Готовый перевод Виктор Мартинович "Паранойя" / Віктар Марціновіч "Параноя": Часть первая. "Мы". Глава 2
2
Анатоль прачнуўся на баку - рука, у якой толькі што была жменя снегу, які прасыпаўся скрозь пальцы як пясок і сімвалізаваў там, у сне, чтосьці звязанае з часам, з яго цякучасцю, сыпучасцю, хуткасцю і беззваротнасцю, зацекла. Ён крануў змяртвелы пэндзаль, які толькі што трымаў у сваіх пальцах час, другой далонню - рука адгукнулася паколваннямі ад самага пляча, трэба было пакласці яе побач з сабой і не чапаць, каб у яе жылы замест часу ўлілася кроў.
Пакой, на заднім двары якога, за кніжнымі шафамі, прыпаркавалася яго канапа, не меў зараз нічога агульнага ні з гатычнай залай, ні з пячорай - ранішняе святло асвяціла яго ва ўсёй празаічнай утульнасці, і ён у чарговы раз падумаў, што ў слове "рамонт" нешта ёсць, нешта здаровае, бадзёрае, што прыклейвае цябе разам са шпалерамі да сценаў гэтага жыцця; а яго шпалеры разышліся па швах і скруціліся, і на люстры скразняк пахітвае павуцінку, на якой ліхім серферам баўтаецца малюсенькі павук, і вось усе яго адносіны з рэальнасцю ўкладаюцца ў гэтыя згорнутыя трубачкай шпалеры, у гэтую павуцінку на люстры, з-за якіх інтэрв'ю тэлевізіёншчыкам прыходзіцца даваць выключна ў кафэ. Бо, калі публіка даведаецца, у якой абстаноўцы нараджаюцца яго тэксты, яна расчаруецца ў іх. І прычына, па якой ён задумаўся пра гэтую павуцінку і пра гэтыя шпалеры, што разышліся і акачанелі, у кантэксце сваіх уласных стасункаў з рэальнасцю, хавалася, вядома ж, ва ўчорашнім перажыванні.
Ён успамінаў яе погляд, і яму станавілася сумна. Як быццам зараз у яго дыханні, акрамя ўдыху і выдыху, з'явіўся нейкі яшчэ рух, які рассылаў па ўсім целе мурашкі нецярпення, мурашкі жадання што-небудзь змяніць, і, калі б быў бы ён больш замацаваны ў рэчаіснасці, гэта абавязкова вылілася б у рамонт. Але ў яго выпадку, з кожным гэтым трэцім душэўным уздыхам, не трапляўшым у такт фізічнага дыхання, усё бліжэй да горла падступаў тэкст, які яшчэ ўчора быў проста сюжэтам.
І гэта было, вядома, выдатна, бо ўчора з-за адсутнасці ўжо гатовага тэксту на электроннай скрыні перакладчыка Анатоль меў доўгія англамоўныя тэлефонныя размовы з рэдактарам амерыканскага глянцавага часопіса, які выкупіў гэты тэкст па тых чатырох сказах, у якія змяшчалася кароткае апісанне задумы. І абодва разумелі, што гэтая выпадковая раскрутка брэнда Nevinskiy, якая перакрыла сціплую вядомасць на радзіме, адбываецца не ад таго, што проза Анатоля, ды яшчэ праполатая перакладам, уяўляе сабой колькі-небудзь істотную цікавасць, але таму, што цікавасць ва ўсім свеце прадстаўляюць брэнд Muravieff і статус краіны, ім кіруемай, як "апошняй дыктатуры Еўропы". Як сказаў яму прадстаўнік нямецкага агенцтва, які займаўся суправаджэннем яго тэкстаў, "спецыфіка нашага стагоддзя заключаецца ў тым, што антыўтопіі могуць пісацца на цалкам рэальным матэрыяле. Не трэба больш выдумляць "1984", проста паглядзіце па баках". Тут па-ранейшаму здараліся сюжэты, вычарпаныя ў Заходняй Еўропе і ЗША ў шаснаццатым стагоддзі. Мернае і сытае жыццё не схіляла да шэкспіраўскіх жарсцяў. Тут жа кожны дзень у навінах можна было прачытаць пра здрады і высакароднасць, пра подзвігі і ганебнасці, і чытач хацеў ведаць, чым жывуць ўсе гэтыя людзі, як адчуваюць, як кахаюць і што думаюць, гледзячы на начное неба, і на гэтыя пытанні навіны адказаць былі не ў сілах, і тут прыходзіла чарга Анатоля. Той факт, што ён ні разу не пабываў на допыце ў МДБ, азначаў, што яго погляды на начное неба ў цэлым адпавядаюць погляду аб начным небе МДБ.
Але ў галаве ўжо віравалі і спляталіся словы, мітуслівы чалавечак у залітай сонцам залі з чарнільнай плямы фігуры на жаўтаватым фоне ператвараўся ў назоўнікі, прыметнікі і дзеясловы, адліваўся ў іх, і трэба было толькі правільна, не распляскаўшы, паведаміць усё гэта клавішам - па чарзе намаляваць пух растрапаных валасоў, у смешнай аправе акуляры, якія трохразова павялічвалі вочы, учэпістыя пальцы, якія спляталіся і выгіналіся да болю. Трэба было ў правільным парадку размясціць дзеясловы: "прысаджваўся", "ускокваў", "размаўляў", "паціраў", "трапятаў", "калацілася", "замірала", "падскоквала", "паскрыпвала". Сум, які прарос з учорашнага вечара, дапамагаў Анатолю рабіць усё ў патрэбнай ступені правільна і ў патрэбнай жа - няправільна, пакідаючы мову жывой, асіметрычнай, недасказанай, каб сэнсы выразаў дамалёўваліся ўжо чытачом.
Ён прайшоў да той парты, за якой з ім спрачаўся яго любімы вучань, ён сеў за яе, ацэньваючы ракурс, і ўявіў сябе ім, і ўзгадаў іх апошнюю, пры ўсёй аўдыторыі, спрэчку пра ролю Брута ў той гісторыі з Цэзарам - ён быў начытаным і, акрамя Плутарха, якога трэба было прачытаць, каб падрыхтавацца да семінара, па ўласнай ініцыятыве прачытаў яшчэ чорт ведае колькі ўсяго, пастаянна спасылаўся на Святонія, а Святоній маленькаму чалавечку ў прафесарскім пуловеры не падабаўся. Не падабаўся таму, што занадта часта называў рэчы сваімі імёнамі, а ў гісторыі так нельга. Наогул, так нельга. Нельга, нельга. Не трэба. Трэба як Плутарх. І яны спрачаліся, і аўдыторыя стала, вядома, на бок маладога, які быў крыклівым і мог кпіць з аўтарытэтаў, і вельмі хутка і вельмі прадказальна ад Брута з Цэзарам яны пераскочылі на Міністэрства дзяржбяспекі, і студэнт сказаў "Мураўёў", і зноў сказаў "Мураўёў", і гэтага было дастаткова, каб пазбавіць яго кафедры, - у аўдыторыі, вядома, сядзелі "ціхары", ужо да канца перапынка пра гэта ведаў прарэктар па ідэалогіі, і прафесар ведаў, што прарэктар даведаецца, і пачаў крычаць на вучня, патрабуючы не перадзёргваць (????????педергивать), а на перапынку, калі занятак скончыўся, абодва глядзелі на двор праз вялізныя вокны залы, вокны з касымі сухімі разводамі дажджоў, і казалі ўжо ў іншай інтанацыі - як бацька з сынам, - іх ніхто не чуў, і прафесар згаджаўся, згаджаўся, але маліў публічна адмовіцца ад усіх тых жахлівых параўнанняў з крывавай антычнасцю - ісціна пры гэтым не пацерпіць, але студэнт застанецца вучыцца, а той тлумачыў, што подлецы (*???&&&&&???????????????) пачынаюцца з адзінай, з першай здрады, і быў, вядома, правы. І прафесар паклаў яму руку на плячо, думаючы пра тое, што, калі б у яго калі-небудзь вырас сын, ён быў бы падобным на гэтага яго любімага вучня. Дакладней, нават не так: калі б у яго калі-небудзь быў сын, і яго ўдалося выхаваць такім вось, фізічна не здольным на подласць, ён быў бы ганарыўся ім, і ён амаль яму сказаў, што той - правы, што прафесар ім ганарыцца, але ў голас - не, не.
Праблема была ў тым, што - так, яго любімы вучань, які сядзеў за трэцяй зверху партай у левым шэрагу, быў цалкам правы, і прафесар і мог узначальваць кафедру ўсе гэтыя гады толькі таму, што здраджваў, і маўчаў, і затыкаў раты тым, хто пачынаў казаць, ён затыкаў іх фразай "палітыцы не месца ў аўдыторыі", а справа была не ў палітыцы, а ў антычнай гісторыі і ў тых паралелях, якія ўзнікаюць самі сабой, калі чытаеш пра Калігулу ці Нерона і ведаеш, як Мураўёў... - але пра гэта нельга, нельга. Антычную гісторыю варта забараніць да выкладання, а разам з ёй - любую іншую гісторыю, тады ўсё было б лагічна і проста, тады ў яго не ўзнікалі б такія жахлівыя выбары і не давялося б чыніць здраду. Ён крануў акно, ля якога размаўляў тады з вучнем, - на ім застаўся каламутны малюнак ліній з яго лба са зблытанай сеткай валасоў - прафесар стаяў, прытуліўшыся да гэтага акна, пасля выкліку ў рэктарат і кароткай, насмешлівай умовы: да вечара наступнага дня адзін з іх - альбо вучань, альбо прафесар - павінен быў назаўсёды пакінуць гэтыя сцены, назаўсёды і без магчымасці аднаўлення, і прарэктар, з апухлым тварам і празмернымі, вываленымі з уласнай скуры фіялетавымі вуснамі, паведаміў яму, што найбольш прыдатная падстава для адлічэння - акадэмічныя прагулы. Яго любімы вучань адседзеў пятнаццаць сутак за тое, што вымавіў слова "Мураўёў" у нейкай яшчэ менш дарэчнай спрэчцы, здарылася гэта яшчэ зімой, і вось цяпер відавочна, што ён не мае намеру "брацца за вучобу" (насамрэч відавочна іншае - што ён будзе вымаўляць слова "Мураўёў" і далей, і ўжо нічым яго не спыніць), адпрацовак за прапушчаныя пары антычнай гісторыі няма, а значыць, універсітэт не можа пакінуць яго вучыцца. І - ніякай палітыкі. Толькі паспяховасць - ён не памятае, гэтую фармулёўку прыдумаў сам прарэктар ці ён, калі ноччу размаўляў сам з сабой на сваёй адзінокай (жонка памерла сем гадоў таму) малюсенькай куханьцы. Уся штука ў тым, што ён сам сябе пераканаў, што ў гэтым адлічэнні няма ніякай палітыкі, толькі паспяховасць, а таму, калі вучань пасля тэлефоннай размовы прымчаў да яго дадому, каб развітацца і аднесці кнігі, ён быў непахісным, ён адварочваўся, ён настойваў на тым, што універсітэт ні ў чым не вінаваты, і пакрыўджана апускаў вугалкі вуснаў, калі хлопчык крычаў яму, што ўніверсітэт - такая ж цаглінка ў сістэме, як і трыбун Гельвій Цынна, які падрыхтаваў для Калігулы законапраект, па якім той мог браць чыю заўгодна жонку і рабіць з ёй што заўгодна для нараджэння нашчадкаў. А прафесар вяртаў яго да запазычанасцяў і лаяўся канцылярызмі паўтарывекавой даўніны ("пастараліся б, малады чалавек", "трэба было б паклапаціцца") і, азіраючыся назад, разумеў, што гучаў пры гэтым жаласна, і вучань пракляў яго - вось так проста - назваў баязліўцам непасрэдна ў дрыготкі твар, а ён доўга-доўга перамешваў на кухні лыжачкай гарбату, і як быццам у гэтага гука было цікавае, гаманлівае рэха. Вучня адлічылі, адлічылі без права аднаўлення, адлічылі і адразу ж забралі ў войска, і ў гэтым было нешта прыемнае: гэта гарантавала прафесару, што даволі працяглы час яны дакладна не сустрэнуцца, вучань не нагадае яму пра здарэнне, мільгануўшы знаёмым тварам у натоўпе, і гэта супакойвала - бо праз паўтары гады выпадковасць гэтых слоў - "акадэмічная запазычанасьць" - наліецца неаспрэчнай маналітнасцю выраза, які прадвызначыў лёс, і ніхто з іх ужо не будзе згадваць пра тое, што здарылася і тым больш спрачацца. А яны, быць можа, нават пачнуць сустракацца і сябраваць цішком - вучань даруе, ён спагадлівы юнак, ён зразумее, што ў яго, прафесара, проста не было выбару. А зараз вось, за секунду да таго, як ён увайшоў у гэтую залітую сонцам аўдыторыю, яму паведамілі, што яго любімага вучня... Гэта сказала маці, яна тэлефанавала проста ў дэканат і спытала яго, прафесара, што азначала, што вучань не сказаў ёй пра тое, што ён, прафесар, яго і выключыў, а не сказаў таму, што не трымаў на яго зла, дараваў, сам так не думаў. Маці патэлефанавала і спытала яго, і не хацела ні з кім, акрамя яго, гаварыць, і ён узяў слухаўку, і яна рыдала яму пра здарэнне так, быццам на ўсім белым свеце засталіся толькі двое: прафесар і яна. Дзве кулі. Адна раскрышыла пазваночнік, другая прашыла лёгкія. Да шпіталя не давезлі. У часці кажуць, што інцыдэнт адбыўся пры падрыхтоўцы да стральбы з аўтамата, але які, да д'ябла, аўтамат, ён нават прысягу пакуль не прыняў - яго там забілі, забілі проста, і прызвалі на службу, каб забіць, і адлічылі з унівэрсытэта, каб прызваць і забіць, расстраляць ці збіць да смерці, і яны даслалі труну, металічную, запаяную, а там "нешта перакатваецца", як быццам галава ў яго адарвана. І ён лягчэйшы за яе сына, можа, і не яе сын - там, і прафесар казаў усё тое, што яна чакала пачуць, што перакатваецца - фуражка або яшчэ што, і ёй толькі здаецца, што труна лягчэйшая, а яна перабівала яго і працягвала балбатаць, знаходзячыся, па ўсёй бачнасці, ужо не на мяжы, а за мяжой, што труна з тоўстай сталі, што яна ўжо спрабавала калупаць яе кансервавым нажом, што яна хоча ўбачыць сына, яна не можа пахаваць яго, не заплюшчыўшы яму вочы, - і ад гэтага ўжо веяла такім простым, першасным жахам, што ён ужо не знаходзіўся, як і што гаварыць, і нехта, хто стаяў, па ўсёй бачнасці, побач з ёй, казаў нешта і угаворваў яе супакоіцца, і яна супакойвалася, і спынялася, дзякуй богу. Ён не памятаў, хто паклаў слухаўку, ведаў толькі пра тое, што пахаванне - заўтра, а 12.00, і што яму на гэтае пахаванне ісці нельга, таму што там дакладна будзе прамаўляцца слова "Мураўёў" і будуць людзі, якія спецыяльна прыйдуць, каб пачуць, як яно там будзе прамаўляцца. І што яму на гэтае пахаванне ісці трэба, таму, што калі ён не развітаецца з ім ... Калі яго вучань яму не даруе... А яму ўжо не дараваць, ён сам сабе не даруе, яго, хлапчыка, забілі - проста ўзялі і пазбавілі жыцця - замест спрэчак, перекананняў, крыку - перапынілі жыццё, і цяпер яго трэба хаваць, а маці хоча ўскрыць труну, але ёй не дадуць, гэта ж кощунственно (??????????????????), гэта - вандалізм, - трэба патэлефанаваць і сказаць, каб яна не рабіла, ды і потым зразумела ж, калі прывезлі ў жалезнай скрыні, няма на што цяпер там, не трэба, але ён не можа пра яго, пра ягонага вучня, вось у гэтых катэгорыях, ён жа сядзеў там, за гэтай партай, трэцяй зверху ў левым шэрагу, і усміхаўся, як сын, калі прафесар паўтараў гэты выдуманы сямнаццаць гадоў таму жарт пра маці Нерона, і ўсё гэта нейкі дзікі рымейк новазапаветнай гісторыі, у якой сапраўдным Настаўнікам аказаўся яго вучань, а ён - ён, прафесар, - не здаў іспыт. І цяпер яму трэба абавязкова ісці на пахаванне. Яму ні ў якім разе нельга ісці на пахаванне. Ён глядзіць на дошку, зрысаваную лініямі і словамі ("акадэмічная запазычанасьць", "неналежныя параўнанні", "я ўгаворваў адмовіцца", "ніякай палітыкі", "адсутнасць адпрацовак"), і разумее, што ён - усё-ткі, усё ж - не вінаваты і сапраўды нічога не мог зрабіць. А сухія разводы дажджу на акне - дакладна такія ж, якімі яны бачылі іх разам, і трэба зняць акуляры, таму што ў вачах ўсё роўна усё паплыло, і цяпер скрозь іх не бачна ні халеры, а па двары, там, унізе, носяцца хлапчукі - Анатоль адчуў, як назоўнікі, прыметнікі і дзеясловы зноў ператварыліся ў вобразы, лавіць якія стала больш складана, а вобразы - у сюжэт, падтрымліваць біццё Жыцця у якім стала стамляльна. Скончыць лепш у іншы раз - тры-чатыры сказы, дакладных і змястоўных, і кароткая фраза, якая непазбежна з'явіцца ў пачатку часопіснай рэдакцыі, - ён паспрабуе яе апусціць, але яны ўключаць і анансуюць яшчэ на вокладцы, і дзеля гэтых чатырох слоў - based on true story - часопіс будуць купляць. Сама гэтая true story - асобным файлам на дэсктопе, узятая з сеткавых навін за мінулы месяц, прычым ключавыя паняцці застаюцца нязменнымі: "ВНУ", "аўдыторыя", "спрэчка пра Мураўёва", "адлічэнне", "армія", "дзіўная смерць". Жыццё літаратурнейшае за літаратуру літаратуры.
Цела яшчэ дрыжала ад узбуджэння - па ім электрычнымі разрадамі бегалі напісаныя словы і выразы, і некаторыя з іх, дакладныя ў сваёй блытанасці, прымушалі яго дрыжаць, дапускаць і падцвярджаць, што літаратура - нешта большае, чым проста пісанне гісторый, нешта такое, што здзяйсняецца на энергетычнам узроўні.
Трэба было прагуляцца, падыхаць паветрам, да таго ж - і ён гэта зразумеў толькі зараз, адарваўшыся ад клавіятуры, - яго сюжэт спатыкнуўся аб яе, аб мару пра тое, што яны ... Не, займенніка "яны" не было, толькі - успамін пра гэтыя вочы, без усялякага дапушчэння пра пераход гэтых вачэй у пазнавальную, спасцігальную сферу сумеснага. Падрогваючы, ён пасьпешліва забраўся ў нейкае адзенне. Зараз трэба было пазбавіцца ад наслання слоў гэтага сюжэту, адасобіцца - з тым, каб потым вяртанне было доўгачаканым. Узбуджэнне ад напісанага трансфармавалася ва ўзбуджэнне ад перажытага ўчора, апавяданне пералівалася ў жыццё дакладна гэтак жа, як напярэдадні жыццё пералівалася ў аповед, зрабіўшы некаторыя яго месцы асабліва пранізлівымі.
На вуліцы ўсё блішчала, цекла і каркала. Шпакі прыляцелі. Анатоль кацянём скокнуў да выхаду з двара, адчуваючы сябе Саўрасавым, гатовы ўзяць палатно і жменямі накладаць на яго яркія, празрыстыя фарбы вясны, і яму думалася пра тое, што на карціне павінна быць асабліва шмат блакіту - у небе, якое было зверху, у небе, якое застыла між голых дрэваў, у небе, якое было ў лужынах, у небе, якое было ў вымытых адлігамі вокнах дамоў. Адна з бяроз падалася яму зусім саўрасаўскай, не хапала толькі цэркаўкі на трэцім плане, але яе ролю цалкам магла адыграць вось гэтая...
Вясёлы бег ягоных думак спатыкнуўся аб чорную Audi А8, у якой не адбівалася неба. Яна стаяла ля далёкага пад'езду, і вокны ў яе былі таніраванымі, і не трэба было асабліва ўглядаюцца, каб адрозніць выразна «КЕ» на канцы нумара. На яе масіўным плячы нагрувашчваліся кароткая антэна спецсувязі, рухавік быў выключаны - магчыма, тут, у гэтым пад'ездзе, проста жыве яе кіроўца, заехаў паснедаць, а машыну пакінуў пад вокнамі, - але не, гэты таніраваны лімузін прыплыў сюды ўпершыню, прыплыў з незразумелымі мэтамі , і скрозь суцэльную таніроўку немагчыма разгледзець, ці ёсць у ім хто-небудзь, хоць бы кіроўца. І, што самае непрыемнае, нельга так вось проста стаяць і глядзець на яе - гэта выкліча падазрэнні, калі яны прыехалі забраць кагосьці з гэтага далёкага пад'езда, то, знайшоўшы, як пільна і спалохана Анатоль глядзіць на іх машыну, могуць за кампанію ўзяць і яго, а што, калі ў яго ёсць нейкая сувязь з затрыманым. Audi пужала і адначасова вабіла - яму здалося, прайдзі ён побач, яго страх знікне, ён убачыць масу замілавальных дэталяў: драпіна на левым крыле, галінка, што тырчыць з каўпака кола, зблытаны след на брудных разводах вадзіцельскіх дзверэй, - а стала быць, і на плашчы вадзіцеля стхарылася камічная каракуля. Кіроўца зараз есць бутэрброды з сыром, а жонка замывае ягоны плашч і выгаворвае за нядбайнасць... Але не, машына, як і заўсёды ў іх, аказалася толькі што вымытай і наваскаванай, на яе капоце можна было прасаваць белыя кашулі без усялякага страху задаць работу па мыццю жонцы - калі ў гэтых людзей, вядома, наогул былі жонкі. Ні драпінаў, ні сколаў, ні, канешне, абламаных галінак ў каўпаку - нічога, што зрабіла б яе звычайным аўтамабілем. Замест гэтага - прамавугольнік спецпропуска з касой рысай і незразумелым надпісам «ДУП 56 - спец.». І крыху больш зразумелым далей: «Праезд паўсюль» - і скрозь чарненне лабавухі не відаць нават контураў стырна. Але трэба было ісці і не азірацца так, але ён усё роўна азірнуўся і, ужо паварочваючы за дамы, азірнуўся яшчэ раз. А галаву ўсе свідравала думка аб напісаным - ці не перагнуў палку на гэты раз? Ці не будзе выкліку і размовы або, яшчэ горш, крымінальнага артыкула «дыскрэдытацыя Радзімы і яе службовых асоб у замежных СМІ» (да пяці гадоў), і ўсё гэта - за беднага прафесара. І трэба, вядома, пісаць проста пра каханне. Проста аб здрадзе, не кранаючы ўсёй гэтай чарнёнай, драпежнай, вусцішнай погані, што валодае гідаснай ўласцівасцю матэрыялізавацца побач, у тваім двары, варта табе толькі згадаць пра яе ў сваіх фантазіях. Але ён не мог, не ўмеў сябе папраўляць, як ні было б вусцішна зараз.
Горад, вясновы горад з яго шпакамі і Саўрасавымі, знік, ён блукаў па турэмным калідоры ўласнай параноі, і баяўся, і сціскаўся, і гадаў - ці не зашмат ён паспеў нарабіць, і радаваўся таму, што не скончыў апавяданне і не выслаў яго, і думаў пра тое, што, напэўна, трэба ўсё змяніць і перапісаць, трэба перастаць публікавацца за мяжой, але ўжо - адпускала. Вясна рабіла сваю справу: сонца, блакіт, гэтая вільгаць вакол - не асенняя, не стомленая дажджавая вада, але тая самая, набпынялая жыццём, яна нясе жыццё, ёй набрыняла зямля, якая гатовая ўжо выбухнуць травой. Гэта была рэвалюцыя жыцця, прыдушыць і запалохаць яе немагчыма, і тая Audi прыехала ў двор па іншых справах - магчыма, яны лавілі злачынца, сапраўднага злачынца, а не ворага, або адзін "чорны" заехаў у госці да іншага - ва ўсякім разе, баяцца іх машын - апошняя справа. Бо калі яны прыязджаюць за табой, ты ўжо больш нікуды не сыдзеш. Калі ён на праспекце, значыць, яны - не за ім, значыць, яго апавяданне тут зусім ні пры чым, ды і потым, іх погляды на начное неба, як ён для сябе высвятліў, збольшага супадаюць.
Audi адыходзіла ўсё далей, і вось ён згадваў пра яе, толькі калі спускаўся ў чаноцце падземных пераходаў, у кафлі якіх было нешта ад засценкаў (КАТАВАЛЬНЯЎ), і яго думкі спатыкаліся аб гэтае слова, і думаў, што ў "засценку" было нешта ад ЗАСТЕНЧІВОСТІ (??????????????????), залішне кранальнае слова для таго, каб пазначыць а хоць бы і вось гэтую кафлю падземных пераходаў, і словы зачароўвалі яго, як саўрасаўскія вясновыя шпакі, і неслі за сабой у вырай сэнсаў, а потым вярталі на зямлю аўтамабільным гудком.
!!!!!Трэба спалучыць словы "застенок" і "застенчівость"
Людзі на тэрасе кавярні паволі цягнулі чорную густую жыжу з белых, як чайкі, кубачкаў, а ён вельмі хацеў кавы, але думаў не пра тое, дзе менавіта яму сесці, а пра тое, што для абазначэння вось гэтых вясновых сутнасцяў, якімі запоўненыя зараз тэрасы, злачынна выкарыстоўваць слова "людзі", не, трэба штосьці новенькае - "весначалавекі", "сонцавыпаўзні", "адлігаседцы". Анатоль не думаў пра тое, дзе яму сесці, бо ён ведаў дакладна, куды ідзе, - гэта было проста і адназначна, як значэнне слова "снег", а таму не звяртаў увагі на зваблівыя ратангавыя фатэлі з клятчастымі падушачкамі і ўтульна накінутымі на спінкі клятчастымі ж пледамі, якія запрашалі неадкладна стаць "адлігаседцам" і прарастаць пад гэтым сонцам за кубачкам далікатнага капучына, прарастаць разам з травой, лістотай, усім горадам. Дайшоўшы да ГУМа, ён павярнуў на Леніна, прайшоў міма групкі моладзі, якая прарастала ў гэты горад за півам на лавах парка, у чарговы раз усміхнуўся выразу "Канстытуцыйны суд МГБ" і, паскараючы крок, пайшоў па Маркс&Спэнсэр-стрыт.
Цяжка сказаць, калі ён дакладна зразумеў, што яна чакае яго за тым самым столікам ва ўчорашняй кавярні. Напэўна, яшчэ дома, калі растрапаны прафесар у пуловеры і акулярах быў назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі, - яна і разбурыла слоўны строй, зрабіўшыся больш зразумелай за тыя словы, якія выходзілі з-пад яго рук, так што недзе сярод мітусні прафесара з'явілася фраза "зразумеў, выходжу", якая не тычылася сюжэта і якую ён паспешліва сцёр, пасля чаго і пачаў збірацца, вырашыўшы скончыць у наступны раз трыма-чатырма сказамі, дакладнымі і змястоўнымі. Яе твар вадзяным знакам, сертыфікатам сапраўднасці яго адчуванняў праступіў за гіганцкім акном кавярні - яна не паглядзела на яго, працягваючы памешваць сваю каву, і ён падумаў, што вось у Алесандра ды Марыяна Філіпепі ёсць падобны твар - правы на дыптыху "Дабравешчанне" (альбом "Pushkin Museum of fine arts", шафа ў пярэднім пакоі, другая паліца, справа). Пакуль яго рука цягнула на сябе дзверы ў кавярню, пакуль ён ківаў афіцыянту, які ўскочыў насустрач, пакуль круціў галавой, адмаўляючыся ад прапановы сесці вось за той столік - цудоўны краявід, мяккая скураная канапа, - пакуль ён рабіў гэтыя бясконцыя крокі да яе, ён выдумаў процьму спосабаў загаварыць.
Ён мог бы жартаваць, ён мог бы распавесці ёй пра адлігаседцаў і пра нябесны блакіт у дрэвах, ён мог згадаць пра мастака са смешным прозвішчам Філіпепі, які крыху недакладна выявіў яе твар, - у профіль падобна, але вось так, у тры чвэрці, не атрымоўваецца, трэба да д'ябла здымаць са сцен Пушкінскага музея і выкідаць на сметнік яго "Дабравешчанне". Ён мог бы, у рэшце рэшт, напісаць невялікі жартаўлівы верш за той час, пакуль доўжыліся гэтыя яго крокі, што-небудзь пра "латэ макіята - лыжкаю змята, цукру драбніцы блішчаць на стале, і я, блін, табе зусім незнаёмы, пусці ў свой фатэль, калі ласка, мяне", і ўсё гэта было б спрытна, як зайца за вушы з шапкі, ды з падвойным сальта - спрытна і прыгожа, і ён - ён увесь ззяў знутры, любое глупства зараз было б сказана патрэбным чынам, было б прынята менавіта так, як трэба, але ўсяго гэтага ён рабіць не стаў, не стаў. Замест гэтага - увага! - ён сеў побач з ёй, не насупраць, як сядзяць на спатканнях, якія потым пакрысе перацякаюць у паспешлівае апрананне, - не насупраць, а побач, сеў так, як толькі і мог сесці, не хутка і не павольна, сеў і спытаў той адзінай інтанацыяй, спытаў, злёгку схіліўшыся і ўжо не разглядваючы яе, - ён ужо ведаў яе на памяць, кожную рысачку твару, ён спытаў у яе:
- Доўга чакала?
І яна - усміхнуўшыся латэ макіята, якое сапраўды было ладна пакамечаным лыжкай, але яшчэ не адпітым, толькі адно размяшаным:
- Усё жыццё.
Яны шмат размаўлялі, знаходзячы, што так - голас менавіта такі, і жартаваць - можна жартаваць, а можна і не жартаваць, і так усё зразумела; або вось адзін пачынаў жартаваць, а другі сканчаў жарт, і разам смяяліся, таму што выдумлялі адначасова. Ён напісаў ёй шырокі аўтограф на сурвэтцы, выкарыстоўваючы тронкі (ручку???????) лыжкі замест асадкі і макіята - замест чарнілаў (атраманту?????????????), у аўтографе гэтым было ўсё - і доўгі спіс пажаданняў, і наказ, і нават, здаецца, тэстамент ("маю састарэлую фраў прашу разабраць на запчасткі, а запчасткі развеяць з даху Нацыянальнай бібліятэкі, да глядзець пры гэтым, каб нікога не забіла"), і дапоўнены вензелямі подпіс; а яна - дала аўтограф яму, і ён вельмі ўрачыста паклаў яго ў нагавіцы, запэцкаўшы іх бязбожна.
Вясна усміхалася ім скрозь вялікія вокны, яны пачалі граць у футбол скручанымі ў мячык пакецікамі з-пад цукру, і яе брамка, пазначаная келіхам і сподачкам, была занадта малой, а яго, вырабленая з лыжкі і абрыўкаў сурвэткі, - велізарная, але яго чалавечак, зроблены з ўказальнага і сярэдняга пальцаў, пастаянна абыходзіў яе чалавечка, і лік быў 6:0 на карысць Анатоля, пакуль гульнявое поле не было жорстка разбуранае старанным афіцыянтам. Ён замовіў сабе зялёнай гарбаты, а на яго вуснах быў чамусьці ейны макіята, і яшчэ яны пастаянна смяяліся, але часцей за ўсё - толькі вачыма, толькі вачыма. І грукнулі дзверы кавяні, і дыхнулі на іх такой немагчымай вясной, што яны самі здзівіліся таму, што яны яшчэ тут, яшчэ - у памяшканні; яны кінуліся за гэтай вясной з нейкім жывёльным, не - птушыным, яшчэ менш рацыянальным, запалам, як быццам яны былі шпакамі, і яны прыляцелі, - і селі на адной галінцы, і больш нікуды адзін ад аднога не паляцяць. І, яшчэ сыходзячы, Анатоль паспрабаваў разлічыцца з афіцыянтам за іх агульны гарбаталатэмакіята, але афіцыянт адхіснуўся ад прапанаваных грошай, і гаспадар кавярні, які ўвесь гэты час вёў шахматную партыю з кімсьці, хто сядзеў да залы спінай, - гаспадар, падобны тварам да туры, ускочыў і мітусліва, спалохана махнуў рукой - маўляў, якія грошы з такіх людзей! І гэта было дзіўна, дзіўна. І ўспомнілася яе машына, і нумар, што сканчаўся на "КЕ", і слова "МДБ" мільганула недзе зусім побач, - але ўсё гэта было нібы зусім не пра іх. Як быццам на хуткаснай трасе пранёсся білборд, што рэкламуе газавыя пліты "Гефест", і бледная кветка агню на выгарэлым малюнку прымусіла задумацца пра тое, а ці выключыў ён газ пад чайнікам, але не - здаецца, выключыў, а можа, і не. Гэтае рэха: "КЕ" - "МДБ", "КЕ" - "МДБ" яшчэ пэўны час пульсавала ў галаве, але затухала, затухала, пакуль не разбілася аб нябесны блакіт, і яна ўжо махала рукой, паказваючы, як хутка па ім нясуцца аблокі. Wind of changes, - сказала яна.
Яна ўзяла яго пад руку, і яны страцілі слых ад гэтага дотыку - у паўдалоні, усяго якіх-небудзь тысячаў шасцьсот квадратных міліметраў, але з яе ў яго як быццам стала нешта пералівацца - яе далонь была распаленай і - да такой ступені далонню, да такой ... Настолькі дзявочай далонню, далонню з пазнакай "яна", што рабіла гэты дотык сімвалам ўсіх дотыкаў на зямлі. І, дадаў бы ён тут, калі б у буквары была, акрамя літараў "а", "6", "в", яшчэ якая-небудзь літара "шчасце", яе трэба было б праілюстраваць вось гэтым дотыкам. Некаторы час яны слухалі свае ўласныя крокі - гэты яе дотык зрабіў іх складаным агрэгатам, які крочыў, ступаў, падымаўся і апускаўся ў такт, і ўпершыню яго крокі, яе крокі - набылі сэнс. Усё яшчэ толькі планавалася, ён, захлёбваючыся, распавядаў па яе патрабаванні сваю біяграфію, адзначаючы пра сябе, што яна нічога - ні слова! - пра яго не чула, і ён думаў, што гэта выдатна, бо, нават калі б яна думала, што ведае, хто такі Анатоль Нявінскі, ён бы паказаў ёй такога сябе, які неадкладна пераканаў яе ў тым, што - не, не ведае! Ён і сам сябе такім не ведае!
Яны праходзілі міма рэзідэнцыі прэзідэнта, і ён пажартаваў, што прэзідэнт у дзяржаве, якая кіруецца міністрам дзяржбяспекі, - такі ж атавізм, як Канстытуцыйны суд, які ўваходзіць у структуру МДБ. І яна, якая толькі-толькі смяялася з абставінаў яго нараджэння за палярным колам, што ён ледзь паспяваў выдумляюць, раптам смяяцца перастала. І зноў аўтамабільнай сірэнай таніраванай машыны на максімальнай хуткасці прабліснула слова "МДБ", і збілася на секунду дыханне, і іх чатырохрукі, чатырохногі агрэгат пахіснуўся і некаторы час крочыў не ў такт, і ён зразумеў, што на тэму МДБ ён больш пры ёй жартаваць не будзе. А яна ўжо тузала за рукаў і прасіла падрабязней расказаць пра тое, як з метэарыта ён стаў белым мядзведзем, і ён, зажмурыўшыся, выдаваў ўсё новыя падрабязнасці, распавядаў пра доўгія палярныя ночы ў юрце, пра тое, як чукча Ягердышка, які прыехаў, здаецца, з Ліпскерава, вучыў яго піць гарэлку, як навучыў яго грамаце і як яны разам чыталі "Я помню дзіўнае імгненне".
Вуліца ператварылася ў брук - бруку так мала было ў гэтым горадзе, нібыта зробленым для мураўёўскага картэжа, у горадзе прамых праспектаў з ідэальным асфальтавым пакрыццём, - але гэта ён ужо думаў пра сябе, пра сябе. Брук панёс іх міма танка з эрэктыльна задзёртай пушкай, міма дома афіцэраў, дзе яны задаліся пытаннем пра тое, якія любімыя прысмакі ў белых мядзведзяў, у звычайных - мёд, а ў белых? І адказалі адразу ж: канечне ж - згушчонка! Таму і мядзведзі, і згушчонка - белыя. А дзе мядзведзі бяруць згушчонку? Ды рабуюць палярныя станцыі! Згушчонка неяк адразу іх прымусіла замаўчаць, яны задумаліся пра яе, пакуль праходзілі каля доўгага дома, які нібы на карачках узбіраўся на горку. Брук вывеў іх проста ў парк імя Горкага, побач з якім, як меркаваў Анатоль, абавязкова павінен быць парк салодкага, парк кіслага і парк салёнага, а яна папраўляла яго, кажучы, што парк, канечне, не горкага і не Горкага, а парк - "горка!-га", вясельны парк, тут усе крычаць адзін аднаму "горка!" і цалуюцца, а яны ў гэты момант былі прама на малюсенькім мастку, які заводзіў у глыбіню парка, пад дрэвы, і - анікога навокал. Яны трымаліся за рукі, стоячы проста адзін насупраць другога, і адчуванне было такое, што ён толькі што зрабіў ёй прапанову ці яна яму зрабіла прапанову гэтай згадкай "горка!-га", і вакол ужо крычалі "горка!" дрэвы, вада пад мостам, галкі, галкі крычалі вельмі выразна. І ён ціхенька паклаў далоні ёй на плечы, потым - на валасы, адводзячы іх, як заслону, і - заглушаючы гэтыя "горка!", затыкаючы іх, ледзь кранаючы, больш сімвалічна, чым жарсна, - проста ў яе адкрытыя, бо так раптам захацелася падыхаць, вусны... Гэта цягнулася толькі секунду, але хапіла для таго, каб смяротна збянтэжыць абодвух, яны былі неабстраляныя адзін адным, як узвод дарожнай міліцыі, выстаўленыя разганяць мітынг. Адхіснуўшыся ад толькі што зробленага, яны ступілі на сцэну парка, яна нават выпусціла яго локаць са сваёй далоні, яле хутка паправілася і вярнула; і гаварыць зараз было нельга: атрымаецца хрыпла, і што б ні сказаў, хоць "я - цябе...", хоць пра тое, што вось рыба хутка пойдзе на нераст, - атрымаецца ўбога і вельмі пошла. Не, ім варта было маўчаць, і зараз, у гэтыя першыя секунды, падавалася, што маўчаць зараз варта вечна, але вечнасць хутка адступіла, і ён, адкашляўшы хрыпату, ужо больш паказваў, чым размаўляў з ёю пра блакіт, што праглядваў скрозь голыя галіны наверсе, і яна глядзела туды, куды ён паказваў, а ён глядзеў на галіны і на неба ў яе вачах, і там, у вачах, усё гэта было прыгажэйшым. Ні адзін з іх - ні на секунду - не падумаў пра тое, што загаварылі рана ці занадта паспешна, - усё было своечасова, у іх усё было своечасова, і заўжды будзе своечасова, проста зараз трэба было паразмаўляць. Ён распытваў яе пра жыццё, а яна толькі адмахвалася, і ён адчуваў, што лепш - не пытаць: тая самая, на максімальнай хуткасці чарнёная машына паведамляла, што лепш маўчаць пра жыццё і пра мінулае; яны - з адной глыбы мармуру, яны - адзін для аднаго, але зразумелі гэта толькі зараз, а значыць - трэба пра сучаснасць і будучыню; а ў сучаснасці былі качкі з дэкаратыўнай рачулкі, што працякала праз парк, і яна заверашчала "Ой, качачкі, качачкі!", і качачкі таксама заверашчалі, відаць, на сваёй "Ой, людзі, людзі!" і ледзь не пабеглі ім насустрач, але, убачыўшы, што ў двухногіх няма зусім ніякай ежы, павярнуліся да іх бескарыслівай пяшчоты прагматычна падзёргваннямі хвастоў. Яна была забітая, ён гладзіў яе па валасах і абяцаў перастраляць іх з рагаткі, засмажыць і напалову з'есьці, а потым ажывіць і прымусіць папрасіць прабачэння, але яна была несуцешнай і ўрачыста паклялася зрабіць качку сімвалам здрады, здрады і карыслівасці: "Ён кінуў яе з двума дзецьмі, як качка!"
Людзі, што ішлі насустрач, ужо не шарахаліся, яны, здавалася, усе ведалі пра іх і ўсміхаліся - гледзячы на іх зараз, немагчыма было не ўсміхацца, - без усялякай зайздрасці, кудысьці ўнутр, у свае ўласныя ўспаміны. Алея, што без усялякай сістэмы пятляла па горкім парку і адводзячы іх прэч ад здрадніц-качак, вынырнула да прагала у рачной прыстані, дзе, на сваю бяду, крахтаў ад старасці ўжо непрацуючы, ужо напалову затоплены прагулачны цеплаход. Яго доля была прадвызначаная. Захоп адбыўся ў самыя кароткія тэрміны і адрозніваўся тым небывалым цынізмам, з якім іспанскія гандлёвыя суды браліся на абардаж французскімі карсарамі. Ён падбег да гранітнага парапета, што разыходзіўся проста насупраць уваходу ў цеплаход. Правал у парапеце быў сарамліва зачынены вяровачкай, але яна, вядома, не магла спыніць карсара. Анатоль зняў вяровачку з цвіка, што прытуляў яе, і ступіў на палубу, але яна - яна баялася, з жахам глядзела на ледзяную ваду і казала, што толькі качка магла так подла схавацца на караблі. І аказалася, нездарма баялася: калі ён ўгаворам, клятвамі і абяцаннямі ўсё ж прымусіў яе ступіць (у яе выпадку - хутчэй, скокнуць) на палубу, цвік, які застаўся без вяровачкі, пакінуў на яе плашчы доўгую рваную дзірку, і Анатоль абяцаў зашыць, а яна ўпершыню назвала яго «мядзведзем».
Усярэдзіне было цёмна і валялася такая колькасць скарыстаных прэзерватываў, што ім зноў стала няёмка. Прэзерватывы былі падобныя да выкінутых на бераг медуз, масавасць жа мела характар экалагічнай катастрофы, але, падумаўшы, ён вырашыў, што не будзе жартаваць на гэтую тэму, ды і проста кранаць вачыма ўсё гэтае скручанае, застылае, высахлае было няёмка, няёмка. Намагаючыся не наступаць на бялёсыя трупікі медуз, яны прайшлі праз пасажырскі салон, пасярод якога нехта зусім нядаўна, яшчэ вось гэтай зімой, паліў вогнішча, зазірнулі за дзверы, якія мелі сур'ёзны, марскі выгляд - з заклёпкамі, вытачаныя з цяжкога металу, з тоўстым шклом акна. За дзвярыма аказалася лесвіца ўніз, якая на чацвёртай прыступцы абрывалася вадой. У гэтых прыступках, з нарослымі водарасцямі, якія бяруць пачатак глыбока, глыбока - да поўнай страты бачнасці, было нешта настолькі рамантычнае, што яны замерлі тут на імгненне ў асвятленні адбітых сполахаў з паверхні вады. Але Анатоль ўжо цягнуў яе далей, кіруемы інстынктам карсара, і яна нясмела цікавілася з-за яго пляча, што яны шукаюць, і ён, гучна рассмяяўшыся, сказаў, што, вядома ж - скарб. Скарб яны знайшлі ў пакойчыку, які вянчаў пасажырскі адсек. Тут не было вохрыстых драўляных панэляў папярэдняй залы, не было авальных вокнаў, якія нібы абяцаюць хуткасць і пырскі. Тут усё было строга, аднастайна, пафарбавана ў дзелавіты салатавы колер і утыкана даўно састарэлымі (і гэта можна было зразумець перш за ўсё па шрыфце надпісаў) прыборамі. Затое - і на гэты раз яны войкнулі адначасова, ледзь убачыўшы, - проста пасярод гэтай малюсенькой рубкі, пакінутай вандаламі ў спакоі, напэўна - з-за сентыментальных дзіцячых перажыванняў, - дык вось, проста пасярод рубкі ўзвышаўся сапраўдны капітанскі штурвал. Сапраўдны, такі, якім яны двое яго сабе і ўяўлялі: з фарбаваннага металу, з адпаліраванымі да бляску драўлянымі дзяржальнямі. "Ох", - сказаў Анатоль. "Оооо!" - Сказала яна, ягоная дзікунка.
І яны паплылі. Міма, паважна гайдаючыся, прапаўзалі Дарданелы, Пірэнеі. "Падыходзім да Басфора", - лаканічна паведамляў ён. "Поўны наперад", - крычала яна, і было незразумела, хто з іх капітан, а падобна, што абодва і былі капітанам, ён - левай яго палавінкай, яна - правай. Рубка была прыпаднятая па-над пасажырскім салонам, проста перад штурвалам адкрывалася не вельмі вялікае вакенца, якое некалі дазваляла сачыць за фарватэрам, але зараз ужо нічога не дазваляла - памутнела да непразрыстай бялёсасці пасля дзесятка перажытых на прыколе зімаў, але ім і не патрэбны быў фарватэр, ім не патрэбная была Свіслач, Анатоль ужо прасіў паглядзець направа і ацаніць профіль вялікага сфінкса, з Ніла яны нейкім чынам трапілі ў Ганг, а адтуль - адразу ў Місісіпі, і ён спяваў ёй песні чорнай Амерыкі, а яна адказвала яму цытатамі з Марка Твэна, ён ліха круціў штурвал направа, і адкрывалася загадкавая Амазонка - не ў тым яе даступным выглядзе, у якім яе паказваюць па Discovery, але - тая, пра якую можна прачытаць у растрапаных старэнькіх тамах "Бібліятэкі прыгодаў і фантастыкі". І яна крычала яму: "асцярожна, не раздушы пелікана!" - А ён адказваў ёй: "Яны з качкападобных. Яны ўсе з качкападобных!" - І - душыў, і яна скардзілася на яго ў ААН, а ён плыў у Нью-Ёрк, разбірацца з качкападобнымі ў ААН, але па дарозе збочваў у Рэйн, і прапаноўваў атрымаць асалоду ад віду на Кёльнскі сабор, і апісваў ёй гэты від подрабязна, а яна слухала, шырока расплюшчыўшы вочы насустрач яго фантазіям. Яны здзейснілі сваю кругасветку, усталяваўшы абсалютны сусветны рэкорд для цеплаходаў рачнога класа, - каля сарака хвілін. Яны выходзілі з капітанскай рубкі, яны гайдаліся ад стомы і згаджаліся з тым, што перажытае, вядома, варта было парванага плашча. Скочыўшы назад на тратуар, яны абняліся - запраста, як чалюскінцы, і так, спакойныя, гордыя, блізкія, пайшлі прэч з парку.
Патрэбнасць ў навакольным адпала - атрымаўшы ў сваю ўласнаць целы сусвет, яны нагуляліся, але горад працягваў падсоўваць свае славутасці: помнік Горкаму, які звярнуў увагу Анатоля сваім падабенствам да сфінкса, парфенон, які апынуўся ўсяго толькі аркай на ўваходзе ў парк, з сярпамі і молатамі, якія намякалі на тую Афіну, у гонар якой быў узведзены, Эйфелева вежа тэлевышкі, якая тырчала з-за дамоў, -- усё гэта яны ўжо бачылі, усё было ўжо не тое. Яны слухалі "горка!" галак, але ўжо не сароміліся -- слухалі, як закаханыя, якія вырашылі ўзаконіць свае адносіны праз дзесяць гадоў пасля знаёмства, і не галкам было вырашаць, калі ім "горка!", а калі -- не.
Прайшоўшы пад першым мостам, пад праспектам Незалежнасці, яны доўга глядзелі на ваду, звесіўшыся з гранітнай агароджы, і адразу ж прыплылі качкі і не сплылі, убачыўшы, што ежы няма, і яна рэабілітавала качак, сказаўшы, што не ўсе качкі - свінні, ёсць сярод іх і лапачкі. У вадзе, якая яшчэ не навучылася толкам плыць, якая яшчэ зусім нядаўна былой лёдам, адлюстроўваліся далёкі кафедральны сабор і Палац рэспублікі, і яны таксама хацелі ў ёй адлюстравацца, але трэба было перагнуцца праз парапет занадта моцна, і ногі Анатоля ўжо не краналі зямлі, а твар усё не з'яўляўся ў воднай гладзі, ад гэтага ён выказаў здагадку, што за час сваёй кругасветкі яны сталі нябачнымі. Яны прайшлі далей, абагнаныя зацягнутымі ў бліскучую на сонцы спартовую вопратку бегунамі, і ўсе бегуны былі вельмі старыя, але трапляліся сярод іх і адносна маладыя, і абодва вырашылі, што бегуны, бегаючы, амаложваюцца: чым больш кругоў, тым маладзейшы, а месца гэтае - чароўнае, адзін круг - мінус дзесяць гадоў. Пагадзіўшыся з тым, што цяпер, калі яны ёсць адзін у аднаго, ім трэба жыць вельмі доўга, яны прабеглі навыперадкі дзвесце метраў да бліжэйшага скрыжавання, і Анатоль бязбожна абагнаў, не даўшы форы дзяўчыне, медзвядзіна такая. Прайшоўшы пад вялізнымі ліпамі, што спадарожнічалі Свічлачы на яе шляху да Траецкага прадмесця, яны падчас няспешнай гутаркі прыйшлі да высновы, што на звычайных бегуноў гэта месца дзейнічала ступенчата, здымаючы па дзесяць гадоў за круг, а на закаханых бегуноў - ураўняльна, і цяпер ім абодвум па васемнаццаць, а значыць, не так ужо і важна, колькі ім было да прабежкі. Анатоль паспрабаваў настойваць на тым, што пераможца ў двухсотметроўцы павінен атрымаць які-небудзь бонус, напрыклад - лішніх паўгады амалажэння, але замест бонуса атрымаў даволі важкі ўдар кулаком у печань і абяцаў паскардзіцца ў ААН на жорсткае абыходжанне з белымі мядзведзямі. А над імі ўжо раскінуў крылы мост ля Траецкага прадмесця, і быў вечар, і аказалася, што яны былі разам увесь дзень, і далёка праз раку запаліліся агні шматпавярховак, і ліхтары зорнымі дарожкамі прабягаюць па вадзе, і ўвесь мітуслівы горад некуды падзеўся -- тут, пад мостам, не было нікога, толькі грукат зверху, але, калі стаіш так вось, кранаючы адзін аднаго, хутка забываеш, што грукочаць - машыны, здаецца, што грукочаць - нябёсы, прычым грукочаць нейкую мелодыю, - яны глядзелі ў гэты горад, як у дрыготкія вуглі вогнішча, і ўжо больш не размаўлялі, а перашэптваліся - так аказалася нават гучней, а галоўнае - патрэбным тэмбрам.
І стала халодна, і трэба было ў цяпло, і вядома ж, яны пайшлі дадому - куды яшчэ ім было ісці? Хіба маглі яны цяпер, пасля Пірынеяў і сфінксаў, пасля качак і пеліканаў, пасля бегуноў - разысціся ў розныя бакі? Яны ж цяпер нават у рацэ разам не адлюстроўваліся! А ў лужынах - у лужынах адлюстроўваліся, і ў гэтых адлюстраваннях яе галава ляжала ў яго на плячы, і валасы казыталі падбародак, ну як жа ім зараз было разыходзіцца? Як жа маглі яны расстацца, калі адкідаюць па чатыры ценю ў святле ліхтара, калі вунь які месяц узняўся, калі ў яе плашч парваны? Яна вяла яго кудысьці ў бок вуліцы Маркса&Спэнсэра, а ён адзначаў, як усё змянілася за суткі, - вакол было багата вачэй, тых самых, што пазіралі ў самую глыбіню, - так глядзелі на іх парачкі, так глядзелі сем'і з дзецьмі, і толькі рэдкія адзіночкі, што захіналіся ў шалікі і хавалі змерзлыя рукі глыбей у кішэні, аблівалі ледзянымі, пранізлівымі поглядамі. І Анатоль зразумеў, што ўчора справа, вядома, была ў ім самім - у ім самім, а не ў навакольных. Ён быў такім жа мітуслівым адзіночкам, што патрабуе да сабе любові, увагі, які патрабуе бачыць у сабе чалавека, жывую істоту, якая думае і пакутуе, але - не заслугоўваў гэтага, а цяпер яму гэтага ўсяго ўжо не трэба, але, мяркуючы па тым, што на яго глядзяць менавіта так, як трэба, - ён змяніўся, ачалавечыўся, прыцягваў цяпло і выпраменьваў яго, і ён паспрабаваў выказаць усё гэта ёй, але не змог, збіўся, толькі падзякаваў - за яе вочы, ды дадаў, што любога чалавека можна спазнаць па вачах, і ўсе тыя подласці, і ўсё тое дабро, на якія той здольны. І што яна разбудзіла яго вочы, якія глядзелі не так і не туды, і цяпер... Але яны ўжо збочылі ў дворык - проста насупраць кафэ «Шахматы» і падышлі да некрыкметнага дагэтуль пад'езда, і падняліся на трэці паверх, адолеўшы доўгі пад'ём, предполагавший (???????????????) як мінімум паверх пяты. Яна дастала вялізную звязку ключоў (навошта ёй столькі?) і некаторы час круціла іх у жалезных дзвярах з той жа хуткасцю, з якой ён там, на цеплаходзе, круціў штурвал. І гэта - выдатна, падумаў Анатоль, бо азначае, што таты-гэбэшніка дома няма і не давядзецца, натужна ўсміхаючыся, прабірацца бачком у яе пакой, намагаючыся не вітацца, не кранаць працягнутай рукі...
Яна адступіла і маляўнічым жэстам, нібы эльфійская прынцэса, запрасіла яго ў казачны лес. Пярэдні пакой, у які яшчэ дапускаліся староннія вочы - суседзяў, сантэхнікаў, работнікаў ЖЭСа - усіх тых людзей, якіх можна не пусціць далей парога, - яшчэ стрымліваўся, яшчэ быў абстаўлены проста як малюнак з люксавага часопіса па інтэр'еры. Ракако, перамяшанае з мадэрнам у найтанчэйшую сумесь, якая патрабуе не толькі процьму густу, але і вялізных грошай. Тут быў пуфік, на які належыла сядаць (задніцай! Задніцай сядаць - якое блюзнерства!), здымаючы і надзяваючы абутак. Пуфік, у якім Гаўдзі сплятаўся ў танцы з Версальскім палацам, - вялізныя лілеі на яго ножках былі выразаныя ўручную, а асіметрычная півоня, якая выбухам падымалася ззаду з раскінутай пальцамі лістоты, аказалася здымнай лыжачкай, якую хацелася пакласці пад шкло, а не чапаць, і ўжо тым больш нагамі (адна шкарпэтка аказалася апранутай шыварат-навыворот, з-за чаго ступня стала падобнай на пысу маладога сома, на пальцы другой - у тым месцы, якое ніяк не схаваць, - яскравая дзірка, праз якую крывіў морду пазногаць). Пярэдні пакой упіраўся ў двухстворчатыя дзверы з наборным вітражом, на якім нешта перацякала, расло, вілося - ар нуво, а ў яго дзірка на шкарпэтцы. Але вітражныя дзверы хутка расчыніліся - яна рабіла ўсё гэта сарамліва, без намёку на зухвальства, з бачным жаданнем максімальна згарнуць экскурсію і выключыць любыя пахвалы. Запалілася святло ў гасцінай, і тут - як ён ні стрымліваў сябе, як ні разумеў, што яна не хоча чуць воклічаў - ніякіх воклічаў - у яго вырваўся "ох" здзіўлення. Справа ў тым, што там, далей, за пярэднім пакоем, быў палац. Сярэдняй рукі, не самы раскошны, недзе нават строгі, без празмернасцяў, уласцівых растрэліўскаму барока, але - палац. Мэбля - авальны стол з букетам свежых, цяжкіх кветак у вазе, фатэлі, нядбайна растаўленыя ля стала, люстэрка ў тонкай, кучаравай раме - усё гэта было стагоддзя васемнаццатага і працягвала распачатую ў пярэднім пакоі французскую тэму. Гарнітур быў белым, з найтанчэйшымі дотыкамі золата, сцены вырашаныя ў белым колеры, з залатымі віньеткамі, мармур падлогі часткова прыкрыты дываном, таксама - жаўтаватым-белым. Нават люстра, вырабленая, здаецца, з суцэльнага крышталю, без адзінага металічнага мацавання, - люстра, што звісала з пяціметровай столі амаль да самага стала, люстра, якая важыла, напэўна, тону, - нават яна была зіхотка беласнежнай. Ля вакна, убранага ў шаўковыя звешаныя да падлогі шторы, стаяў лакіраваны раяль дакладна пазамінулага стагоддзя, і дзіўна было, што ў даўніну рабілі такія вось белыя, як воблака, інструменты.
Яна так і стаяла, пасярод залы, разгубленая, без ведама, што цяпер з гэтым усім рабіць, як ўпісаць іх дваіх у гэты інтэр'ер. На сцяне вісела добрая копія "Вакханаліі" Алесандра Маньяска, а можа быць, і сам арыгінал. Анатолю тэрмінова трэба было ў прыбіральню - пераапрануць вывернутую навыварат шкарпэтку і крыху ачомацца, і ён спытаў - аднымі бровамі, і яна няпэўна махнула рукой у бок калідора, які выходзіў з залы направа, як быццам бы і сама не памятала дакладна, як знайсці гэты самы туалет. Ён ішоў вельмі доўга, дзе-нідзе яму ўдавалася ўключаць святло, ён зазіраў у блакітныя, ружовыя, вохрыстыя пакоі, дзе стаялі некранутыя ложкі, пісьмовыя сталы, бібліятэкі, праходзіў скрозь залы поменей, бачыў кухню - звычайную сучасную кухню, з сінімі шафкамі з полівінілу, якая глядзелася мазаічнай псіхапатыяй сярод адно французскіх словаў, што яе акалялі, і бакавыя дзверы ўсё спрэс аказваліся новымі колідорамі, і вось, нарэшце, - знайшоў, з латунным кранам і ваннай, якая стаяла проста пасярод пакоя, і хутка пераапрануўся, і пырснуў на твар ледзяной вадой, і сказаў люстэрку напаўголасу: "Ахуець! Ахуець?"
Уласна, яго мучыла зусім іншае пытанне - хто ж яна такая, і чаму ў яе палац, убудаваны ў звычайную "сталінку", - але ён не ведаў, як і ў каго спытаць і ці трэба пытацца, а таму проста яшчэ раз накідаў ледзяной вады на твар, прыгладзіў валасы пецярнёй і выйшаў. Дарогу назад знайсці было лягчэй - дзе-нідзе ён пакінуў уклюначанае святло, да таго ж патрэбныя дзверы былі прыадчыненыя. Яна сядзела спінай да яго, залішне нядбайна, каб выглядаць натуральна. А ён зайшоў такім нямым пытальнікам, што яна палічыла патрэбным сказаць: "Тут гэта... Камуналка наогул была на ўвесь паверх. Ну, яе выкупілі, аб'ядналі". Больш пра кватэру ёй гаварыць не хацелася, і ён паспрабаваў вярнуць яе прыхільнасць, жартуючы з дзіркі ў шкарпэтцы, са свайго растрапанага выгляду, параўноўваючы сябе з ценем бацькі Гамлета, што прыйшоў шукаць сына бацькі Гамлета не ў той палац, але - ён адзначыў гэта з трывогай - яна ўжо рэагавала слабей, смяялася не з такой гатоўнасцю, і, калі ён, усё яшчэ спрабуючы ажывіць, рэанімаваць, развязна пратанчыў да раяля, адкрыў крышку і пачаў найграваць адным пальцам тую мелодыю, якую адзіна і умеў выконваць, - сабачы вальс, - яна зусім змянілася ў твары. Такой бачыць яе было страшна, і ён падскочыў да яе, і маліў, выдаваўшы з сябе мядзведзя, дапамагчы зайграць чатырохногаму сабачы вальс, мядзведзям падабаецца сабачы вальс, і яна запалілася - паддалася на слова "мядзведзь", і лупіла па клавішах разам з ім, дадаючы да асноўнай мелодыі нечаканыя імправізацыі з класікі, - грала яна трапятліва, і скончылі яны мядзвежымі абдымкамі, на падлозе, смеючыся, ён ўдзячна вылізваў ёй руку, а яна матляла яго па карку, і ўсё зноў станавілася добра.
Але раптам яна рэзка, як ад удару, замерла, ды так, што ён таксама - замер, адчуўшы, што зараз менавіта так, рэзка, як на вайне ў час неяаканай атакі, трэба супакоіцца, і замаўчаць, і навярнуцца ў слых і зрок. Яна ляжала, затаіўшыся, і ён ужо разумеў, у чым справа, - недзе званіў сотавы тэлефон, яе сотавы тэлефон, і менавіта з-за яго, менавіта з-за яго. Яна ўскочыла, выбегла ў пярэдні пакой, вярнулася са слухаўкай, што амаль разрывалася, не адказваючы, не адказваючы на званок, і паспрабавала закрыць яе далонню, каб яна звінела цішэй, яна трымала яе на выцягнутых руках, як атрутнага гада, як змяюку, як... А тэлефон званіў, званіў, і яна глядзела на Анатоля і маліла яго аб дапамозе - званок быў як удары гадзінніка, які б'е апоўначы, і карэта зараз ператворыцца ў гарбуз, а мядзведзь пойдзе шукаць хрустальны пантофлік!
«Адкажы! Адкажы ж! Няма такіх тэлефонных званкоў, якіх трэба так баяцца, - казаў ён пра сябе - і, бачачы яе спалох, казаў ужо ў голас: - Адказвай, адказвай, я выйду, я выйду ў той калідор, усё нармальна, можаш размаўляць!»- А яна пачала хутка-хутка матляць галавой, усё трымаючы слухаўку, і сказала адно-адзінае слова: «Усё». - Што ўсё, што ўсё? - спрабаваў дапамагчы ёй вызваліцца словаў, што распіралі яе, Анатоль.- Што здарылася? Хто гэта тэлефануе? Хочаш я адкажу? - І ў адказ: «Усё! Ўсё!» - Яна падштурхоўвала яго да выхаду, ішла разам з ім і маліла: «Усё!» Гучала як просьба сысці неадкладна, неадкладна. «Мне сысці? - Спытаў Анатоль. - Я пайду, пагуляю паўгадзінкі і вярнуся, так?» А яе прарвала: «Сыходзь зараз! Сыходзь неадкладна! І ніколі сюды не вяртайся, чуеш? Не смей сюды больш прыходзіць! Сыходзь! Забудзь! Забудзь мяне! Інакш - канец, зразумеў? Усё! Сыходзь!» - «Ты праганяеш мяне?» - Паспрабаваў ён пакрыўдзіцца, але атрымлівалася дрэнна, ён бачыў, што яна - не ў тым стане, каб крыўдзіць іншых. «Дурань! Сыходзь! Усё! Ну! Ты не разумееш! Ты не ведаеш! Сыходзь! І ніколі! Не смей! Сюды!» Ён быў ужо за дзвярыма, і яна глядзела на яго, і вочы ў яе блішчалі - ці то ад спалоху, ці то ад таго, што сапраўды больш - ніколі... А ён яшчэ не мог паверыць, што гэта назаўсёды, што яна крычыць: «Бывай! Бывай!», А тэлефон працягвае званіць, і «бывай» - гэта не «да пабачэння», гэта значыць, ён ніколі больш не сустрэнецца са сваёй... С... Ён нават не ведае, як яе завуць! Яны сталі роднымі, яны здзейснілі кругасветку, яна называла яго «мядзведзем», а ён казаў ёй «ты», і не было нічога больш роднага за гэтае «ты». Дзверы ўжо зачыняліся, адсякаючы яе твар, і ён крыкнуў: - Як цябе завуць? Як?
І, ужо з-за амаль зачыненых, ужо прыцішана, як з Аіду "Лізавета".
Ён адказаў: "Анатоль" - адказаў зачыненым дзвярам, і ён жа, здаецца, казаў ёй сёння, што яго завуць Анатоль, казаў пра сябе ў трэцяй асобе: "І тут Анатоль перагрыз пруты кратаў...", так што было зразумела, што Анатоль - гэта ён, і як дзіўна думаць, што яны знаёмыя толькі дзень! Ён прыціснуўся вухам да дзвярэй, спадзеючыся пачуць яе голас, - не, нават не гэта - спадзеючыся пачуць яе крокі, і смех, і дзверы расчыняюцца, і яна кажа, што пажартавала, але не, яе страх быў добра бачны, з такім страхам не жартуюць. Божа, што адбываецца?
Трэці паверх. Кватэра 54. Дом на Карла Маркса. Ён даведаецца па адрасе яе прозвішча, адшукае тэлефон і будзе тэлефанаваць ёй кожны дзень - яна забараніла яму вяртацца, але ён будзе тэлефанаваць. Яна спалохалася. За яго ці за сябе? Анатоль не хацеў сыходзіць з лесвічнай пляцоўкі, ён вельмі баяўся незваротнасці гэтага сыходу, а яшчэ ён баяўся, што яе страх і гора, выкліканае гэтым званком, выліюцца, як у галівудскіх фільмах, у павольны палёт з трэцяга паверха, які з-за пяціметровых столяў -- амаль як пяты, і роўна ў той момант, калі ён выйдзе з пад'езда, яна з'явіцца на гаўбцы свайго цудоўнага палаца і паляціць у зорную ноч, і палёт гэты скончыцца як раз ля яго ног. І вось дзе, дарэчы, яе вокны? Ён падняў галаву, стоячы ля выхада з пад'езда, знайшоў трэці паверх, у вокнах якога то тут, то там гарэла прыглушанае святло, але хутка зразумеў, што кватэра можа цягнуцца да самага канца дома ды паварочваць разам з ім, і, хто ведае, -- можа, яна двухузроўневая. Можа быць, увесь гэты дом - адна яе кватэра, марная справа.
Ён цягнуўся да сябе дадому, і на вуліцах яшчэ сустракаліся нейкія людзішкі, нейкі люд, гэты люд з чымсьці рыфмаваўся ў яго галаве, народжаючы то «чудо-юд», то «блюд», то «уют»(??????????????????), і гэта было выдатным спосабам не думаць пра яе. Тым больш, што ён усё роўна яе знойдзе: вызваніць, выпіша, вымаміць, вымавіць... Даволі складана было працягваць, гледзячы на маналіт Audi А8, які стаіць на тым самым месцы, дзе ён яго ў апошні раз спалохаўся, - у яго двары. Ні адзін ператрус, ні адзін выязны допыт з заўзятасцю не мог доўжыцца так доўга. Што тут робіць гэтая машына і за кім прыехала? Ён збіўся са сваёй хуткай хады, у рытме якой так зручна думалася-крочылася («вызваніць, вымавіць, вызваліць»), і ўжо натужна стаў набліжацца да гэтага варанёнага варанка.
Audi была настолькі ж недарэчнай тут, сярод родных каштанаў, як шыбеніца на дзіцячай пляцоўцы. Як калі вось ты раніцай падыходзіш да акна і бачыш, што побач са старымі каруселямі і ўрослай у зямлю дзіцячай горачкай стаіць эшафот, а на ветры хістаецца ягоная пятля. І ўсё ідзе сваім парадкам - ходзяць суседзі, сядзяць на лавачкі пенсіянеры, і ўсе баяцца спыніцца побач або затрымаць пагляд - раптам гэта падасца падазроным, раптам цябе за гэта...
Ён падышоў ушчыльную да Audi, ён зазіраў у шыбы - такія ж чорныя і непразрыстыя, як метал, - ён спадзяваўся адгадаць хоць нейкі рух, паміргванне сігналізацыі (як быццам такім машынам патрэбная сігналізацыя), але бачыў толькі самога сябе і знаходзіў, што вось гэтае ўласнае адлюстраванне ў шыбе, за якой спрабуеш знайсці нешта рацыянальнае, што патлумачыла б жывёльны страх, - прыгожая метафара параноі. І яго параноя ўжо ўзнімалася хвалямі аднекуль з жывата, розум казаў ёй: «Нічога страшнага, машына магла прыехаць за кім заўгодна». Або: «Калі б яны сачылі за табой, то сталі б проста ля твайго пад'езда», - але яго «я» ўжо прадукавала, ужо нашэптвала, ужо заклікала бегчы адсюль к д'яблу і не спыняцца, але ён яшчэ трымаў сябе ў руках. І вось у той момант, калі ён пераканаў сябе, што дзверы не адчыняцца і яго не запіхаюць усярэдзіну... У той момант, калі ён цалкам дакладна упэўніўся - з-за непрагляднай нерушы ў глыбінях машыны, - што нікога там няма, што гэты механізм бязлюдны... Калі збіраўся крочыць адсюль прэч... У гэтую секунду, пацвярджаючы жудасную здагадку, што, пакуль ён узіраўся ў чарноцце за акном, хтосьці або... або штосьці (ён скалануўся) разглядала яго з-за шкла сваімі птушынымі (варанок) вачыма, Разглядала механістычна, так жа, як ён разглядаў у гэты момант сваё адлюстраванне і думаў пра сваю параною... Увогуле, ён ужо не згадае, што было раней - рухавік, грымнуўшы стартэрам, завёўся альбо ўключыліся асляпляльныя ксенонавыя фары. Машына з плыўнасцю кобры вывернула колы і кранулася. І, зрабіўшы непатрэбны круг па двары, выглядаючы, выглядаючы ахвяру, - круг драпежніка, няспешнага і гатовага накінуцца, - зрабіўшы гэты круг, паскорылася, паскорылася і знікла.
Анатоль ужо бег да сябе дадому, задушаны страхам, - яны чакалі яго, яны з'ехалі, калі пераканаліся ў тым, што ён прыйшоў, - што адбываецца? Што ён нарабіў? І, чым хутчэй ён скакаў уверх па прыступках, тым горш было - рух як быццам падганяў гэтае задушлівае пачуццё, расхістваў яго. І толькі дома, зачыніўшы за сабой металічныя дзверы, асвятліўшы і агледзеўшы для чагосьці ўсе пакоі, ён уціснуўся ў фатэль і стаў супакойваць сябе. Непаразуменне. Вядома, дурное непаразуменне. Афіцэр - звычайная гэбэшная паскуда, відаць някепска прыкалоўся, гледзячы на тое, як Анатоль сноўдае вакол машыны. Галоўнае, не дазваляць сабе гаварыць «яны» - гэтаму яго аднойчы навучыў Дэн, якога перад тым, як ён пачаў працаваць на іх... Не, на МДБ, на Міністэрства дзяржбяспекі, - да таго запалохалі, што ён ледзь не скончыў у вар'ятні. «Яны» - гэта звычайнае ведамства, а не ўсемагутная сіла, трэба іх называць іх імем, Бог кожнаму з нас даў імя, і толькі дэманы нашага страху - безназоўныя і незлічоныя. «Яны» - гэта Міністэрства дзяржбяспекі, нават калі Міністэрства дзяржбяспекі сачыла за Анатолем, гэта абумоўлена нейкімі рацыянальна зразумелымі інтарэсамі, і для Анатоля гэта не пагражае нічым такім страшным, з-за чаго можна сядзець вось так, уціснуўшыся ў фатэль. Довады розуму дзейнічалі заспакаяльна, але ўнутры яшчэ зрывалася, яшчэ скаланалася, і ён тройчы падышоў да вокнаў і агледзеў двор (машыны не было), і зноў абышоў пакоі, ды набраў Дэна, жадаючы пагаманіць з ім ні аб чым, - гэта заўсёды дзейнічала заспакаяльна, але Дэн быў недасяжны, а пярэпалах у душы ўжо супакойваўся, ужо ператвараўся ў тупы штыль.
Яны толькі, узяўшыся за рукі, заскочылі на іх цеплаход, яна толькі, закінуўшы галаву, рассмяялася, калі ён спытаў: як так атрымалася, што ў яе бялявыя валасы, але яна не бландынка, - калі з іншага, гулкага і цёмнага сусвету раздаўся бразготкі, спачатку прыняты за гук далёкага трамвая, званок. І мільганула на секунду думка аб тым, што той яе званок, якога яна так спалохалася, мог быць проста званком будзільніка, яна прачыналася ў іншую рэальнасць, і таму праганяла яго, і таму казала, што яны больш не сустрэнуцца, - і гэтая думка была такой прыцягальнай, такі ўсёвытлумачальнай, што ён бы з ёй і застаўся, але паўторная, ужо выразная, ужо менавіта тэлефонная - з шэрага савецкага дыскавага тэлефона на кухні, - трэль, канчаткова вырвала яго са сну, і гэта салодкае дапушчэнне - пра яе, што ўбачыла яго ў сне, але прачнулася ад званка або будзільніка з іншай рэальнасці, растала. Само тое месца, у якім магло існаваць гэтае дапушчэнне, - знікла. На гадзінніку ля канапы было «4.32». Аднак. У галаве забухалі малаткі - спачатку цяжка і павольна, затым - усё паскараючыся, бо няма нічога страшнейшага за тэлефонны званок а палове на пятую ночы. «Варанок!» - Ён ужо памятаў пра тую машыну і паспеў падумаць, што «яны» заўсёды прыходзяць з ператрусамі па начах, але званілі не ў дзверы, званіў тэлефон, і, каб прыцішыць ўсё гэтае паўночнае бязладдзе, ён проста зняў слухаўку.
- Але, гэта кватэра Нурмамбекавых? - спытаў здзеклівы мужчынскі голас.
Зразумела, што гэта была кватэра не Нурмамбекавых. І сказаць бы яму: «Не туды патрапілі» ды пайсці спакойна спаць, калі б... Калі б усё было так проста. Бо гэтых самых смешных «Нурмамбекавых» прыдумаў ён сам. Сам іх, душачыся ад смеху, дыктаваў па складах, думаючы, што вось ніяк гэта не атрымаецца сказаць з першага разу. Дыктаваў свайму школьнаму прыяцелю Сераму, а Серы, вось так жа хіхікаючы, запісваў, і трэніраваўся вымаўляць: «Нурбамбе... Нурмабме...» - і вось гэты здзеклівы голас выдаў Нурмамбекавых, не збіўшыся і не запнуўшыся. У школе яны з Серым рабілі дзьмухавыя стрэльбы са звычайных шарыкавых асадак і заляпілі пры іх дапамозе папяровымі шарыкамі ўсю насценную табліцу Мендзялеева, якую потым, пасля выкліку да завуча, прыйшлося адмываць. Падчас вучобы ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Серы, не страціўшы сваю аблавухасць, ператварыўся ўжо ў Сяргея, і яго шыя матлялася ў каўнеры так жа, як знешняя палітыка тых часоў. Калі год таму яны выпадкова сустрэліся на праспекце, ён прадставіўся ўжо Сяргеем Пятровічам, і Анатоль са здзіўленнем выявіў, што немагчымыя вушы паслухмяна леглі раптам па баках ужо трошкі палыселай галавы. Сяргей Пятровіч працягнуў візітоўку - Аб'яднаны сакратарыят урада, віцэ-нехта-там, - і сказаў, што чытае і, крыху зварухнуўшы куткамі вачэй, што смяецца. Скончылі яны прадказальна - як заўсёды сканчалі ў студэнцкія гады, нягледзячы на розніцу ў навучальных установах і поглядах, - у падземным бары «Дон Кіхот», за сталом, застаўленым пустымі піўнымі куфлямі. Сяргей Пятровіч, які ператварыўся цяпер назад у Серага, паўтарыў, што прачытаў усё, хоць дома і не захоўвае - не належыць, і што смяецца. Не проста, а «да усёру». Спыніўшы на секунду хвалю іх піўной балбатні, ён зрабіўся сур'ёзным і вымавіў: «Толя, ты ведаеш, з тваёй гэтай пісанінай ты раптам вельмі хутка можаш аказацца ў гаўне. Прычым адразу па вушы. Я, Толя, буду ведаць пра гэта загадзя. Таму што мая праца - ведаць. Але, як ты разумееш, папярэдзіць цябе напрамую не змагу. Таму што, калі чалавек у гаўне, усе, хто жадае яго папярэдзіць - таксама ў гаўне. Давай зробім так. Табе патэлефануе хто-небудзь ад мяне, нібыта памыліліся нумарам. І скажа, што ты - у гаўне. Дакладней, нават не ты, а той, каму ён тэлефануе. І ты ўжо сам вырашыш, якія высновы рабіць. Толькі я цябе аб адным папрашу: мяне не шукай - прапаліш, бля, маю бліскучую кар'еру». Далей ён пачаў фантазіраваць, каго павінны спытаць па тэлефоне, - «Сусанну», «Васісуалія», і вельмі смяяўся. Наогул, адзначыў Анатоль, з яго гумарам нешта сталася за час працы там. І тады Анатоль прапанаваў, каб, прозвішча гучала больш-менш праўдападобна, і запісаў гэтых «Нурмамбекавых», а Серы склаў паперку і схаваў у гаманец, і зноў пачаў тлумачыць, што чытае і смяецца, і зноў - што патэлефануюць і нічога па справе не скажуць: «Скажуць проста: Іцхак, напрыклад. Ну прыкольна будзе, калі да цябе "Іцхак" звернуцца, так? Але ты не кажы, што ты не Іцхак, ты, маўляў, прамычы, а то ж чалавеку таксама трэба сказаць свой мэсадж да канца. Ты прамычы так няпэўна. А ён скажа: "Іцхак, у цябе праблемы". І кіне слухаўку. І ты тады думай, дзе абсёрся. І глядзі: паўтараць не буду».
Пасля гэтага Шэры, вядома, разабраў ручку і страляў папяровымі катышкамі ў афіцыянтаў, а калі ім трэба было разыходзіцца, раптам працверазеў, сказаў, што выйдзе першым, таму што не трэба, каб іх з Анатолем бачылі разам (дома не захоўвае, не захоўвае) . І вось зараз па тэлефоне спыталі, ці не кватэра гэта Нурмамбекавых, і голас быў малады - відавочна нейкі падначалены Шэрага, прычым, мяркуючы па гуку, з тэлефона-аўтамата. І Анатоль ляпнуў «няма», а трэба было сказаць штосьці неакрэсленае, але ж дамаўляліся год таму, мог і забыць. Суразмоўца з таго боку трубкі ўжо казаў, не звяртаючы ўвагі на «няма», на яго адкінутых Нурмамбекавых:
- Ванечка, цёця Алія прасіла перадаць табе, што ты ўчора пачаў справу, ад якой табе трэба адмовіцца. Ты зразумеў, Ванечка? Але? Але?
«Якая справа? Якое, чорт пабяры, справа?» — думаў Анатоль, не мог успомніць Анатоль, бо ўсе яго ўчорашнія справы насілі вельмі асабісты характар. А пасланец ад цёткі Алііужо кінуў трубку, і адначасова з гэтым Анатоль успомніў. Вядома ж. Аповяд. Занадта цвёрда і занадта пра іх. Пра ўсіх гэтых дрэняў з Audi А8. Але якім чынам яны пазналі пра аповяд? Да ўчорашняй раніцы ён існаваў толькі ў яго задумах. З кампутара ён у Інтэрнэт не выходзіў (тут ён паставіў думкі на паўзу і праверыў: так, абодва правады, тэлефонны і ад хатняй інтрасеткі, боўталіся не падлучаныя). Адкуль жа яны пазналі пра аповяд? Няўжо, пакуль ён шпацыраваў, у яго тут хтосьці мацаў паспешлівымі рукамі па клавіятуры — спампоўваючы, а потым чытаючы, а потым дакладваючы? І збіралася адмысловая рада вось гэтых вось, чорных, і яны чухалі свае голеныя патыліцы і вырашалі: можна прапускаць ці не? І вырашылі, што не, нядобра. Занадта пра жыццё. Занадта як насамрэч. Занадта аддае ўсім тым, на чым усё і заўсёды трымаецца,— страхам і дробнай ганебнасцю. І... І што далей? Як пра гэта пазнаў Шэры? Яны што, патэлефанавалі яму і сказалі: у вас ёсць сувязь з Анатолем, патэлефануеце яму і зрабіце яму «айяйяй»? Але бо ён адмыслова шыфраваўся, адмыслова Нурмамбекавых гэтых прыдумаў, каб яны не ведалі ні пра якую сувязь! Як жа тады разумець? Ці яго, Анатоля, праблемы больш? Ці яны вырашылі пачаць, як яны кажуць, «вытворчасць»? Па справе аб ненапісаным аповядзе? І Шэры дачуўся пра гэта, таму што яго праца — усё ведаць? Але чаму яны тады вырашылі ўлезці да яго ў кампутар менавіта ўчора, калі аповяд ужо быў напісаны?.. Не, нават не так — ён бо не скончаны,— проста «пісаны»? Як яны пазналі — па выразе вачэй, ці што, што ён штосьці напісаў? Ці яны кожны дзень да яго прыходзяць чытаць new documents у Word? Выйшаў кава выпіць, і яны — прытуліліся, запампавалі, азнаёміліся. Бачны. Чутны. Ведаем.
І зноў выплыла гэтае задушлівае «яны», і зноў хвалямі - параноя, цяпер ужо канкрэтная, па сутнасці справы, якая знаходзіцца ў вытворчасці; і Audi стаяла пад вокнамі не выпадкова - можа, яны («яны»!) як раз і адсочвалі яго ўваход у двор, пакуль аператыўная група вінчэсцер сканавала. І гэта сапраўды складаецца ў кульгавую, параненую, хворую, але логіку: двор закрыты, пад'езд не прахадны, увайсці мажліва толькі з аднаго боку, яны там як раз і стаялі.
Розум яшчэ пратэставаў, яшчэ крычаў аб тым, што за літаратуру пасадзіць не могуць, «дыскрэдытацыю дзяржавы» шыюць за інтэрв'ю і артыкулы, але цела, падрогваючы ад нервовай ліхаманкі, ужо ўключыла кампутар. Крымінальная справа. «Толя, ты гэтай пісанінай раптам вельмі хутка можаш аказацца ў гаўне. Прычым адразу па вушы», - думаў Анатоль. А яшчэ ён думаў: «Чаму ж ты, Серы, пры ўсім паскудстве тваёй гэтай... службы, не можаш аказацца "вельмі хутка ў гаўне"? А я, са сваёй "пісанінай", як ты выказаўся, са сваімі прыдуманымі героямі, сатканымі з начных прагулак і чужых поглядаў, з гэтым вось маім збянтэжаным адзінокім прафесарам, з яго любімым вучнем, які не можа зразумець, што антычнасць - у мінулым, а цяпершчына - шэрая, сумная, подлая і сытая, запоўненая такімі, як ты, Серы, - чаму я - я ўспрымаюся вамі як вораг? Бо ў тваёй галаве, Серы, пра гэтую сістэму думак - на тры растрэльныя артыкулы. Але гэта пад маімі вокнамі машыны, і ў мяне званкі а палове на пятую ночы. Чаму, Серы?"
Калі гэта і быў пратэст, то - блакадны, акружаны з усіх бакоў малойцамі з наганами. Пот марозіў падмышкі, а курсор ужо танчыў вакол патрэбнага файла, ужо тягнуў яго ў сметніцу - адзіная копія, - і ты неправы, Булгакаў: яшчэ як гараць, гараць беззваротна! Крымінальная вытворчасць. І двума клікамі мышкі - "ачысціць кошык". Задушыцеся, уроды. І зараз засталося толькі ачысціць мозг і памяць ад сюжэту, ад так удала складзеных словаў, і не шкадаваць, не шкадаваць, ні пра што не шкадаваць!
Переведено на Нотабеноиде
http://notabenoid.org/book/5531/16765
Переводчики: tumash, jjauhien, x3m_volk, spellja
Fanhead, Elinow, Valacuga
Настройки
Готово:
