Готовый перевод Futurama / Футурама: 7.13. Naturama

[Скажыце бацькам, што сэрыя - адукацыйная]

00.14 narrator1: Футурама прэзэнтуе: "Дзікі сьвет" Фонда Амікрона.

Спонсар праграмы "Інвэстыцыйны Фонд Амікрона".

Страхуем ваш сьвет... і яго зьнішчэньне.

Сёньняшняя плянэта - першабытная глухмень, вядомая як

Зямля.

00.41 narrator2: У ніводнай жывой істоты на Зямлі,

няма такога займальнага жыцьцёвага цыкля,

як у адважнага ласося.

Усё пачынаецца ў сьцюдзёнай, прэснаводнай ручаіне,

дзе высьпявае ласасёвая ікра.

00.53 Bender: Я нарадзіўся, дзетка!

00:55 narrator2: Рыб, якія вылупіліся, назваюць маляўкамі.

00:57 Amy: Як тваё імя?

00:59 Fry: У мяне няма імя. Я ж ласось.

01:01 narrator2: Прабавіўшы тры гады ў ручаіне,

маладыя ласосі ўжо гатовыя

да цяжкога падарожжа ў акіян.

01:07 Gedonist: Мне не цярпі́цца паплюхацца ў пырсках.

01:11 narrator2: Падарожжа будзе небясьпечнае.

І выжыве толькі трое зь дзесяці.

01:15 OldWomen: Давайце плыць гуртамі па дзесяць.

Разам бясьпечней.

01:22 Chicken: Мяркую, мой малеча будзе задаволены, калі я зрыгну гэта ў ягоны рот.

01:28 narrator2: А наперадзе чакае небясьпека: вадаспад - прыродная водная строма.

01:34 Bender: Так прыемна, калі цябе проста нясе цячэньнем.

Божа!

Божачкі!

01:45 Gedonist: О, так!

01:49 Morbo: Як стала вядома, трое загінулі пры падзеньні ў пену.

01:57 Hermes: Прынамсі шасьцёра з дзесяці жывыя.

Гэта даволі добра для нашага віду.

02:13 Zoidberg: Пяць зь дзесяці таксама няблага.

02:15 Scrafi: Ага.

02:07 norrator2: Так ласось трапляе да акіяна,

калыскі для ўсяго жывога.

Але не для ласося.

02:16 Fry: Здарова. А ты хто?

02:18 Leela: Я ласось.
Fry: Праўда? Я таксама.

02:20 Leela: Ня можа быць!

02:23 Fry: Не хачу пасьпяшацца, але

было б добра, калі б празь некалькі год, калі мы будзем дарослыя,

ты стала маёй самкай.

02:28 Leela: З задавальненьнем.

02:29 Zap: Хто ў нас тут?

Мой знак - Рыбы, а твой?

02:33 Leela: Таксама Рыбы.

Мы ўсе тут Рыбы.

02:37 Zap: Тады прызначаю спатканьне. Убачымся падчас нерасту.

02:40 Leela: Не, дзякуй.

Я ўжо абра́ла сабе самца.

02:46 Zap: Ты больш ня будзеш мяне ігнараваць...

03:12 narrator2: Стаўшы дарослымі, ласосі рыхтуюцца да нераставаньня.

03:15 narrator2: Так пачынаецца доўгае падарожжа назад, да той самай ручаіны, дзе яны нарадзіліся.

03:21 Amy: І як мы знойдзем шлях дамоў?

03:23 Germes: Хто яго ведае!

03:24 narrator2: Навукоўцы вагаюцца: плыве ласось паводле памяці ці паводле нюху, ці арыентуецца па зьменах у магнітным полі Зямлі.

03:33 Germes: Добра, кожны плыве паводле аднаго з трох.

03:44 Fry: Вось і яна.

Ручаіна, любая ручаіна.

03:48 Leela: Не, гэта не яна!

Я нарадзілася ў суседняй!

03:54 Zap: Дык ты з суседняй?

Я таксама!

Мне падказвае магніт у галаве, ці што там яшчэ.

Плывем!

04:01 Narrator2: Інстынкт размнажэньня канечне вядзе ласося да роднай ручаіны.

04:07 Fry: Паскуднае цела!

Чаму ты не плывеш да іншай ручаіны?

04:11 Hermes: Хто яго ведае!

04:13 Narrator2: Я ж вам толькі сказаў!

04:14 Leela: Бывай!

Было прыемна сталець з табою, але на гэтым этапе жыцьцёвага цыкля, мне трэба самец, які знаходзіцца ў дасяжнасьці.

Ніколі цябе не забуду... рыбка.

04:25 Zap: Ну што, салёная мая, аддадзімся бруднаму поклічу прыроды!

04:31 Fry: Не!

04:50 Zap: Ну, ці пан, ці прапаў...

04:55 Fry: Лясьніся, лясьніся!

Рыбін ты сын!

05:07 Hermes: Толькі дурні скачуць!

А я малайчына!

А вы, хлопцы, выкусіце!

05:16 Zoidberg: З задавальненьем!

05:24 Narrator2: Скончыўшы рызыкоўнае падарожжа, зьнясілены ласось пачынае заключны этап свайго жыцьцёвага цыкля.

Самкі адкладаюць ікру, а самцы яе апладняюць.

05:34 Bender: Так, хто наступны?

У мяне яшчэ будзе на ўсіх!

05:43 Fry: Я іх больш ня бачу!

А што, калі яны плодзяцца?

05:45 Bender: Пляваць!

Выпускай ужо сваё малако!

Усе так робяць!

05:49 Fry: Не!

Я нічога ня выпушчу, пакуль паблізу няма ікры ад рыбы, якую я кахаю!

05:59 Bender: Скажыце маім нашчадкам, што я любіў сябе...

Вельмі любіў...

06:10 Zap: О, так.

Плюхай круглячкі.

Добра, адхініся.

Час вызваліць маіх гарэзьнікаў.

06:29 Brrr: Я Брр, паглынальнік рыбы ды мёду!

06:38 Fry: Я зараз, каханая!

06:39 Brrr: Можа ня варта...

Ды хто лічыць будзе?

06:43 Fry: Памажыце! Рыбнагляд!

06:45 Lrrr: Два ласосі на абед?

06:47 Brrr: А што? Зараз нераст!

Гэта мядзьведжае сьвята!

06:51 Lrrr: Ты гэтак жа казаў, калі напаткаў тых байскаўтаў!

06:54 Brrr: Ты яшчэ забарані мне спражняцца ў лесе!

06:57 Lrrr: Годзе!

Гэтай зімою мы сьпім у розных бярлогах!

07:10 Fry: Каханая!

07:12 Leela: Ты ўсё-такі здолеў!

Ты перамог ласасёвыя інстынкты і пакінуў сваю ручаіну дзеля мяне!

А цяпер ты аплодніш маю ікру?

07:22 Fry: Ужо ўсё зроблена.

07:25 Leela: Мы сплылі́ адсюль, а потым вярнуліся.

Нашае жыцьцё было такім цікавым.

07:33 Fry: А самае лепшае, што ў яго шчасьлівы канец.

07:36 Narrator2: Вось так завяршаецца гэты бясконцы жыцьцёвы цыкль, бессэнсоўна і бязьлітасна.

Навошта яны жылі́ і чаму памёрлі?

Адказу няма.

[Чарапаха з вострава Пінта]

07:53 Narrator2: Далёкія астравы Галяпагас.

Сапраўдная скарбніца для эвалюцыйных дасьледваньняў.

Дом для дзясяткаў відаў, якія нідзе болей не сустракаюцца, напрыклад, дарвінавы ўюркі ці марская ігуана.

08:04 Zoidberg: А таксама сіняногая олуша!

Гэта даволі цікава!

Таму што сіняя афарбоўка...

08:10 Narrator2: З усіх насельнікаў Галяпагасаў, самая рэдкая ды журботная істота - абінгдонская слановая чарапаха.

Засталася толькі адна асобіна гэтага падвіду:

Самотны Г’юбэрт.

08:23 Professor: Сумныя навіны, народ.

Я адзін-адзінюткі.

08:27 Fry: А цябе ня будзе лепш пасьля чышчаньня ад паразытаў?

Не? Не? Не?

08:33 Professor: Добра, дзяўбіце, колькі ўлезе.

08:35 Narrator2: Дарвінавы ўюркі

зьядаюць паразытаў з чарапашай скуры,

гэта ўзаемакарыснае пагадненьне.

08:41 Hermes: Але не для паразытаў!

08:43 Fry: Як ты, Г’юбэрт? Акрыяў?

08:46 Professor: Дыхтоўнае дзяўбаньне заўсёды дапамагала, але сёньня ўсё марна.

Мой від амаль што вымер.

Я ня бачыў самкі, падобнай да мяне, ужо стоню гадоў!

08:57 Leela: Напэўна недзе там цябе чакае жанчына, Г’юбэрт.

Што наконт гэтай?

09:02 Lady: Здароў, бугай, зьліжаш зь мяне лішай?

09:06 Professor: Ты здурнела?

Яна ж крыху́ іншага падвіду!

Бачыш, як нязначна загінаецца яе панцыр ля шыі?

Як бачу, аж клаака сьціскаецца.

09:16 Amy: А ты ўвогуле сустракаў самку, у якой гэтыя прыкметы адпавядалі твайму падвіду?

09:21 Professor: Вядома, сустракаў.

Калі я быў 50-гадовым юнаком, я ўбачыў яе пекны панцыр пад дрэвам пала санта (palo santo) на тым баку востарва.

09:31 Hermes: Давай знойдзем яе! Хадзем, хадзем, хадзем!

09:34 Professor: Заўсёды было цікава, ці чакае яна мяне дагэтуль.

Але туды так далёка ісьці.

09:41 Fry: Усяго 50 мэтраў!

09:42 Professor: У мае гады гэта ўсё адно як 100 мэтраў!

Мне туды не дайсьці.

09:48 All: Ты справісься! Хадзем!

Давай!

09:51 Professor: Так, дайце падумаць.

09:54 Bender: Ды ідзі ўжо!

10:19 Leela: Асьцрожна!

10:20 Snake: Што прывяло вас у гэтую частку вострава?

10:26 Amy: Ён нас зьесьць!

10:27 Professor: Не шчабячы глупства!

У слановых чарапах няма натуральных ворагаў.

10:32 Amy: Я за вас вельмі радая!

[Праз 18 месяцаў]

10:51 Professor: Ня думаў, што дажыву да моманту, калі зноў пабачу гэтае дрэва.

Дзякуй, што падтрымліваў мяне, Фрай.

10:57 Fry: Я ня Фрай.

Я яго пра-пра-праўнук Фрай.

11:00 Professor: Чаго?..

11:01 Fry: У мяне іншая дзюба.

Праз пакаленьні яна займела большы выгін, каб я мог есьці кактусы ў гэтай частцы вострава.

Глядзі!

Засеў!

11:12 Hermes: Дык дзе вашая ўпадабаная, Г’юбэрт?

11:14 Professor: Мая хто?

Чакай, вось яна!

Праз столькі гадоў я знайшоў яе!

Мая любая!

Ты зусім не зьмянілася!

11:26 Leela: Можа скажам яму?

11:28 Bender: Не, хай пацешыцца.

11:30 Professor: Добра.

Давай пачнём, а прырода падкажа.

Сьпярша ў мяне крыху выцягнецца шыя...

Потым вось так...

А цяпер - за справу!

11:45 Mom: На якога тасманскага д’ябла ты робіш?

11:48 Professor: Што?

11:49 Mom: Я берагла сябе сотню гадоў, і вось як ты мне адплаціў?

Хто гэта цьвердапанцырная курва?

Я заб’ю яе!

11:57 Professor: Чакай, а растлумачу...
Mom: Змоўкні!

Я раскалю гэтую шлёндру як перасьпелы бразыльскі арэх!

На гэтым вульканічным архіпэлягу будзе цесна нам дваім.

Так, каціся адгэтуль.

12:22 Professor: У табе заўсёды цякла гарачая кроў.

12:26 Narrator2: Як і ўсе паўзуны, слановыя чарапахі - халоднакроўныя істоты.

12:29 Professor: Так, шыя, стук, стук, караскаемся і...

Мы вярнуліся да справы.

12:38 Fry: Можа нам ня варта глядзець?

Здаецца, гэта інтымнае.

12:42 Bender: Нас гэта не сароміць.

Мы частка жывой прыроды.

12:48 Fry: А гэтыя стогны?

Ці варта іх слухаць?

12:50 Leela: Вядома, але не зьвяртай асаблівай увагі.

Зрабі выгляд, што дзяўбеш зерне.

12:58 Fry: А ці ня дзіўна будзе абмеркаваць яго вычварны чарапашы пэніс?

13:01 Bender: Не.

13:09 Professor: Ну, вось і ўсё.

13:12 Mom: Ага, гэта было цудоўна.

Зачакай хвілінку.

13:20 Narrator2: Слановыя чарапахі кладуць ад 6 да 15 яек.

13:24 Mom: А чаго ты чакаў? Мне 150 гадоў.

13:32 Leela: Стой, стой, стой!

Хіба вы ня будзеце даглядаць дзетак?

13:35 Professor: Чарапахі гэтага ня робяць, праўда?

13:38 Mom: Упэўнена, што не.

13:40 Professor: Так ці інакш, сваю справу я зрабіў.

Від захаваецца!

13:46 All: Малайчына!

13:48 Narrator2: Менавіта так абінгдонскія слановыя чарапахі забясьпечылі сабе выжываньне.

[Ад 4 да 8 месяцаў пазьней]

14:07 Children: Мама!

14:11 Narrator2: Менавіта так абінгдонскія слановыя чарапахі забясьпечылі сабе выміраньне.

200 мільёнаў гадоў эвалюцыі пайшлі ў глум.

Зрэшты, прырода бязьлітасная і нічому нас ня вучыць.

А зараз, пацешныя выбрыкі марскога слана,

клоўна мораў.

[Марскі слон]

14:39 Narrator2: Няшмат відовішчаў на сьвеце можна параўнаць са шлюбным рытуалам марскога слана.

Гэта вам не ласось.

І не чарапаха.

Сапраўды.

Вялізныя, нязграбныя самцы ахоўваюць лапіны пляжу, пазбаўляючы супернікаў месца на размнажэньне.

Як і сярод людзей, толькі самыя вялікія і непрыемныя самцы маюць шанцы на спароўваньне.

15:03 Bender: Так!

Выжывае найтлусьцейшы!

15:06 Narrator2: Дамінантны самец, або гаспадар пляжа, трымае гарэм з 50-ці самак.

15:12 Bender: Так, гарэм, бярэмся за справу.

Ляжце акуратнай кучай на мяне.

15:17 Leela: Мне падабаецца спароўвацца з гаспадаром пляжа, бо ён самы буйны.

15:20 Narrator2: І пакуль гаспадар цешыцца са сваёй здабычы...

15:25 Bender: Я і ў сьне гэтым займаюся!

15:27 Narrator2: Меншыя самцы нудзяцца на краі паселішча, ня могучы сабраць сабе гарэм праз узрост...

15:33 Professor: Гарэм?! Я іх ледзь бачу!

15:35 Narrator2: Празь нясталасьць.

15:37 Fry: Я баюся.

15:38 Narrator2: Ці празь іншыя прычыны.

15:40 Hey: Ня ведаю...

Гэты водарасьцевы шаль дастаткова мяне таўсьціць?

15:46 Kif: Так несправядліва.

Гэты азызлы Казанова загроб сабе ўсіх паненак!

Нават тую, з чароўнымі тлушчавымі складкамі.

16:01 Bender: Валіце, няўдачнікі!

Трымайцеся падалей ад маіх самак!

16:05 Kif: Ты здаровы задзіра!

16:06 Bender: Укусі мой палінялы, тлусты азадак!

16:10 Hermes: Ды ты проста велічэзны камяк сала!

У цябе ўвогуле азадак ёсьць?

16:14 Bender: Я на 40% з азадка!

А цяпер - валіце!

16:21 Narrator2: Ня маючы і надзеі адолець гаспадара пляжа, некаторыя выкрутлівыя самцы прымаюць рызыкоўную стратэгію: спрабуюць спаравацца з самкай зь яго гарэма, пакуль ён сьпіць ці нечым заняты.

16:31 Fry: Ну, хлопцы, хто з вас думае ў гэтым сэзоне стаць выкрутлівым самцом?

16:37 Hermes: У гэым сэзоне?

16:38 Scrafi: Маржу ня трэба ніякія выкруты.

Калі самка падыдзе да маржа, яна ўжо ніколі...

Ніколі...

Ніхто не падыходзіць да маржа.

16:47 Professor: Я ўжо стараваты для гэтага, але ў найлепшыя гады я быў даволі выкрутлівым.

16:52 Kif: І як табе ўдавалася?

16:53 Professor: Пакуль гаспадар пляжа зьнікаў за кітовай тушай, дзе гучна савакупляўся з маёй любай маці, я прашмыгваў міма і падносіў сваёй каханай рамантычны пачастунак.

17:05 Kif: Рамантычны пачастунак?

17:09 Narrator2: Пошукі ежы прыводзяць марскіх сланоў на глыбіню, якой ня кожнае млекакормячае здолее дасягнуць.

У гэтай непрагляднай бездані жыцьцё набывае дзіўныя ды пачварныя формы.

17:24 Zoidberg: Сардэчна вітаю ў бездані.

Паехалі!

17:31 Bender: Забіць усіх пінгвінаў...

Забіць усіх пінгвінаў.

17:37 Women: Што ты вытвараеш?

Ты толькі што раздушыў семярых дзіцянятаў!

17:41 Bender: А мы яшчэ наробім.

Давайце, красуні, адновім папуляцыю!

17:46 Narrator2: Пакуль гаспадар пляжа заняты, выкрутлівы самец робіць свой ход.

17:54 Amy: Ня верыцца, што ты прыйшоў!

Гаспадар пляжа заб’е, калі даведаецца!

Дарэчы, а ты хто?

18:01 Kif: Я кахаю цябе!

І мяне не турбуе, што ён думае.

Вось, я не з пустымі рукамі.

18:07 Zoidberg: Ура!

Мы як тры сябры на пляжы!

Чакай, што ты робіш, сяброўка?

18:14 Narrator2: Самка выказывае сваю прыхільнасьць далікатным галасавым сыгналам.

18:18 Amy: Зоймемся гэтым?

18:19 Kif: Адразу?

Ну, добра...

18:25 Bender: Праныра?!

Здаецца, я табе сказаў ...

18:29 Kif: Божачкі!

18:32 Fry: Спроба не хвароба. Пашанцуе ў наступны раз.

18:33 Hey: Ты хоць паспрабаваў!

18:34 Scrafi: Нікчэмна.

18:44 Fry: Шкада, што табе не ўдалося спаравацца.

Але мы можам пагуляць у пляжныя гульні.

18:48 Hey: Хто гуляе ў тўістэр?

18:50 Kif: Не!

Мы, бэта-самцы, заслугоўваем лепшага.

Калі мы прыйдзем да ўлады, будзем з павагаю ставіцца да самак, зьбіраючы разумныя гарэмы - ня больш за пяць асобін.

І пачнем зь мяне.

Спадар, я выклікаю вас на дуэль за кантроль над пляжам!

19:17 Bender: Пачакай...

Добра, пачынаем.

Ну, годзе.

Цацкацца я больш ня стану.

19:40 Narrator2: Бойка будзе трываць гадзінамі, пакуль абодва самцы ня стомяцца ці не сканаюць.

19:58 Leela: Гаспадар, прыпыніце бойку!

Ён памёр яшчэ ўчора!

20:02 Bender: Што? Памёр?!

Я забіваю нават у сьне!

Гэй! Прыбярыце тут!

20:16 Narrator2: Такім чынам, панаваньню гаспадара пляжа больш нічога не пагражае, парадак пратрымаецца да наступнага года.

20:23 Bender: Наступны год, і наступнае пакаленьне львянят, чый бацька я, гаспадар пляжа.

Я вялікі, дзетка!

20:33 Hey: Так трымаць, гаспадар пляжа!

20:36 Narrator2: На гэтым завяршаецца наша даследаваньне плянэты Зямля.

Каб атрымаць галяграфічную іньекцыю праграмы ў мазґі, дашліце 5 даляраў на гэты канал, для мяне, дыктара.

Дабранач.

20:49 Narrator: Фонд Амікрона.

Вы застрахавалі сваю плянэту?

"Дзікі сьвет" Фонда Амікрона.

Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/210209

Переводчики: dziadzka_kandrat

Настройки

Готово:

100.00% КП = 1.0