Готовый перевод Виктор Мартинович "Паранойя" / Віктар Марціновіч "Параноя": Предисловие
Міністэрства дзяржаўнай бяспекі
Упраўленне па рабоце з лістамі Пятага аддзела
Пратакол перлюстрацыі ўваходнай карэспандэнцыі аб'екта "Пустая кватэра па адр. К. Маркса, д. 14, кв. 54"
20 лістапада ў жылую прастору аб'екта, які знаходзіцца на маніторынгу, ў зазор ўваходных дзвярэй неўст. асобай было ажыццёўлена ўкідванне папяровага канверта продаўгаватай формы станд. пам. без маркіроўкі адрасата і адпраўшчыка. Ускрыццё канверта было зроблена з дапамогай партатыўнай ўстаноўкі «Ліпа-У». У канверце быў знойдзены складзены ў тры разы па напрамку "ў шырыню" аркуш А4, з нанесеным на яго з дапамогай прынтэра тэкстам. Павелічэнне × 100 ўстанавіла на левым полі тэкста мікрамаркіроўку, пакінутую лазерным прынтэрам Laser Jet, індывідуальны нумар HOj-233440PU-3345431, зарэгістраваным для працы ў друкарскім салоне "Друк. Хутка. Надзейна" па адрасе вул. Скрыган, 75 (ліцэнзія № 346734, выдадзена прыватнаму прадпрымальніку Каманюку П. Д.). Група фіксацыі ўжо збірае ў салоне паказанні. Прачытанне тэксту дазволіла выявіць у ім наступны змест:
"Шаноўны жыхар кватэры 54 у доме нумар 14 па вул. Карла Маркса.
Жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйнае аб'яднанне (ЖРЭА) Цэнтральнага раёна прыносіць свае самыя шчырыя выбачэнні ў сувязі з несвоечасовым реагаваннем на заяўку, зробленую вамі 18 лістапада на кухні. ЖРЭА Цэнтральнага раёна падкрэслівае, што несвоечасовае рэагаванне было абумоўлена не нашымі ваганнямі ў мэтазгоднасці выканання сваіх службовых абавязкаў, але празмернай запаволенасцю нашай выканаўчай сістэмы і тугадумствам асобных адказных асоб, якія ўжо блізкія да таго, каб накласці на сябе рукі. У знак нашага шчырага раскаяння прыйдзіце, калі ласка, заўтра, аб 11.00, у нашу кантору (пазнаеце па шахматных фігурах на ўваходзе) з мэтай ўручэння вам каштоўнага падарунка.
ЖРЭА Цэнтральнага раёна, а разам з ім - усё Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі карыстаецца гэтым выпадкам, каб запэўніць вас, жыхар кватэры 54 у доме нумар 14 па вул. Карла Маркса, у сваёй шчырай і нязменнай любові"
Пасля зняцця фотакопіі і вывучэння аркуш, згодна інструкцыі, быў пакладзены назад у канв., запячатаны з дапамогай партатыўнай устаноўкі «Ліпа-У» і пакінуты на падлозе ў ранейшым месцы.
Тлумач. анал. аддзела: У ЖРЭА Цэнтральнага раёна ніякіх заявак, якія б падлягалі задавальненню, 18 лістапада не паступала. Аўтарства дадзенага ліста, як гэта бачна з характару яго вырабу, належыць прыватнай асобе. Рэкам. накір. фотакопіі ў аддзел дэшыфроўкі.
Міністэрства дзяржаўнай бяспекі
Упраўленне па рабоце
з лістамі Пятага аддзела
Пратакол перлюстрацыі
ўваходнай карэспандэнцыі
аб'екта "Пустая кватэра
па адр. К. Маркса, д. 14, кв. 54"
22 лістапада ў міжшчылінную прастору ўваходных дзвярэй быў прасунуты канверт. У сувязі з вузкасці праваднога паза ён засеў непасрэдна ў дзвярах, застаўшыся вісець у іх за край. Ускрыццё канверта з дапамогай апаратнага комплексу «Ліпа-У» выявіла стандартны, аркуш паперы А4 з надрукаваным тэкстам. Вывучэнне характару друку не выявіла ахоўнай мірамаркіроўкі, што дазваляе зрабіць выснову, што тэкст быў выраблены на прынтэры, які не прайшоў рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку ў Міністэрстве інфармацыі. Можна выказаць здагадку, што ліст быў надрукаваны на асабістым струйным прынтэры, набытым у асабістае карыстанне да ўвядзення абавязковай рэгістрацыі. Непасрэдна тэкст запіскі, пасля прачытання пакладзены назад у запячатаным выглядзе:
"Я кінуў якар ля Дарданелаў. Буду стаяць на прыколе заўтра аб 11.00".
(Двухкоссі нашыя). Уяўляецца разумным перадаць фотакопію дэшыфроўшчыкам.
Міністэрства дзяржаўнай бяспекі
Упраўлене па рабоце з лістамі Пятага аддзела
Пратакол перлюстрацыі
ўваходнай карэспандэнцыі
аб'екта "Пустая кватэра
па адр. К. Маркса, д. 14, кв. 54"
27 лістапада ў дзвярную шчыліну ў 15 см ніжэй за зашчоўку неўсталяванай асобай з боку лесвічнай пляцоўкі быў уціснуты канверт прадаўгаватай формы, без адрасата і зваротнага адраса. Дагляд быў ажыццёўлены з дапамогай апарата адклейвання «Ліпа-У», па завяршэнні вывучэння ліст быў размешчаны на падлозе ў ранейшым становішчы павароту. Ліст выраблены з дапамогай напісання «ад рукі», почырк - СБИВЧИВЫЙ (???), шмат выкрэсліванняў, памарак. Агульны СКАЧУЩИЙ (???) характар метаду напісання дазваляе заключыць, што асоба, якой належыць аўтарства дакумента, стварала яго ў стане моцнага эмацыйнага стрэсу, была псіхалагічна падаўленай, знаходзілася ў стане г. зв. "суму":
Ты не адказваеш на лісты і не прыходзіш на сустрэчы. Ты знікла, як зніклі ўсе тыя, хто спрабаваў змагацца з ім (змагацца з ім тое ж самае, што змагацца з атмасферным ціскам, раставаннем снегу вясной або, наадварот, - з замярзаннем рэк у лістападзе. Вось гэта - патрэбная метафара: замярзанне, незваротнае, павольнае, жудаснае, і не ў сілах аднаго, пяці, пяцісот, пяці тысячаў - размарозіць дыханнем, далонямі, - можна толькі замерзнуць самім). Але што гэта? Я пішу табе пра яго? Не, не, не буду, не буду, не буду.
Я памятаю, якой асцярожнай ты была, калі давала вестку аб сабе ў мінулы раз, - пасля васьмі тыдняў нашых сутаргавых спробаў адумацца (і, калі б тады сышлі ад небяспекі, ты не знікла б зараз, але - не вытрымалі, не адумаліся!) . Так, так, я ведаю. Я паводжу сябе як дзікун, прасоўваючы гэтыя вестачкі ў шчыліну тваіх дзвярэй, яны вылічаць мяне па следзе, па паху, па адбітках пальцаў (я не магу пісаць ліст табе ў пальчатках), яны вынюхаюць мяне і, прачнуўшыся аднойчы сярод ночы, я зразумею, што ў маім пакоі шмат незнаёмых мне людзей, маўклівых чорных фігур вакол майго ложна, - мне такое ўжо снілася, калі я прыснуў на гадзіну ці дзве (я не магу цяпер добра спаць).
Ты гуляла з імі як са шчанюкамі, абводзіла вакол пальца, застаючыся бачнай толькі мне. Я так не ўмею. Не - справа не ў тым. Я так не хачу. Я не маю на гэта права. Бо калі мы раставаліся ў мінулы раз, - усё было па-іншаму. Я размаўляў з табой, і ты мне адказвала. Зараз жа я чую ў адказ толькі цішыню - цішыню пустоты, калі пустоту сапраўды можна чуць, гэтакі мінус гукаў, поўны нуль, і атрымліваецца, што я размаўляю як быццам бы сам з сабой. А баязлівец, які размаўляе з сабой, - апошняя справа. Я кажу ім, што я прыйшоў да цябе, кажу не хаваючыся і малюся толькі аб тым, каб ты ўсё яшчэ магла мяне пачуць.
Я не маю права больш хавацца, бо - давай прызнаемся ў гэтым адзін аднаму - твая віна была не ў тым, што ты з імі змагалася. Ты, як і я, ніколі не кідала ім выклік. Ты была занадта лянівай і занадта гульлівай, каб з кім бы тое ні было змагацца. Твая віна была і не ў той нашай маленькай таямніцы, пра якую я не змагу зараз - нават зараз - паведаміць паперы. Не, я, я - твая віна. Я. Менавіта з-за мяне, за мяне ты ...
Наш рай аказаўся занадта блізка да іх "Райхарчгандля" , так што нашых казачных звяроў перакруцілі на закусь да піва і зжэрлі за таніраванымі шыбамі аўтамабіляў.
Але, ведаеш, я ўдзячны ім. Так, так. Удзячны. Усяго толькі за адну рэч. За бясследнасць. За тое, што ўсіх яго ворагаў ніхто і ніколі не знаходзіў. Ні ў якім выглядзе. Яны назаўсёды засталіся жывымі - людзі столькі не жывуць, колькі іх будуць чакаць. Спачатку жонкі. Потым дзеці. Потым унукі. Я ўдзячны за тое, што я магу зараз скласці рукі ў замок, схаваць у іх твар, заплюшчыць вочы і сказаць сабе, што ты - жывая. Што маўчыш таму, што я, я, а не яны, цябе пакрыўдзіў, і я сапраўды пакрыўдзіў цябе, і папрасіў прабачэння, і рагатаў, калі складаў гэтую дурасць пра ЖРЭА (тады, у першыя дні, я яшчэ мог смяяцца).
У мяне застаецца надзея. Так добра пачынаць спачатку. "Спачатку" - кажаш па-беларуску, і адразу ж уяўляецца духмяны пачатак кукурузы з тысячай апетытных маленькіх сонцаў, не кранутых, цнатлівых, але, варта парушыць іх гармонію, - давядзецца дагрызаць да канца, - каб толькі не бачыць гэты ўжо ўскрыты, парушаны пачатак, каб хутчэй прыкончыць яго і пачаць зноў, з нуля, з некранутасці. Яго ворагі - хто ведае? - могуць грызці зараз "пачатак" жыцця дзе-небудзь далёка і ведаць, што вяртання няма, яны ж "зніклыя", - я ж амаль ужо веру сам у гэтую ахінею. Што ўсе яны скралі сябе самі. Я веру дзеля цябе, не - дзеля сябе, дзеля таго, каб маёй надзеі было куды расці. Веру ў тое, што і ты, і яны зніклі без усялякай дапамогі, закрылі сэрца для мінулага, паляцелі ад нас назаўсёды. Я веру, веру ў тое, што ты - жывая. Што прачытаеш гэты ліст, пакуючы рэчы за тымі глухімі дзвярыма, за якія мне ўжо не наканавана патрапіць. І перачытаеш потым, у таксі, па дарозе ў аэрапорт. І дзесьці сярод чорных, горкіх пяскоў тваёй крыўды ўзнікне маленькі парастак (альстрамерыя? стрэліцыя?), які ты будзеш паліваць ўспамінамі. Ты адчуеш, што клопат пра яго дапамагае табе жыць, робіць тваё суіснаванне з гэтай горкай пустыняй выносным. І - хто ведае, - быць можа, аднойчы гэтая кветка прабачэння - а менавіта на яе ў мяне цяпер ўся надзея - прымусіць тваю руку напісаць слова "мядзведзь" яшчэ раз. Усё астатняе - не прызначана для іх вачэй; я вымаўляю гэта шэптам перад тым, як заклеіць канверт, і я ўпэўнены, ты - чуеш".
Рэкамендуецца вывучыць на прадмет узбуджэння крымінальнай справы па артыкулах КК "паклёп", "дыскрэдытацыя Радзімы і яе службовых асобаў".
Міністэрства дзяржаўнай бяспекі
Заключэнне Пятага аддзела
па выніках прагляду
пратаколаў перлюстрацыі ўваходнай карэспандэнцыі
аб'екта "Пустая кватэра
па адр. К. Маркса, д. 14, кв. 54"
Уключыць усе прадстаўленыя матэрыялы ў крымінальную справу, якая праходзіць пад № 12284\ТЕ-12 (аб'екты назірання - "Гогаль" і "Ліса"). Доступ абмежаваць.
Appendix 1
Анатоль Пятровіч Нявінскі (profile асабістай старонкі ў Інтэрнэце).
Нарадзіўся недалёка ад станцыі Арктычная за палярным колам, у сям'і белых мядзведзяў (па іншых звестках, упаў на Зямлю ў выглядзе метэарыта). У Арктыцы з малаком маці увабраў любоў да ліберальных каштоўнасцяў, хрусту агурка і творчасці прэрафаэлістаў [Прэрафаэлісты (па-ангельску: Pre-Raphaelitie Brotherhood) - напрамак у ангельскай паэзіі, жывапісе і крытыцы ў другой палове XIX стагоддзя, які ўтварыўся ў пачатку 50-х гадоў з мэтай барацьбы супраць умоўнасці віктарыянскай эпохі, акадэмічных традыцый і сляпога пераймання класічных узораў. Лічылі, што жывапіс скончыўся з Рафаэлем, а таму вызнавалі вяртанне да канонаў дарафаэлевай эпохі. - Тут і далей заўв. рэд.] Быў знойдзены арктычнай экспедыцыяй і перавезены ў БССР з мэтай далейшага вывучэння ў Інстытуце бульбаводства Акадэміі навук. Калі набраў сілаў ад акаляючых яго клубняў, перагрыз цалевыя пруты кратаў і збег. Быў аб'яўлены ва ўсесаюзны вышук, але хутка узмужнеў, у т. л. - ідэйна, у выніку чаго змяніўся да непазнавальнасці. Стаў выдаваць падпольную газету, у выніку чаго разваліўся СССР. У цяперашні час вядомы як публіцыст, празаік і драматург. Таксама крыху вядомы як метэарыт, але гэта - толькі ў вузкім коле.
Злыя языкі кажуць, што на самой справе быў народжаны ў сям'і інтэлігентаў пры звычайных абставінах, г. зн. - у выніку зачацця звычайнымі дзвюхногімі людзьмі, хадзіў у самую звычайную школу. Пасля школы, марыў стаць нікому не вядомым настаўнікам рускай мовы і літаратуры, паступіў на філфак БДУ ім. Леніна. Скончыўшы яго з адзнакай, некаторы час сапраўды прапрацаваў нікому не вядомым настаўнікам рускай мовы. Але нечакана для сябе стаў заўважнай з'явай рускамоўнай літаратуры, за што і быў звольнены са школы. Аўтар пяці зборнікаў апавяданняў і п'ес. Яго проза вылучаецца іроніяй, злабадзённасцю і разам з тым тонкім лірызмам. Найбольшай папулярнасцю на радзіме карыстаецца зборнік эсэ «Краіна на літару Б», за яе межамі - развагі аб постсавецкай эпосе і яе людзях "Зачатыя саўковай лапатай". Шэраг твораў экранізаваныя і перакладзеныя на замежныя мовы.
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/5531/16762
Переводчики: tumash
Настройки
Готово:
