Готовый перевод Futurama / Футурама: 7.15. 2-D Blacktop / 2-Д шаша
[Начапіце 2D-акуляры]
00:20 Hermes: І апошняе. Напэўна, вы ўсе заўважылі шыкоўную жырандоль, якую вам давядзецца даставіць.
00:25 Zoidberg: Што? Дзе?
00:26 Hermes: Наверсе.
00:29 Leela: Прыгожа.
00:30 Hermes: Яна надзвычай ломкая, таму калі нехта яе разаб’е - будзе плаціць!
00:34 Bender: Гэта Фрай зрабіў!
Fry: Што зрабіў?
00:35 Bender: Я рыхтуюся загадзя.
00:40 Professor: О, вы вельмі дарэчы.
Я толькі што ўдасканаліў карабельны кампрэсар матэрыі.
00:45 Fry: Якой мацеры кампрэсар?
00:47 Professor: Ніякай мацеры, Фрай. Я паставіў турбанагнятальнік на кампрэсар матэрыі.
00:52 Leela: Замест таго, каб паскараць карабель, вы б можа рамяні бясьпекі ўсталявалі?
00:56 Professor: Рамяні бясьпекі - гэта баляст.
Я адчуваю прагу хуткасьці!
01:01 Leela: Ага, а я хацела б дажыць да старасьці!
01:04 Professor: Годзе! Я ж да табе не чапляўся, калі ты надзьмула цыцкі!
01:08 Leela: Бо мае цыцкі ня ставяць нічыё жыцьцё пад небясьпеку.
01:14 Scruffy: Вось і пазваночнік зламаў.
Цыцкі файныя, дарэчы.
01:17 Leela: Дзякуй, Скрафі.
01:31 Professor: Вы зьнішчылі мой любы карабель Бэсі?!
А я толькі назву прыдумаў.
01:36 Leela: Бог зь ім, з караблём.
А як жа мы?
01:41 Bender: Гэта Фрай зрабіў!
01:45 Leela: Досыць з нас гэтай лятучай разні́цы.
Яна адпраўляецца на мэталалом, а мы прыдбаем сабе новы бясьпечны карабель.
01:54 Man: А вось і я сьпяшаюся на дапамогу.
02:03 Professor: Вось як вы мне аддзячылі?
За ўсе тыя добрыя навіны, што я прыносіў столькі год?
Калі вам непарэбна Бэсі, то вам непатрэбен і я.
Да пабачэньня!
[Сьметнік № 136. Найшчасьлівейшае месца на Зямлі]
02:24 Professor: Не хвалюйся, карабельчык, з цэлым сьметнікам запчастак, я зраблю зь цябе гарачую штучку.
Ды што там гарачую... агонь!
02:42 Worker: Час ранішняга плаўленьня.
02:52 Car: Я табе потым вярну, клянуся.
02:53 Worker: Так, так, я ўсё гэта чуў.
А дале́й - карабель "Плянэтнага экспрэса".
Якога?..
03:10 Professor: Зьеж дулю, смаркач!
Дарэчы, за скрадзеныя дэталі я дашлю чэк!
03:16 Worker: Так і быць, сумленны ты хуліган.
А зараз наступнае ламачча.
03:33 Professor: Вольная дарога!
Ані карабля ўперадзе.
03:41 BlackMan: Гэй, стары́зна, цісні на газ!
03:44 Minks: Ты робіш дарогі небяспечнымі для нас, ліхіх стрытрэйсераў.
03:48 Professor: Адчапіцеся, дурні!
Я ганяў вуліцамі, калі яшчэ караблі запраўлялі месяцовай вадой!
03:53 BlondMan: Чорт, ёў, ты, мабыць, спрытны дзядуля.
04:00 Professor: Ну ўсё, гопнікі!
Твая зяпа толькі што нарвалася на афёру, выканаць якую ў вас кароткія завароткі!
04:07 BigMan: Ёў, гэта проста.
А вось да гэтага было не.
04:10 Professor: Два кругі наўкол Цэнтральнага парку. Той, хто прайграе, аплачвае пераможцу мэдычнае абслугоўваньне на год.
04:16 BlackMan: Па руках.
04:17 Professor: На тры. Раз..
04:21 BlackMan: О, а гэта ўжо рэальна.
04:23 BigMan: Так рэальна, што я ў гэта ня веру.
04:25 Professor: ...два...
04:30 Minks: Халера, я не магу застацца без Медкарткі.
04:34 Professor: ...тры!
[хуткасьць забівае. Калі ласка ганяйце павольна]
04:52 BlackMan: Зморшчаны кіруе як вар'ят, ёў.
04:55 BigMan: Ёў, Зморшчаны, у цябе вялікія акуляры.
Я буду зваць цябе Прафэсар.
04:59 Professor: Што? Ніхто не пасьмее мяне так зваць!
05:05 BlondMan: Гэй, Мінкс, калі мы выжывем, суспрэнемся як-небудзь?
05:08 Minks: Не. Ты ж ведаеш, што я з Бэні.
05:10 BlondMan: Малыха, ты ж яму не належыш.
05:12 Minks: Так, але ён уратаваў мяне ад зьдзекаў майго бацькі.
Не фізічных зьдзекаў. Славесных.
Гэта доўгая гісторыя, я не пасьпею расказаць яе пакуль мы круцімся.
05:46 Jelly: Аў! Парэзаўся паперай.
05:52 Policeman: Гэй, Эрл, гэта ж банда стрытрэйсераў, за якімі мы ўжо шмат гадоў ганяемся.
Безвынікова, я б дадаў.
05:58 Earl: Падобна, сёньня твой шчасьлівы дзень, Пімпару.
06:01 Policeman: Апошні раз гэтыя панкі пагражаюць бяспецы нашых гаражан.
06:08 Сitizen: Якая іронія!
06:14 BigMan: Ого, гэта паліцыя!
06:15 BlackMan: Паварочваем і валім.
06:21 Professor: Драпаеце, га?
Вы нікчэмнікі!
Вы б так не уцякалі б, калі б мелі такі карабель як у мяне.
06:28 Minks: Ёў, Прафэсар, калі твой карабель такі супэрскі, тады чаму ў цябе на хвасьце копы, як абразы майго таты на маёй псіхіцы.
06:35 Professor: Таму што ты яшчэ ня бачыла на што здольная мая старая Бэсі.
Саёнара, Такійскія карчы.
06:49 Minks: Гэта яшчэ што?
06:52 BlondMan: Вось гэта выбрык! Чувак дасягнуў межпрасторавага дрыфту.
06:56 Policeman: Не магу паверыць, што мы зноў іх упусьцілі.
Мне трэба выпіць.
06:59 Earl: Не. Мы на рабоце.
Давай лепей пшыкаць пярцовым спрэем у бяздомных бадзяг.
07:13 BlackMan: Гэта было проста адпадна, ёў!
07:15 Professor: Дзякуй. Хоць я і ня ведаю што гэта значыць.
07:17 Minks: Ты глядзіш ў вочы сьмерці, Прафэсар.
Нешта, мабыць, адбылося ў тваім жыцьці, ад чаго табе балюча, як і мне.
У маім выпадку, гэта былі абразы майго быцькі.
07:26 BlackMan: Ўсё ўжо прайшло, дзетка.
07:28 Minks: Галоўнае не тое, што ён сказаў, а тое, што засталося змоўчаным.
07:33 BlackMan: Часам лепшы сродак перамагчы свае праблемы - гэта хуткасьць.
Дык, ёў, хочаш павіснуць з нашай камандай?
07:45 Professor: Зноў у мяне ні воднай ідэі што б гэта значыла.
07:53 Leela: Добрыя навіны, усім!
Прыбыў наш новы бясьпечны карабель, і лепей трымайце свае штаны... калі яны ў вас ёсьць.
Та-да!
08:05 Bender: Ён у гэтай скрыне?
08:07 Leela: Не. Гэта і ёсьць карабель.
Квадратныя формы перасьцерагаюць яго ад хуткай язды.
І паглядзіце ўнутр.
Зірніце на камфортныя адваротныя сядзеньні.
08:17 Fry: Супэр!
Гэй, чакай. Задам-наперад я не змагу глядзець у лабавое шкло.
08:24 Leela: Тут няма лабавога шкла.
Каму патрэбны гэты вялікі хліпкі кавалак шкла, калі мы можам назіраць за усім на дысплее мяккай прыборнай панэлі?
08:33 Bender: Ну хаця б тут ёсьць падшкляньнікі.
08:35 Leela: Гэта заціскальнікі для рук.
08:38 Hermes: Ну, паглядзім яго ў дзеяньні.
Гэты пакет трэба адвесьці на Глорыёнімус 3, які круціцца вакол вялізнай вясёлкавай зоркі.
08:46 Fry: Цудоўна!
08:47 Leela: Паехалі!
09:06 Leela: У цэласьці і сахраннасьці.
09:07 Bender: Бэндэру сумна, Бэндэру сумна.
Бэндэр, Бэндэр, Бэндэр...
09:11 Fry: Ліла, Бэндэр мне перашкаджае!
09:14 COMPUTER VOICE: Выяўлена перашкода кіроўцу.
09:16 Bender: Бэндэр, Бэндэр, Бэндэр
[Нью-Нью-Джэк Сіці. Насельніцтва 0]
09:29 Professor: Неверагодна!
Вы мультыкультурныя панкі проста ганяеце і возіцеся тут цэлымі днымі?
09:34 BigMan: І пераціраем нашыя праблемы.
Як тое, што сусед май цёткі страшны скнара.
Ці тое, што стос журналаў прыдушыў яе ката.
Гэта ўсё так цяжка?
09:42 BlackMan: Ёў, ты не адзін.
09:44 Minks: Гэй, Прафэсар, межпрасторавы дрыфт быў адпадны!
Як ты зракаваў гэта?
09:48 Professor: Гэта элемэнтарна, Мінкс.
Усё што неабходна - гэта 4-Д упускны калектар.
Ён засмоктвае чацьвёртае вымярэньне, ствараючы чэрваточыну з меньшым трэньнем.
10:01 All: Ні чаго ж сабе!
10:03 Professor: Ну гэта не гіперкурынае крыло.
10:09 Bender: Што?
10:10 Leela: Здаецца, мы на месцы.
Давайце даставім пакет.
10:16 COMPUTER VOICE: Дастаўка аўта-скончаная.
10:18 Zoidberg: Шчасьлівага вяртаньня, героі!
10:20 Fry: Карабель усё зрабіў?
Але ў нас не было прыгодаў.
10:24 Leela: Гэта кур'ерская кампанія.
Нам трэба меней прыгодаў, а не балей прыгодаў.
Цяпер пайшліце ў пакой чаканьня чакаць наша наступнае заданьне.
10:38 Hermes: Ліла...
Leela: Гатовыя да дзеяньняў, сэр!
10:41 Hermes: Ну... добра.
Мне трэба, каб ты з'лёталі за прадуктамі.
О, і па дарозе, закінь Фрая і Бэндэра на заняткі па каратэ.
10:48 Bender: О, сапраўды, сёньня серада!
10:49 Fry: Сёньня нам пакажуць удар нагой з разварота!
[каратэ для вялікіх хлопчыкаў]
[]
11:21 COMPUTER VOICE: Знак стоп праз 23 метра.
Знак стоп праз 15 метраў.
11:25 Leela: Я ведаю, калі трэба спыніцца на знаке стоп!
11:32 Professor: Ёў, мамаша футбольнай каманды, жвавей!
Рухай сваю ссабоечную скрыню.
О, Ліла!
11:40 Leela: Прафэсар?
Што вы зрабілі з караблём Планетнага экспрэса?
І чаму вы апранулі скураны халат?
11:46 Professor: Бо я у адрозьненьне ад вас, хвацкі хлопча.
Я ганяю глыбокай ноччу, калі павінен спаць.
Але ты не зразумееш.
11:54 Leela: Я разумею, што й цяпер надзяру твой адвіслы азадак, нават на гэтым квадраце.
12:01 BlackMan: Гэта аднавокая домаседка задзірае вас!
12:03 Professor: Дзе і калі, кухарка?
12:08 Amy: Што гэта яшчэ за перакручаная траса?
12:13 BlondMan: Гэта траса Мёбіюса, малыха.
12:19 BlackMan: Добра, без копаў, без законаў, без правіл.
Вось нашыя правілы.
Робіце адзін круг з паваротам па абодвух бакох і вяртаецеся на фінішную лінію.
Гатовыя?
12:33 Zoidberg: Ліла, Прафэсар, не рабіце гэтага!
Гэта надта захапляльна!
12:37 BlackMan: Марк... увага... паехалі, ёў!
12:54 Hermes: Яшчэ адзін круг!
12:56 BlondMan: Не, палова круга.
Ты забыўся, што на трасе Мёбіуса два круга гэта адзін круг.
13:02 Zoidberg: Ах гэтыя дзеці з іх тапалогіяй.
Паненка з работы выйграе!
13:13 Leela: Падобна, вы вось-вось прайграеце мінівэну.
Калі ў вас не прыпасена нейкая фішка, пра якую вы забыліся.
13:20 Professor: Не, не. Чакай!
Межпрасторавы дрыфт!
І хто цяпер першы?!
Сур'ёзна, я ня ведаю.
13:58 Zoidberg: Ура! Нічыя!
14:06 Amy: Як лічыце, яны... памёрлі?
14:08 Hermes: Я хачу верыць, што яны жывыя і існуюць у іншым вымярэньні.
У жахлівых агоніях.
14:14 Amy: Спадзяюся,на гэта.
14:25 Fry: Што адбываецца?
Чаму я падобны на персанаж з мульціка?
14:29 Leela: Я адчуваю, што скінула вагу. Усю вагу.
14:31 Professor: Надзвычайна!
Здаецца, што сутыкненьне на рэлятывісцкай хуткасьці закінула нас у двухмернае вымярэньне.
14:39 Leela: О, не! Як Флатляндыю?
14:41 Professor: Называй гэта як хочаш.
Сутнасьць у тым, што новы Шрэк ня будзе выглядаць тут так жа добра.
14:46 Bender: Я крыху прыснуў на сядзеньні.
Што-небудзь здарылася пакуль я...?
14:56 Worker: Чарговая кроў на трасе Мёбіюса.
Калі дзеці гэта зразумеюць?
15:04 Amy: І што цяпер будзе?
15:07 Hermes: Гэта канец Плянэтнага Экспрэса і старога жыцьця.
Канец бізнэсу, калі мы не знойдзем новай каманды!
15:13 BlackMan: Ёў, малец, мы каманда.
15:14 Hermes: Ну, гэта ўсё вырашыла.
15:16 Minks: Калі мы зьбіраемся працаваць разам, я павінна быць шчырай з табой.
Я... доўгі час трывала недасказаныя вербальныя зьдзекі.
15:26 Zoidberg: Я зойдбэрг.
Прыемна пазнаёміцца!
15:30 Bender: Гэй, Плоскі, як нам зваліць з гэтага двухбітнага вымярэньня?
15:34 Professor: Адказ на гэта просты.
Ніяк.
Але тут у нас ёсьць цэлае вымярэньне, каб даследаваць яго, з абсалютна адрознымі законамі фізікі.
Вось глядзіце што адбудзіцца, калі я кіну гэты шарык.
Ну, усё тое ж самае, але астатняе адрозьніваецца.
Хадзем, паглядзіце на гэта двумернае гняздо.
15:58 Bender: О, я першы!
Я проста прайду вось тут міма Лілы.
16:01 Professor: Тут ты ня можаш проста прайсьці "міма".
Ты павінен абысьці вакол.
Гляньце на гэта двухмернае яйко.
Калі б мы былі ў трэцім вымярэньні ды паглядзелі на яго, то змаглі б ўбачыць вылупка ў ім, таксама як вылупак з трэцяга вымярэньня будзе бачны, калі глядзець на яго з чацьвёртага вымярэньня.
16:22 Bender: Чацьвёртае вымярэньне?
Я не магу гэтага ўявіць! Ты дурань.
16:26 Lord Flatbush1: Стаяць!
16:28 Leela: Хто гэта сказаў?
Усё што я бачу - гэта мноства вертыкальных ліній.
16:32 Lord Flatbush2: Мы Лорды Плоскарніі.
16:34 Lord Flatbush1: Хадземце. Кароль дае пір у ваш гонар.
16:37 Fry: Ого. Як ён даведаўся, што мы тут?
16:39 Lord Flatbush1: Бо ён гэта я. Давайма есьці.
16:59 Lord Flatbush1: Пір распачынаецца!
Можаце выбраць тыя двумерныя стравы, якія вам даспадобы.
Блінкі, ляпёшкі, гамбургеры з МакДака.
Усё, што захочаце.
17:07 Leela: О! Яблыкі!
Гэй, чаму я не магу праглынуць?
17:16 Professor: Хм.. Думаю, наша стрававальная сістэма не можа існаваць у двухмернай прасторы.
Несумненна, гэта будзе праблемай.
17:25 Leela: Я ведала. Я ведала, што гэта вымярэньне нас заб'е.
17:28 Professor: Як вы бачыце, ці хутчэй не бачыце, але паверце мне на слова, наша стрававальная сістэма у 2-д прасторы раздзяляецца на некалькі часткаў
17:38Fry: Тады як нам есьці і пераварваць ежу?
Ясна.
17:47 Professor: Ну, калі тут у нас адсутнічае стрававальная сістэма, думаю, нам лепей вярнуцца ў трохмерная вымярэньне.
17:53 Lord Flatbush1: Трохмернае вымярэньне? Я не магу гэта ўявіць!
Ты дурань.
17:59 Professor: У навуцы няма нічога забаўнага.
Калі існуе вось Х і Y, дык чаму ня можа існаваць вось Z?
18:06 Lord Flatbush1: Ён адкрывае нашым галовам новыя ідэі.
Забіць яго!
18:19 Fry: На карабель!
18:20 Bender: На каторы?
18:21 Professor: На Лілін!
Ён бяспечней.
18:24 Leela: Бяспечнасьць забівае. Нам трэба пасьпяшацца!
18:32 Fry: Хутчэй! Хутчэй! Хутчэй!
18:34 Professor: О, які сэнс уцякаць?
Нават калі мы уцячэм ад гэтых істот, мы усё адно захраслі ў гэтым вымярэньні, пакуль не памром з голаду.
18:42 Leela: Чакайце. А як жа межпрасторавы дрыфт?
Калі ён заскокваў у чацьвёртае вымярэньне раней, можа тут ён заскочыць у трэцяе!
18:49 Professor: Божа, гэта праўда!
Але каб зрабіць гэта, мне неабходна дасягнуць мерпрасторавай хуткасьці падчас дрэйфу.
О, калі б Мінкс магла бачыць гэта.
Яна б убачыла ў ва мне болей, чым проста постаць бацькі.
19:13 Leela: Цяпер добра.
19:24 Professor: Вымярэньне два кропка адзін!
Два кропка два!
Два кропка пі!
19:30 Fry: Глядзіце туды! Вунь, уверсе!
19:32 Leela: Трэцяе вымярэньне!
19:34 Professor: Усё верна, але мы зараз сутыкнемся з нейкім дыскам!
19:40 Fry: Мой стрававод аб'явіўся не ў самы лепшы час!
19:46 Worker: Я хачу сказаць некалькі словаў.
Да будуць спалены іх палёты.
20:22 Bender: Мы вярнуліся, дзетка!
20:26 Hermes: Гэта былі нялёгкія пяць хвілін, але ўрэшце рэшт усё вырашылася.
20:32 BlondMan: Ёў, бос, ня ўсё.
20:42 Minks: Алё? Тата?
Внимание! Этот перевод, возможно, ещё не готов.
Его статус: перевод редактируется
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/29846/226133
Переводчики: Ludvinka, dziadzka_kandrat
Настройки
Готово:
