Виктор Мартинович "Паранойя" / Віктар Марціновіч "Параноя": Часть первая. "Мы". Глава 3

← →
Русский оригинал Перевод на белорусский

Сожалеем, но текст оригинала доступен только зарегистрированным пользователям.

3

(анонимно) 03.12.09 в 21:30

0

Прайшло восем тыдняў. Восем. Час, за які можна забыцца на каго заўгодна. Восем. Восем тыдняў. Восем тыдняў да восені. Мы сустрэліся ўвесну, а зараз лета, але яшчэ праз восем тыдняў будзе восень. Восем - восень - так падобна! Увесь дзень за вакном радыйнымі перашкодамі шапацела лісце - яшчэ адзін напамін аб тым, што вясна адрасла лісцем ў лета; але зараз спакойна - таполі ў ціхім жаху замерлі, чакаюць вечаровай навальніцы ды крынічаць спякотай, якую назапасілі за дзень адкідвання цені.

Fanhead 03.12.09 в 21:44

-1

Мінула восем тыдняў. --- аднак яшчэ праз восем тыдняў будзе восень.--- але зараз супакой-таполі....

(анонимно) 04.12.09 в 20:04

0

Мінула восем тыдняў. Восем. Час, за які можна забыцца на каго заўгодна. Восем. Восем тыдняў. Восем тыдняў да восені. Мы сустрэліся ўвесну, а зараз лета, але яшчэ праз восем тыдняў будзе восень. Восем - восень - так падобна! Увесь дзень за вакном радыйнымі перашкодамі шапацела лісце - яшчэ адзін напамін аб тым, што вясна адрасла лісцем ў лета; але зараз спакой - таполі ў ціхім жаху замерлі, чакаюць вечаровай навальніцы ды крынічаць спякотай, якую назапасілі за дзень адкідвання ценю.

tumash 04.12.09 в 20:13

0

Агульная заўвага: друкарскі знак “злучок” (“дэфіс”, кароткая рысачка) — прызначаный для злучэньня частак складаных словаў, і ён цалкам іншы за знак “працяжнік” (доўгая рысачка), што прызначаный для падзелу/злучэньня частак сказа. Блытаць іх міжсобку — недапушчальна.

Adash 08.03.10 в 00:32

0

... спякотай, якую назапасілі за дзень, калі захіналі яе ценем.

Adash 08.03.10 в 00:40

0

Час - лепшы лекар не таму, што сцірае блёрам [ад англ. blur - туман] людзей, на якіх трэба забыцца. Мы ж уваскрашаем гэтых людзей, і змяшчаем недзе ў сябе грудзях, і падкормліваем успамінамі, і вырошчваем з іх кішэнных размаляваных ліліпутаў, якія ўжо нічога не маюць агульнага з тымі, што жылі, і любім гэтых ліліпутаў, пакуль не сустрэнецца хтосьці іншы, жывы. Не, час - лепшы лекар менавіта таму, што прыводзіць да нас на прыём ўсё новых і новых іншых, жывых. І яны адкрываюць раты, паказваюць языкі, кажуць "Э-э-э-э!", і нам ужо зразумела, што без нас гэтую ангіну не вылечыць, і ліліпуты лопаюцца, і замест іх з'яўляецца жывое, цёплае, капрызнае, недасканалае, але - куды лепшае за тое, ранейшае, і ўжо тым больш лепшае за прыручаныя ўспаміны пра мінулае.

tumash 06.12.09 в 11:59

0

За тыя восень тыдняў час ні кропелькі не дапамаг мне. Ніякіх новых пацыентаў — хоць бы на ўзроўні хвалюючага сілуэту за рулём суседняга аўта, грацыёзнай шыі, аголенага пляча. Гэта значыць сілуэтаў было колькі заўгодна, і мы з імі пераглядаліся, і мне нават усміхаліся — мая фраў выглядала што трэба; але за секунду да таго самага моманту, калі душа як быццам выходзіць з цябе і садзіцца на пасажырскую сядушку побач з ёй, а ты пачынаеш дзеяць дурасці, напрыклад, ганяючыся з уладальніцай грацыёзнай шыі і аголенага пляча, ігнаруючы ўсе колеры вясёлкі, якія выдаюцца святлафорам,— дык вось, роўна за секунду да гэтага як быццам хтосьці клаў далонькі мне на вочы, і — я праклінаю цябе, час, лепшы доктар! — шаптаў на вуха: дзяўчына, за рулём. Сапраўды гэтак жа, як яна, за рулём. Яна таксама цяпер дзесьці, за рулём. Слухае свой рэп і паркуецца на ходніках. І, калі далонька з вачэй сыходзіла, апынялася, што тая, з голым плячом, ужо з'ехала, і я імчаўся далей па рэйках маіх успамінаў. І так — восем тыдняў.

(анонимно) 07.12.09 в 14:32

0

За тыя восем тыдняў час ані на кропельку недапамог мне ....за стырном?... нібыта хтосьці клаў мне далонечкі на вочы....і, калі далонечка з вачэй сыходзіла, выяўлялася, што тая.....і я імчаў далей.....

(анонимно) 13.12.09 в 18:11

0

Што рабіў я гэты час ? Бадай, набыў агідную звычку размаўляць сам з сабою. Гэта значыць - з ёю. Я расказваў ёй пра ўсё, што бачыў. І пенсіянер у вычварных смарагдавых акулярах у латуннай аправе, і "лінкальн", пафарбаваны ў ружовы колер, і плакаты, што рэкламуюць выставу Эндзі Уорхала, - усё гэта ператваралася ў словы, якія пачыналіся са звароту да яе: "Сёння бачыў такога дзядзьку, у зялёных акулярах, ён быў падобны да гнома". Бадай, гэта было формай засваення яе ў прасторы маёй грудной клеткі, пры гэтым дзверцы ў гэтай клетцы былі адчыненыя, яна магла сыходзіць у любым момант, ды і, калі шчыра, ніколі туды не прыходзіла. Я размаўляў з ёй, і гэта было лепш, чым займацца самазадавальненнем, боўтаючыся ў азярцы ўспамінаў і пераплываючы з яго ў мора фантазій.

Elinow 08.12.09 в 13:17

1

звычку размаўляць самнасам

(анонимно) 13.12.09 в 18:14

0

... з дзівачнымі акулярамі ў масянжовае асадцы
... бачыў такога дзядьку, з зялёнымі акулярамі, ён быў падобны да хохліка
... засваення яе ў прасторы маіх грудзёх, пры гэтым дзверцы да гэтае прасторы былі адчыненыя

Adash 08.03.10 в 02:18

0

У мяне не атрымоўвалася забыць яе, забыць цябе - я не ведаю, як мне казаць пра цябе, у трэцяй ці другой асобе, - мы быццам былі на сувязі. Чым бы я ні займаўся, яна была побач, недзе побач. Я шчыра спрабаваў пісаць і першыя тыдні парадкам сябе замучыў гэтым - не складвалася, займеннікі выварочваліся з рук, як уюны, і ў мове з'явіліся быццам чужародныя формы жыцця, і гэтыя формы жыцця жэрлі ўсё папярэдняе, звыклае. Ты стала быццам маім асноўным чытачом, і я пастаянна стараўся выгнуць сказ так, каб звярнуцца да цябе, і, перачытаўшы, разумеў, што гэта ўсё не туды, што так не пішуць. Я шчыра спрабаваў узнавіць апавяданне, якое было забітае маёй баязлівасцю, - узнавіць для сябе, закапаць яго ў запароленыя архівы, схаваць на паштовай скрыні, - але быццам мова помсціла мне за маю здраду, і запомніўшыяся звароты, якія, як мне здавалася, будзе ўзнавіць не так проста, не клеіліся. І я зразумеў, што гэта праклён, гэты сюжэт так і застанецца цяпер у тым лепшым, светлым свеце, куды адлятаюць выдаленныя файлы.

Elinow 08.12.09 в 13:31

0

забыцца аб ёй(забыцца на яе)

(анонимно) 13.12.09 в 18:17

0

Канечне, я "прабіў" кватэру, крыху саромеючыся таго, што вызнаю пра цябе, - яна запісаная на Лізавету Супрановіч, ураджэнку Кобрына. Пра Лізавету Супрановіч па гэбэшнх, міліцэйскіх, жэсаўскіх і нават внушных каналах атрымалася даведацца не так шмат: бацькі рана памерлі, выхоўвала яе ў Кобрыне бабуля. Лізавета Супрановіч скончыла ін'яз. І - ўсё. Пасля вучобы - ніякіх узгадванняў. Дзе працуе, чым займаецца - невядома.

Elinow 08.12.09 в 13:35

0

Канечне, я "прабіў" кватэру, крыху саромеючыся таго, што выведваю пра цябе, - яна запісаная на Лізавету Супрановіч, ураджэнку Кобрына. Пра Лізавету Супрановіч па гэбэшнх, міліцэйскіх, жэсаўскіх і нават внушных каналах атрымалася даведацца не так шмат: бацькі рана памерлі, выхоўвала яе ў Кобрыне бабуля. Лізавета Супрановіч скончыла ін'яз (?????????). І - ўсё. Пасля вучобы - ніякіх згадак. Дзе працуе, чым займаецца - невядома.

Elinow 08.12.09 в 13:35

0

Канечне, я тырчэў пад вокнамі - за гэта мне, напэўна, сорамна больш за ўсё. Тырчаў нібы шпіён, як апошні гэбэшны таптун, марна параўноўваючы сябе з менетрэлем ці вагантам, - мандаліны-та ў мяне не было, ані спяваць я там не збіраўся. Я хацеў даведацца, калі ты з'яўляешся дома, каб цалкам выпадкова, упусціўшы сумку з малаком і яйкамі, сустрэць цябе наступным днём у арцы ля ўваходу ў двор. Але ты не з'яўлялася ў сябе дома, і мне вельмі балюча думаць пра тое, у каго і чаму ты магла ночыць усе гэтыя восем тыдняў. А зрэшты, у цябе магла быць начная праца ці ты магла з'ехаць у адпачынак на два месяцы, і, ўрэшце рэшт, шпіёніць нядобра.

Elinow 08.12.09 в 13:42

0

І, відаць, усвядоміўшы гэта, Audi А8 пад маімі вокнамі больш не з'яўлялася. І - вось гэта ўжо дакладна прыкмета параноі - я вельмі хутка, ужо праз два дні, і думаць забыўся на тое, што прымушала мяне ўздрыгацца ад жаху. Раздражняльнік знік, сабака Паўлава перастала выдзяляць сліну, ці што яшчэ там рабілі сабакі Паўлава.

tumash 08.12.09 в 07:19

0

Яе завуць Лізавета - імя, якое ўздрыгвае і пераліваецца, падобнае на казачную мелодыю, якую выводзіць музычная шкатулка, зробленая бельгійскім майстрам у тыя часы, калі рэчы былі вельмі прыгожымі. Шкатулка, здольная нават самую бадзёрую мелодыю - якую-небудзь арыйку з моцартаўскага "Дона Жуана" - напоўніць такой летуценнай павольнасцю, што атрымоўваецца: "Лі-за-ве-та". Я пастаянна чуў гэты кліч, гэты "заў"*, схаваны паміж трыма літарамі да і трыма - пасля. Тое, што адбывалася, зусім не нагадвала расставанне назаўжды, мы абодва былі ўпэўненыя ў тым, што сустрэнемся, што проста цягнем час(навошта?). І варта мне было павесіць нос, яна, бачна, сама не вытрымліваючы нашага маўчання, падавала мне знак, падцверджваючы, што сама не верыць у магчымасць нашага жадання забыць яе.
*гульня словаў: "зов" - руск. "кліч", "зав" - частка імені

Elinow 08.12.09 в 13:58

0

То ў кавярні «Шахматы», за тым столікам, дзе мы гулялі ў футбол, побач з замоўленым кубачкам зялёнай гарбаты, з'яўлялася раптам бляшанка згушчонкі, і афіцыянт, на ўсе спробы выпытаць: хто, хто і калі?! - толькі акругляў вочы і кляўся, што паставіў выпадкова, што нёс на кухню, каб повар дадаў яе ў тырамісу (????? Ці ЦІРАМІСУ?????), а недзе за яго перапужаным абліччам крылася яшчэ адно, гарэзлівае, і, калі б я засмяяўся, ён бы таксама засмяяўся гэтым сваім абліччам - рассмяяўся і распавёў - пра тое, што ты прыходзіла, як і калі. Але я пачынаў гарачыцца, і ён блытаўся, і яму здавалася, што, можа, гэтая бляшанка значыць зусім не гарэзлівае свавольства, і я выпраўляўся, і спрабаваў усміхнуцца (паспрабуй усміхніся, калі справа ідзе пра нас!), А ён ужо ўцякаў на кухню з маёй бляшанкай - бляшанкай ласунка для белага мядзведзя, і я кідаўся за ім, і хапаў за каўнер, і крычаў, што гэта - для мяне, і ён аддаваў. А дома кожны міліграм згушчонкі працэжваўся, кожны міліметр этыкеткі вывучаўся пад лупай на прадмет намёкаў і запісак, але - medium is the message [Сродак камунікацыі - гэта і ёсць паведамленне (па-ангельску)] (зноў Маклюэн!), сама бляшанка і была і намёкам, і запіскай.

tumash 18.12.09 в 14:51

0

Альбо, на прыканцы пятага тыдня, на billboard ля маста каля Троіцкага прадмесця - нашага маста, маста, пад якім мы глядзелі на дагарвалае вуголле горада -

(анонимно) 05.06.10 в 13:09

0

Альбо, на прыканцы пятага тыдня, на billboard ля маста каля Троіцкага прадмесця - нашага маста, маста, пад якім мы глядзелі на дагарвалае вуголле горада - велізарнымі залацістымі літарамі надпіс: «МЯДЗВЕДЗЬ!» - такі тоўсты намёк, дзякуй табе! І падыходзіш бліжэй, і бачыш сюжэт - ты прыдумала сюжэт! Малады чалавек за кубкам зялёнай гарбаты ў кафэ адною рукою адсоўвае ад сябе сподачак з цукрам, а другой - ілье, ілье сабе ў кубак цягучы мёд. І ўсміхаецца, гледзячы направа (там, у кафэ «Шахматы», ты сядзела справа ад мяне!). І слоган, які я хібна прыняў здалёк за прамы зварот да мяне: «МЁД ЖА!». І ніжэй, маленечкімі літаркамі, назва кампаніі - аптовага пастаўшчыка мёда, «Медвест», якога - я праверыў - ніколі, вядома ж, не існавала. І ў дзяржаўнай рэкламнай канторы разводзяць рукамі, кажучы, што ўжо гатовы эскіз прыйшоў па электроннай пошце, а замова была аплачаная па безнаяўнасці, а рахунак яны мне не скажуць, вядома ж. І не ведаеш - верыць ім або не, ці вось гэты пэўны дызайнер разам з табою вось за гэтым кампутарам, язык высалапіўшы набок, ляпіў гэтага «МЯДЗВЕДЗЯ», а ты яго папраўляла. Але - не так ужо і важна, галоўнае, я ведаў, што ты побач, што ў нас - не «ўсё», што расстанне - не назаўжды, што мы абавязкова сустрэнемся.

UladzislaU 05.06.10 в 13:18

0

А за акном - першыя далёкія грымоты, першыя трапяткія бліскавіцы. Не дарма пацелі ад жаху таполі! Навальніца, пра неабходнасць якой так шмат казалі маўклівыя дрэвы, - вось яна, і трэба зачыніць усе вокны і выняць шнур з разеткі, і можна ўжо ўкладвацца, бо заўтра - заўтра! - мы сустрэнемся, я гэта дакладна ведаю.

tumash 08.12.09 в 07:42

0

Калі сёння я праходзіў пад мостам - а лайдацтва часта цяпер выганяе мяне на шпацыр, хоць я і раней шмат шпацыраваў па горадзе, стараючыся набрысці на сюжэт, у рытме уласнай хады лачуць ціканне правільных слоў, - дык вось, калі я праходзіў пад мостам (дадам толькі, што маршруты мае цяпер моцна змяніліся і, ідучы адцягненнымі вуліцамі - дзесьці паміж трохпавярховак на Камуністычнай, мяне так і цягне звярнуць куды-небудзь да нашага трохвугольніка - да Маркса, да Троіцкага, да горкага парка), так, - праходзячы пад мостам, я выявіў чалавечыка ў аранжавай робе, які імкліва заціраў зробленнае тваёй рукой графіці. На робе было напісана "Мінжылкамгас" - аранжавы чалавек быў з таго самага камгаса, у абавязкі каторага уваходзіць падразаць дрэвы, падмятаць двары, зрываць антымураўёўскія ўлёткі і зафарбоўваць графіці, за нанясенне каторых (ці ведала ты гэта?) даюць да пяці гадоў турмы. Аранжавы чалавечык пачаў замалёўваць надпіс з канца, закрыўшы сваім целам сярэдзіну, і пакуль разабрацца складана...Наогул, спыняцца не дазволена - тут усё яшчэ можа працаваць МДБ, якое збірае ўлікі супраць злачынца, сапсаваўшага гарадскую ўласнасць, але навокал, здаецца, ні душы. Надпіс, зроблены ахрыстым колерам з балончыка. З-за спіны аранжавага чалавечыка праглянула слова "уткі", і варыянтаў больш няма, я ледзь не плячом яго пасунуў і ўтаропіўся ў сцяну, і выгляд у мяне, мяркуючы па ўсім, быў досыць прафесійны, так што ён не пратэставаў, ён адступіў. Я прачытаў там: "Суткі памяці па знікнуўшых. Заўтра ў..." - канец, гэткі важны, быў ужо зафарбаваны. І ты ўсё зрабіла правільна, такія надпісы, пра "суткі памяці", сапраўды сустракаліся на закінутых мастах і аддаленых ад цэнтра агароджах - іх фатаграфавалі тыя, што засталіся жывымі, на волі, і перасылалі на Захад, і Захаду здавалася, што тут ёсць нейкае масавае супраціўленне, а МДБ беспамылкова высочваў графітчыкаў - па слядах на месцы нанясення, па электронных адрасах, ды бог (не - д'ябал!), д'ябал яго ведае, як яшчэ! І саджаў іх у турмы, і надпісаў з кожным годам станавілася ўсё менш. А ўбачыўшы такі надпіс, трэба было выставіць да акна запаленую свечку, паказваючы, што ты - памятаеш. Але ніхто не выстаўляў, канешне, бо баяліся, хаця свечка на акне ў пэўны час - не злачынства.

ali_dziewialtow 13.02.14 в 07:20

0

І, натуральна, калі б ён не сказаў, я б усё роўна чакаў цябе там, каля нашых качак, чакаў бы з самога ранку, суткамі ля качак, пакуль ты не прыдзеш. Белыя мядзведзі любяць згушчонку, а што любяць Лізаветы ? Чаму я не спытаў? Музычныя шкатулкі? Не, хутчэй - мелодыі, музыку, пявучую, як іх імёны. Мне трэба прыйсці да качак з кішэнямі музыкі, з прыгаршчамі нотаў, і карміць імі цябе, самому здымаючы з нотаў фанцікі, і я ўжо бачу, якімі могуць быць гэтыя фанцікі на нотах, смачных, шакаладных нотах, але гэта ўжо - сон, сон.

(анонимно) 08.12.09 в 07:53

0

Натоўп пачынаўся ледзь не каля пад'езда. Уражанне было такое, быццам людзі з усёй краіны сабраліся ў бедным малым цэнтры горада, на ціхім патачку якога здарылася прарасці маёй "сталінцы". Дзіўнасці пачыналіся адразу зранку, калі пад таполямі, замест расстаўленых шахматнымі фігурамі па ўсім двары катоў, заўжды звернутых у сваёй дзённай дрымоце адзін да аднаго і гатовых сарвацца з баявым лямантам да суперніка, які пераступіў нябачную для чалавека мяжу кацінай тэрыторыі, - дык вось, замест гэтых бурдзюкоў, што жмурацца пад таполямі, раптам з'явіліся людзі - з турыстычнымі дыванкамі ці проста старымі пакрываламі, пакетамі з ежай і алкаголем. Яны па-гаспадарску раскладваліся на дзіцячай пляцоўцы, пад бялізнавымі вяроўкамі, сядалі на зямлю, наражалі памідоры і агуркі, разлівалі гарэлку па пластыкавых стаканчыках. І каты, якія схаваліся пад машыны, са здзіўленнем усведамлялі, што ёсць яшчэ нейкія вялізарныя, цяжкія, пахучыя двуногія, якіх ніякім ваяўнічым лямантам не адагнаць, і грэбліва адыходзілі, калі чарговы святкуючы спрабаваў працягнуць ім кавалак успацеўшай ад ляжання ў цэлафане каўбасы. Адчуванне было, што ўва ўсёй краіны здарыліся памінкі, і праводзіць нябожчыка яна сабралася ў маім двары і далей - ува ўсім цэнтры.

(анонимно) 08.12.09 в 08:29

0

Тут было ўсё: васьмігадовае дзіця, якога тата паіў півам з бутэлькі, прыгожа апранутая бабуля з мопсам на павадку, тры старшакласніцы, якія пазіравалі перад чацвёртай, падняўшы майкі і агаліўшы грудзі, - тут было ўсё, акрамя яе, хаця прайшло паўгадзіны, гадзіна, гадзіна з чвэрцю пасля прызначанага часу, і - я ж ужо усумніўся ў гэтым «с-утки» (?????????), бо ўжо думаў, што сапраўды «суткі» (????????), і ніякія нашы качкі (????????) тут ні пры чым... І яшчэ праз некалькі імгненняў ззаду на вочы - дзве юрлівыя далонькі. Ты без свайго плашча, без боцікаў на абцасах, у маечцы і джынсах, выглядала мініяцюрнай, куды мініяцюрней, чым я цябе памятаў, але гэта была асаблівая мініяцюрнасць - усё важнае ў табе, напрыклад, мае любімыя рукі, або бровы, або вусны, -- усё было патрэбных памераў. Крыху выцягнуты твар і ямачкі на шчоках... Мае рукі сустрэліся на тваіх складзеных крылах, і мы стаялі, гайдаючыся, і залатых рыбак, якіх ужо працялі самаробнымі шампурамі з адточаных галінак, ужо неслі да мініяцюрнага вогнішча, было зусім не шкада. Я тысячу разоў за гэтыя восем тыдняў выдумляў першую фразу, якую скажу табе пры сустрэчы, ды і ты таксама, я ўпэўнены ў гэтым, рыхтавала што-небудзь вытанчанае, але, даруй ужо, я не быў бы белым мядзведзем, не пачаўшы з імправізацыі:

tumash 29.12.09 в 07:17

0

- Ты спазнілася. Цяпер ужо шэсць. І ты знарочыста груба:

(анонимно) 06.12.09 в 18:33

0

- Мне раней трэба было прыйсьці, так? Юрту табе тут пабудаваць? Паўночнае ззянне на дрэвах намаляваць?

(анонимно) 06.12.09 в 18:44

0

І я, падкрэслена крыўдуючы:

(анонимно) 06.12.09 в 18:46

0

- Напісана ж было: без пятнаццаці пяць!

tumash 05.12.09 в 12:18

0

І ты, зноў прытуліўшыся, ужо пяшчотна, ужо - не імітуючы пярэчанняў:

tumash 22.12.09 в 07:22

0

І ты, зноў прытуліўшыся, ужо пяшчотна, ужо - не імітуючы спрэчку:

tumash 22.12.09 в 07:23

0

- Напісана было, мядзведзь, васемнадцаць нуль-нуль. І падказка пра качак.

(анонимно) 06.12.09 в 18:48

0

І яшчэ некалькі секунд сутаргавых абдымакаў, перш чым да мяне дайшло. Вось дык «камгасец»! Добра «каго трэба» падмануў! І ты адчула, як мяне скаланае смех, і адхінулася, і спытала, у чым справа, і я патлумачыў:

tumash 14.12.09 в 23:09

0

— Дзядзька, які надпіс тваю зафарбоўваў, паспеў час замаляваць, я яму намякнуў, што я, тыпу, з органаў, і спытаў, што за час там было, а ён мне выдаў, што «без пятнаццаці пяць». Залаты чалавек! Дзіўна, што яшчэ на волі! Можа, ты яго і наняла графіці намаляваць? Я, між іншым, сумнявацца ўжо пачаткаў, ці правільна зразумеў сігнал.

Valacuga 21.12.09 в 21:22

0

- І па заслугах табе! Не трэба было са спазненнем прыходзіць! Раней бы пад мост прыйшоў, час бы ніхто не зацер!

tumash 14.12.09 в 17:23

0

- Але як я мог даведацца? Шчасце яшчэ, што, у прынцыпе, там апынуўся, чакала б зараз у гэтай мілай кампаніі, кушала б вунь смажаных залатых рыбак з тымі мілымі джэнтэльменамі ў цяльняшках.

(анонимно) 06.12.09 в 18:39

0

І ты вельмі сур'ёзна:

(анонимно) 06.12.09 в 18:36

0

- Няўжо ты думаеш, што апынуўся пад мастом выпадкова?

(анонимно) 06.12.09 в 18:36

0

І я:

tumash 05.12.09 в 19:10

0

- Не разумею, што ты маеш на ўвазе. Здаецца штовечар пад мост заглядваць не дамаўляліся. Ці я прапусьціў якуюсь падказку?

(анонимно) 06.12.09 в 18:35

0

штовечар пад мост зазіраць не збіраліся

(анонимно) 13.12.09 в 18:18

0

І ты, - паклаўшы мне вуха на грудзі:

tumash 06.12.09 в 16:32

0

- Дурань. Я напiсла i сказала табе: прыйдзi! I ты пачуў мяне, пайшоў туды i прачытаў усе, што патрэбна. Калi б яшчэ мядзведзi касалапыя бегалi трошкi хутчэй, - яна з дакорам закруцiла мне вуха, а я задаволена забурчаў.

mysilencio 06.12.09 в 07:22

0

І мы зрушыліся, і мы крануліся — мы абодва з табой былі зрушаныя і кранутыя, кранутыя і расчуленыя, расчуленыя — рукамі адзін аднаго. Я накірорўваў цябе ў бок цывільных, ціхіх, абыдзеных рэпетыцыяй вуліц, а ты валакла мяне ў самую гушчу, прама па ўвянчанай плакатамі «Отрепетируем всей страной!» алеі — да праспекта Пераможцаў, дзе ў стэлы герояў было цяпер гусцей і п'яней усяго. Усе мае пытанні забыліся, заблыталіся ў тваіх валасах, ды і як мне спытаць? Вакол было занадта гучна, а твае вушы не прызначаліся для крыку, я быў гатовы ў іх толькі шаптаць. І натоўп прыціскаў нас адзін да аднаго, і калі ў горкім парку мы яшчэ ішлі, кранаючы далонь далонню, то да пачатка Пераможцаў вышлі ўжо ўціснутыя, пераплеценыя — каб нас не разбіў натоўп. У мяне болей не было жадання вынырнуць — здабыўшы пару, я пераканаўся, што наш выгляд прыстасаваны да іх салёнай вады, мы нават у піве з табой змаглі бы дыхаць, калі ўдваіх, калі блытаючыся плаўнікамі і рухаючы жабрамі адначасова.

(анонимно) 05.02.12 в 21:37

0

-- Хопіць дрыжаць, таварыш галоўнакамандуючы! Вы палохаеце зямлю, якая зараз з-за вас таксама дрыжыць! Ужо лепш гэтае вашае нервовае выскаленне, чым гэтыя вось баязлівыя дрыжыки! Ведаеш, я ўпершыню адчуў вось гэтую энергетыку, яе няма, калі глядзіш трансляцыю па тэліку. Ты адчула, так?

Valacuga 21.12.09 в 21:25

0

хопіць дрыжЭць

Adash 07.03.10 в 22:55

0

І яна ківала, схаваўшыся мне ў плячо, а я працягваў:

spellja 07.12.09 в 19:04

0

Але ты не слухала - я зноў загаварыў пра палітыку, і ты спачатку круціла галавой па маіх грудзях, укладваючы свой мініяцюрны профіль найзручней на мядзвежы жывот, потым павярнулася тварам да рытуалаў там, ля стэлы, і я бачыў толькі патыліцу, непаслухмяную патыліцу дарослай гарэзлівай дзяўчынкі, і немагчыма было зразумець, як ты ставішся да таго, што чуеш. Пастаянна мы ўпіраемся ў гэтую палітыку, не размаўляць пра яе, не размаўляць, але - гледзячы, як уздымалася і апускалася твая галава разам з маім дыханнем, як паварочвалася ледзь-ледзь кожны раз, паварочвалася, намякаючы на нейкую кропку там, наперадзе, кропку, да якой намёртва прыкаваны погляд, я адчуў нешта, што нешта...

tumash 29.12.09 в 11:35

0

... і ты спачатку круцілася галавою па маіх грудзях, уладкоўваючы свой вытанчаны тварык ямчэй на мядзведжым чэраву,
... Заўжды мы сутыкаемся з гэнаю палітыкаю
... паварочвалася, быццам пільнуючы нейкую кропку, там, наперадзе

Adash 08.03.10 в 00:00

0

- Штосьці здарылася?

pryvid 04.12.09 в 07:04

0

нешта здарылася?

(анонимно) 13.12.09 в 18:19

0

нешта здарылася?

(анонимно) 13.12.09 в 18:19

1

- Глядзі, - ты казала ціха і так інтымна, зусім не той дыктарскай інтанацыяй, з якой я толькі што разважаў пра прывідаў. - Вунь таго, у гавайскай кашулі, бачыш?

tumash 10.12.09 в 20:47

0

казала ціха і быццам інтымна

Adash 07.03.10 в 22:58

0

І я — убачыў — мажны мужчына сядзеў напаўпаварота перад намі, мэтраў на дваццаць ніжэй па схілу, і ўсё намагаўся сваёю патыліцаю, сваімі вушамі абмацаць нас, абярнуцца, і раз-пораз сапраўды абяртаўся і кідаў на нас хіжы позірк. І гэтыя кароткія светлыя валасы, якія амаль не пакрывалі ружовае мяса галавы, гэтая неверагодная кашуля, якая быццам спрабавала зарэтушаваць ягоную мэтанакіраванасць, як быццам ... І побач, згорнутая ў рульку, — газэта, — няўжо ж тут, на генэральнае рэпэтыцыі , камусьці можа спатрэбіцца газэта?

Adash 08.03.10 в 00:24

0

- Так, - сказаў я, не мяняючы позу. - Бачу. Ой, бачу!

(анонимно) 06.12.09 в 18:47

0

... захоўваючы паставу. — Бачу. Вой, бачу!

Adash 07.03.10 в 22:58

0

- Ты часам не таемны змоўшчык? Не падпольны тэрарыст? За табою ніколі не хадзілі таптуны?

pryvid 04.12.09 в 07:06

0

- Не! Ды не ж!

pryvid 04.12.09 в 07:06

0

- Дык вось можаш святкаваць. Ужо ходзяць. Я гэтага кабанчыка яшчэ ў парку заўважыла. Ня так часта бачыш, як чалавек размаўляе са сваёй газетай. Что нарабіў, прызнавайся?

(анонимно) 06.12.09 в 18:41

0

я гэтага ПАРСЮКА яшчэ ў парку заўважыла

Adash 07.03.10 в 23:02

0
Минутку...

Следующая страница →