Готовый перевод Futurama / Футурама: 7.12. Viva Mars Vegas / Хай жыве Марс Вэгас!

7.12. Віва, Марс Вегас!

[Зроблена рукамі (і шчупальцамі)]

00.41 [Бінкс - браніраваны экспрэс. Ваша з намі ў бясьпецы, добранька?]

00.52 Robot Mafia: Тут больш за 8 мільёнаў.

Гэта да халеры дэніраў.

00.57 Delivery boy: О, гэта бельмі, бельмі дрэнна!

01.06 Bender: На Зямлі нудота.

01.08 Amy: Я прыдумала.

Давайце наведаем маіх бацькоў у іх казачным казіно на Марс Вэгасе.

01.16 Bender: Зьеж дулю, Зямля!

01.20 Zoidberg: Сьцеражыцеся, ігральныя аўтаматы.

У мяне ёсьць сыстэма.

Я змантачу на вас усе грошы.

01.27 Amy: Зойдбэрг, магчыма, Вэгас не самае лепшае месца для такіх як ты.

01.32 Zoidberg: Што? Там поўна таўстуноў у сандалях.

01.35 Amy: Я пра тое, што твае навыкі кіраваньня грашыма трэба ўдасканаліць.

Мая сям’я мае казіно толькі з адной прычыны: з пакалення ў пакаленне мы пільна сочым за грашыма.

01.44 Bender: Несумненна!

01.46 Amy: Не крыўдуй, Зойдбэрг, але можа табе лепей табе застацца тут.

01.52 Zoidberg: Можа і лепей.

Самотныя выхадныя у маёй сметніцы са слоікам капеек і сьлязьмі.

01.59 Amy: Выдатна. Убачымся ў панядзелак!

[Навіны, якія выклікаюць страх]

02.20 Robot Mafia: Копы ўжо блізка.

Трэба схаваць здабычу.

02.22 Joey Mousepad: Як наконт вунь той скрыні на сьмецьце?

02.24 Clamps: Ты пра тую, што на 72-й вуліцы?

02.27 Joey Mousepad: Так. А я на якую, па-твойму, паказваю?

02.33 Bender: Марс Вэгас, мы ляцім!

02.54 Zoidberg: Божа, гэта Зойдбэрг.

Ненавіджу дакучаць табе, але...

Добра, добра, маўчу!

03.16 Leo Wong: Гэта вельмі ўдачлівае казіно.

Штогадзіны нехта выйграе́ мільён даляраў!

03.20 Inez Wong: Звычайна, мы самі.

03.22 Martis: 33 чорнае.

Ніхто ня выйграў.

03.29 Fry: Нельга не заўважыць, што большасьць вашых працаўнікоў - карэнныя марсіяне.

03.33 Leo Wong: Так, гэта ганарысты, бурклівы народ.

03.37 Leela: Але яны працуюць за мінімальны аклад на зямлі, якая некалі ім належала.

03.40 Amy: Так, але яны ніколі не распараджаліся ёй разумна.

Калі мой прашчур Рэджыналд Ўонг іх знайшоў, яны мелі толькі адну прастытутку і ніводнай лятарэі.

03.50 Bender: Нікчэмныя.

03.52 Inez Wong: А вось швэдзкі стол.

О, мы ў самы час!

Штотыднёвая замена крэвэтак!

04.09 Leo Wong: Наверсе - пакой, дзе лічаць грошы.

Найшчасьлівейшае месца на марсіянскай зямлі!

04.15 Inez Wong: На гэтыя грошы можна накарміць невялічкую галодную плянэту.

Але ня варта!

04.24 Bender: Я толькі нахілюся ды падыму.

04.25 Joe: Чую нешта ня тое.

04.31 Inez Wong: Не жартуйце са сьляпым Джо.

Нічога ня ўтоіцца ад яго нюху.

04.35 Leo Wong: Сапраўды, таму ён тут.

Ахоўвае самы надзейны сэйф у галяктыцы.

Штодзень а 3:45 мы зьмяшчаем туды грошы, атрыманыя за дзень.

Наша ўстанова - рупліва наладжаная машына для адыманьня грошай у прасьцякоў.

04.59 Woman: Прыбыў прасьцяк пятага ўзроўню.

05.21 Zoidberg: Лэдзі любяць калі лобстэры
апрануты ў даляры.

05.44 Leela: Зойдберг, што ты тут робіш?

05.46 Hermes: Ды з такой купай грошай?

05.47 Zoidberg: Гэта мае восем мільёнаў даляраў.

Мне іх даў Бог.

05.52 Professor: Ну годзе табе!

Бог ня стаў бы Богам, калі б раздаваў грошы.

05.55 Zoidberg: Ах, супакойся.

У магілу іх з сабой не зьнесяеш.

А зараз я спушчуся ў казіно разам са сваімі грашыма.

06.03 Amy: Таму і не сустрэнеш беднага зь мільёнамі даляраў.

06.18 [Адна фішка мільён даляраў]

06.23 Zoidberg: Восем фішак па мільёну, калі ласка.

06.13 Martian roulette dealer:: Здаецца, тут восем.

06.15 Zoidberg: Усе на нумар 34.


06.21 Amy: Зойдберг, што ты робіш?

06.24 Zoidberg: Ня ведаю. Здаецца, гэта называецца рулетка.

06.29 Martian roulette dealer: 34 чырвонае.

Вы выйгралі 288 мільёнаў.

06.37 Zoidberg: Хай застаецца!

06.47 Martian roulette dealer: 34 чырвонае.

Дзесяць мільярдаў, 368 мільёнаў даляраў.

06.55 Zoidberg: Гарэлку з сардзінай, калі ласка.

Усім гарэлку з сардзінай!

Хай застаецца!

07.06 Amy: Годзе! Пакінь хоць мільярд на прыстойную кватэру.

07.10 Zoidberg: Не! Мне весела і я п’ю сардзіні!

07.24 Martian roulette dealer: 15 чорнае.

07.31 Professor: Вось такога Бога я ведаю.

07.36 Amy: Зойдбэрг, ды што з табой такое?

Ты змарнаваў увесь свой набытак!

07.38 Zoidberg: Бог даў, бог узяў.

Але на кароткі момант, я кожнага на Марсе зрабіў шчасьлівым.

І на маю думку, я застаўся пераможцам.

07.49 Woman: Няўдачнік пятага ўзроўню пакідае казіно.

07.54 Zoidberg: Гэй, гіганцкі лобстэр....

08.04 Robot Mafia: Усё вельмі проста.

Або грошы, або тваё жыцьцё.

08.12 Zoidberg: Сардзіні?

08.19 Zoidberg: Гэта праўда, клянуся.

08.21 Robot Mafia: Клешчы, разьбі штось аб ягоную галаву.

08.23 Clamps: Ды тут усё разьбітае.

08.25 Robot Mafia: Знайдзі што найменш пабітае і разьбі.

08.28 Clamps: Во Станкевіч, толькі троху вокладка зацерлася.

08.33 Zoidberg: Я ж кажу, я патраціў грошы ў Марс Вэгасе!

Усе восем мільёнаў даляраў!

08.38 Clamps: Ён не хлусіць, бос. Толькі не пасьля Станкевіча.

08.41 Robot Mafia: Добра. На жаль, нам прыйдзецца забіць цябе, а цела выкінуць у найбліжэйшую скрыню.

08.46 Joey Mousepad: Здаецца, гэтая даволі блізка.

08.55 Joey Mousepad: У ім поўна чарніла!

Robot Mafia: Трэба было стрэльбу захапіць.

09.06 Bender: Гэта былі ачмурэнныя выхадныя ў Вэгасе.

09.09 Professor: Пры́яцелька, дзе мой карабель?

09.11 Leela: Я запаркавала яго там.

09.13 Fry: Я памятаю няшмат, але пачуваюся добра.

Божа мой! У Эймі люстэрка з татуаваньнем!

09.20 Professor: На шчасьце, мы падрыхтаваліся да такога выпадка.

09.25 Hermes: Што гэта?

Лазэр для выдаленьня татуаваньняў?

09.26 Professor: Гэрмэс, ну што за псэўданавуковая бязглудзьдзіца?

Не, гэта звычайны трансабясколервальны палярызатар чарніла.

Ён выраўноўвае малекулы пігмента, каб яны прапускалі фатоны, і чарніла становіцца невідомым.

09.42 Fry: А значыцца, гэта ня так балюча, як звычайнае выдаленьне татуаваньняў.

09.46 Professor: Хто табе сказаў?

09.52 Zoidberg: За мной гоніцца робамафія!

Вы павінны схаваць мяне, бо інакш мне капцы.

09.57 Professor: Схаваць вялізнага лобстэра, аблітага чарнілам?

І як ты прапануеш гэта зрабіць?

Божачкі!

Ён настолькі прасякнуты чарнілам, што ўся структура яго цела палярызавалася!

10.14 Zoidberg: Значыцца, я невідомы?

10.16 Professor: Не, не, не. У ніводным са значэньняў гэтага слова.

Але галоўным чынам, так, цалкам.

10.23 Joey Mousepad: Ня выйдзе, Зойдбэрг.

Мы на 85% упэўненыя, што ты там!

10.28 Clamps: Дзе гэты пацук?

10.29 Zoidberg: Зойдбэрга няма.

10.32 Joey Mousepad: Добра, але калі ўбачыце яго, перадайце яму гэта... і вось гэта...

Але нічога вось такога.

Хадзем, Клешчы, і асьцярожна... тут нечым смуродзіць.

10.50 Robot Mafia: Значыцца, так.

Мы не атрымаем сваіх грошай ад Зойдбэрга.

10.53 Joey Mousepad: Слухай, бос, гэтае казіно, мабыць, зарабляе немалыя грошы.

То можа і мафіі варта залучыцца ў ігральны бізнэс?

11.00 Robot Mafia: Ты што, дурань?

11.01 Joey Mousepad: Бадай што, так.

11.03 Robot Mafia: Тады ты не заўважыш, калі я выдам тваю ідэю за сваю.

Хадзем, пара прысабечыць казіно.

11.11 Leo Wong: Наперадзе!

11.16 Robot Mafia: Спадар Ўонг, у нас для вас мафіёзная прапанова.

Вашае казіно... аддайце яго нам.

11.21 Leo Wong: Добра, я адпраўлюся на адпачынак у свой шыкоўны палац.

11.26 Joey Mousepad: Бос, хіба вам не падабаюцца палацы?

11.35 Inez Wong: О, Эймі, мафія забрала ў нас усё... наша казіно, наш дом і нашу калекцыю рэдкіх слуг.

11.44 Amy: Не журыся, мама, вы зможаце жыць у мяне.

11.47 Inez Wong: Не, ня зможам.

Хто, па-твойму, уносіў арэндную плату?

11.51 Amy: Што за арэндная плата?

11.58 Bender: Добра, вось мы і на сьметніку.

Дзе пакінуць гэтае хлам’ё?

12.01 Inez Wong: Гэта ня сьметнік.

Гэта службовае жытло, якое мы пабудавалі для сваіх супрацоўнікаў.

Толькі яго мы можам сабе дазволіць.

12.09 Bender: Пакласьці на скрываўленыя матрацы?

12.22 Amy: Дзякуй, шаўковая фея.

12.24 Zoidberg: Шаўковыя сурвэткі табе не па кішэні.

Гэта звычайныя папяровыя насоўкі.

12.28 Amy: Зойдбэрг?

Ты ўлез сюды, пакуль я прымала ванну?

12.32 Zoidberg: Не, гэта ты ўлезла сюды, пакуль я еў піражкі з бурбалкамі.

12.39 Amy: Слухай, Зойдбэрг, я павінна папрасіць прабачэньня.

12.42 Zoidberg: Не, не, не. Працягвай.

12.45 Amy: Я пагарджала табой, бо ты быў бедны, але цяпер я зразумела, што такое можа здарыцца з кожным.

Даруй.

12.52 Zoidberg: Дзякуй, Эймі.

Мабыць, я магу дапамагчы табе нечым?

12.56 Amy: Не, ня бачу, чым...

Чакай, "ня бачу".

Вось так ты мне дапаможаш.

Ёсьць адзін пэўны спосаб усё выправіць.

Скарыстаўшы тваю невідомасьць, мы учынім дзёрзкі і прадуманы напад на казіно.

13.12 Zoidberg: Вядома, ніхто нават не даведаецца, што я раблю.

13.24 Amy: Я склікала вас у чарцёжным пакоі, каб растлумачыць, як мы трапім у сховішча казіно, скрадзём мільёны даляраў з-пад носа мафіі ды вернем казіно законным уладальнікам.

Пытаньні?

13.36 Bender: Чаму мы раней не бывалі ў гэтым пакоі?

13.24 Amy: Мяркую, гэты графік дасьць адказ.

[Выкарыстоўваньне чарцёжнай. Сёньня.]

13.41 Amy: Так, што да абрабаваньня.

Як вам вядома, галоўнае сховішча месьціцца ў падліковым пакоі наверсе.

13.49 Leela: Але твой бацька сказаў, што гэта самы надзейны сэйф у галяктыцы.

13.52 Amy: Так, але ён адчыняецца штодня а 3:45.

Тады Зойдбэрг і зойдзе туды, бо ён невідомы.

14.01 All: Так, можа атрымацца.

14.03 Zoidberg: Я тут, з пончыкам.

14.05 Fry: Але грошы ж відомыя.

Калі мафія ўбачыць купкі грошай, якія выляюць вонкі, яны будуць спачатку страляць, а потым задаваць пытаньні.

14.12 Amy: Не, калі Зойдбэрг праглыне грошы.

Усё, што ён праглынае, робіцца невідомым.

14.17 Zoidberg: Вось так.

14.20 Amy: А потым мы іх вынем, як будзе зручна.

14.23 Hermes: Пачакай, такая куча грошай будзе важыць больш за 100 кіляграмаў.

Як Зойдбэрг пранясе такі цяжа́р?

14.30 Leela: І хай яго нельга ўбачыць, але можна зьнюхаць.

Ён сьмярдзіць як здохлая чарапаха ніндзя.

Няўжо ніхто не пачуе смурод?

14.38 Amy: Не, і каб вы былі напагатове, я растлумачу што да чаго толькі пасьля пачатку рабаваньня.

[Пятніца, 3:30 папаўдні]
[Гатэль і казіно "Ўонг"]
[Гатэль і казіно "Хеўра"]

14.50 Amy: Ключом да ўсёй апэрацыі зьяўляецца стол з крэвэткамі.

Сёньня пятніца, дзень, калі вывозяць крэвэткі, якія праляжалі тыдзень, таму смурод будзе такі, што прысутнасьці Зойдбэрга ніхто не заўважыць.

15.04 Man: Фэ, адкуль так смуродзіць?

15.07 Petunia: Гэта ня мой ігральны падгузак.

Я толькі яго зьмяніла.

Напэўна, крэвэткі.

15.12 Professor: Атрымалася.

Зойдьэрг, што ты робіш?

15.15 Zoidberg: Выбачайце, я так выгаладаўся.

15.18 Professor: Ня псуй сабе апэтыт.

Табе трэба праглынуць 200 кіляграмаў гатоўкі.

15.23 Amy: Роўна 3:40, брыгада хімаховы прыбыла, каб замяніць крэвэткі.

Тым часам, дзесяцьцю паверхамі вышэй, адчыняецца сховішча.

15.50 Joe: Чую нешта ня тое.

15.52 Robot Mafia: Затыкні свой нос.

Гэта проста вазок з крэвэткамі.

16.00 Zoidberg: Здаецца, з той гнілой крэвэткаю было нешта ня тое.

16.03 Amy: Годзе бурчэць.

Як трапіш у сховішча, не забудзь зьесьці ўсё, нават мэталічную скрыначку.

Гэта самая каштоўная рэч.

16.13 Leela: Тры, два, адзін.

О, не, наш вазок!

Мы ж так на яго разьлічвалі ў сваёй рабоце.

16.25 Clamps: Джоўі, ты ж маеш пальцы.

Дапамажы спадарыні адрамантаваць кола.

16.37 Amy: Пакуль наш чалавек там, трэба адцягнуць увагу Донбата, каб ён не зачыніў сэйф да часу.

16.43 Robot Mafia: Мабыць, зачыню сёньня сэйф да часу.

16.48 Bender: Не зачыняй дзьвярэй, прыяцель.

Я звар’яцелы робат-мільянэр з Тэхасу, і я зьбіраюся прайграць у тваім "казіне" мільярды.

Ці можаш запэўніць мяне, што мой пройгрыш будзе надзейна ахоўвацца ў гэтай грашовай каморы?

17.04 Robot Mafia: Так. Адыдзі, калі ласка.

17.08 Bender: Чацьвёрты - выклікае чылі. Чацьвёрты - выклікае чылі.

17.10 Hermes: Вітаю! Я прэм’ер-міністар Нігерыі Нэлсан Аке́ке.

Спадзяюся, вы атрымалі мае спам-лісты?

17.16 Bender: Нэлсан, дзякуй богу, ты тут, Гермэс!

17.23 Zoidberg: Я ўжо па завязку.

А трэба яшчэ зьесьці мэталічную скрынку.

17.40 Professor: Як вы бачыце па джынсам ды капюшоне,

я малады інтэрнэт-мільярдэр.

17.45 Zoidberg: Памажыце! Мне млосна!

Я не магу варушыцца!

17.48 Robot Mafia: Што гэта?

17.49 Hermes: Я сказаў "янма гувар шыцца".

Гэта значыць, нам трэба пайсьці вельмі незвычайным чынам. Хадземце хутчэй.

18.01 Robot Mafia: Мне падабаецца кіраваць казіно.

Столькі калярытных асобаў сустракаецца.

18.05 Joey Mousepad: Добра, можна ехаць.

18.07 Clamps: Забірайце адсюль гэта ??

18,16 Amy: Добра, націсьні кнопку "дах" - і мы на волі!

18,21 Fry: Зойдбэрг надта цяжкі!

Ліфт падае!

18.24 Amy: Мяняем плян!

Прыйдзецца ісці праз галоўны выхад!

18.31 Man: Давайце ўсе: "сьвежыя крэвэткі"!

18,34 Zoidberg: Нешта мяне загайдала.

18.41 Petunia: Глядзіце! Вазок з крэвэткамі сыпле грашыма!

18.50 Amy: Хутчэй. Мы амаль выбраліся!

Зойдбэрг, старайся адрыгваць аднадаляравымі.

18.57 Fry: Сьляпы Джо!

18.59 Joe: Зьнюхайце сваімі вачыма тое, што я бачу сваім носам.

19.06 Robot Mafia: Так, так, так, што тут у нас?

Сур’ёзна, што гэта?

19.11 Joe: Гэты нехта ці нешта толькі што спустошыла ваш сэйф.

19.16 Robot Mafia: Добра, прыстрэль яго, сьляпы Джо.

І хай гэта будзе навукай кожнаму лобстэру-альбіносу, які надумаўся абрабаваць маё казіно.

19.18 Bender: Вам сюды.

19.27 Amy: Не страляйце! Я хачу зрабіць прапанову.

19.29 Joe: Выбачай. Карэнныя масіяне не настолькі зьехалі з глузду, каб мець справу зь сям’ёй Ўонг.

19.34 Amy: Бо вы ня ведаеце пра першапачатковую угоду, сакрэт якой мая сям’я стагодзьдзі трымала ў таямніцы.

Гэта арыгінальная ўмова, падпісаная Рэджэналдам Ўонгам.

Тут гаворыцца, што зямля будзе належаць маім продкам на працягу ста гадоў, пасьля чаго мае перайсьці ў валоданьне марсіянам.

Казіно належыць вашаму народу!

20.01 Zoidberg: Эймі, але ж ты ўсё гэта сплянавала, каб вярнуць казіно!

20.05 Amy: Так, вярнуць законным уладальнікам.

20.08 Robot Mafia: Пачакайце хвілінку.

Казіно належыць нам незаконна.

Ахова!

Выпраўце парушальнікаў да адной з найлепшых ям у пустэльні.

20.18 Joe: З надзвычайнай радасьцю.

Хадземце, парушальнікі.

20.22 Clamps: Гэй! Што за?

20.23 Joey Mousepad: Што вы робіце? Спакайней!

20.29 Leo Wong: Мы засталіся без казіно, але дзякуючы дабрыні Эймі, марсіяне вярнулі нам дом...

І нашае другое казіно.

20.36 Zoidberg: А што ж будзе з героем нашай гісторыі - Зойдбэргам?

Я назаўсёды застануся невідомым?

20.42 Professor: Не, толькі да таго моманту, калі памыесься ды змыеш чарніла.

20.47 Zoidberg: Значыць, назаўсёды.

20.48 Amy: Годзе табе.

Можаш скарыстацца джакузі для пачэсных гульцоў.

20.54 Zoidberg: Гэй, Гіганцкі лобстар! Ванну прымі са мной!

Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/201265

Переводчики: dziadzka_kandrat, Ludvinka, Vadzimka

Настройки

Готово:

99.33% КП = 1.2