender: Добрая работа, аўтары "Матрыцы".
05.52 Fry: Ну вось, нумар 1119.
Авой, мае сваякі.
Я буду называць іх Грэм-Грэм і Шаббаду.
06.00 Bender: Яны выглядаюць амаль як ты, Фрай
Рукі, ногі, пачварнасьць.
06.04 Fry: Шкада, што мы ня можам наведаць іх у віртуальным сьвеце.
06.07 Bender: Мы можам. Проста намачыце вашыя галовы ды начапіце шапкі для рэальна-віртуальнага пераходу.
[Уваход для наведвальнікаў]
06.15 Leela: Гм... электрычнасьць і шапкі з правадамі.
Ты ўпэўнены, што гэта бясьпечна?
06.21 Bender: Гэта ня проста бясьпечна, а на 40 адсоткаў бясьпечна.
[Дом для вельмі старых]
06.50 Bender: Я ж казаў, што бясьпечна.
06.57 Fry: Ого! Дык гэта віртуальны дом састарэлых.
07.10 Leela: Гэта можна назваць толькі адным словам: жах!
А яшчэ жудасьць.
07.15 Fry: А вось іхні пакой.
Яны, мабыць, так хвалююцца перад сустрэчай са мной.
Здароў.
Я ваш далёкі сваяк.
07.24 Ned Farnsworth: Ідзі прэч, круцель.
Я за вярсту чую падман.
07.31 Bender: Адваротная іпатэка.
Атрымайце адваротную іпатэку проста зараз.
07.35 Ned Farnsworth: О, заходзьце, заходзьце.
Дык ты сапраўды наш унук, га?
07.41 Fry: Ну, ўсё ня так проста.
Мяне замарозілі, а твой сын, Прафэсар Фарнсаўарт, мой пра-пра-пра-пра-пра...
07.48 Ned and Velma Farnsworth: Чаго? Што?
07.50 Fry: Так, я сапраўдны ваш унук.
07.53 Ned Farnsworth: Унук?
Божа, як жа ты вырас.
Ты ўжо мабыць у старшыя клясы пайшоў?
07.59 Fry: Зусім нядаўна, так.
08.00 Velma Farnsworth: Ой, ты такі схуднелы.
Можа скаштуеш віртуальнага кумпячка?
08.05 Fry: З задавальненьнем.
08.11 Velma Farnsworth: Як даўно ніхто не спрабаваў маёй ежы.
Я стала рэдка гатаваць, як мы сышлі з рэальнасьці.
08.26 Fry:Так я атрымаў гэты шнар над вокам, а яшчэ відэлец у лёгкім.
08.30 Ned Farnsworth: Гэта неверагодна.
Гэй, паглядзі.
Я адрываю сабе палец.
08.35 Fry: Годзе, Шаббаду, ты мяне палохаеш.
08.38 Velma Farnsworth: Не дазваляй схапіць сябе за нос.
08.43 Leela: О, Божа.
08.46 Fry: Так прыемна, што мая сям’я пабольшала.
У мяне быў толькі Прафэсар, а ён даволі наравісты ды нудны.
08.51 Ned Farnsworth: Бачыў бы ты яго ў дзяцінстве (маленстве).
Дальбог, ужо тады ён быў наравісты ды нудны.
09.02 Velma Farnsworth: Мы вельмі сумуем безь яго, але так добра было прабавіць з табою час.
09.02 Ned Farnsworth: Тут так самотна і нудліва, няма ніякіх забаў, апрача бінга з махлярамі!
09.08 Old man: Сьпярша давядзі, няўдачнік!
09.10 Fry: Ну, нам пара ісьці.
Быў рады з вамі пазнаёміцца, хоць і давялося слухаць, што бурсіт выйшаў за межы фізічнага існаваньня.
09.16 Velma Farnsworth: Старанна вучыся, добра?
09.19 Bender: Што?
Халера, я ўсё яшчэ тут?
09.24 Fry: Я буду сумаваць па ваааас...
Ня думаю, што Грэм-Грэм падабаецца там, а Шабаду дакладна там не падабаецца.
Вярнуліся б яны з намі.
09.42 Guards: Жорскае абыходжаньне! Жорсткае абыходжаньне!
Ляцім! Хутчэй!
09.49 Leela: Не заводзіцца.
Батарэйкі селі.
[Камплектныя батарэйкі]
09.56 Bender: Я вось-вось страчу найвялікшае жыцьцё ў гісторыі, і ўсё празь нейкіх бескарысных старых.
10.00 Fry: Яны не бескарысныя.
Яны ўмеюць запякаць кумпячок...
І глядзець БТ бясконца...
І выпрацоўваць электраэнэргію...
10.08 Leela: Рыхтык!
10.25 Robot: Мы можам зрэзаць.
Тут налева на Мірыям Файнбэрг.
Трэ было на Файнголд.
10.42 Zoidberg: Як прыемна пазнаёміцца з бацькамі Прафэсара.
Я Доктар Зойдбэрг.
Я вельмі важны.
10.48 Leela: Гэй, Зойдбэрг, ты забыўся вынесьці сьмецьце.
10.52 Zoidberg: Ня бі мяне!
10.54 Amy: Іду ў заклад, Прафэсар будзе ў захапленьні, калі вас ўбачыць.
Прафэсар.
Да вас прыйшла пара незвычайных старых.
11.01 Professor: Няўжо гэта зомбі прыйшлі па пошце?
Мама? Тата?
11.06 Velma Farnsworth: Сынок!
Ned Farnsworth:Здароў, малы.
11.09 Professor: Пакіньце мяне ў спакоі!
Каб я больш вас ня бачыў!
11.15 Leela: Якая ляйчына яму пад хвост трапіла?
11.17 Velma Farnsworth: Ну, шчыра кажучы, у нас былі пэўныя цяжкасьці ў мінулым.
11.22 Germes: Пане, ваша мінулае зьмяшчае ўсю гісторыю чалавецтва!
11.26 Ned Farnsworth: Не дадзім тым цяжкім дням азмрочыць наш прыезд.
Філіп, давай сёньня выйдзем на людзі, пратрасёмся як сьлед?
11.34 Germes: Пратрасёмся?
Дзіўна, што засталося чым трэсьці!
11.37 Bender: А ты ў гуморы!
12.09 [Канцэрт галафаністаў]
12.20 Leela: Ого, бачу, вы добра павесяліліся.
12.23 Fry: Ага! Як ніколі!
Грэм-Грэм павалілся ў краме з марозівам, і нам далі бясплатныя порцыі!
12.28 Ned Farnsworth: А цяпер пара падрамаць!
13.00 Leela: Прафэсар, мы з Эймі занепакоеныя тым, што...
13.07 Amy: О! Што такое?
13.09 Professor: Я толькі хачу, каб бацькі мяне любілі.
Божа! Як я іх ненавіджу!
13.14 Amy: Вядома, яны вас любяць!
13.16 Professor: Але ня так, як любяць Фрая!
Яны ніколі са мной не гулялі.
Яны заўсёды "надта стамляліся".
Што за гідкія бацькі!
Падыдзіце бліжэй, я вам усё раскажу.
13.27 Leela: Пачакайце, давайце зробім непразрысты пласт пены.
[Нітра-бурбаластваральнік]
13.33 Leela: Добра, гаварыце.
13.34 Professor: Усё пачалося паўтара стагодзьдзя таму назад.
Я быў звычайным падлеткам з Новага Нью-Ёрка.
А мае бацькі, простыя супрацоўнікі прыватнага фонду, не разумелі маёй цікавасьці да навукі.
13.48 SmallProfessor: Мама, тата, глядзіце што я зрабіў!
13.52 Velma Farnsworth: Чароўна, даражэнькі.
13.54 SmallProfessor: Гэта табе, жаба-мыш.
13.58 Professor: Мяне прынялі ў Масачусецкі тэхналагічны інстытут у 14, але бацькі раздушылі мае мары як непатрэбную жабіну галаву!
14.06 Velma Farnsworth: Любы, баюся мы ня можам цябе адпусьціць.
Ты яшчэ эмацыйна не пасталеў для ўнівэрсітэта.
14.12 SmallProfessor: "Эмацыйна не пасталеў для ўнівэрсітэта!"
14.17 Professor: Непакоючыся, што гарадзское жыцьцё выклікае ў мяне нездаровую цягу да адукацыі, бацькі надумаліся перахаць...
На ціхую фэрму!
14.28 Leela: Па-мойму, гэта міла.
14.29 Professor: Сьціхні ты!
14.33 SmallProfessor: У мяне засталася толькі ты, жаба-мыш.
14.39 Professor: Божа, я ненавідзеў гэтае месца!
Бацькі трымалі мяне там шмат гадоў!
Калі я нарэшце зьбег адтуль, то пакляўся больш ніколі не гаварыць зь імі.
14.48 Amy: Гэта вельмі сумная і доўгая гісторыя, Прафэсар.
Але вам ня будзе лягчэй, пакуль вы не пойдзеце да сваіх бацькоў і ня скажаце ім пра свае пачуцьці.
14.57 Professor: Твая праўда.
Я скажу.
Я вас ненавіджу, нанавіджу, ненавіджу!
Вы сапсавалі мне жыцьцё!
Бывайце!
15.14 Bender: Які шалёны неабрэзаны стары.
15.24 Fry: Я амаль злавіў Прафэсара ля Іст-Рывэр, але вецер распасцёр яго скураныя складкі, і ён спланіраваў над мостам Кўінсбара.
15.31 Leela: Навошта ён адправіўся ў Кўінс!
Яму ня трэба шыны.
15.34 Ned Farnsworth: Наша старя ферма была ў Кўінсе.
15.36 Fry: Ён, мабыць, вярнуўся на фэрму, каб апаганіць яе сваёй галізной!
Хадземце, хутчэй!
15.45 Leela: Чаму ты так імкнесься знайсьці Прафэсара, Фрай?
Хіба ты не сярдуеш на яго?
15.49 Fry: Сярдую, вядома.
Гэта і так зразумела.
Я хачу знайсьці яго дзеля Грэм-Грэм і Шабаду.
15.55 Leela: Каго?
15.56 Bender: Хутчэй, хутчэй!
Добра, тармазі!
16.03 Ned Farnsworth: Вось наш стары дом.
Нічога не зьмянілася.
16.08 Velma Farnsworth: Начапі акуляры, родны.
16.18 Leela: Я нешта чую!
16.25 Fry: Гэта Прафэсар!
16.26 Professor: Так, давайце глядзіце на дзівака!
Бацькі яго не люблі, трымалі тут, за сто кілямэтраў да найбліжэйшага мікраскопа!
Чаму?
Чаму?!
16.41 Ned Farnsworth: Ён заслугоўвае праўды, Вэлма.
Думаю, ён дастаткова дарослы, каб справіцца з гэтым.
16.44 Velma Farnsworth: Дзетачка...
Мы ніколі не казалі табе, але...
У цябе быў старэйшы брат.
16.50 Professor: Што?..
16.54 Velma Farnsworth: Шмат у чым ён быў падобны да цябе.
Ён любіў навуку і яму не цярпелася пайсьці ва ўнівэрсытэт.
Ён нават з выгляду быў падобны да цябе.
Але, на вялікі жаль, ён...
Як бы гэта сказаць далікатней?
17.10 Ned Farnsworth: Начыста зьехаў з глуздоў!
17.12 Velma Farnsworth: Дзякуй, Нэд.
Але што з таго?
Ён быў нашым звар’яцелым сынам, якога мы любілі .
Штоночы бедны хлопчык сьніў кашмары.
Яго піжама была мокрая ад поту.
17.27 Ned Farnsworth: Ага, ад поту. Вядома.
17.30 Velma Farnsworth: Мы сядзелі ля яго ложка ўсю ноч, а калі ён пачынаў стагнаць і пацець у штаны, мы чыталі яму ўлюбёную кніжку.
81, таль.
82, сьвінец.
83 - вісмут
17.46 Ned Farnsworth: Бедны малы вар’ят ані ня выжыў бы сам.
Таму мы трымалі яго на фэрме пакуль маглі.
17.52 Velma Farnsworth: Але адной ноччу, ён уцёк, не ўзяўшы нічога акрамя таго што было на ім.
Яго прянялі ў прэстыжную ўстанову... ва ўстанову для псыхічнахворых!
18.13 Ned Farnsworth: Ён атрымаў поўную псыхадэмінчную стыпэндыю.
І больш мы яго ня бачылі!
18.19 Velma Farnsworth: Мы не жадалі, каб ты скончыў, як твой старэйшы брат.
Таму мы трымалі цябе на фэрме і дапамаглі дыстанцыйна атрымаць доктарскую ступень па радэо.
18.28 Professor: Ступень па радэо?
18.30 Ned Farnsworth: Мы зрабілі так, бо любім цябе, Флойд.
18.33 Professor: Флойд? Які, чорт яго бяры, Флойд?
Я Г'юбэрт!
18.37 Velma Farnsworth: Ты Г'юбэрт?
Старэйшы брат?
18.41 Ned Farnsworth: Але... мы думалі, што ты дагэтуль у вар’ятні!
18.44 Professor: О, не, не, не, не.
Я правёў там 25 год.
Гэта імгненьне ў параўнаньні з аьспірантурай.
18.51 Velma Farnsworth: О, Г'юбі, мы так рады зноў цябе ўбачыць!
18.55 Professor: Чакайце.
Гэта ўсё праўда?
Вы сядзелі са мной кожную ноч?
19.00 Ned Farnsworth: Вядома, сын.
Таму мы надта стамляліся, каб потым гуляць з табой.
Мне так шкада, што мы не выкарысталі шанц.
19.09 Professor: О, мама!
Тата!
19.17 Bender: Можа зараз ня самы зручны момант, але пару гадоў назад, бяздомны таэрадор з імем Флойд біўся ў дзьверы і сьцярджаў, што...
19.24 Fry: Бэндэр!
Чаму ты заўсёды перацягваеш увагу на сябе?
19.35 Professor: Вы ўпэўненыя, што хочаце вярнуцца на Перадсьмяротную Зорку?
19.38 Velma Farnsworth: О, так.
Нашыя мышцы баляць, косткі ломіць.
19.43 Ned Farnsworth: У мяне нават скура баліць.
19.45 Velma Farnsworth: Там, вядома, не палац, але нас кормяць праз хрыбет і плата за арэнду прымальная.
19.52 Fry: Не хвалюйцеся.
Я буду наведваць вас час ад часу.
19.56 Velma Farnsworth: Што наконт сьнежня, нам якраз ужывяць сьвяты ў мазґі?
20.01 Fry: З задавалненьнем, Грэм-Грэм.
20.03 Ned Farnsworth: Ну што, сынку, нам зноў пара разьвітвацца.
20.06 Professor: Яшчэ не пара.
Я дазволіў сабе перапраграмаваць сымуляцыю вашай старасьці.
[Уваход для наведвальнікаў]
Чаму б мне не заскочыць на хвілінку і не паказаць вам усё?
20.25 Ned Farnsworth: Божа мой віртуальны!
Гэта наша старая ферма!
20.29 Velma Farnsworth: Як тут прыгожа!
20.31 Professor: Выгляд... увесь цымус у выглядзе.
Дарэчы, пра выгляд...
20.41 Velma Farnsworth: Мой сынок!
Мой харошы сынок!
20.45 Professor: Вось вам апошні шанс пагуляць... калі вы ня надта стаміліся?
20.49 Ned Farnsworth: За табой ня стомісься ганяцца, звар’яцелы ты прыгажун!
Давай, Вэлма!
20.54 Velma Farnsworth: Кагосьці зараз заказычуць!
20.55 Ned Farnsworth: Я даганю цябе! А вось і я!
Амаль схапіў! Ідзі сюды!
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/190402
Переводчики: dziadzka_kandrat, Ludvinka, Vadzimka
Настройки
Готово:
