Готовый перевод Futurama / Футурама: 7.14. Forty Percent Leadbelly / На 40% Ледбэлі

[Падабенства да сапраўднай будучыні абсалютна выпадковае]

[Турма пераменнага рэжыму]

00:43 Leela: Дастаўка вязьняў са зьніжкай ад "Плянэтнага экспрэса" - да вашых паслуг.

Глядзіце ўважліва, доктар Бруталаў.

Гэта вязьніца, дзе вы правядзеце наступныя 300 гадоў.

00:00:51 Bender: Так, пакуль вас не размарозяць пасвяжэлым, быццам часу зусім не прайшо.

00.57 Fry: Ён... ён усё чуў!

00.59 Leela: Годзе табе. Мабыць, проста карбаніт падтаў.

Адвязі яго на месца, а я застануся тут і атрымаю порцыю ўлюлюканьняў.

01.10 Men: О, задрова, дзетка!

01.12 Leela: Ну, досыць.

01.18 Bender: Фрай, глядзі!

Гэта Чырвоны Крэмн, найвялікшы фолк-сьпявак сусьвету!

01.24 Policeman: Вось ваш кашалёк, ваша гітара і ваш рэвальвэр.

Вы свабодны.

01.29 Silicon Red: Усё яшчэ напагатове.

01.31 Fry: Ну, ён фолк-сьпявак.

Што далей?

01.33 Bender: І што? Няўжо ты забыўся на мару ўсяго майго жыцьця стаць фолк-сьпяваком... і нарэшце мне выпаў шанц.

Чырвоны Сылікон! Чырвоны Сылікон!

01.43 Fry: Гэй, у мяне таксама ёсьць мара ўсяго жыцьця.

Не застацца сам-насам з замарожаным супэрзлачынцам.

Нават не варушыцеся, доктар Бруталаў!

Я валодаю каратэ.

01.56 Silicon Red: Я застрэліў яго, сабе золата ўзяў,

І глядзеў ў яго твар, а ён ціха канаў.

02.05 Bender: Цудоўна.

Проста цудоўна.

Карацей кажучы, дай мне свой аўтограф і раскажы ўсё, што ведаеш пра фолк-музыку, і можна я вазьму тваю гітару?

02.15 Silicon Red: Старую Сальманэлу? Сынку, за такія пытаньні забіваюць.

Мы сустрэліся на жудаснай катарзе ў Місісіпі.

І яна прайшла са мной праз 30 прысудаў.

02.24 Bender: 30? Відаць, ты вельмі няўмелы паскуднік.

Няважна, што наконт гітары?

Досыць табе! Мне ня быць славутым фолк-сьпеваком без файнай гітары.

Можна хаця б зрабіць здымак?

Пакуль ты не адказаў...

А цяпер я зраблю копію тваёй гітары. Дзякуй, дурань.

02.43 Silicon Red: Сам ты дурань, дурань. Пасьля таго, што мы перажылі́, яе гук стаў непаўторным.

Ніякія твае фантастычныя тэхналёгіі няздатныя скaпіяваць гэтую гітару.

02.54 Beeler: Пры дапамозе маіх фантастычных тэхналёгіяў можна зрабіць дакладную копію гэтай гітары.

02.58 Bender: Скажыце, доктар Білер. Мне давядзецца вам пагражаць?

03.00 Beeler: Ні ў якім разе.

Рэч у тым, што сёньня можна ўзяць унікальны вышуканы аб’ект і лёгка вывесьці формулу для сэрыйнай вытворчасьці.

Гэты працэс я называю навука.

Мне толькі трэба знайсьці здымкі гітары ў тваёй файлавай сыстэме.

[Асноўны дыск - 1 ТБ. Парнаграфія - 100 ТБ]

03.22 Beeler: Ого, колькі парнаграфіі.

Куды ты захаваў здымак гітары?

03.26 Bender: Панятку ня маю.

Звычайна я сяджу тут.

[Асноўная асоба. Асоба пінгвіна]
[Забіць усіх людзей. Абрабаваць Зойдбэрга. Экзатычныя адрыжка. Фолк-сьпявак]

03.33 Beeler: А, вось гэты каталёг.

Адчыню двайным штуршком.

Знайшоў.

Зараз я перараблю здымак у каркасную мадэль.

Ага, вось так.

І па бяздротавай сувязі перадам на 3D-друка́рку.

Укладаючы нанаплястык пласт за пластом, друкарка ператворыць твае самыя шалёныя мары на сапраўднасьць.

04.07 Bender: Чорная магія! Вядзьмар!

Шыкоўна.

І колькі трэба чакаць?

04.13 Beeler: Чатыры-пяць гадзін.

04.15 Bender: Пяройдзем у каталёг з порна?

04.24 Bender: Я назваў сваю гітару "Бэндэр Мае", бо Бэндэр мае стаць найвялікшым фолк-сьпеваком усіх часоў!

04.30 Hermes: Выглядае бы сапраўдная.

04.31 Bender: Вядома што сапраўдная!

Ці бачыш драпіну?

Яна з таго часу, як мы мардаваліся на катарзе ў Нью-Гэмпшэры.

04.37 Fry: У мяне таксама драпіны.

З таго часу, як доктар Бруталаў абадраў мяне сваімі кіпцюрамі, пасьля таго як выслабаніўся з карбаніта, перад тым як замарозіў мяне ў сваім карбаніце, а ўсё таму, што ты кінуў мяне.

04.53 Bender: Ой, ды вечна цябе замарожваюць.

Такая твая доля, хлопча.

04.57 Leela: Бэндэр, калі ў цябе ёсьць гітара, гэта ня значыць, што ты фолк-сьпявак.

05.00 Bender: І клятчастая кашуля.

Я выйграў яе ў бойцы на нажах у краме.

05.05 Fry: Мабыць цікавая была бойка на нажах.

Але адкуль мне ведаць.

05.09 Leela: Паслухай, ты хоць адну народную песьню ведаеш?

05.12 Bender: Сапраўдныя народныя песьні з'яўляюцца ўсеагульнай уласнасьцю.

Грошай на іх не заробіш.

Я буду пісаць свае.

05.18 Zoidberg: Але, робат, нельга проста ўзяць ды напісаць фолк-песьню, гэта ж не дыплём мэдыка.

Песьні маюць ісьці ад сэрца.

05.24 Bender: Ты зноў памылесься, Зойдбэрг.

Пакуль ты плявузґаў, я спампаваў і прааналізаваў усё фолк-песьні сусьвету.

Там ўсяго некалькі асноўных сюжэтаў.

Напрыклад...

36% герояў народных песень працуюць на чыгунцы, і іх зваць "Вялікі нехта там".

Наступны слайд, калі ласка.

75% гэтых мальцоў маюць сардэчныя праблемы з жанчынамі, якіях звычайна спакушае салодкагалосы вандроўнік.

Можна працягваць далей, але ўрэшце хтосьці кагосьці забівае і бла-бла-бла.

05.54 Amy: Хтосьці кагосьці забівае,
і бла-бла-бла.

Гучыць!

05.59 Bender: Не зусім гэта я меў на ўвазе, але ня сьмей выконваць без майго дазволу! Адным словам, карыстаючыся гэтай простай формулай, я магу стварыць столькі гітовых песень, колькі пажадаю.

Мне толькі трэба слухачы.

І тут час прыпомніць Чырвонага Сылікона

06.17 Fry: Халера, дым ад гэтых кукурузных сігарэт раздражняе мае раны.

06.23 MAN: Спадары і спарадыні, рады прэзэнтаваць вам найвялікшага фолк-спявака, які толькі вярнуўся з вязьніцы, дзе адбываў чарговы прысуд, Чырвонага Сылікона

06:36 Silicon Red: Дзякуй.

06.40 Bender: Гэта быў Чырвоны Сылікон.

Я Рэмблін Радрыгес, новы найвялікшы фолк-спявак на вякі.

І я выканаю мой новы шэдэўр: "Балада пра мяне, Рэмбліна Радрыгеса"

І і і і і і і....

Мая мілая красуня пакахала махляра

Але... хутка ён папаўся мне пад колы цягніка

Давайце ўсе!

Мне пад колы цягніка!

Маё імя Рэмблін Радрыгес.

Чаму яны загнабілі мяне, Сылікон?

07.21 Silicon Red: Таму што твая песня была няшчырай, хлопча.

Цяпер ідзі і не вяртайся пакуль не пражывеш жыцьцё, пра якое варта будзе спяваць.

07.27 Bender: Добра, пане.

[і трымайся падалей]

07.38 Silicon Red: І не пападай у турму. Гэта мая фішка!

07.45 Bender: Мне не ўдалося ажыцьцявіць мару усяго жыцьця зноў.

Як я магу быць такім дрэнным ва ўсім што спрабую?

07.53 Leela: Бэндэр, у цябе цудоўны барытон і ты ўпэўнены, што можаш брынчаць на пласмасавай гітары, але ты ня здолееш напісаць сапраўдную песню без вопыта.

08.02 Fry: Так, ты толькі можаш напісаць пра бессардэчнага робата, які кідае свайго лепшага сябра на верную сьмерць.

08.06 Bender: Паслухай, Ліла, я хацеў бы напісаць песьню на сваім уласным вопыце...

08.10 Fry: Бессардэчны робат гэта Бэндэр.

Лепшы сябар гэта я.

Людзі, як вы можаце быць такімі сляпымі?

08.15 Bender: Але я ніколі не жаў лён, і не ўзьбіраўся на вяршыню Старага Курыльніка, і не працаваў цэлымі днямі, не кажучы ўжо пра чыгунку.

08:22 Zoidberg: Дык ідзі й пажыві сярод чыгуначнікаў, чаму не?

Зрабі гэта, каб зразумець іх, як я зараз разумею малпападобных мужчын Зямлі.

08.29 Bender: Што за тупая ідэя, Зойдбэрг... гэта геніяльна, калі выгарыць.

Я накіроўваюся на чыгунку, каб стаць фолк-спяваком.

[іржавая рэйка]

08:54 Bender: Я шукаю той бок шляхоў.

08.58 Big Caboose: Тады ты патрапіў на правільны бок шляхоў.

Сядай, незнаёмец.

09:03 Bender: Маё імя Бэндэр Радрыгес і я хачу навучыцца чыгуначнаму майстэрству.

09.07 Big Caboose: Вялікі Камбуз. Я стальны кіроўца на транс-унівэрсальнай лініі.

09:12 Bender: Ого! Ты маеш вопыт, якія я хачу стырыць для сваёй песьні.

09.16 Big Caboose: А, чорт, нічога там асаблівага.

Проста звычайная праца з вялікім старым малатком.

09:21 Bender: Малаток, гэта лёгка рыфмуецца.

Ты меў праблемы з законам?

09.23 Big Caboose: Эээ, не.

09:26 Bender: Бываў у Алабаме?

09.23 Big Caboose: Выбачай.

09:28 Bender: Як у цябе з граматыкай?

09.29 Big Caboose: Даволі добра.

09.39 Big Caboose: Бэндэр, пазнаёмся Хуткі Фрэнк Броган.

09:42 Bender: Інжынер-сарвігалава, памірае у аварыі Старага 88.

09.45 Big Caboose: Дэндзі Джым і Газ.

09:47 Bender: Вялебныя швэндэлы з цікавай жыцьцёвай гісторыяй.

09:49 Gus: Я неяк нажлукціўся і з'еў свой вялікі палец на назе.

І я не сумую па ім.

09:53 Big Caboose: І стары добры Кок, няўмольны сьмешны невядоманавоштапатрэбны геолаг.

09:58 Cookie: Божухна! Мой прыбор уваліўся ў верашчаку.

10.02 Bender: Былі мы на поўначы

Былі мы на поўдні

Слабая сьпіна ў мяне

Толькі есьці здольны.

10:18 Fry: Пакуль Бэндэр завісае недзе ў чыгуначным лагеры, дынаміт да чыгуначнага лагера даводзіцца дастаўляць самому.

І гэта адзін і той чыгуначны лагер.

Іронія відавочная.

Ой!

О-ёй!

Дрэнна.

10:37 Gus: Цур, пальцы мае.

10:39 Leela: Дык як у цябе з рэальным вопытам?

Ты знайшоў суровага героя для сваёй песьні?

10:42 Bender: Так, майго добрага сябра Вялікага нешта там.

10:47 Big Caboose: Э, Камбуза.

Я просты кіроўца цягніка і пра мяне асабліва няма што расказваць.

10:52 Bender: Не было да гэтага моманту.

Вялікі Камбуз быў малец з металу, каб вам знаць...

На пекную паненку стаў ён часта пазіраць...

11:01 Big Caboose: Але, Бэндэр, я ніколі не пазіраў на паненак.

11:05 Bender: У маёй песьне пазіраў - спакусьніцу звалі - я ня ведаю - Хрэнабэль.

Фуу, творчасьць - гэта цяжкая праца.

11:16 Fry: Ведаеш, якая мая любімая частка тваёй песьні?

Тая, дзе яна канчаецца.

11:05 Bender: Тады табе прыйдзецца затрымацца, бо яна будзе праз паўгадзіны.

У прыгажуні сэрца зьменліва

Растапіла яго постаць Рэмбліна

Статны, бліскучы, вусаты.

Мэйд ін Мэксіка

11:37 Fry: Гэта нізка, Рэмблер гучыць гадасна як і ты, Бэндэр.

11:40 Bender: Гэй, дзякуй што заўважыў.

Я якраз зьбіраюся узгадаць цябе у 57-ым слупку.

Ты можаш быць маім лепшым сябрам, які кідае мяне, калі мне патрэбная яго дапамога.

11:48 Fry: Гэтая частка можа спадабацца ўсім нам.

11:50 Bender: Тут Радрыгез пабег

да лепшага сябра

Сказаў: Дапамажы, бо мяне заб'юць

Фрай засьмяяўся і сказаў:
Разбярэшся як-небудзь

Гэта за тое, што калісьці кінуў мяне ты. О, Божа-Божа.

За тое, што калісьці кунуў мяне ты...

12:08 Fry: Ты дакладна адлюстраваў прыроду маёй незадаволенасьці

12:17 Bender: Вялікі Камбуз кінуўся шукаць Радрыгеса

Прыехаў у горад Нью Нью Ёрк

Сьлёзы ліліся...

12:25 Big Caboose: Бэндэр, угадай што здарылася.

Я сустрэў цудоўную дзяўчыну і мы зьбіраемся ажаніцца.

12:30 Bender: Гэта выдатна, Камбуз.

Праходзьце і сядайце.

12:33 Big Caboose: Няма часу.

Мне трэба быць недзе там.

Да хуткай сустрэчы, салодкасхемавая.

12:37 Bender: Давай, здаравяк.

12:40 Jezebel: Мой мужчына сышоў, сышоў.

О, я такая адзінокая і даступная.

12:58 Bender: О, так.

Гэта павінна быць у песьні

Сьлёзы ліліся: Рэмблер ты забаўляўся з маёй Хрэнабэль

Гэй, скажы хаця як тваё імя?

13:08 Jezebel: Хрэнабэль.

О, цудоўна, ня трэба будзе мяняць словаў.

13:19 Fry: Так, твая праўда. Ужо позна.

Я прынясу тваё паліто.

О, заходзь, Вялікі Камбуз

Што ты робіш на Зямлі?

13:28 Big Caboose: Я шукаю Рэмбліна Радрыгеса.

13:31 Fry: Але ён у чыгуначным лагеры.

13:33 Big Caboose: Я ведаю, але нейкай халеры я прыцягнуўся ў Нью-Нью-Ёрк.

Рэмблер спакусіў маю Хрэнабэль

Цяпер яго застрэлю я, а Божа-Божа.

Цяпер яго застрэлю я.

Мяркую, трэба вярнуцца ў чыгуначны лагер.

13:54 Fry: Дзіўна, але гэта вельмі падобна да Бэндэравай песьні.

13:58 Leela: Ня проста падобна да Бэндэравай песьні - гучала як кропля ў кроплю.

Яго песня нейкім чынам спраўджваецца.

14:04 Fry:О, Божа, рэальнасьць парушае аўтарскія правы Бэндэра.

14:10 Bender: Цяпер цябе застралю я.

Не, чакай.

Цяпер цябе пераеду я.

Цягніком.

Складна?

14:36 Bender: Усё скончана, Хрэнабэль. Бяры рэчы і ідзі прэч.

14:39 Jezebel: У мяне не было ніякіх рэчаў.

14:41 Bender: Гэта мне заўсёды і падабалася ў табе, крошка.

14:50 Big Caboose: Рэмблер, ты спакусіў маю Хрэнабэль, і цяпер цябе пераеду я, а Божа-Божа.

Цяпер цябе пераеду я.

15:38 Bender: Фрай, дапамажы, каб мяне.

15:43 Fry: Бэндэр?

Што ты робіш? Цяпер 3 ночы.

15:46 Bender: Мне насраць, хоць тры дочы.

Адкрый і схавай мяне.

15:49 Fry: І не падумаю, Бэндэр.

Самы раз сказаць - Гэта за тое, што калісьці кінуў ты мяне.

Ха!

16:07 Professor: Вастравух, прыём.

Прыём.

16:11 Bender: Прафэсар, дапамажыце.

Герой маёй песьні хоча пераехаць мяне, а Фрай адмовіўся мне дапамагчы.

16:17 Fry: Гэта на мяне не падобна.

16:19 Bender: Фрай? Але ты проста... разьбярэмся з гэтым потым.

Спачатку я заб'ю цябе!

16:25 Leela: Бэндэр, стой

Усю ноч мы спрабавалі цябе папярэдзіць.

Ты не адказваў на свой мабільны, таму Прафэсар скарыстаўся радыёсувязьзю.

16:33 Professor: А, супакойся ж, індык турэцкі!

Птушка ў гнязьдзе.

Пакуль.

16:39 Bender: Але Фрай мяне кінуў у нашай кватэры!

16:43 Leela: Так як і ў тваёй песьні.

Нейкім чынам усё, што ты сьпяваеш адбываецца ў рэальным жыцьці.

16:48 Bender: Гэй, гэй, гэй.

Хочаш сказаць, што у мяёй кватэры была дакладная копія Фрая?

Бо гэта бязглузьдзіца.

Ён унікальная і прыгожая істота.

Друкарка.

17:02 Beeler: О, я, мабыць, пакінуў бесправадную сувязь з тваім каталёгам песен актыўнай.

Усё, што ты напісаў у песьні, было дасланае на 3Д-друкарку.

17:11 Leela: Вялікі Камбуз, копія Фрая, нават Кок, няўмольны сьмешны невядоманавоштапатрэбны геолаг, усе былі зробленыя з нана-пластыка.

17:18 Fry: Дык, калі б Бэндэр спяваў пра... ня ведаю.. нейкага зьдзічэлага вялізнага сухапутнага васьмінога, які б хацеў мяне забіць, усё б зьдзейсьнілася?

17:25 Bender: Я нават не магу ўявіць сабе як гэта можна праспяваць.

Ііііі...

17:29 Leela: Фрай, бяжы.

17:33 Bender: Ай, спакойна, тупой Белеравай машыне трэба гадзіны, каб нешта надрукаваць.

17:36 Beeler: Цяпер не.

Я ўдасканаліў яго навейшымі тэхналагічнымі распрацоўкамі.

17:49 Leela: Бэндэр, ні ў якім разе ня думай болей пра васьміногаў.

17:55 Bender: Васьміногаў?

У множным ліку правільна будзе казаць: пра васьміногіх.

Выбачайце. "Пра васьміногаў" таксама прымальна.

18:08 Fry: Думай аб шчанятах, Бэндэр, пушыстых, бясшкодных, мёртвых шчанятах.

18:12 Beeler: Бяз панікі. Я адключу яго ад друкаркі.

18:15 Leela: Не, чакай. Я ведаю як выратаваць Бэндэра ад Вялікага Камбуза.

Усяго толькі трэба, каб ён напісаў канцоўку гэтай гісторыі, а 3Д-друкарка яе ажжыцьцявіць.

18:25 Bender: Гэта як?

18:26 Leela: Ну, ня ведаю.

Зрабі яшчэ аднаго вялізнага васьмінога, які прыкончыць Вялікага Камбуза.

18:30 Bender: Што за банальны фінал?

Я не зьбіраюся устаўляць гэта ў сваю песню.

18:34 Fry: Гэй, у мяне ёсьць файная ідэя.

Стварыць дублікат Бэндэра, каб Вялікі Камбуз забіў яго, не сапраўднага, яго дублікат.

18:41 Beeler: О-ооо, так, гэта было ў Зорным шляху.

18:43 Bender: Сьціхні, мудзіла.

Я не зьбіраюся плагіяціць, няхай і на нядрэнны ТБ сэрыял.

18:50 Beeler: Я магу прыдумаць сотні варыянтаў са шчасьлівым канцом.

Проста абяры адзін.

18:53 Bender: Не, Доктар Белер, я не хачу выбіраць.

Мая аўдыторыя заслугоўвае большага, чым нейкі гавёны, шаблонны фінал.

Калі мне суджана памерці, хай гэта будзе ў зьзяньні творчага агню.

Ііііі...

19:16 Silicon Red: І тады з мэталу мэн

Праламіў браню са сьцен

І пераехаў яго як айфон, о Божа-Божа

Пераехаў яго як айфон

[спонсар пахаваньня кампанія Эйпл]

19:31 BENDER: Вось толькі Бэндэр зрабіў ногі

Як напалі васьміногі

І хутка зрабіў копію сябе..

19:37 All: Бэндэр!

19:39 BENDER: Перасядзець глуздаў хапіла

А жалезны наш мудзіла

Двайніка забіў, а не мяне...

19:45 All: Божа-Божа

19:45 BENDER: Двайніка забіў, а не мяне.

19:53 BENDER: Вось што я называю бліскучым фіналам.

Я зрабіў сваю копію, а Вялікі Камбуз яе забіў.

19:59 Leela: Але ты ж казаў, што зрабіць сваю копію гэта лажовая канцоўка.

20:02 BENDER: Не, гэта гаварыў мой двайнік.

Я хацеў быць упэўнены, што ён не паспрабуе ўвільнуць ад сьмерці, як зрабіў бы я, таму я надаў яму паболей творчай эстэтыкі.

20:13 Fry: Элемэнтарна.

І як гэта мы маглі прыняць яго за цябе хоць на сэкунду?

20:18 BENDER: Таму што вы дурні.

Пайшлі, Чырвоны Сылікон, давай адпалім.

20:30 BENDER: Я рэальны Радрыгез і прашу ўсіх устаць

20:32 Silicon Red: На чыгунцы яму давялося працаваць

20:34 BENDER: Непадзялілі з сябрам даму, зрабіў я копію сваю

20:38 Big Caboose: Я знайшоў тую друкарню, думаў там яго заб'ю.

20:40 ALL: Гэта адзін восемь сем на яго робазаду

20:43 BENDER: Будзе гэтае тату толькі на адным робазаду

20:45 Silicon Red: Цяпер мы граем фолк-песьні і папіваем Божоле

20:48 BENDER: Заграбаем сабе мы рыдлёўкамі бабле

20:51 ALL: Мір усім.

Ледбэлі (Lead Belly — «Волавае Пуза» 1888-1949 гг.) - легендарная постаць у гісторыі музыкі. Аказаў велізарны ўплыў на наступныя пакаленьні музыкаў.
Ледбэлі рос неверагодна моцным: гнуў падковы голымі рукамі, зьбіраў бавоўны з плантацый болей за астатніх, любіў моцныя напоі, добрую бойку ды маладых дзяўчат.
Граў на акардыёне, гітары, фартапіяна, мандаліне ды на губным гармоніку. Уладальнік моцнага барытона.
За сваё жыцьцё шмат швэндаўся па краіне, у працэсе чаго вывучыў і склаў шмат песен (у асноўным гэта былі Луізіяна і Тэхас).
Як першы раз патрапіў за краты, уцёк адтуль дзякуючы таму, што бег хутчэй і даўжэй за астрожных сабак.
Наступны раз сеў ужо на 30 год, але змог атрымаць памілаваньне у губэрнатара, склаўшы і выканаўшы яму песьню "Губернатар Пат Неф".
Потым, яшчэ не раз меў праблемы з законам. Але буйнейшым з іх было затачэньне на 10 год, якое ён таксама цалкам не адбыў, зноўку ужыўшы старую фішку з песняй для губэрнатара.
Каторы раз яго выручыў неверагодны талент...
Песьні Ледбэлі ператварыліся ў кантры, фолк, усходні блюз, рок.
Ведайце, што калі вы слухаеце кампазіцыі такіх гуртоў як Лэд Зэпэлін, Нэрвана, Бітлс, цалкам можа аказацца, што яны з рэпертуара Летбэлі.

Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/218164

Переводчики: Ludvinka, dziadzka_kandrat

Настройки

Готово:

99.70% КП = 1.1