Готовый перевод Виктор Мартинович "Паранойя" / Віктар Марціновіч "Параноя": Аннотация

Гэта кніга - заяўка на новы жанр. Жанр, які сам аўтар, доктар гісторыі мастацтваў, дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, рэдактар папулярнага беларускага штотыднёвіка, вызначае як "reality-антыўтопія". "Спецыфіка нашага стагоддзя заключаецца ў тым, што антыўтопіі можна пісаць на абсалютна рэальным матэрыяле. Не трэба больш выдумляць "1984", проста азірніцеся па баках", - заклікае раман.

Тэкст - пра пачуццё, якое ўзнікае, калі сярод ночы званіць тэлефон, і вы здымаеце слухаўку, прачынаючыся наўпрост у гулкае маўчанне на тым канцы провада. І ад думкі, што цяпер пазваняць ужо ў дзверы, становіцца так вусцішна, што... вы ідзеце і адчыняеце. Адчыняеце - ведаючы, што тым, хто маўчыць у слухаўку, адчыняць ні ў якім разе нельга.

Тэкст - пра свет, у якім кожны ўздых падслухоўваецца і нумаруецца, дзе кожная усмешка фіксуецца і ўносіцца ў рэестр, дзе адзінай функцыяй сценаў з'яўляецца праслушка, а мінакі ніколі не бываюць выпадковымі. Свет, які існуе толькі ў змрочных каралеўствах вашай фантазіі. І пра тых незаўважных людзей, якія маўчаць у тэлефонныя слухаўкі і дапамагаюць гэтаму свету пранікнуць у вас.

Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/5531/16759

Переводчики: tumash, jjauhien

Настройки

Готово:

100.00% КП = 1.0