Готовый перевод Futurama / Футурама: 7.11 31st Century Fox /
[Спосар паказу літара Зю]
00.24 Professor: Экіпаж на месцы.
00.26 Hermes: Як прайшла дастаўка ў Токіё?
00.28 Fry: Нішто сабе... Але Матыльзіла залезла ў распранальню.
00.31 Amy: Прафэсар, а цяпер нам можна атрымаць новую форму?
Вы яшчэ год назад абяцалі замяніць.
00.37 Professor: Я не адказваю за словы леташняга Прафэсара.
Ён быў малады і неразумны.
А з гэтай формай ня здарылася нічога такога, што ня выправіць парай джынсавых латак.
Ой, ну добра.
00.53 Hermes: Наперад, у кравецкі квартал.
[Касьмічная ўніформа для нападаў і ўсякага такога]
01.03 Сrab: Уваходзьце, уваходзьце.
Не жадаеце міндальнага пірожнага, парэзанага на сем кавалкаў?
01.09 Zoidberg: Ну што за стэрэатыпы.
01.11 Professor: Мне трэба касьмічная ўніформа не залішне прыніжальнага выгляду, але каб яе кошт можна было незаўважна вылічыць з заробку супрацоўніка.
01.20 Сrab: Зразумела.
Адзеньне будучыні па сёньняшніх цэнах.
З дыстыкомбам вы не памыліцеся.
Ён перапрацоўвае вашыя цьвёрдыя адкіды ў чароўную фаршаваную рыбу.
01.32 Fry: А нельга, каб адкіды заставаліся цьвёрдымі?
01.37 Professor: Вось на гэта мы ўсе можам пагадзіцца.
01.41 Сrab: А, Стардоз 22-93.
Ня ўсім пасуе, але вам якраз.
01.47 Amy: Толькі не зьдзявайце яго.
01.49 Bender: Гэй, кальмар рукі-нажніцы, ці ёсьць такі самы на сталага робата?
01.53 Сrab: Форма паляўнічага на ліс?
У вас, спадар, мабыць, цячэ блакітнае масла.
01.58 Bender: Папраўдзе, я паходжу ад банкі з элітным тытунём.
02.01 Leela: Здаецца, мы дастаткова ўбачылі .
Нават больш, як дастаткова.
Хадзем, наведаем іншае месца.
02.07 Сrab: Пачакайце, магчыма, такіх пераборлівых пакупнікоў, як вы, зацікавіць уцэнены тавар.
02.13 Professor: Якасьць - для нас важней за ўсё.
А колькі каштуе?
02.17 Сrab: Зьніжка 90%.
Адзін непрыемны чалавек заказаў яе летась, але не заплаціў.
Вельмі агідны тып.
02.24 Professor: Гэта вельмі падобна да выбрыкаў леташняга Прафэсара.
Мы бяром.
02.36 Amy: Нарэшце. Форма, у якой будзе ня сорамна памерці.
02.39 Zoidberg: І як добра яна ўбірае вільгаць... проста літар за літрам.
02.43 Leela: А яшчэ яна так пашыта, што зь якога боку не паглядзі, ты выглядаеш, нібы герой, які стаіць пад ветрам.
02.50 Fry: Шкада толькі мае пальчаткі прышытыя да рэменя.
02.55 Bender: Гэй, глядзіце што апрануў Бэндэр замест гэтай дрэні.
02.57 Leela: Божухна.
Ты сапраўды гэта купіў?
03.00 Bender: Мы, паляўнічыя на ліс, не апускаемся да купляньня.
Я проста пайшоў у ім.
03.05 Hermes: Зь якога часу ты палюеш... і ўвогуле, ты хоць нешта ведаеш пра паляваньне на ліс?
03.09 Bender: Паляваньне на ліс гэта старадаўні высакародны занятак, які зачараваў мяне, калі я ўпершыню пачуў пра яго дзесяць хвілін назад.
03.15 Leela: Высакародны занятак?
Што высакароднага ў зайбостве безабароннай жывёлы?
03.20 Bender: Ня будзь наіўнай, Ліла.
Мы ўвесь час забіваем жывелаў.
Паглядзі на чарапахавую аправу акуляраў Гермэса.
На зубы Прафэсара са слановай косткі і на карабельны за́сьціл са шкуры зэбры.
03.31 Fry: Так, ён мае рацыю.
03.33 Zoidberg: Слушна кажа.
03.34 Bender: Дык вось, Ліла, кожнае ганебнае дзеяньне мае два бакі.
Тое, што ты называеш лютасьцю шалёных сабак, якія раздзіраюць лісу на кавалкі, іншыя называюць прыемным адпачынкам у парку.
03.44 Leela: Я за першае.
03.45 Bender: Паглядзіш сама.
Далучайцеся, заўтра я выпраўляюся на першае паляваньне.
Далучайцеся, я сказаў!
[Магістраль Джэрсі. На дарозе затор праз герояў, якія далі апошні шанц свайму прываду]
[Паляўнічы клюб "Хваёвая пустэча"]
04.01 Leela: Гэта мой найлепшы плякат для пратэставаньня, зрабіць было няцяжка, я выправіла "ўратуем лес" на "ўратуем ліс".
04.10 Fry: Адкуль ты ўзяў каня?
04.12 Bender: Цябе гэта не абыходзіць!
[Паліцыя Новага Нью-Ёрка]
04.24 Madam: Малады чалавек, мы ня п’ём шампаснскае з фантана такім чынам.
04.29 Fry: Але ён так п’е.
04.35 Bender: Глядзі, які зануда.
04.36 Master of the hunt: Спадар, я егермайстар і прашу паводзіць вас як належыць джэнтльмэну.
04.42 Bender: Як ваша ласка, спадар.
04.49 Bender: Паляваньне на ліс.
Калі я нешта і ведаю пра гэта, дык гэта абсалютна ўсё.
Што за дзіўны кот?
04.57 Master of the hunt: Гэта ліса, на якую мы будзем паляваць.
05.01 Bender: А гэта прасьцей, чым я лічыў.
05.03 Master of the hunt: Увесь азарт у пагоні, спадар.
Лісе даецца перавага - 30 хвлін.
05.14 Bender: Чорт, было б нашмат прасьцей забіць яе ў клетцы.
05.23 Master of the hunt: Паляваньне пачынаецца!
05.32 Leela: Стойце! Гэта жорстка і бесчалавечна!
05.36 Master of the hunt: За ўсе гады, што я кірую паляваньнем, я ніколі ня бачыў такога.
Толькі паглядзіце на плякат.
Ён цудоўны.
05.43 Leela: Дзякуй.
Я карысталася лінейкай ды сьцерла ўсе сьляды ад алоўка, як скончыла.
05.51 Master of the hunt: Чароўна.
А цяпер - прэч у канаву.
06.01 Fry: Дык усю работу выконваюць сабакі, пакуль мы, паляўнічыя, цешымся з коннай язды?
06.05 Man: Сапраўды.
Бачу, вы зразумелі сутнасьць.
06.08 Master of the hunt: Будзьце пільныя.
Я ўсталяваў па лесе хітрыя пасткі супраць браканьераў ды пратэстоўцаў.
06.16 Leela: Спыніце кровапраліцце, спыніце ґвалт!
06.20 Bender: А пастка ж відаць за вярсту!..
06.21 Master of the hunt: Асьцярожна, пры́яцель.
Гэтыя антыгравітацыйныя пасткі немагчыма заўважыць.
06.34 Bender: Ды я за вярсту заўважыў...
06.38 Blondy: Ату яго! Ату яго!
06.41 Bender: Ату яго? Выдатна.
А што гэта значыць?
06.44 Blondy: Сабакі адшукалі лісу.
06.50 Bender: Так, хапай лісу!
Наперад, сабачкі!
Якая розьніца.
07.13 Leela: Божачкі, які жах.
Не магу глядзець.
07.16 Bender: Людзі заўсёды кажуць, што ня могуць глядзець, але ўсё адно глядзяць.
Раблю табе выклік: не глядзі!
07.29 Leela: Робаліса?
З гэтым я магу пагадзіцца.
07.35 Bender: А я не магу!
Паляваньне на робаліс - гэта злачынства супраць робапрыроды.
Спыніце кровапралі́цьце, спыніце...
07.49 Bender: Як вы можаце так абыходзіцца зь беднай, безабароннай робажывёлай?
Вы, людзі, хворыя, і вашыя дварнякі ня лепшыя.
07.56 Master of the hunt: Гэта ня дварнякі.
Гэта спаніелі ад заводчыка, невук.
Або інакш кажучы, завадныя спаніелі.
08.05 Bender: Нацкоўваеце робата на робата?
Ці будзе гэтаму канец?
08.08 Master of the hunt: Ды што там сабакі.
Хадзі да мяне, Гайка.
Но!
08.20 Bender: Не!
Вы, спадар, бяздушная пачвара, і вы пракленяце́ дзень, калі сустрэлі мяне.
А яшчэ, не праб’яце́ парковачны талён?
08.35 Bender: Надышоў час пакласьці канец прыгнёту робажывёлаў.
Ніводны мэханічны трус ня будзе скарыста́ны для выпрабаваньня касмэтыкі, ніводнай робакаровы ня будзе даіць даільны апарат, ніводны даільны апарат ня будзе даіць робакаровы.
08.52 Leela: Пералічанага табой нават не ісу́не.
08.54 Bender: Тады знойдзем тое, што існу́е.
[Сьвежыя робаяйкі]
08.59 Bender: Робакуры створаныя не затым, каб сядзець ў клетцы ды прымусова несьці яйкі.
09.08 Farmer: Як ня дзіўна, для гэтага.
09.14 Bender: Я цябе выратую.
Бяжы, лю́бая робакурыца.
[Сьвежае робамяса]
09.28 Bender: Скажам "не" тэндэрызацыі.
Самы час Бэндэрызацыі.
09.33 Butcher: Вам нельга вось так проста ўрывацца ды адсякаць мне рукі.
Станавіцеся ў чаргу.
09.49 Bender: Страляць у бязьвінных робакачак - злачынства.
Ляціце!
Ляціце, мае прыгажуні!
[Місія выкананая]
10.00 Fry: Віншую, Бэндэр, ты пакончыў з прыгнётам робажывёл у радыюсе 20-і мэтраў ад гэтага будынка.
Ты гатовы спыніцца на гэтым, ці будзеш далей зводзіць рахункі?
10.11 Bender: Вядома, другое.
10.15 Master of the hunt: Такім чынам, штотыднёвае паляваньне на ліс распачынаецца.
10.19 Man: За гэта варта яшчэ выпіць.
10.21 Master of the hunt: Як і заўсёды, калі я выпушчу лісу, яны атрымае 30-хвілінную перавагу, перш чым...
10.27 Bender: Спыніце паляваньне!
10.30 Master of the hunt: Ізноў ты.
10.32 Bender: Я вярнуўся, зазнайка.
Мы прыйшлі, каб вызваліць робалісу, і якраз гэтым зараз зоймемся.
Ці не падкажаш, як адчыняецца клетка?
10.44 Man: Слухайце сюды, паляваньне - гэта сьвятая традыцыя, і ніякім аматарам Бэмбі яе не спыніць.
10.50 Leela: Няўжо?
Каб вы ведалі, робалісу абвясьцілі робавідам, які знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня.
Гэтая пастанова на 24 гадзіны забараняе паляваць на ліс, пакуль наша хадатайніцтва разглядаецца.
11.02 Bender: Убачымся ў судзе.
11.11 Man: Хадатайніцтва адхіляецца.
Паляваньне ўзновіцца на досьвітку.
11.19 Zoidberg: Ён несумленны, але справядлівы.
11.24 Bender: Я так проста ня здамся.
11.26 Fry: А я здамся.
Leela: Я ўжо здалася.
11.27 Bender: Даверцеся мне.
Вось мой плян.
Мы пракрадзёмся ў клюб ды вызвалім лісу.
11.33 Fry: А мы купім марозіва па дарозе назад?
11.35 Bender: Добра, угаварыў.
11.37 Leela: А па дарозе туды?
Так, я патрымаю марозіва, пакуль вы пералазіце.
11.50 Fry: А дзе марозіва?
11.52 Leela: Мядзьведзь зьеў.
12.00 Bender: Добра. Занясіце яго на карабель.
А ў мяне яшчэ адна справа застала́ся.
12.06 Fry: Але ты абяцаў заехаць за марозівам.
12.08 Bender: Трымай.
Але без шакаляда, а то не заснеш.
12.15 Master of the hunt: Паколькі мы пазбавіліся гнюснага робата, штотыднёвае паляваньне зноў абвяшчаецца адкрытым.
Выпускаем лісу!
12.26 Bender: Вас, спадар, абязьлісілі.
Прыдумаў за ноч.
12,32 Master of the hunt: Дасьціпна.
Тым ня менш, патрабую вярнуць мне лісу.
12,36 Bender: Выбачай, вусаты.
Няма лісы, няма паляваньня.
12.39 Master of the hunt: Няўжо?
Паляваньне пачынаецца!
12.51 Bender: Спадар, пакідаючы вас, скажу толькі адно...
13.03 Bender: Божа, яны заб’юць мяне. El roboto mas importante [эль робото мас імпортантэ].
І ў мяне толькі перавага 30 хвілін.
Я на ростані дарог.
У цёмным лесе больш месца, дзе можна схавацца.
Зь іншага боку, я змагу шпарчэй бегчы па адкрытым лузе.
Але ж лес, вядома, абароніць ад сонечных апёкаў маю далікантую робаскуру.
13.33 Master of the hunt: Сёньняшняе паляваньне - самая небясьпечная гульня... апрача вулічных дроцікаў, вядома... наш супернік - хітры робат, настолькі разумны, што...
А божухна!
13.45 Bender: І ўсё ж прыемная прабежка па лузе, хіба можна адмовіцца?
Што за?..
13.52 Master of the hunt: Паслухай. Паляваньне гэта камандная гульня, а ты сваю частку не выконваеш.
Але я зраблю, як належыць спартсмэну, даўшы табе яшчэ адзін шанц.
14.00 Bender: Дзякуй.
Сумленнасьць у спорце - перадусім.
14,09 Zoidberg: Такая мілая.
Нібы рыба мечахвост.
14.18 Professor: Лісіныя навіны, сябры.
Я пастанавіў зрабіць лісу новым талісманам кампаніі.
14.24 Amy: Правільна! Правільна!
А давайце апранём новую форму ды здымемся на рэклямны буклет.
14.30 Professor: Давайце!
14.31 Hermes: А вось і яна, толькі што памытая...
14.39 Zoidberg: Нашы цудоўныя касьцюмы... яна зьнішчаныя!
14.44 Fry: І яна памачылася на падлогу распранальні.
Гэта мая тэрыторыя.
14.48 Scruffy: А яшчэ ўлезла да куратніка і забіла прызавую род-айлэндзкую курыцу Эмі.
14.52 Amy: Толькі не Пінэлопі!
Мілая яна ці не, але я заб’ю гэтую робагадзюку!
14.55 Fry: Спачатку я.
Гваздану яе гэтай абгрызенай палкай!
15.06 Leela: Не!
Гэта проста, бедны, запалоханы робат.
А вы чаго чакалі?
Мой плякат. Яна яго згрызла.
Забіце лісу!
15.32 Professor: Трошачкі прамахнуўся.
15.38 Bender: О, не, я счулі мой пах.
Трэба зьбіць іх са сьледа, запэцкаўшыся нечым.
Гэта не падыходзіць.
Чакайце, я ведаю, як заблытаць сабак.
Кацямятка.
16.04 Seller: Ты набыў сабе ворага, пры́яцель!
16.14 Fry: Халера! Яна скочыла ў цягнік да Нью Джерсі.
16.17 Leela: Вядома.
Яна вяртаецца ў свой арэал пражываньня.
16.30 Bender: У дадатак да ўсяго, я выгладаўся.
Прыйдзецца выгаблеваць сабе сэндвіч з гэтай галі́ны.
Мой палец.
Мне зараз спатрэбіліся б скаўцкія навыкі выжываньня.
Шкада, што адзіную нашыўку я атрымаў за танцы.
Чакайце.
Пры дапамозе унівэрсальнай мовы танца я магу паклікаць дапамогу.
Гэта ж мая другая ўлюбёная шчыкалатка.
Гэта горна?
А гэта сабакі брэшуць?
А гэта два вусені кахаюцца?
О, ты ведаеш пачуцьцё, калі на цябе палююць, пры́яцель.
Ці магу я папрасіць цябе прабавіць са мной апошнія хвіліны ды памерці каля мяне?
І каб ты памёр першы?
Ах ты суччын сын!..
Зразумела. Ты вызваліў мяне.
Ах ты суччын сын!..
17.38 Master of the hunt: Мы ідзём па пятах.
А вось і пята.
17.48 Man: Зноў яны.
17.50 Master of the hunt: Нешта хацелі?
17.51 Leela: Прэч з дарогі! Гэтая ліса - наша.
17.53 Master of the hunt: Ліса?
Так. Калі ласка.
Сёньня мы палюем не на лісу.
17.59 Leela: Пачакайце, а на каго вы палюеце?
18.03 Fry: Божачкі.
Гэта сярэдні палец Бэндэра.
Я пазнаю яго ўсюды.
18.15 Bender: Што такое, дружа?
Слоены пірог?
Ці квіткі на першынство па бэйсболе?
Пастка, га?
Але хто і чаго ловіць?
Чакай... каго.
Хто каго ловіць?
18.39 Leela: Я спрабую давесьці, што нам усім мае быць сорамна.
Мне - за нянавісьць да мэханічнай лісы, якая зьнішчыла мой плякат... і якую я гатовая задушыць. А вам - за паляваньне на бязьвіннага робата.
Ну добра, на робата, які вам нічым не нашкодзіў.
Сёньня.
Напэўна.
Але найбольш вінаваты - вы, егермайстар.
А дзе егермайстар?
19.03 Man2: Помніце, вы сказалі нікому не сыходзіць, а потым на хвілінку адвярнуліся?
Ён пайшоў за гадзіну да гэтага.
19.32 Master of the hunt: Ты расчараваў мяне, Бэндэр.
Я меркаваў, што ты ўжо навучыўся пазьбягаць маіх антыгравітацыйных пастак.
19.38 Bender: Я навучыўся.
Шкада, што ты не навучыўся.
19.43 Master of the hunt: Бацюхны!
19.49 Bender: І як табе ў ролі ахвяры?
Бегчы, азіраючыся ўвесь час назад, як сава, але са сваёй шыяй.
А потым памерці, пакутуючы ад болю, на руках найвялікшага на сьвеце палюбоўніка
20.00 Master of the hunt: Не! Прашу!
20.06 Bender: Я не магу цябе прыстрэліць.
20.08 Fry: Бэндэр, я знайшоў твой адрэзаны палец.
20.10 Bender: А вось цяпер магу.
Аля ня буду.
Тут надта шмат сьведак.
20.16 Master of the hunt: Ты сапраўдны джэнтльмэн.
У адрозьненьне ад мяне.
20.28 Bender: Не магу глядзець.
То-бок, наглядзецца.
Leela: О, не!
20.35 Bender: Гэй, пачакайце.
20.40 Fry: Ён таксама быў робат? Гамон!
20.42 Bender: Дык робаліса забіла робачалвека?
Тады ўсё як мае быць.
20.47 Leela: Не!
Усялякае забойства...
Ня ведаю... Ну...
Дайце падумаць.
21.02 Leela: Гэта нармальна.
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/205495
Переводчики: dziadzka_kandrat, Ludvinka
Настройки
Готово:
